Чорна-белыя гарызонты Францыі




Дата канвертавання12.02.2017
Памер22.96 Kb.
Чорна-белыя гарызонты Францыі
Вандруючы па Францыі, фотамастак Антуан Гаген адкрывае яе не толькі для сябе, але і для большасці французаў, якія не ведалі і не здагадваліся аб тым, як выглядае іх краіна ў аддаленых ад іх пражывання месцах. Гэта неаднаразова падкрэсліў у сваім выступленні Людовік Руайе, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў РБ. На адрыцці выстаўкі таксама прысутнічаў амбасадар Францыі Мішэль Рэнері. Ён папрасіў гледачоў абазкова звярнуць увагу на фотаздымак гары Канігу, гэта той від, які ён бачыць з вакна свайго дому на Поўдні Францыі.

Выстаўка ахапіла фотаздымкі, зробленыя аўтарам напрацягу апошніх 8 год. На іх адлюстраваны замкавы парк Версаля, вёсачкі Праванса, схаваныя ля падножжа гор, асляпляльна белыя скалы, маленькія карсіканскія порты і атамная станцыя ў Сэн-Ларане дэ Зо.

Фотамастак выяўляе самыя захапляльныя ракурсы. Дзівосныя краявіды часам падаюцца іншапланетнымі або каллажнымі. У кадры няма і няможа быць людзей і толькі строгі графічны контур архітэктуры вятрае нас у час тэхнагеннага свету. Адзін прыродны рэльеф плаўна перацякае ў іншы.

Дзякуючы віртуознай працы са светам, кожны пейзаж паўстае выразным і запамінальным вобразам. Чорна-белыя фотаздымкі перадаюць і ўзмацняюць адчуванне фактуры прыродных форм. На пытанне, якім колерам вы бачыце сваю прыроду, Л. Руайе назваў зялёны, сіні і жоўты, а характэрнімі для беларускіх пейзажаў ліча белы і зялёны. Міхаіл Гарус, фатограф і член экспертнай камісіі аб’яднання “Фотамастацтва”, адзначыў жаданне мастака фатаграфаць “у сваёй краіне, а не ганяцца за трапічным раем”.

Антуан Гаген нарадзіўся ў Парыжы ў 1951 годзе. Ён займаецца рэкламнай і індустрыяльнай фатаграфіяй. Здымае пераважна ў колеры для буйнейшых еўрапейскіх кампаній. У апошняе дзесяцігоддзе аўтар выдаў 2 альбма чорна-белых фотаздымка: “Eloge de l’avenir” на тэму важнейшых французскіх індустрыяльных дасягненняў і кнігу “Гарызонты”, фрагменты якой мы сёння можам убачыць у галерэі “Універсітэт культуры”.

Выстаўка арганізавана пры супрацоўніцтве амбасады францыі ў Рэспубліцы Беларусь з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў. Выстаўка “Гарызонты” працуе ў межах праграмы Дзён Франкафаніі. На працягу 13—25 сакавіка беларускім гледачам прапануюцца разнастайныя літаратурныя вечарыны, канцэрты, выставы і французскае кіно. Генеральным партнёрам дзён франкафаніі з’яўляецца Белросбанк.



Фота, тэкст А.Раманюк.

ttp://www.antoinegonin.com/ Сайт фатографа, там у раздзеле пейзажы, усё што ёсць на выставе, можна скапіраваць, але я не змагла (на выставе фота пад шклом, адзняць немагчыма)
Подпісы

Міхаіл Гарус, фатограф, член экспертнай камісіі аб’яднання “Фотамастацтва”


Мішэль Рэнері, амбасадар Францыі, побач з гарой Канігу
Дзяніс Барсукоў, дырэктар галерэі “Універсітэт культуры”, Мажэйка Марыя Аляксандраўна, прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Людовік Руайе, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў РБ пад час уручэння альбома А.Гагена “Гарызонты”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка