Дарагі дружа! Калі ласка, прачытай кнігі на гэтай выставе і прымі ўдзел у віктарыне




Дата канвертавання05.04.2017
Памер32.31 Kb.
Выстава – віктарына “Рыцары роднага слова”
(для вучняў 5-6 класаў)
Дарагі дружа!
Калі ласка, прачытай кнігі на гэтай выставе і прымі ўдзел у віктарыне.

Правільны варыянт абвядзі, ці падкрэслі. 


1.Напамінак пра вайну прыносілі ў нашу школу і настаўнікі:на іх было ўсё вайсковае- кірзавыя боты, зялёныя не перашытыя яшчэ галіфэ, кіцелі з петлямі ад нядаўніх пагонаў.
а) Вячаслаў Адамчык “Дзікі голуб”
б) Вячаслаў Адамчык “Урок арыфметыкі”
в) Вячаслаў Адамчык “Салодкія яблыкі” 
2. Козлік з Жуком спачатку не сябраваў. Падыдзе да Жукавай будкі, брэнкае па ёй рагамі, разбудзіць Жука, узлуе. Той з будкі: “РРР!”
а) Янка Брыль “Марыля”
б) Янка Брыль “Цюцік”
в) Янка Брыль “Ветэрынар”
3. Ён самы славуты наш зямляк. Сярод вялікіх людзей нашай зямлі ён стаіць, бадай што, на першым месцы. Вучоны, пісьменнік і выдатны асветнік, але самае галоўнае- ён першадрукар не толькі ў Беларусі, а наогул на ўсіх усходнеславянскіх землях.
а) “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі” (Францыск Скарына)
б) “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі” (Сімяон Полацкі)
в) “Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі” (Кірыла Тураўскі)
4. Шчаслівыя рыбакі вярталіся дадому праз хвойнік апоўдні. Ішлі, ішлі і натрапілі ў ляску на майскія ландышы. Дзядзька Колас сарваў кветку і лёгенька страсянуў над вухам Міколкі. Белыя бубянцы ціха зазвінелі. Так і прыйшлі дадому з музыкай. Мама чакала рыбакоў, з уловам павіншавала.
а) Браніслаў Зубкоўскі “Сцяжынкамі Якуба Коласа”апавяданне 
“Сакрэты без сакрэтаў”
б) Браніслаў Зубкоўскі “Сцяжынкамі Якуба Коласа” апавяданне 
“Сапсаваны настрой”
в) Браніслаў Зубкоўскі “Сцяжынкамі Якуба Коласа” апавяданне 
“Крынічка” 
5. А хмарка, шчаслівая, радасная, ясная, як майская раніца, усё ішла, ішла далей і далей да невядомых краёў свету, і толькі ёй рабілася крыху сумна, ёй шкода было пакідаць тыя малюнкі, да якіх ужо прывыкла, але жывая натура гнала яе і гнала, не даючы супачынку.
а) Якуб Колас “Казкі жыцця” (“Жывая вада”)
б) Якуб Колас “ Казкі жыцця”(Крыніца”)
в) Якуб Колас “Казкі жыцця” (Хмарка)
6. Яны жылі ўдваіх з маткай у хацінцы з галля. Бацька памёр тры гады назад, калі Тубі было восем год…
Кожны год у красавіку наязджалі сюды людзі з чорнымі бародамі, у белых халатах, на белых лодках. Яны мелі шмат лодак, набіралі шмат людзей. Чорныя людзі кідаліся ў мора, давалі нырца і праз мінуту – другую вылазілі. Кожны з іх меў пры сабе кошык, і ў гэты кошык яны збіралі на дне мора чарапашкі.
а) Янка Маўр “Слёзы Тубі”
б) Янка Маўр “У краіне райскай птушкі”
в) Янка Маўр “Сын вады”
7. Эрпід не паспеў нічога растлумачыць. Абодва згледзелі, як з лесу выскачыў на дарогу і памчаў да іх на ўсю моц Жучок. У зубах ён штосьці трымаў. І чым бліжэй падбягаў сабака, тым больш бялеў твар у Вані. Ён здаецца, пазнаў, што нёс Жучок
а) Павел Місько “Навасёлы”
б) Павел Місько “Эрпіды на планеце Зямля”
в) Павел Місько “Прыгоды Бульбобаў”
8. Рэкс устаў, падышоў павольна, узяў з рукі хлеб і праглынуў. Салдаты аж есці перасталі ад здзіўлення. “Узяў, узяў”,- зарадаваліся…
Аднаго разу мы вырашылі пажартаваць з Казбека: збочыў я з дарогі і схаваўся ў кустах. Ён азірнуўся, і не ўбачыўшы мяне, вярнуўся на пошукі. Я прыкінуўся нежывым. Казбек сеў і заскуголіў.
а) Алесь Пальчэўскі “Чысцёха”
б) Алесь Пальчэўскі “Буська”
в) Алесь Пальчэўскі “Рэкс і Казбек”
9. Нам з Санькам вельмі падабалася кіно пра Чапаева. Мы схадзілі за грошы раз- другі, а потым дзе ты іх , гэтых грошай, набярэшся? Вырашылі перахітрыць кінамеханіка. Калі скончыўся першы сеанс, мы залезлі ў куток пад лаўку і сядзім як мышы пад венікам. Удалося. Мы і ў другі раз, і ў трэці, а на чацвёрты раз…
а) Іван Сяркоў “ Мы з Санькам – артылерысты”
б) Іван Сяркоў “Мы – хлопцы жывучыя”
в) Іван Сяркоў “Мы з Санькам у тыле ворага”
10. Хваляй паветра Рыжыка выкінула на тратуар. Ён усхапіўся і, цягнучы заднія лапы, папоўз да лаўкі. Упаў каля яе, выцягнуўшыся. Максім падбег да Рыжыка і рукамі дакрануўся да акрываўленых задніх лап…
а) Аляксей Якімовіч “Залатая дзіда”
б) Аляксей Якімовіч “ Рыжык”
в) Аляксей Якімовіч “Эльдарада просіць дапамогі”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка