Да Дня беларускага пісьменства віктар кажура полацкія фрэскі белая русь




Дата канвертавання05.03.2018
Памер40.22 Kb.
Да Дня беларускага пісьменства

ВІКТАР КАЖУРА

ПОЛАЦКІЯ ФРЭСКІ

БЕЛАЯ РУСЬ

Ты гасцінна расчыняла дзверы

Тым, хто к нам з дабром ішоў.

А ў мячы прымала злых нявераў

Ды заўжды плаціла кроў за кроў.

І ўзрастала – гордаю і смелай –

Не ішла да моцных на паклон,

Засталася незалежнай – Руссю Белай

Ад пачатку і да скону дзён.
БАРЫСАВЫ КАМЯНІ

Спрадвеку вырасталі валуны

Ля рэк, на ўзлессях, ля дарогі.

Ды не з зямлі выходзілі яны,

А з продкаў памяці –

нашчадкам абярогі.

За векам век сплывалі ў Лету дні,

Адлічвалі жыцця людскога меру…

А з Полацка Барыса камяні

Паданні баюць нам пра годнасць

і пра веру.

КРЫВІЧЫ-ПАЛАЧАНЕ

Палаце яшчэ цячы-цячы,

Памяць па-над хвалямі люляць:

Вунь на стругах палачане-крывічы

Выступаюць ворага страчаць.

Залаціцца сонца на вадзе,

Ветразямі далеч расцвіла:

Палачан-асілкаў раць ідзе,

Каб зямля крывіцкая жыла.
ПОЛАЦК

Бацька беларускіх гарадоў,

Полацка магутная дзяржава –

Не сышла за хвалямі гадоў

Па Дзвіне вялікіх дзеяў слава.

Да цябе – па дружбу, на паклон –

Прыязджала пасланцоў нямала...

Над Дзвіною плыў Сафіі звон –

На ўвесь свет плыла пра Полацк хвала.
ПАЛАЧАНЕ

У Дзвіну чужую кроў

Зноў дажджы змывалі,

Як крыжакаў-груганоў

Палачане гналі.

І сябе, зямлю, свой род

Ў бурах адстаялі...

Сплёўся час у соткі год –

Памяць крыюць хвалі.
РАГНЕДА

Не хачу рабычыча разуці,



На аддам душу сваю на глум...”

Ізяслаўль... Выгнанне... Памяць мучыць...

І плыве Рагнеды горкі сум.

Палата, сяброўкі, сонца, шчасце –

Мчыць душа да Полацка... Дамоў...

Толькі там – не радасць, а няшчасце:

Уладзімір... Сватанне... І кроў...
УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ

Ноччу шэрым ваўкалакам абярнуся:

Я Усяслаў – магутны Чарадзей.

Я да Полацка далёкага імкнуся,

Да Сафіі, да маіх людзей.

Мне не трэба кіеўскага трону –

Лепей ваўкалакам па лясах:

Толькі Полацк дасць мне абарону,

Сілу дасць у стомленых руках.

Ноччу шэрым ваўкалакам абярнуся:

Я Усяслаў – магутны Чарадзей...
ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ

Сонечным промнем з нябеснае сіні

Прад славай – Прадслава.

Для нас – Ефрасіння.

Кранулася душаў крылом галубіным…

Нявестаю стала

З абраным… Адзіным…

Плыве над Дзвіною з нябеснае сіні

Тугой жураўлінай:

  • Дзе ж ты, Ефрасіння?…



ФРАНЦЫСК СКАРЫНА

Палата... Над берагам каліна...

Салавей шалее па начах...

Выпраўляў Лука ў дарогу сына –

Ад варагаў доўгі ў грэкі шлях.

Будуць Кракаў, Падуя і Вільня,

Радасць... Сум... Рукі нясмелы ўзмах...

Белы голуб у нябеснай сіні...

Слёзы Маргарыты па начах...

Будзе жнівень... Казачная Прага...

Доўгі шлях тут знойдзе свой працяг:

Слова роднага спатоленая смага –

Біблія” ў Скарынавых руках.

______________________________________________________________________
МІКОЛА ГУСОЎСКІ

Далёкі Рым…ТугаВясна…

А з памяці – Айчына,

Нібы на яве, а не ў снах

Праходзіць прад вачыма:

Зуброў пушчанскіх галасы

Збудзілі сонечнае ранне;

І трубіць рог – ідзе ў лясы

На звера паляванне…

Пяро завострана…Пара…

Душа акрылена ў паэта…

І стала “Песня пра зубра”

Узнёслым гімнам-запаветам.

СЫМОН БУДНЫ

Люду паспалітаму – з Нясвіжа

У далонях, нібы птушаня, –

Ён прынёс святло навукі кніжнай,

Каб квітнела родная зямля.

Пяць вякоў мінула – і сягоння

Роднай мовы чуцен дзіўны звон:

Не згубіўся ў памяці прадоннях

Катэхізіс” з рук тваіх, Сымон.



ЦЯПІНСКІ ВАСІЛЬ

Слову роднаму ён расчыняў у вечнасць дзверы,

Каб яно заранкай ззяла праз вякі:

Ціснуў Цяпінскі нашчадкам на паперы

Кнігі вечнай несмяротныя радкі.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка