Да 90-годдзя нан беларусі адлюстраванне сучаснай беларусі




Дата канвертавання06.10.2018
Памер47.08 Kb.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы



Да 90-годдзя НАН Беларусі
АДЛЮСТРАВАННЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ

Ў МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
РЭСПУБЛІКАНСКІ КРУГЛЫ СТОЛ

Мінск, 21 чэрвеня 2018 года






Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа.

Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў.

За чвэрць стагоддзя беларуская літаратура значна ўзбагацілася. Пра гэта сведчаць і поспехі на міжнародным узроўні. У сувязі з суверэннасцю Рэспублікі Беларусь з’явіліся новыя тэмы і аспекты ў асэнсаванні радзімы. Сучасны перыяд у развіцці беларускай літаратуры ўсё больш актуалізуецца для даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, існуе неабходнасць у сістэматызацыі і падвядзенні пэўных вынікаў.

Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Рэспублікі Беларусь і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

Тэматычныя напрамкі работы круглага стала:


  • чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі;

  • надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў;

  • родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;

  • экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя;

  • развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі;

  • сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя;

  • родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры;

  • нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.



Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца: літаратуразнаўцы і літаратары, мовазнаўцы, фалькларысты, гісторыкі, краязнаўцы, культуролагі, мастацтвазнаўцы, філосафы, музеязнаўцы, бібліятэкары.

Рэгламент круглага стала: даклады – да 10 хвілін, паведамленні і выступленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.

Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.

Каб стаць удзельнікам круглага стала, неабходна: адправіць заяўку, аформленую ў адпаведнасці з прыкладзенай да інфармацыйнага ліста формай, не пазней за 15 чэрвеня 2018 года на электронны адрас kruhlystol@tut.by

Удзельнікам, выступленні якіх уключаны ў праграму круглага стала, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.

Іншагароднім удзельнікам праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца камандзіруючым бокам.

Тэксты выступленняў (дакладаў, паведамленняў) удзельнікаў круглага стала будуць уключаны ў рэцэнзуемы электронны зборнік навуковых артыкулаў, выдадзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі.

Умовы прадастаўлення тэкстаў выступленняў для публікацыі: тэкст выступлення (даклада, паведамлення) неабходна даслаць на электронны адрас kruhlystol@tut.by не пазней за 30 чэрвеня 2018 года.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў для публікацыі:

• ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва населенага пункта, набраныя паўтлустым шрыфтам, выраўноўванне па правым боку;

• назва даклада (паведамлення) – вялікімі літарамі па цэнтры, набраная паўтлустым шрыфтам;

• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.

• спасылкі ў тэксце афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі.

спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел пад загалоўкам Літаратура, набранага па цэнтры паўтлустым шрыфтам, і афармляецца паводле патрабаванняў ВАК Беларусі.

• аб'ём даклада (паведамлення) разам з малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегель, адзінарны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням і якія не былі агучаны падчас пасяджэння круглага стала.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электронным адрасе

kruhlystol@tut.by і тэлефоне +37529 7755572

Заяўка

на ўдзел у рэспубліканскім круглым стале

“Адлюстраванне жыцця сучаснай Беларусі

ў нацыянальнай літаратуры”

(Мінск, 21 чэрвеня 2018 г.)


Прозвішча, імя, імя па бацьку




Навуковая ступень




Вучонае званне




Месца працы, горад




Пасада




Назва даклада ці паведамлення




Неабходнасць выкарыстання тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх)




Кантактны тэлефон з кодам




E-mail




Дата прыезду і ад’езду (для іншагародніх удзельнікаў)




Неабходнасць браніравання гасцініцы (для іншагародніх удзельнікаў)





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка