Д-даць, бяз-зубы, асен-н




Дата канвертавання11.08.2018
Памер39.3 Kb.
Падваенне і падаўжэнне

Падваенне зычных гукаў адбываецца на сутыку марфем: прыстаўкi i кораня, кораня i суфiкса або суфікса і постфікса. На пісьме яно перадаецца дзвюма лiтарамi: ад-даць, бяз-зубы, асен-нi, насцен-ны, камен-ны. У дзеяслове раз-злавацца, нарыклад, два выпадкі падваення: зз (з прыстаўкі і з кораня) і цц (ц суфікса і ц постфікса). Аднак з гэтага правіла існуюць выключэнні. Перадусім гэта словы расада і расаднік, якія абазначаюць маладыя расліны і пітомнік для іх. Па правілах тут павінна быць падваенне, бо словы ўтвораныя ад прыстаўкі рас-, якая заканчваецца на с, і кораня сад, які таксама пачынаецца з с. Але ў гэтых словах адбылося так званае сцягненне, у выніку якога застаўся толькі адзін с. А вось слова рассаджваць – то бок садзіць на розныя месцы – і ўтвораны ад яго назоўнік рассаднік са значэннем ‘крыніца для чаго-небудзь’ мы будзем пісаць з двума с. Адно с вымаўляецца і пішацца таксама ў словах расол і расольнік, пры ўтварэнні якіх супалі (сцягнуліся) канцавы с прыстаўкі і пачатковы с кораня. Адзін с застаўся таксама ў выключэнні ростань, утворанага ад прыстаўкі рос- і кораня стран. Цікава, што роднасныя словы расстанне і расставанне падваенне захавалі.



Падваенне часта блытаюць з падаўжэннем. Аднак гэта розныя з’явы. Падваенне гэта марфалагічная з’ява, характэрная не толькі для нашай мовы, але, напрыклад, і для расейскай. А вось падаўжэнне – гэта фанетычная з’ява, якая лічыцца адметнай рысай беларускай мовы. Яно ўзнікла ў выніку гістарычных фанетычных зменаў, а менавіта падзення рэдукаваных на месцы спалучэння “мяккі зычны + ь” у пазіцыі паміж галоснымі. Могуць падаўжацца ў нашай мове сёння не ўсе зычныя, а толькі ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш: бездарожжа, маззю, стагоддзе, раздолле, насенне, калоссе, багацце, сучча, зацішша.
Ва ўласных назвах славянскага паходжання або старых запазачаннях падаўжэнне таксама адбываецца: Наталля, Таццяна (але паралельна вядомыя і народныя формы Наталя, Тацяна), Зарэчча, Залессе. Выключэнне складаюць імёны Ілья, Ульян, Ульяна, Емяльян, Касьян, Юльян, Юльяна (у народнай мове таксама сустракаюцца з падаўжэнне і без: Ілля, Улляна, Юляна. Юлляна) , а таксама вытворныя ад іх.
У словах iншамоўнага паходжання падаўжэнне звычайна не адлюстроваецца: метал, граматыка, алея, калона, касса, Ала, Іна, Адэса.  Традыцыйна вылучаецца невялікая група іншамоўных словаў, якія ў нашай мове пішуцца з падаўжэннем: ванна, манна, панна, Ганна, Жанна, Мекка і інш. Звярніце ўвагу, што калі пры ўтварэнні памяншальнай або фамільярнай формы да ўласнага імені дадаецца суфікс –к-, то пішацца адна літара: Ганка, Жанка. А вось у памяншальна-ласкальных формах з суфіксам –ачк- захоўваюцца адзве літары: Ганначка, Жанначка.

Калі ж у іншамоўным слове аднолькавыя літары сустракаюцца на сутыку марфем, то гэта ўжо марфалагічная з’ява падваення, якое захоўваецца на пісьме: сюррэалізм, транссексуал. Гэты ж прынцып прымяняецца і да складаных словаў: паліттэхнолаг, омметр.


Заданне

Устаўце, калі трэба, літары:
Палоз…е – палоззе

Ал…а – Ала

Мадон…а – мадонна

Шмат…амовы – шматтамовы

Марок…а – Марока

Без…аганны – беззаганны

Піц…а – піца

Пяц…юдзесяц…ю – пяццюдзесяццю

Рас…днік – расаднік і рассаднік

Увуш…у – увушшу

Сум…а – сума

Саван…а – саванна

Сюзан…а – Сюзанна

Сібір...ю – Сібір’ю

Іл…інскі – Ільінскі

Рым…а – Рыма

Ніц…а – Ніца

Емял…ян – Емяльян

Бяс…энсіца – бяссэнсіца

Рас…ольнікавы – расольнікавы

І…на – Іна

Ра…таваць – раставаць

Рас…тавацца – расставацца

Ул…яна – Ульяна

Вакуум…етрыя – вакуумметрыя

Рас..адны – расадны

Сам...іт - саміт


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка