Дадатак 7 Найбольш традыцыйным разуменнем вуснай гісторыі з’яўляецца




Дата канвертавання04.04.2017
Памер24.17 Kb.
Дадатак 7
Найбольш традыцыйным разуменнем вуснай гісторыі з’яўляецца:

запісаныя ў аўдыё ці відэафармаце ўспаміны аб падзеях мінулага яго відавочцаў
Аўдыяінтэрв'ю
Заходняя Беларусь.

Ядвіга С., 1932 г., в Зара Камунізма

Полька, каталічка. Нарадзілася ў 1932 г. у в. Зара Камунізма. Працавала ў калгасе.


25.07.2012 г.мова – беларуская
Расказвае аб тым, што калхознікі жылі лепш, як вы – вясковыя. Вы едзіце чорны, а мы –белы.

Тых, хто працаваў у пана, а потым у калхозе называлі дворнымі. Ніхто не паважаў. Ніхто не браў замуж.


-Калі Вам леш за ўсё жылося?

-Пры пане неплохо жылося.Бацька рабіў, дед рабіў.

Калі Саветы прыйшлі, усе паехалі ў Польшу.
Відэафрагменты
1 урывак.

Заходняя Беларусь.

Шэстэль (Клакевіч) Ніна Іванаўна, 1925 г.н., в. Нягневічы, Навагрудскі р-н.Вучылася ў польскай школе. У вайну працавала машыністкай у раённай управе. Працавала ў калгасе.в. Лаўрышава, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл. Нарадзілася ў в. Лаўрышава. Спявала ў царкоўным хоры. Дзякуючы яе намаганням атрымалася выратаваць Лаўрышаўскую царкву ад руйнавання.


  • Запісана 04.08.2011 мова – беларуская

- Як калхоз стваралі ў Лаўрышаве, помніце?

- Помню. Я сама заяўленіе пісала. Мы не хацелі ў калхозы. Брат вучыцелем быў.

- А як жа вучыцель у калхоз пойдзе, ён жа ў школе працуе?

- Неважна, ён ўсё раўно пісаў заяўленіе у калхоз. Як выганяць са школы, самі знаеце як то.
2, 3 урывак.

Усходняя Беларусь.

Каваленка Надзея Аляксандраўна.

Нарадзілася ў лютым 1937 г. ў вёсцы Пад’ясенцы Осінкаўскага сельсаета, Ельскага раёна, Гомельскай вобласці.Беларуска. Па веравызнанні – “як усі, у адну царкву хадзілі”. С 4 гадоў засталася сіратою. Дзяцінства прыйшлося на ваенныя гады, жыла ў сваякоў. Працавала, галадала.Усе жыццё працавала ў калгасе.




  1. голад у 1933 г.(10:30-11:44)

-А можа быў такі час калі людзі галадалі, не было чаго есці?

- Гэта быў 33 год. Яшчэ да вайны. Да вайны самаасобнікі жылі багата. Резалі кароў, верас малолі. Картопелька не ўрадзіла. А каторые бедныя былі, так і попухлі. Адзін у Козлах ішоў, так і схіліўся, ішоў. Ды яму палажылі кусочак перад ротам, а ён языком даставаў, не мог дастаць, так і на падняў руку, каб дастаць.

- Гэта было калі?

- №№ год.

- Расказвалі так?

-Да.
2) работа ў калгасе (44:20-45:08)

У калгасе Вы працавалі на Вашай зямлі?

- Не. У колхозе. Працавалі за палачку. Картошку ўбіралі. Коровы даіла. Тры разы доіць ходзіла. Рукамі, по 12–13 короў. 15 сотак жыта жні.




  • Дадатковы ўрывак

  • Заходняя Беларусь.

  • Мураўская Вера Аляксандраўна, 1930 г.н., в. Дуброва, Карэліцкі р-н

  • Нарадзілася 6 студзеня 1930 года ў вёсцы Дуброва (сёння Райцаўскі с/с, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) у сям’і каваля Русака Аляксандра і Любові Сцяпанаўны Чудук. У сям’і было дзесяцёра дзяцей, чацвёра з якіх памерлі ў маленстве. Па прычыне заўчаснай смерці бацькі і нястачы ў шматдзетнай сям’і была ўзятая на выхаванне да прыёмных бацькоў – Марыі і Уладзіміра Пажарыцкіх. Атрымала хатнюю адукацыю, а таксама вучылася ў савецкай школе. У 1951 годзе выйшла замуж за Мураўскага Васіля Васільевіча і пераехала ў вёску Застадолле (Цырынскі с/с), дзе разам з мужам працавала на ферме. Сужонкі выгадавалі пяцёра дзяцей: сына Васіля ад першага шлюбу Міхаіла, а таксама Галіну, Таццяну, Ніну і Наталлю. У 2001 годзе Вера Аляксандраўна стала ўдавой і пражывае ў вёсцы Застадолле адна. 02.08.2011 мова – беларуская

Параўноўвае жыццё пры пану і ў калгасе.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка