Даведка аб выніках правядзення дэкады педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў з 28. 11. 2016 па 09. 12. 2016




Дата канвертавання02.05.2017
Памер128.32 Kb.


Даведка

аб выніках правядзення дэкады педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў з 28.11.2016 па 09.12.2016

Мэты і задачы правядзення дэкады:

- павышэнне метадычнага ўзроўня настаўнікаў пачатковых класаў праз удасканаленне асабова-арыентаванага працэсу навучання, накіраванага на павышэнне якасці адукацыі ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе;

- прэзентацыя сваёй работы з школьнікамі па прадмету з выкарастаннем розных інавацыйных тэхналогій, форм, прыёмаў работы;

- стварэнне ўмоў для развіцця прафесійных і асабовых якасцей педагогаў.

У дэкадзе прынялі ўдзел Мядзведская Н.Ул., Коршак Л.І., Лапанік М.М., Марчанка Н.Р., Птуха А.Д., Данюк А.А., Бандарэнка І.В.,Зелянкова Н.С.

Былі запланаваны адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрымствы па прадмету, выстава метадычных распрацовак. Амаль усе запланаваныя мерапрыемствы былі праведзены згодна з планам і насілі выхаваўчы, пазнавальны і адукацыйны характар (адзін урок (урок беларускага літаратурнага чытання ў 4 класе) і адно мерапрыемства (гульня – практыкум “Мая сям’я – гэта 7 Я” у 4 класе) не былі праведзены, настаўніца Лапанік М.М. знаходзілася ў бальніцы).

Адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы праводзілі:

У 1 класе быў праведзены ўрок матэматыкі (Л.І.Коршак) “Параўнанне ліку 7 з папярэднімі лікамі”. Урок прайшоў ў форме ўрока-падарожжа. На ўроку мелі месца франтальная і індывідуальныя, парныя і групавыя формы работы. Вучні былі актыўнымі на ўроку, шмат працавалі, з цікавасцю і захапленнем падарожнічалі на бязлюдны востраў, дзе з цікавасцю і з задавальненнем выконвалі заданні, якія ім прапаноўвалі розныя звяры. Заданні насілі розны характар: вусны лік, рашэнне задач па малюнку, параўнанне лікаў, складанне і адніманне лікаў,самастойная работа. Былі праведзены дзве фізкультхвілінкі. Мэты ўрока дасягнуты. Урок прайшоў з добрым настроем.

У 2 класе (Н.Ул.Мядзведская) урок рускай мовы па тэме:”Правописание сочетаний жи-ши; же-ше; ча-ща; чу-щу”. Тып урока-замацаванне ведаў. На ўроку былі выкарыстаны розныя формы і метады работы: работа ў парах,індывідуальная работа,арфаграфічная хвілінка, дыдактычныя гульні, фізкультхвілінка, самастойная работа у групах, слоўнікавы дыктант, падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія. Усе этапы звязаны паміж сабой. Вучні працавалі, актыўна з цікавасцю, з задавальненнем выконвалі заданні. Матэрыялу было многа і настаўніца з дзецьмі ўклаліся ў адведзены час урока.

У 3 класе (А.Д.Птуха) урок беларускай мовы па тэме: “Корань слова. Падбор аднакаранёвых слоў”). Урок прайшоў у форме ўрока-даследавання. На ўроку дзеці не толькі пашырылі веды пра лексічнае значэнне слова, але і праявілі свае творчыя здольнасці. На ўроку былі выкарыстаны розныя формы і метады работы: работа ў парах, індывідуальная работа, арфаграфічная хвілінка, дыдактычныя гульні, фізкультхвілінка, самастойная работа у групах, падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія. Усе этапы звязаны паміж сабой. Вучні працавалі актыўна з цікавасцю, з задавальненнем выконвалі заданні і былі ў добрым настроі. Матэрыялу было многа і настаўніца з дзецьмі ўклаліся ў адведзены час урока. Мэты ўрока былі дасягнуты.

У 3 класе ( Марчанка Н.Р.) урок музыкі па тэме: ”Выразныя і выяўленчыя інтанацыі ў музыцы”. Тып урока – урок камбінаванай будовы. Урок прайшоў з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі, партрэтамі кампазітараў, фонахрыстаматыяй і з музычным суправаджэннем. На ўроку былі выкарыстаны розныя формы і метады работы: гутарка, франтальная і індывідуальная работа, слова настаўніка, музыцыраванне, інсцэніроўка песні “Як пагнала бабуленька куранятак пасці”. Была праведзена цікавая фізкультхвілінка. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі на ўроку актыўна і былі ў добрым настроі. Мэты ўрока дасягнуты.

У рамках дэкады былі праведзены мерапрыемствы:

Данюк А.А. правяла гульню-гутарку “Мая сям’я” ў 2 класе (ГПД ). На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме гульні.Праводзіліся розныя конкурсы, дзеці адгадвалі загадкі, працавалі з пагаворкамі, гулялі ў розныя гульні. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава.

Н.С.Зелянкова правяла конкурсную праграму “Царства грыбоў” з вучнямі 4 класа (ГПД). Мерапрыемства было праведзена ў форме інфармацыйнай службы навін. Дзеці састаўлялі кластары, працавалі за слоўнікамі, дзе знаходзілі патрэбную для іх інфармацыю, запаўнялі крыжаванку. Заданні пазнаёмілі дзяцей з рознымі відамі грыбоў,з правіламі збору грыбоў, паводзінамі ў прыродзе. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі. Вучні працавалі актыўна, у добрым настроі, з цікавасцю.

І.В.Бандарэнка правяла з вучнямі 2 і 3 класаў гульню – падарожжа “Кожная работа добрая”. На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме падарожжа. Дзеці спыняліся на розных прыпынках, дзе разгадвалі загадкі пра прафесію і вялі пра яе гаворку, складвалі пасловіцы. Дзеці былі будаўнікамі, мадэліравалі дамы, працавалі малярамі, малявалі дамы. Працавала “Бюро знаходак”, дзе дзеці адшуквалі патрэбную рэч, шукалі лішнія. Прапанаваныя заданні садзейнічалі выхаванню павагі і гонару да кожнай справы. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава.

Н.У.Мядзведская пазнаёміла вучняў 2-га класа з правамі дзяцей. Мерапрыемства праходзіла, як гульня-падарожжа з казачнымі героямі. Дзе дзеці падарожнічалі на цягніку. На кожным прыпынку для іх былі прыгатаваны розныя заданні.Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі у гульні, адказвалі на пытанні. На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся са сваімі правамі і абавязкамі. Прапанаваны матэрыял выхоўваў у вучняў чувства самапавагі і павагі да другіх людзей.

Л.І.Коршак правяла гульню-віктарыну пад назвай “Ты мой сябар, я твой сябар – у мяне сябры кругом”. На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва паміж камандамі. Камандам былі прапанаваныя розныя заданні: збор пасловіц пра сяброўства, разбор слоў сябар і сяброўства, сумеснае спяванне песен пра сяброўства. Прапанаваныя заданні садзейнічалі выхаванню добразычлівых адносін паміж сябрамі. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем і цікава для дзяцей.

Хочацца адзначыць, што ўсе настаўнікі адказна падышлі да ўдзелу ў дэкадзе педагагічнага майстэрства. Мерапрыемствы і ўрокі былі добра прадуманы і падрыхтаваны і садзейнічалі павышэнню метадычнага ўзроўня настаўнікаў пачатковых класаў. На высокім узроўні былі праведзены ўрокі: Мядзведскай Н.У., Птуха А.Д., Коршак Л.І.,Марчанка Н.Г.

мерапрыемствы: Мядзведскай Н.У., Коршак Л.І., Лапанік М.М., Птуха А.Д., Бандарэнка І.В., Зелянковай Н.С., Данюк А.А.

Рэкамендавана праводзіць дэкады педагагічнага майстэрства кожны год.

Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў Л.І.Коршак

У 1 класе было праведзена завочнае падарожжа “Мой родны кут”(Краснаўцава С.Ул.) Дзеці разам з настаўніцай і гасцямі падарожнічалі па мясцінах вёскі Паставічы, любаваліся прыгажосцю роднага краю, зазірнулі ў далёкае і блізкае роднай школы, даведаліся пра яе традыцыі. Мерапрыемства праходзіла з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава і павучальна.

У 2 класе быў праведзены конкурс – гульня “Мая Радзіма Беларусь”(Лапанік М.М.) Дзеці разам з настаўніцай і гасцямі размаўлялі пра нашу Радзіму – Рэспубліку Беларусь. Клас быў падзелены на каманды. Настаўніца прапанавала дзецям розныя конкурсы: прадстаўленне каманды, адгадванне загадак, паэтычны , усё пра ўсё, падумай і адкажы, назаві адным словам, дзеці сабіралі карту абласцей Беларусі. Прапанаваныя заданні садзейнічалі далучэнню дзяцей да гісторыі і культуры беларускага народа, выхоўвалі ў іх пачуццё гонару за краіну і свой народ. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі. Лапанік М.М.(урок беларускай мовы ў 2 класе “Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме літарамі”). На ўроку былі выкарыстаны розныя формы, метады і прыёмы работы. Урок насіў уводны характар па вывучаемай тэме. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Былі праведзены дзве фізкультхвілінкі. Вучні працавалі актыўна, у добрым настроі. Мэты ўрока дасягнуты.

- Марчанка Н.Р. (урок музыкі ў 3 класе, тэма: ”Выразныя і выяўленчыя інтанацыі ў музыцы”). Тып урока – урок камбінаванай будовы. Урок прайшоў з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі, партрэтамі кампазітараў, фонахрыстаматыяй і з музычным суправаджэннем. На ўроку былі выкарыстана розныя формы і метады работы: гутарка, франтальная і індывідуальная работа, слова настаўніка, музыцыраванне, і г.д. Была праведзена цікавая фізкультхвілінка. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі на ўроку актыўна і былі ў добрым настроі. Мэты ўрока дасягнуты.

- Цікава і пазнавальна была праведзена віктарына Л.І.Коршак (у 2 класе),пад назвай “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”. На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме падарожжа. Дзеці спыняліся на розных прыпынках. На прыпынку ”Гістарычным” вучні расказвалі пра знакамітых людзей беларускай зямлі,успомнілі і знакамітых беларускіх пісьменнікаў. На прыпынку “Сімвалы Беларусі”дзеці расказалі, пра сімволіку краіны, успомнілі і суседзяў Беларусі. На прыпынку “Родная мова” адгадваліся загадкі, складаліся прыказкі.Таксама дзеці наведалі прыпынак ”Прырода роднага краю” і паўтарылі веды, як сябе паводзіць у прыродзе. Прапанаваныя заданні садзейнічалі выхаванню любві да Радзімы, гонар за родны край. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем і вельмі цікава

- Мядзведская Н.Ул. ( урок беларускай мовы ў 4 класе, тэма:”Род і лік назоўніка. Лясы Беларусі”). На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Тып урока – камбінаванай будовы. На ўроку былі выкарыстаны розныя формы і метады работы: работа ў парах, індывідуальная робота, слова настаўніка, арфаграфічная хвілінка, фізкультхвілінка (пад музыку), гульня”Лясныя жыхары”, самастойная работа, работа з падручнікам, дыферынцыраваная самастойная работа,падвядзенне вынікаў, рэфлексія. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі, як мурашачкі ў муравейніку, дружна ў добрым настроі.На ўроку дзеці не толькі пашырылі веды пра род і лік назоўнікаў, але і праявілі свае творчыя здольнасці, успомнілі правілы паводзін у прыродзе. Матэрыялу было многа і настаўніца з дзецьмі ўклаліся ў адведзены час урока.

- Вельі цікавай і пазнавальнай была праведзена класная гадзіна Н.Ул.Мядзведскай, пад назвай “Азбука дарог”. На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме конкурснай праграмы. Камандам былі прапанаваныя розныя заданні: загадкі, разгадванне крыжаванкі, дарожныя задачкі, гульня”Путаніца”. Прапанаваныя заданні садзейнічалі паўтору асноўных правіл і знакаў дарожнага руху, правіл паводзін у грамацкім транспарце, на прыпынках. Выхаванню культуры паводзін, добразычлівых адносін да акружаючых. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем і вельмі цікава. - Бандарэнка І.В. цікава і весела правяла гульню – віктарыну “Па дарогам казкі”. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва. На мерапрыемстве група падоўжанага дня была падзелена на каманды, кожнай камандзе задаваліся розныя пытанні. праводзіліся розныя конкурсы: дзеці адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел ў розных эстафетах. Эстафета “Баба Яга”, эстафета з шарамі, эстафета”Кот у ботах”,эстафета”Папялушка”. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі, дзеці атрымалі не толькі прызы, але і добрыя веды, успомнілі казкі. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава і весела.

- Н.С.Зелянкова правяла конкурсную праграму “У гасцях дзядулі Этыкета”. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва паміж камандамі (групамі падоўжанага дня). Прапанаваныя заданні пазнаёмілі дзяцей з правіламі этыкета, дзеці паўтарылі правілы паводзін за сталом, у гасцях, як сябе паводзіць на прыродзе, паўтарылі словы, якія азначаюць прозьбу, прабачэнне, успомнілі запаведзі вучняў. Вучні працавалі актыўна, у добрым настроі, з цікавасцю. І.В.Бура ўрок выяўленчага мастацтва ў 4 класе, па тэме “Пейзаж, як жанр выяўленчага мастацтва”. Тып урока – урок камбінаванай будовы. Была праведзена выстава малюнкаў па порах года. На ўроку былі выкарыстаны: гутарка, франтальная і індывідуальная работа, слова настаўніка. Небыла праведзена фізкультхвілінка. Мэты ўрока дасягнуты не поўнасцю. Больш увагі ўдзяляць планаванню ўрока, знаёміць дзяцей з мастакамі і іх карцінамі, разнаабразіць формы і метады урокаў. І.В.Бура ўрок выяўленчага мастацтва ў 4 класе, па тэме “Пейзаж, як жанр выяўленчага мастацтва”. Тып урока – урок камбінаванай будовы. Была праведзена выстава малюнкаў па порах года. На ўроку былі выкарыстаны: гутарка, франтальная і індывідуальная работа, слова настаўніка. Небыла праведзена фізкультхвілінка. Мэты ўрока дасягнуты не поўнасцю. Больш увагі ўдзяляць планаванню ўрока, знаёміць дзяцей з мастакамі і іх карцінамі, разнаабразіць формы і метады урокаў.

Даведка


аб выніках правядзення дэкады педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў з 25.11.2013 па 06.12.2013
Мэты і задачы правядзення дэкады:

- павышэнне метадычнага ўзроўня настаўнікаў пачатковых класаў праз удасканаленне асабова-арыентаванага працэсу навучання, накіраванага на павышэнне якасці адукацыі ў сучасным вучэбна-выхаваўчым працэсе;

- прэзентацыя сваёй работы з школьнікамі па прадмету з выкарастаннем розных інавацыйных тэхналогій, форм, прыёмаў работы;

- стварэнне ўмоў для развіцця прафесійных і асабовых якасцей педагогаў.

У дэкадзе прынялі ўдзел Мядзведская Н.Ул., Коршак Л.І., Лапанік М.М., Марчанка Н.Р., Красноўцава С.Ул., Бандарэнка І.В.,Зелянкова Н.С.

Былі запланаваны адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрымствы па прадмету, выстава метадычных распрацовак. Амаль усе запланаваныя мерапрыемствы былі праведзены згодна з планам і насілі выхаваўчы, пазнавальны і адукацыйны характар (адно з мерапрыемстваў не было праведзена па прычыне хваробы выхавальніка А. А. Данюк, і урок беларускай мовы ў 3 класе, па прычыне хваробы настаўніка).

Адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы праводзілі:

- Коршак Л.І. (беларуская мова ў 3 класе, тэма: “Параўнанне лікаў у межах 100”) Тып урока – урок падагульнення і замацавання вывучанага матэрыялу ў форме ўрока-падарожжа. На ўроку мелі месца франтальная і індывідуальныя, парныя і групавыя формы работы. Вучні былі актыўнымі на ўроку, шмат працавалі з цікавасцю і захапленнем падарожнічалі на бязлюдны востраў, дзе з цікавасцю і з задавальненнем выконвалі заданні, якія ім прапаноўвалі розныя звяры. Заданні насілі розны характар: вусны лік, рашэнне задач па схеме і па малюнку, параўнанне велічынь, складанне і адніманне двухзначных круглых лікаў, матэматычны дыктант,самастойная работа і г.д. Мэты ўрока дасягнуты. Урок прайшоў з добрым настроем.

У 2 класе была праведзена гульня – падарожжа “Па лясным сцяжынкам”(Коршак Л.І.) Дзеці разам з Лесавічком і гасцямі падарожнічалі па лясным сцяжынкам. Лесавічок прапаноўваў дзецям розныя заданні: адгадванне загадак, збор грыбоў у карзіны (ядомыя і неядомыя), птушыны базар, выпраўленне памылак, сябры і ворагі лесу. Прапанаваныя заданні садзейнічалі выхаванню беражлівых адносін да ўсяго жывога.

- Марчанка Н.Р. (урок музыкі ў 2 класе, тэма: ”Тэмбр – афарбоўка музычных галасоў”). Тып урока – урок камбінаванай будовы. Урок прайшоў з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі, партрэтамі кампазітараў, фонахрыстаматыяй і з музычным суправаджэннем. На ўроку былі выкарыстана розныя формы і метады работы: работа ў групах, індывідуальная работа, слова настаўніка, музыцыраванне і г.д. Была праведзена цікавая фізкультхвілінка. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі ў добрым настроі. Мэты ўрока дасягнуты.

- Мядзведская Н.У. (А.Д.Птуха) (урок беларускай мовы ў 3 класе, тэма:”Падбор аднакаранёвых слоў”). Тып урока – падарожжа па казцы “Людзей слухай, а свой розум май”. На ўроку дзеці не толькі пашырылі веды пра лексічнае значэнне слова, але і праявілі свае творчыя здольнасці. Матэрыялу было многа і настаўніца з дзецьмі не ўклаліся ў адведзены час урока.

- Лапанік М.М.(урок матэматыкі ў 1 класе, тэма:”Склад ліку 5”). На ўроку былі выкарыстаны розныя формы, метады і прыёмы работы. Урок насіў уводны характар па вывучаемай тэме. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі ў добрым настроі. Мэты ўрока дасягнуты. Вучні працавалі ў добрым настроі. Больш увагі ўдзяляць самастойнасці дзяцей.

- Непачаловіч І.А.(урок беларускай мовы ў 4 класе, тэма:”Змяненне назоўнікаў жаночага роду з канчаткамі –а, -я(1-е скланенне).Тып урока – камбінаванай будовы. На ўроку былі выкарыстаны розныя формы і метады работы: работа ў парах, індывідуальная робота, слова настаўніка, арфаграфічная хвілінка. Усе этапы ўрока звязаны паміж сабой. Вучні працавалі ў добрым настроі. Больш увагі ўдзяляць пры праверцы заданняў, якія выконваюць дзеці самастойна, быць больш аб’ектыўнай пры выстаўленні адзнак.

- У рамках дэкады былі праведзены мерапрыемствы: Данюк А.А. (гульня-віктарына па навакольнаму свету “Прырода” ў 1 класе). Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва. На мерапрыемстве клас быў падзелены на каманды, кожнай камандзе задаваліся розныя пытанні. Праводзіліся розныя конкурсы, дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў розныя гульні. У канцы мерапрыемства былі падведзены вынікі, дзеці атрымалі не толькі прызы,але і добрыя веды, як сябе паводзіць у прыродзе. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем, дзецям было вельмі цікава.

- Вельі цікавай і пазнавальнай была праведзена класная гадзіна Н.У.Мядзведскай, пад назвай “Ты мой сябар, я твой сябар – у мяне сябры кругом”. На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва паміж камандамі. Камандам былі прапанаваныя розныя заданні: збор пасловіц пра сяброўства, разбор слоў сябар і сяброўства, сумеснае спяванне песен пра сяброўства. Прапанаваныя заданні садзейнічалі выхаванню добразычлівых адносін паміж сябрамі. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем і вельмі цікава.

- Цікава і займальна прайшла конкурсная праграма з удзелам вучняў 1-га класа “У кожнай справы запах асабісты”. Падрыхтаваны Лапанік М. М. Дзеці з захапленнем расказвалі пра прафесіі сваіх бацькоў. Былі праведзены розныя конкурсы, творчыя заданні, якія насілі развіваючы і пазнавальны характар. У канцы мерапрыемства была праведзена рэфлексія. Мерапрыемства прайшло з добрым настроем.

- Н.С.Зелянкова правяла мерапрыемства “Падарожжа эрудытаў”. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва паміж камандамі (групамі падоўжанага дня). Гульня падобная на папулярную гульню “Разумнікі і разумніцы”. Прапанаваныя заданні садзейнічалі развіццю лагічнага мыслення, выхаванню цікавасці да ўсяго новага. Вучні працавалі ў добрым настроі, з цікавасцю, з духам спаборніцтва. - Непачаловіч І.А. (гульня-віктарына “У свеце казак”.) На мерапрыемстве была выкарыстана мультымедыйная прэзентацыя. Мерапрыемства было праведзена ў форме спаборніцтва паміж камандамі. Конкурсы суправаджаліся музычным афармленнем. Але мерапрыемства было прадумана не даканца.

Хочацца адзначыць, што ўсе настаўнікі адказна падышлі да ўдзелу ў дэкадзе педагагічнага майстэрства. Мерапрыемствы і ўрокі былі добра прадуманы і падрыхтаваны і садзейнічалі павышэнню метадычнага ўзроўня настаўнікаў пачатковых класаў. На высокім узроўні былі праведзены ўрокі: Марчанка Н.Р., Коршак Л.І., мерапрыемствы: Мядзведскай Н.У., Данюк А.А., Лапанік М.М., Зелянковай Н.С., Непачаловіч І.А.



Рэкамендавана праводзіць дэкады педагагічнага майстэрства кожны год.

Кіраўнік МА настаўнікаў пачатковых класаў


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка