“Даведнік па літаратурнай праўцы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні”




Дата канвертавання15.12.2018
Памер22.97 Kb.

вул. Будзённага, 21, 220070, г. Мінск, тэл./факс: (017) 297-91-49

E-mail: aiv@aiv.by, http://www.aiv.by

РУП «Выдавецтва «Адукацыя i выхаванне»



Начальніку аддзела адукацыі,

спорта і турызму рай(гар)выканкама

Просім Вас давесці інфармацыю да зацікаўленых настаўнікаў і метадыстаў Вашага рэгіёна, аб тым, што ў выдавецтве «Адукацыя i выхаванне» рыхтуецца да выдання кніга Пятра Жаўняровіча “Даведнік па літаратурнай праўцы: арфаграфічны, пунктуацыйны, лексічны, марфалагічны, сінтаксічны, тэхнічны ўзроўні” (460 старонак, прыкладны кошт: 215 000 бел. руб.).

Моўна-стылёвая праўка тэксту сёння патрэбна ўсiм! Школьным настаўнікам трэба паспяхова праверыць пісьмовыя працы вучняў на беларускай мове, добра падрыхтаваць навучэнца да прадметных алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання. А як многа пытанняў узнiкае ў тых, хто піша сам ці выпраўляе беларускамоўныя тэксты для друку! Гэта студэнты, пісьменнікi і журналісты, рэдактары і карэктары.

Даведнік з’яўляецца першай спробай абагульніць на падставе сучасных правілаў беларускай мовы асноўныя падыходы да аналізу функцыянавання слова, словазлучэння і сказа ў тэксце і да правядзення праўкі, прапанаваць асноўныя прыёмы выяўлення і праўкі розных памылак.



Стваральнік даведніка – таленавіты філолаг i рэдактар. З імем Пятра Жаўняровіча звязаны новы этап развіцця рэдагавання як сферы навуковага пазнання, метадалогіі і творчасці.

Даведнік складаецца з шасці раздзелаў.



  • «Праўка на арфаграфічным узроўні»правапіс галосных, зычных, мяккага знака і апострафа, напісанне слоў разам і праз злучок, вялікай і малай літары, а таксама правілы пераносу.

  • «Праўка на пунктуацыйным узроўні» — асаблiвасцi ўжывання знакаў прыпынку ў сказах, працяжніка паміж членамі сказа.

  • «Праўка на лексічным узроўні» — пытаннi лексічнага напаўнення тэкстаў. Увага засяроджваецца на лексічных памылках.

  • «Праўка на марфалагічным узроўні» — правільнасць формаўжывання часцін мовы, таксама з акцэнтам на памылках.

  • «Праўка на сінтаксічным узроўні» — асаблівасцi спалучэння слоў у словазлучэннях і сказах.

  • «Праўка на тэхнічным узроўні» — веданне тэхнічных правілаў набору дапамагае ўпарадкаваць i стандартызаваць тэкст, аформiць бібліяграфічны спіс і ў школьных, і ў студэнцкіх навуковых працах.

Даведнік будзе карысны як для школьных настаўнікаў падчас праверкі пісьмовых прац вучняў, так і для выкладчыкаў філалагічных дысцыплін у іншых навучальных установах для ацэнкі творчых прац навучэнцаў і студэнтаў. Ён можа стаць дзейсным памочнікам пры падрыхтоўцы школьнікаў да прадметных алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання. Але перадусім ён прызначаецца пісьменнікам і журналістам, рэдактарам і карэктарам — тым, хто піша сам, ацэньвае і выпраўляе беларускамоўныя тэксты для друку.

Папярэднія заяўкі ў выглядзе гарантыйных лістоў з указаннем колькасці асобнікаў, рэквізітаў ўстановы адукацыі і подпісам кіраўніка прымаюцца да 30 мая на адрас: г. Мінск, вул. Будзённага, 21, 220070, па e-mail: marketing@aiv.by ці на факс: (017) 297-93-22.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка