Ці хрыстус падзелены? (пар. 1 Кар 1, 1-17)




Дата канвертавання06.08.2017
Памер187.17 Kb.
ЦІ ХРЫСТУС ПАДЗЕЛЕНЫ? (пар. 1 Кар 1, 1-17)
Матэрыялы на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян 18-25 студзеня 2013 г.

I. Тэма Тыдня малітвы

1. Тэма сёлетняга Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян узята з Першага Паслання св. ап. Паўла да Карынцянаў: “Ці Хрыстус падзелены?” (пар. 1 Кар 1, 1-17). Матэрыялы да яго былі падрыхтаваны рознымі хрысціянскімі супольнасцямі Канады - краіны, якая адзначаецца высокім узроўнем рэлігійнай талерантнасці. Слова “Канада” на мове карэнных канадцаў азначае “вёска”. Гэта вельмі сімвалічна, бо ў вёсцы ўсе ведаюць адзін аднаго і зазвычай дружна жывуць. Усе хрысціяне таксама павінны належаць да адной глабальнай вёскі.

Прынятыя скарачэнні: Св – Святар; Н – народ; Л – лектар; Х – хор.

II. Цэлебрацыя набажэнства.

2. Парадак набажэнства.

2.1. Працэсійнае выйсце да месца малітвы.

2.2. Х – Спеў на выхад.

2.3. Св – Ласка вам і супакой ад Бога, нашага Айца, і Пана Езуса Хрыста.

2.4. Н – Aмэн.

2.5. Св – Добры Божа, Ты заклікаў нас усіх, каб мы станавіліся адным у супольнасці з нашым Панам, Езусам Хрыстом.

2.6. Н – З’яднай нас у Хрысце.

2.7. Св – Карэнныя жыхары Канады захоўваюць старажытны рытуал, які засноўваецца на паварочванні твару падчас малітвы ў розных кірунках. Разам з імі мы яднаемся ў малітве, духоўна скіроўваючы твар па чарзе ў розныя бакі свету:

На ўсход.

- Св – З усходу, кірунку ўзыходзячага сонца, мы атрымліваем супакой і святло, мудрасць і веды.

- Н – Мы ўдзячныя за гэтыя дары, о Божа.

На поўдзень.


  • Св – З поўдня плыне цяпло, адзнака бегу, пачатку і канца.

- Н. – Мы ўдзячныя за гэтыя дары, о Божа.

На захад.

- Св – З захаду прыходзіць дождж, ачышчаючыя воды, якія падтрымліваюць усялякае жыццё.

- Н – Мы ўдзячныя за гэтыя дары, о Божа.

На поўнач.

- Св − З поўначы прыходзіць холад, моцны вецер і белы снег, даючы нам сілу і вытрымку.

- Н – Мы ўдзячныя за гэтыя дары, о Божа.

Угару.

- Св − З неба мы атрымліваем цемру і святло, і натхненне жыцця.

- Н – Мы ўдзячныя за гэтыя дары, о Божа.

Уніз.


  • Св − З зямлі мы прыходзім і ў зямлю вяртаемся.

- Н – Мы ўдзячныя, о Божа, за Тваю справу стварэння, наш зямны дом.

- Св – Каб мы хадзілі добрымі шляхамі, найсвяцейшы Божа, жывучы на гэтай зямлі як браты і сёстры, радуючыся шчасцю іншых, суперажываючы адзін аднаму ў бядзе, у яднанні з Табой, у імя Езуса і з ажыўляючым натхненнем Духа, які аднаўляе аблічча зямлі.

- Н − Амэн.
2.8. Х – Песня праслаўлення.


    1. Пакутная малітва:

Св − Натхнёныя Паўлавым заклікам, скіраваным да супольнасці Карынцянаў, вызнаем нашы грахі.

  • Св − Міласэрны Божа, праз нашу еднасць з Хрыстом Езусам Ты адарыў нас мовай і ведамі ўсялякага роду. Праз нашу пыху мы прыпісваем гэтыя дары выключна сабе і не распазнаем іх сапраўднай крыніцы. Прабач нам, Пане.

  • Н − Пане, змілуйся (або Kyrie eleison).

- Св − Міласэрны Божа, у Хрысце нам не бракуе ніводнага духоўнага дару. Нягледзячы на гэта, мы часта вельмі баязлівыя і надта занятыя сабой, каб дзяліцца цудамі гэтага даючага жыццё паслання з тымі, якія жывуць вакол нас. Прабач нам, Пане.

  • Н − Пане, змілуйся (або Kyrie eleison).

- Св − Міласэрны Божа, у Хрысце нам не бракуе ніводнага духоўнага дару. Нягледзячы на гэта, мы часта вельмі баязлівыя і надта занятыя сабой, каб дзяліцца цудамі гэтага даючага жыццё паслання з тымі, якія жывуць вакол нас. Прабач нам, Пане.

  • Н − Пане, змілуйся (або Kyrie eleison).

- Св − Міласэрны Божа, Ты заклікаеш нас да супольнасці з Тваім Сынам, Езусам Хрыстом. Недахоп запалу да еднасці прысутнічае ў нашым духу і з адной мэтай – каб лёгка дапускаць падзелы і спрэчкі паміж намі. Прабач нам, Пане.

  • Н − Пане, змілуйся (або Kyrie eleison).

- Св − Міласэрны Божа, мы застаёмся вернымі нават тады, калі бачым нашу слабасць. Прабач нам нашы грахі марнасці і занадта лёгкага дапушчэння падзелаў паміж намі. Ласкай Твайго Духа Святога ажыві наш запал да прыняцця канкрэтных крокаў, каб мы шукалі прыкладу еднасці з Табой, адзін з адным і з усім стварэннем.

- Н − Амэн.

2.10. Літургія слова.

- (На кожны дзень свае чытанні)

- Гамілія.

2.11. Вызнанне веры (Апостальскі Сімвал веры або іншае вызнанне веры)

2.12. Mалітва.

Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў сваім апосталам: “Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам”. Не глядзі на нашы грахі, але на веру свайго Касцёла, і ўдзялі нам супакой і еднасці таго нябеснага горада, дзе з Айцом і Духам Святым Ты жывеш і валадарыш цяпер і на векі вечныя. Амэн.

2.13. Малітва вернікаў.

- Л. − Молімся за ўсіх людзей, якія штодзённа церпяць з прычыны бед і голаду. Іх няпэўная сітуацыя часта выклікае падзелы; няхай любоў Хрыста верне справядлівасць і супакой. Міласэрны Божа, выслухай нашу малітву,

- Н. − І адкажы на яе ў сваёй любові.

- Л. − Молімся за ўсіх тых, якія змагаюцца за годнасць і роўныя правы мужчын і жанчын. Няхай Божы вобраз будзе шанавацца ў кожнай жанчыне і ў кожным мужчыну. Будзем асабліва памятаць пра патрэбу роўнага доступу да працы, дабротаў і паслуг. Імкнуючыся да “быцця адным у Езусе Хрысце”, прымем у поўні дары як мужчын, так і жанчын. Міласэрны Божа, выслухай нашу малітву,

- Н. − І адкажы на яе ў сваёй любові.

- Л. − Молімся за жанчын, якія чакаюць дзіця, і за іх здароўе. Агорнем асаблівай апекай тых маці, якія носяць у сабе новае жыццё і чыя любоў да дзяцей нагадвае нам пра яднаючую Божую любоў. Міласэрны Божа, выслухай нашу малітву,

- Н. − І адкажы на яе ў сваёй любові.

- Л. − Молімся за тых, якія змагаюцца са СНІДам, малярыяй і іншымі хваробамі. Пачуем голас тых, якія пазбаўлены годнага жыцця, і будзем разам працаваць у стварэнні свету, дзе кожнаму чалавеку будзе аказвацца пашана і клопат і дзе ніхто не будзе выключаным. Міласэрны Божа, выслухай нашу малітву,

- Н. − І адкажы на яе ў сваёй любові.

- Л. − Молімся за тых, якія развіваюць міжнародную салідарнасць і сусветнае партнёрства. Падтрымліваючы справядлівы гандлёвы абмен і рэдукцыю даўгоў найбяднейшых краін, хочам імкнуцца да справядлівасці. Міласэрны Божа, выслухай нашу малітву,

- Н. − І адкажы на яе ў сваёй любові.

- Св. − Стараючыся рэалізаваць гэтыя мэты, хочам слухаць Твой голас, о Пане, і разам ісці да валадарства, якое Ты абвяшчаў.

2.14. Молімся, як навучыў нас Езус Хрыстус:

Ойча наш … (спеў)


    1. Знак супакою.

  • Св – Супакой Паня няхай будзе з усімі вамі.

  • Н – І з духам тваім.

    1. Св – Перадайце адзін аднаму знак супакою.

2.17. Абавязак еднасці

- Св − Павел заклікаў хрысціян у Карынце, каб пазналі ў сваіх сэрцах і паказвалі ў сваіх справах, што Хрыстус не падзелены. Ён таксама заклікае нас, каб мы глыбей усвядомілі еднасць, яую ўжо маем у Хрысце.



- Св − З усімі тымі, якія ў кожным месцы клічуць Пана Езуса Хрыста,

- Н − Мы разам пакліканы да святасці.

- Св − Адораныя ласкай праз Бога розным чынам,

- Н − Разам складаем за сябе падзяку.

- Св − Адораныя шматлікімі благаслаўленнямі, якія ўдзяліў нам Бог дзякуючы нашай еднасці ў Хрысце,

- Н − Разам нам не будзе бракаваць ніякага духоўнага дару.

- Св − Зацверджаныя ў Богу, які дадае нам сіл для любові і служэння,

- Н − Разам пацвярджаем, што Бог верны.



- Св − Прыгорнутыя Езусам Хрыстом,

- Н − Разам мы пакліканы да супольнасці.

- Св − З’яднаныя ў тым самым духу і з той самай мэтай,

- Н − Разам шукаем разумення.

- Св − Пераадольваючы нашы спрэчкі дзякуючы Таму, хто стаў для нас укрыжаваны,

- Н − Разам належым да Хрыста.

- Св − Ці ж Хрыстус падзелены?

- Н − Не! Разам ідзём абвяшчаць свету Яго Евангелле!

2.18. Благаслаўленне.



- Св. − Пан з вамі.

- Н. − І з духам тваім.

- Св. − Няхай любоў Пана Езуса прыцягне нас да Яго самога, няхай моц Пана Езуса ўмацуе нас у Яго служэнні, няхай радасць Пана Езуса напоўніць ваш дух, а благаслаўленне Бога Усемагутнага, Айца, Сына і Духа Святога, сыдзе на вас і застанецца з вамі назаўсёды.

- Н. − Амэн.

- Св. − Ідзіце ў супакоі, каб любіць і быць любімым, каб прымаць і быць прынятым іншымі, каб служыць і ўмець прымаць дапамогу.

- Н. − Богу няхай будзе падзяка!

2.19. Х. – Спеў на выхад.




  1. Набажэнствы на кожны дзень.


3.1. 18 студзеня 2014 г.

      1. Тэма: Разам ... мы пакліканы да святасці

      2. Літургія слова:

- Першае чытанне – Вых 19, 3-8.

- Рэспансарыйны Псальм: Пс 95, 1-7
Рэфрэн: Мы люд Пана і Яго авечкі.

Хадзіце, будзем спяваць радасна Пана,

Узносім усклікі ў гонар Скалы нашага збаўлення!

Прыйдзем з падзякай перад Яго аблічча,

Будзем радасна спяваць Яму песні.

Рэфрэн: Мы люд Пана і Яго авечкі.

Бо Пан – вялікі Бог

i вялікі Кароль над усімі багамі.

У Яго руцэ глыбіні зямлі, вяршыні гор належаць Яму.

Яго ўласнасцю ёсць мора, бо Ён сам яго стварыў,

І сушу стварылі Яго рукі.



Рэфрэн: Мы люд Пана і Яго авечкі.

Хадзіце, паклоніся і ўпадзем на твар,

Укленчым перад Панам, нашым Створцам.

Бо Ён наш Бог,

А мы люд Яго паствы, стада ў Яго руках.

Рэфрэн: Мы люд Пана і Яго авечкі.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Хто чыніць волю Майго Айца,

Той Мне брат і сястра, і маці.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Мц 12, 46-50.

- Гамілія.

3.1.3. Вызнанне веры.

3.1.4. Малітва.

Міласэрны Божа, разам з усімі тымі, якія заклікаюць імя Пана, мы чуем, што Ты клічаш нас да святасці. Ты ўчыніў нас абраным племенем, каралеўскім святарствам, людам святым. Моцай свайго Духа Святога злучы нам разам у камунію святых і ўмацуй для выканання Тваёй волі і да абвяшчэння вялікіх спраў Езуса Хрыста, нашага Пана. Амэн.
3.2. 19 студзеня 2014 г.
3.2.1. Тэма: Разам... дзякуем за Божую ласку ў іншых

3.2.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Другі закон 26,1-11

- Рэспансарыйны псальм: Пс 100


Рэфрэн: Няхай уся зямля любіць свайго Пана.
Усклікай у гонар Пана, уся зямля,

Служыце Пану з весялосцю,

Прыходзьце радасныя

Перад Яго аблічча!


Рэфрэн: Няхай уся зямля любіць свайго Пана.
Убачце, што Пан ёсць Богам,

Ён нас стварыў, а не мы.

40 частка III

Мы Яго люд,

Авечкі Яго паствы!
Рэфрэн: Няхай уся зямля любіць свайго Пана.
З падзякай уваходзьце ў Яго брамы,

З песняй хвалы на Яго двор,

Праслаўляйце [Пана],

Благаслаўляйце Яго імя!


Рэфрэн: Няхай уся зямля любіць свайго Пана.
Бо Пан добры,

Яго ласка трывае на векі,

A Яго вернасць

З пакалення ў пакаленне.


Рэфрэн: Няхай уся зямля любіць свайго Пана.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Слова сталася целам

І пасялілася між намі, поўнае ласкі і праўды.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Ян 1, 1-18


  • Гамілія

3.2.3. Вызнанне веры.

      1. Малітва:

Умілаваны і найласкавейшы Божа, складаем падзяку за дары Тваёй ласкі, якія зведалі ў нашай традыцыі і ў традыцыях іншых Цэркваў. Праз ласку Твайго Святога Духа ўчыні, каб наша ўдзячнасць пастаянна ўзрастала, калі сустракаемся паміж сабой і па-новаму спазнаём Твой дар еднасці. Молімся аб гэтым праз Езуса Хрыста, нашага Пана. Амэн.

3.3. 20 студзеня 2014 г.
3.3.1. Тэма дня: Разам... не будзе нам бракаваць ніякага духоўнага дару.

3.3.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Ёв 8,20-28

- Рэспансарыйны псальм: Пс 145,10-21


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Няхай Цябе праслаўляюць, Пане, усе Твае справы,

Твае святыя няхай Цябе благаслаўляюць.

Няхай кажуць пра хвалу Твайго валадарства,

Няхай абвяшчаюць Тваю моц,

Каб пазнаёміць людзей з Тваімі цудамі

i цудоўнай хвалой Твайго валадарства.


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Тваё валадарства – валадарства вечнае,

Тваё панаванне трывае праз пакаленні.

Пан падтрымлівае ўсіх, хто падае,

Узносіць усіх прыгнечаных.


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Вочы ўсіх углядаюцца ў Цябе,

a Ты ім даеш пасілак у патрэбны час.

Адкрываючы свае рукі

i насычаючы ўсё, што жыве.


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Пан справядлівы на ўсіх сваіх шляхах,

Ласкавы ва ўсім, што чыніць.

Пан блізкі ўсім, хто Яго кліча,

Усім, хто Яго кліча шчыра.


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Спаўняе прагненні тых, хто Яго баіцца,

Выслухоўвае іх усклікі і ацаляе.

Няхай мае вусны спяваюць гімн Пану,

Няхай усё, што жыве, благаслаўляе Яго святое імя на векі!


Рэфрэн: Адкрываючы рукі, корміш нас дасыта.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Я хлеб, які сышоў з неба,

Хто спажывае гэты хлеб, будзе жыць вечна.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Mк 8,14-21

- Гамілія.



      1. Вызнанне веры.

      2. Малітва:

Верны і шчодры Божа, благаслаўляем Цябе за тое, што даў нам усе духоўныя дары, якіх патрабуем, каб дайсці да поўнага падабенства Хрысту: за мудрасць, за дары служэння і за хлеб. Дапамажы нам быць знакамі Тваёй шчодрасці, з’яднанымі ў адно, каб мы маглі несці дары Твайго вечнага валадарства усюды, дзе людзі перажываюць цярпенні і недахоп. Напоўненыя Духам, молімся ў імя Таго, дарам якога быў хлеб Яго жыцця, паламаны за нас, цяпер і назаўсёды. Амэн.
3.4 21 студзеня 2014 г.
3.4.1 Тэма дня: Разам... пацвярджаем, што Бог верны.

3.4.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Ераміі плач 3, 19-26

- Рэспансарыйны псальм: Пс 57, 7-11


Рэфрэн: Выбаў мяне, Пане, у міласэрнасці сваёй.

Сетку паставілі на ногі мае

i засмуцілі маю душу.

Яму выкапалі перада мной,

Але самі ў яе ўпалі.

Рэфрэн: Выбаў мяне, Пане, у міласэрнасці сваёй.

Гатова маё сэрца, Божа,

Гатова маё сэрца,

Буду граць і спяваць.

Абудзіся, душа мая,

Абудзіся, арфа і цытра!

Хачу абудзіць заранку!

Рэфрэн: Выбаў мяне, Пане, у міласэрнасці сваёй.

Буду Цябе, Пане мой, праслаўляць сярод народаў,

Зайграю Табе сярод народаў,

Бо Твая ласка сягае аж да нябёсаў,

a Твая вернасць да аблокаў.

Рэфрэн: Выбаў мяне, Пане, у міласэрнасці сваёй.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Пан аказаў нам міласэрнасць

i памятаў аб сваім святым Запавеце.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Лк 1,67-75

- Гамілія.



      1. Вызнанне веры.

      2. Малітва:

Верны Божа, складаем падзяку за Тваю нязменню любоў і Тваю адданасць. Трываючы ў ражаснай надзеі, працуючы і молячыся разам аб поўнай бачнай еднасці Твайго Касцёла, просім Цябе, напоўні нас верай у Тваё абяцанне. Молімся аб гэтым праз Езуса Хрыста, нашага Пана, у моцы Духа Святога, Бог праз усе векі вечныя. Амэн.
3.5. 22 студзеня 2014 г.
3.5.1 Тэма дня: Разам... мы пакліканы да саўдзелу.

3.5.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Іс 43,1-7

- Рэспансарыйны псальм: Пс 133


Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
О, як гэта добра і міла,

Калі браты жывуць у згодзе!

Гэта як адборны алей на галаву,

Што сцякае на бараду, на бараду Аарона,

Што сцякае на край яго адзення.
Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
Гэта як раса Ермона,

Якая ападае на ўзгоркі Сіёна.

Бо там Пан спасылае благаслаўленне

i жыццё на векі.


Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Кажа нам, каб мы ўзаемна адзін аднаго любілі,

Як Ён нас палюбіў.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Ян 15,12-17
- Гамілія.


      1. Вызнанне веры.

      2. Малітва:

Ойча любові, Ты заклікаеш нас да супольнасці з Тваім Сынам і дазваляеш нам збіраць плёны абвяшчэння Евангелля. Праз ласку Твайго Духа навучы нас узаемнай любові і еднасці, каб наша радасць была поўнай. Амэн.
3.6. 23 студзеня 2014 г.

3.6.1 Тэма дня: Разам... будзем шукаць разумення.

3.6.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Суддзяў 4,1-9

- Рэспансарыйны псальм: Пс 34,2-15
Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
О, як гэта добра і міла,

Калі браты жывуць у згодзе!

Гэта як адборны алей на галаву,

Што сцякае на бараду, на бараду Аарона,

Што сцякае на край яго адзення.
Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
Гэта як раса Ермона,

Якая ападае на ўзгоркі Сіёна.

Бо там Пан спасылае благаслаўленне

i жыццё на векі.


Рэфрэн: Удзялі нам, Пане, згоду і еднасць.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Я сярод вас як той, які служыць,

Хто хоча быць першым, няхай будзе слугой усіх.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Лк 22,24-30

- Гамілія.



      1. Вызнанне веры.

      2. Малітва:

Добры Божа, Ты ў часы канфліктаў і падзелаў даеш нас прарочых сведкаў. Калі шукаем Цябе, Пане, пасылаеш нам свайго Духа Святога, які робіць нас здольнымі да паяднання і яднае ў тым самым духу і з той самай мэтай. Праз Езуса Хрыста, нашага Пана. Амэн.

3.7. 24 студзеня 2014 г.

Дзень салідарнасці з хрысціянамі Сірыі
3.7.1 Тэма дня: Разам... належым Хрысту.

3.7.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Iс 19,19-25

- Рэспансарыйны псальм: Пс 139,1-12


Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Ты пранікаеш і ведаеш мяне, Пане,

Tы ведаеш, калі сажуся і ўстаю,

Здалёк распазнаеш мае намеры.

Бачыш, калі хажу і адпачываю,

Вядомы Табе ўсе мае шляхі.
Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Да таго, як слова з’явілася на маіх вуснах,

Tы, Пане, ведаеш яго ўпоўні.

З усіх бакоў мяне атачаеш

i кладзеш на мяне сваю руку.


Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Твае веды пра мяне здзіўляючыя,

Надта ўзнёслыя, каб іх данесці.

Дакуль адалюся перад Тваім духам,

Дакуль уцяку перад Тваім абліччам?


Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Хоць бы я ўвайшоў на неба, Ты там,

Хоць бы лёг у Шэол – і там будзеш.

Хоць мы атрымаў крылы заранкі

i скіраваўся ў канец мора,

Там таксама вядзе мяне Твая рука

i падтрымлівае мяне Твая правіца.


Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Калі б сказаў: Няхай мяне агарне цемра,

Няхай святло вакол мяне стане ноччу,

То нават цемра не скрые мяне перад Табой,

Ноч жа як дзень заяснее,

Бо цемра для Цябе як святло.
Рэфрэн: Твой Дух агортвае ўсе народы зямлі.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Адзіны ёсць Бог і Айцец усіх,

Які дзейнічае па-над усімі і ва ўсіх.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Mк 9,38-41

- Гамілія.

3.7.3. Вызнанне веры.

3.7.4. Малітва:

Дзякуем Табе, Божа, што адорваеш кожнага, хто належыць да Цела Хрыста, дарамі Твайго Духа. Дапамажы нам аказваць адзін аднаму ўзаемна падтрымку, паважаць адрозненні і працаваць на карысць еднасці ўсіх, якія вызнаюць Езуса як Пана. Амэн.
3.8. 25 студзеня 2014 г.
3.8.1 Тэма дня: Разам... абвяшчаем Евангелле.

3.8.2. Літургія слова:

- Першае чытанне: Iс 61,1-4

- Рэспансарыйны псальм: Пс 145,1-7


Рэфрэн: Усяму свету абвяшчайце імя Пана.
Хачу Цябе праславіць, Божа мой і Валадар,

Хачу благаславіць Тваё імя на векі.

Штодзённа буду Цябе благаслаўляць

Буду праслаўляць Тваё імя на векі.


Рэфрэн: Усяму свету абвяшчайце імя Пана.
Пан вялікі, годны вялікай хвалы,

Яго веліч неспасцігальная.

Пакаленне пакаленню няхай абвяшчае Твае справы

I абвяшчае Твае вялікія ўчынкі.


Рэфрэн: Усяму свету абвяшчайце імя Пана.
Хачу разважаць пра хвалу Тваёй велічы

i Твае цудоўныя справы.

Буду казаць пра веліч Тваіх страшных дзеяў,

І я распавяду пра Тваю веліч.

Буду перадаваць памяць аб Тваёй вялікай дабрыні

i радавацца Тваёй справядлівасці.


Рэфрэн: Усяму свету абвяшчайце імя Пана.
Пан ласкавы і міласэрны,

Няхуткі да гневу і поўны літасці.

Пан добры для ўсіх,

Яго міласэрнасць над усім, што Ён стварыў.


Рэфрэн: Усяму свету абвяшчайце імя Пана.
Алелюя, алелюя, алелюя.

Дух Пана нада мною,

Каб звеставаў убогім Добрую Навіну.

Алелюя, алелюя, алелюя.
- Евангелле: Лк 4,14-21

- Гамілія.

3.8.3. Вызнанне веры.

3.8.4. Малітва:



Міласэрны Божа, Ты спаслаў свайго Сына Езуса Хрыста ў моцы Духа, каб выкупіў Твой люд. З’яднай нас у разнароднасці, каб Добрая Навіна пра жыццё, смерць і ўваскрасенне Хрыста мы маглі пацвярджаць і абвяшчаць свету. Амэн.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка