Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава)




Дата канвертавання05.01.2017
Памер445 b.



Данута Янаўна Бічэль (у замужжы Загнетава)















У 1953 г. паступіла ў Лідскае педвучылішча. Тут выступала з вершамі са сцэны, мела ўжо два сшыткі сваіх твораў. Толькі пісаліся яны звычайна дома, у лесе нават. Педвучылішча скончыла ў Навагрудку, бо Лідскае было расфармавана. Хадзіла ў Навагрудку на пасяджэнні раённага літаб'яднання. У 1957 г. пераступіла парог Гродзенскага педінстытута, стала студэнткай беларускага аддзялення гісторыка-філалагічнага факультэта. Праз год газета «Літаратура і мастацтва» змясціла яе верш «Роднае слова» — распеўны, радасны, напоўнены пачуццямі любові да бацькаўшчыны, удзячнасці ёй. Цяпер паэзія ўсё больш становіцца справаю жыцця.





Свет ранняй паэзіі быў рамантычна ўзвышаным, і лірычная гераіня адчувала сябе часцінкаю натуральнай стыхіі роднага асяроддзя з яго прыродным шматгалоссем, песеннымі тонамі і яснымі далячынямі. Хацелася «Перасмяяцца, // Перамарыцца, // З ветрам-травою // Нагаварыцца». Гэтыя асаблівасці першых зборнікаў яе лірыкі «Дзявочае сэрца» (1961) і «Нёман ідзе» (1964) добра былі адзначаны крытыкай, якая дружна адгукнулася на кніжкі маладой паэтэсы і высока ацаніла шчырасць і хараство споведзі юнай душы.











Вобраз адной з першых знакавых для Гародні постацяў магутнага воя Давіда Гарадзенскага, чыё імя ўрэшце ўшанавана ў горадзе, паўстае ў вершы, дзе ўздымаецца праблема гістарычнай памяці, дзе магутна прагучаў матыў здрады – прычыны стратаў, гібелі многіх герояў беларускай гісторыі: Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від са шчытом Гарадзенскі Давід. Быў у плечы штылетам забіты прадажнай душою са світы.







А вось паэтка вядзе нас у горад з даўняй гісторыяй, са слядамі вялікай культуры. Таму вершу характэрна зусім іншая паэтычная інтанацыя, дзе панарамнасць, велічнасць малюнка перададзена праз працяглы радок, напеуную рыфму. Вось жа - мы ў знакамітай слонімскай сядзібе Альберцін, помніку сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму, куды трапляем, дзякуючы вершу Дануты Бічэль "У Слоніме": Колькі навокал таемнай красы! Туліцца возера да Альберціна. Я над вадою адна, як націна, а за вадой на пагорках лясы.







У вершы "У Кушлянах" аўтарка выкарыстоўвае паэтычную аплікацыю з самога Багушэвіча, з ягонай прадмовы да зборніка "Дудка беларуская", тлумачэння ўсяму свету, а найперш " браткам-беларусам", чым ёсць ix Край, ix Радз1ма. Навука вялікага паэта ўспрымаецца як адкрыццё таго, што мусіць быць вядома кожнаму: Словы Бурачок жывыя ведаў, Як Радзіму ратаваць ад бедаў. Выдыхае словы - замаўляе: «Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная... а белая, чыстая, нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася... " Толькі роднай песняй засланялася.










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка