Ці ведаю я Беларусь?” інэлектуальна – пазнавальная гульня




Дата канвертавання15.03.2017
Памер78.79 Kb.
Ці ведаю я Беларусь?”

інэлектуальна – пазнавальная гульня

Мэта: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.

Абсталяванне: мультымедыйная сістэма для прэзентацыі, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для вучня, які дапамагае настаўніку праводзіць гульню, картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для кожнай каманды, дзе вядучы адзначыць атрыманыя балы.

Ход урока:

1 этап

( Гучыць фанаграма песні “Мой родны кут” І. Лучанка)



Настаўнік: выразна чытае вершы пад акампанемент фанаграмы.

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

На спелых нівах ураджайных,

Ад краю ў край, ва ўсе канцы,

Махаюць крыламі камбайны,

Спяваюць жнеі і касцы. (П.Панчанка)

2 этап

Настаўнік: Прывітанне, паважаныя сябры! Прапануем вам прыняць ўдзел у інтэлектуальнай гульні.


Правілы:

Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных на экране і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў ( ад 10 да 80 ). Калі каманда не здолее адказаць у сваю чаргу на пытанне правільна, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы гульні падвядзём вынікі і каманда-пераможца атрымае ўзнагароду ( дыплом, сувенір на густ настаўніка), але пераможаных не застанецца, бо кожны з нас атрымае новыя веды, адкрые для сябе духоўныя скарбы роднай краіны. Мне дапаможа адзін з вучняў, які будзе весці ўлік пытанняў і балаў.





Намінацыя

Колькасць балаў

1

Дзяржава і яе сімвалы

10

20

30

40

50

2

Культурная спадчына

10

20

30

40

50

3

Каменны летапіс

10

20

30

40

50

4

Зямля пад белымі крыламі

10

20

30

40

50

5

У свеце народных традыцый

10

20

30

40

50

6

Крок у будучае

10

20

30

40

50

І Дзяржава і яе сімвалы.

10 назавіце кветку, якая з’яўляецца цэнтральнай часткай герба горада Наваполацка. (Гарлачык)
20 Наша краіна – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. Нават адзначае як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята? (2 красавіка)
30 Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне.

Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім. Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў. Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова? ( Герб)


40 Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – Прырода, гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру. Што сімвалізуе белы колер і арнамент ? (Белы колер – колер свабоды,маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства.)


50 Кожны год у краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прысвечаных розным памятным падзеям. Але ёсць у народа самае любімае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету. Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца? ( Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня)

ІІ Культурная спадчына.
10 Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў. (Еўфрасіння Полацкая)

20 У першага самастойнага ўладара Полацкага княства Рагвалода была дачка. Чаму яе называюць князёўнай з трыма імёнамі? Якімі? (Рагнеда – Гарыслава – Анастасія )
30 Назавіце імя беларускага першадрукара, год і горад, дзе ён надрукаваў першую кнігу ( Ф.Скарына , г.Прага 1517г.)
40 Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы, створаны ім паланэз “ Развітанне з радзімай” носіць яго імя.

( Міхаіл Клеафаст Агінскі)



50 Спявак, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» (Уладзімір Мулявін)
ІІІ Каменны летапіс
10. Гэты будынак належыў сям’і Вайніловічаў як памяць па іх заўчасна памерлых дзецях. Потым у гэтым будынку быў размешчаны Дом кіно. Сёння ў будынку лунаюць анёлы і гучыць духоўная музыка, працуе тэатр Зніч. ( Чырвоны касцёл)
20 Гэты сабор пабудаваны ў Полацку ў ХІ стагоддзі па загаду Усяслава Чарадзея. У адной з яго келляў некаторы час жыла Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў гэтым саборы яна запрасіла блаславення будаваць Спаса-Ефрасіннеўскую царкву.

(Сафійскі сабор )


30 Назавіце царкву, якая пабудавана па загаду Еўфрасінні Полацкай . Яна захавалася да нашага часу і знаходзіцца ў складзе знакамітага жаночага манастыра. Сёння ў ёй захоўваюцца мошчы прэпадобнай заступніцы беларускай зямлі. (Спаса-Ефрасіннеўская царква )
40 Знакаміты замак, які набыў другое жыццё пасля рэстаўрацыі і зараз гасцінна прымае замежных і айчынных падарожнікаў. Яго старажытныя вежы і сцены з чырвонай цэглы прыцягваюць увагу ўсіх аматараў даўніны. ( Мірскі замак)
50 Князі, што валодалі гэтым замкам, належылі да вельмі старажытнага роду. Іх нават называлі каралямі. Князёўна Барбара сапраўды стала жонкай польскага караля Жыгімонта Аўгуста ІІ, але праз год пасля каранацыі памерла. Існуе паданне, што каралева засталася жыць у сваім замку прывідам – гэта знакамітая “Чорная дама “. А “12 залатых апосталаў”, схаваных адным з гаспадароў замка, не знойдзены і да нашых дзён. Пра які замак ідзе размова? (Нясвіжскі замак )
ІV. Зямля пад белымі крыламі.

10 Якая птушка з’яўляецца сімвалам роднай краіны? (бусел)
20 У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера...

Назавіце самае вялікае па плошчы возера Беларусі, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легенд і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. (возера Нарач)


30 Якая расліна лічыцца сімвалам Беларусі? ( васілёк)
40 Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай Белавежскай пушчы (зубр)
50 Каму належаць словы, узятыя ў якасці назвы для аднаго з раздзелаў нашай гульні -- «Зямля пад белымі крыламі»? (Уладзіміру Караткевічу)

V. Усвеце народных традыцый

10 Гэта старажытнае свята, калі розныя народы адзначалі зімовае сонцастаянне. Пазней пачатак сталі звязваць з Ражаством Хрыстовым. На свята людзі вадзілі “казу”, “мядзведзя”, насілі зорку. У святочных песнях былі самыя лепшыя пажаданні. За песні і пажаданні гаспадары дзячылі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі. ( Каляды)
20 На гэта свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скочуць праз вогнішчаі шукаюць самую чароўную кветку шчасця.Купалле)
30 На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну? (Масленіца)
40 першае, па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў. У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою. Зараз якраз у гэты дзень мы святкуем важнае свята – Дзень Маці. (Пакроў)
50 Як у беларусаў называецца   ўзаемадапамога звычай сумеснай працы (будоўлі хат, касьбы, жніва…), добраахвотнай ў сваёй аснове. (Талака)

VІ. Крок у будучае.
10 Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. “Храм навукі” мае агульную плошчу 112,6 тысячы квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка “Панарама”. (Нацыянальная бібліятэка)
20 Спартыўна-забаўляльны комплекс у сталіцы. Складаецца з трох аб’ектаў: спартыўна-відовішчнай пляцоўкі на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома. (Мінск-Арэна)
30 Гэты завод быў заснаваны ў 1946 – 1948 гадах. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы і гэты брэнд вядомы далёка за межамі рэспублікі.

( Мінскі трактарны завод)


40 У 1931 годзе была заснавана гата самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды “Белавежская пушча”, “Алёнка” і інш.

( Камунарка)


50 Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму?

( трыумф на Еўрабачанні )




3 этап

Настаўнік: Вось і скончана на сёння наша вандроўка па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы.
Аб’яўляецца каманда – пераможца і ўзнагароджваецца.

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што сустрэча з традыцыямі, звычыямі роднай зямлі абавязкова працягнецца, калі мы таго пажадаем, і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – БЕЛАРУСЫ, мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава . І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: Я ВЕДАЮ І ГАНАРУСЯ СВАЁЮ БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка