Цікавы па паходжанні фразеалагізм




Дата канвертавання01.01.2017
Памер54.86 Kb.

Фразеалагізмы з уласнымі імёнамі складаюць адносна невялікую, але надзвычай цікавую групу устойлівых адзінак беларускай мовы, паколькі менавіта ў іх захаваліся звесткі пра мінулыя падзеі ў нашай і іншых краінах свету, замацаваліся пэўныя меркаванні людзей розных народаў пра пэўныя факты і такім чынам перададзена новым пакаленням сваё бачанне свету, свая ацэнка падзей, людзей і інш. Таму вельмі цікавыя звесткі падаюць нам этымалагічныя слоўнікі фразеалагізмаў (напрыклад, этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў І. Я. Лепешава).

Цікавы па паходжанні фразеалагізм трапіць да Абрама на піва. Абазначае ‘памерці’. Абрам – біблейскі персанаж. Ён быў вельмі адданы богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. За пакорлівасць і адданасць бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. Трапіць да Абрама на піва – першапачаткова «трапіць на той свет, туды, дзе знаходзіцца Абрам». А на піва – жартоўны дадатак.

  Вялікая колькасць фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць уласныя назоўнікі і ўтвораныя ад іх прыметнікі, сваім паходжаннем абавязана легендам з грэчаскай ці рымскай міфалогіі.

Выраз аўгіевы канюшні – калька з грэчаскай мовы, абазначае ‘вельмі забруджанае памяшканне; беспарадак, надзвычайная запушчанасць спраў у якой-небудзь арганізацыі’. Паводле міфа, у элідскага цара Аўгія былі вялізныя канюшні, якіх ніхто не прыбіраў трыццаць гадоў. Каб ачысціць іх, спатрэбілася сіла і розум міфічнага героя Геракла. Ён зрабіў гэта за адзін дзень, перагарадзіўшы плацінай раку Алфей і пусціўшы ваду ў канюшні.http://img-fotki.yandex.ru/get/9250/81288655.0/0_a8c45_9587c934_l.jpg

    

http://img-fotki.yandex.ru/get/9811/81288655.0/0_a8c42_b0f94e3e_m.jpg
Фразеалагізм двухаблічны Янус, які мае значэнне ‘крывадушны чалавек’, узнік на аснове легенды з рымскай міфалогіі, паводле якой Янус – старажытнарымскі бог часу, а таксама пачатку і канца, уваходу і выхаду. На малюнках і скульптурах яго паказвалі з двума тварамі, звернутымі ў супрацьлеглыя бакі. Маладым тварам ён глядзеў наперад, у будучыню, а старым – назад, у мінулае.

    
http://img-fotki.yandex.ru/get/9814/81288655.0/0_a8c41_3f937c4e_l.jpghttp://img-fotki.yandex.ru/get/4913/81288655.0/0_a8c43_fdf92344_l.jpg


Частка фразеалагізмаў узнікла на аснове легенд, што адлюстроўваюць жыццё, быт людзей, іх рысы характара, паводзіны. У гэтым плане цікавым з’яўляецца фразеалагізм як Заблоцкі на мыле, які абазначае ‘прайграць справу, прагадаць, панесці страту’. Яго ўзнікненне звязваецца з легендай: купец Заблоцкі, каб не плаціць пошліны, вырашыў правезці кантрабандай мыла, вымененае за граніцай на жыта, і схаваў яго на дне судна, дзе яно размокла.

   http://img-fotki.yandex.ru/get/6731/81288655.0/0_a8c46_553ac9dc_l.jpg
http://img-fotki.yandex.ru/get/9250/81288655.0/0_a8c40_bc7c0793_l.jpg
Паданні як фальклорны жанр таксама сталі асновай для ўтварэння фразеалагічных адзінак. Напрыклад, фразеалагізм дамоклаў меч, які мае значэнне ‘пастаянная небяспека, неадступная пагроза’, узнік са старажытнагрэчаскага падання. Сіракузскі тыран Дыянісій Старэйшы захацеў правучыць аднаго са сваіх прыбліжаных, Дамокла, які зайздросціў свайму ўладару, называючы яго самым шчаслівым з людзей. І вось зайздросніка запрасілі ў тыранаў палац і пасадзілі на трон. Радасць была нядоўгай і перайшла ў страх, бо Дамокл ўбачыў, што ў яго над галавой вісіць на конскім воласе востры меч. Як растлумачыў Дыянісій, гэты меч – сімвал небяспекі, якая ўвесь час падпільноўвае тырана, знак нетрываласці яго шчасця.http://www.likebook.ru/store/pictures/140/140823/107.jpg

     http://s55.radikal.ru/i147/1001/08/cb161e417c71.jpg

Этымалагічнай асновай некаторых фразеалагізмаў з’яўляюцца павер’і. Так, паходжанне фразеалагізма адамаў яблык, які з’яўляецца другой назвай кадыка ў мужчын, звязваецца з павер’ем: калі Адам стаў есці яблык, што дала яму Ева, сарваўшы, насуперак богавай забароне, з дрэва пазнання дабра і зла, то кавалачак засеў у горле і назаўсёды ператварыўся ў выступ, які як кляймо грэху перадаецца ўсім мужчынам.

Ці, напрыклад, фразеалагізм антонаў агонь, які ўжываецца са значэннем ‘гангрэна, заражэнне крыві’. У сярэдневяковай Заходняй Еўропе існавала павер’е, што вылечыць гэту хваробу можна мошчамі «святога Антонія» - хрысціянскага аскета Антонія Фіўскага, які, раздаўшы сваё багацце жабракам, пайшоў у Егіпецкую пустыню і жывіўся там травамі і карэннем. Знахары, спрабуючы «зняць антонаў агонь» з хворага, звычайна мелі пры сабе ікону Антонія. http://www.volynnews.com/files/news/2012/06-06/32737-1u.jpghttp://www.online-utility.org/image/imagecache?file=e/e3/lord_byron_on_his_death-bed_c._1826.jpg/800px-lord_byron_on_his_death-bed_c._1826.jpg

     


Фразеалагізмы на тэму “Мова. Маўленне. Слова. Язык”

Вады ў рот набрацьhttp://elena-pankratava.blog.tut.by/files/2012/09/yfzik1-300x189.jpg

мазоліць вушы

макам рассыпацца

мянціць языком

нагаварыць бочку арыштантаў

на языку жаба спячэцца

прыкусіць язык

салаўём залівацца

сказаў як адрэзаў



трымаць язык за зубамі

Ці ведаеце вы значэнне фразеалагізмаў?

  • адкрыць Амерыку (сказаць пра даўно ўciм вядомае);

  • белая варона (чалавек, які выдзяляецца паводзінамі ці знешнасцю сярод іншых людзей);

  • матаць на вус (браць пад увагу, прыкмячаць, запамінаць што-небудзь);

  • не спускаць вока (пільна сачыць за чым-небудзь);

  • на сёмым небе (бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены чымсьці);

  • настройваць лыжы (ісці, ехаць, накіроўвацца кудысьці);

  • віламі па вадзе пісана (невядома яшчэ, ці ажыццявіцца штосьці; пра няпэўнае);

  • на шыі сядзець (жыць за кошт каго-небудзь);

  • макам сыпаць (выказваць асаблівую прыхільнасць, увагу, хваліць каго-небудзь);

  • шпільку падпускаць (гаварыць колка, намякаць на штосьці непрыемнае).

Фразеалагізмы рускай мовы маюць адпаведныя фразеалагізмы

беларускай мовы

  • два сапога пара — абое рабое;

  • олух царя небесного — асёл маляваны;

  • иметь зуб — вока мець;

  • из уст в уста — з вуха на вуха;

  • нашли дурака — няма дурных;

  • баклуши бить — лынды біць;

  • беречь как зеницу ока — глядзець як вока;

  • обломать рога — рогі пазбіваць

  • изо всех сил — на ўсю моц (з усяе моцы);

  • не боги горшки обжигают — не святыя гаршкі лепяць.

Да ўстойлівых словазлучэнняў падбярыце антанімічныя фразеалагізмы

  • Хоць вока выкалі (хоць іголкі збірай);

  • трымаць язык за зубамі (распускаць язык);

  • лёгкі на нагу (цяжкі на нагу);

  • нi свет нi зара (на шапачны разбор);

  • апусціць галаву (задраць галаву);

  • за вочы (у вочы);

  • рукой падаць (блізкі свет);

  • востры на язык (цяляты язык аджавалі);

  • жыць cвaiм розумам (жыць чужым розумам);

  • аж пяткі блішчаць (як мокрае гарыць).




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка