Читаем Детям з першым снегам




Дата канвертавання05.08.2018
Памер9.73 Kb.

Читаем Детям

З першым снегам
Юрась Свірка
3 першым снегам,

3 першым снегам!

Зноў на горку вам пара.

3 першым снегам,

3 першым снегам,

Дзеці нашага двара!


Снегам чыстым,

Лёдам чыстым

Пачынаем кожны год.

Снег бялюткі,

Снег іскрысты.

Як люстэрка, гладкі лёд.


3 першым снегам,

3 першым снегам,

Не сядзіцца дзетвары.

Звонкім смехам,

Звонкім смехам

Напаўняюцца двары.


3 першым снегам,

3 першым снегам,

Непаседы1-дружбакі!

3 лёгкім бегам,

3 лёгкім бегам,

Санкі, лыжы і канькі!



1 Непасе́да — дзіця, якое не можа ўседзець на месцы.




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка