Читаем Детям з табою, кніга добрая




Дата канвертавання05.03.2018
Памер14.07 Kb.

Читаем Детям

З табою, кніга добрая
Эдзі Агняцвет

Я добрую кнігу,

Як свята, люблю.

Яна асвятляе

Людзей і зямлю.
На кожнай старонцы

Адкрыю сакрэт:

Там ветразь1 пад сонцам,

Таемны сусвет2.


3 табою, кніга добрая,

Ідзём у новы век.

Ты — мужная і шчодрая,

Як добры чалавек.
Калі падрастае

Адважны герой,

Ён прагна чытае,

Сябруе з табой.


Імклівы, трывожны

Расце будаўнік,

I жыць ён не можа

Без песень і кніг.




3 табою, кніга добрая,

Ідзём у новы век.

Ты — мужная і шчодрая,

Як добры чалавек.
Бяруць касманаўты

Любімы свой твор —

Ад роднае хаты

Да знойдзеных зор.


Каб там, на арбіце3,

I кнігі былі.

Вы кнігу любіце,

Сябры, на зямлі!


3 табою, кніга добрая,

Ідзём у новы век.

Ты — мужная і шчодрая,

Як добры чалавек!


1 Ве́тразь — парус.

2 Сусве́тзямны шар; Зямля з усім, што існуе на ёй.

3 Арбі́та — шлях, па якім рухаецца нябеснае цела (напрыклад, штучны спадарожнік або касмічны карабель).




ChitaemDetyam.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка