Dear colleagues!




Дата канвертавання10.10.2017
Памер305.99 Kb.

Dear colleagues!

The magazine “Native word” (“Rodnaye Slova”) is the country’s only periodic (monthly) edition in Belarus, which presents in a complex manner the most advanced researches of the Belarusian scientists in the spheres of philology, pedagogics, culturology and arts. Within these thematic areas the magazine is included into the list of the Supreme attestation commission of the Republic of Belarus. Our authors are well-known researchers, young scientists from Belarus, Russia, Ukraine, Lithuania, Latvia, Bulgaria, Kazakhstan, China.
The scientific-methodological magazine “Native word” is a unique philologic-culturological encyclopedia with an emphasis on philology. The magazine’s articles on language and literature, music and fine arts, architecture, cinema and theatre are harmonious with the practical findings and developments.
Starting from 2012 the magazine “Native word” can be subscribed from abroad. The appropriate information is located in the following catalogues: “ARZI” (http://www.akc.ru/goods/5058160417/), “Interpost-2003”, “InformScience”, “MK-Periodics”, “The Press” (Ukraine http://www.presa.ua/katalog/ru1/alpha.php?page=3&type_show=1&finger=%D0), “Moldovan post” (Moldova), “Lietuvos Pastas” (Lithuania), “Kubon&Sagner” (Germany http://www.kubon-sagner.de/opac.html?record=Z74823).
Readers from countries, whose catalogues are not mentioned above, can sign up via the web catalogue “MK-Periodics” (information about the “Native word” magazine can be found at the following reference link: http://www.periodicals.ru/export/good.phtml?id=370303 ).
Шаноўныя калегі!

Часопіс “Роднае слова” – адзінае на Беларусі беларускамоўнае штомесячнае выданне, якое комплексна прэзентуе найлепшыя даследаванні навукоўцаў-беларусістаў у галіне філалогіі, а таксама педагогікі, мастацтвазнаўства і культуралогіі. Па гэтых спецыяльнасцях часопіс уключаны ў пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Сярод нашых аўтараў вядомыя даследчыкі і маладыя навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Балгарыі, Казахстана, а таксама Кітая.

Навукова-метадычны часопіс “Роднае слова” – своеасаблівая філалагічна-культуралагічная энцыклапедыя. Часопісныя матэрыялы па мове і літаратуры, музыцы і выяўленчым мастацтве, архітэктуры, кіно і тэатры арганічна спалучаюцца з метадычнымі распрацоўкамі.

На дадзены момант часопіс складаецца з пяці раздзелаў: “Літаратура і час”, “Мовы рысы непаўторныя”, “Методыка і вопыт”, “Калі закончыўся ўрок”, “Нацыянальная і сусветная культура”, якія арганічна суадносяцца паміж сабой і дазваляюць змяшчаць разнастайныя матэрыялы, накіраваныя на захаванне традыцыйных каштоўнасцей, зберажэнне нацыянальнай спадчыны.


З 2012 г. часопіс “Роднае слова” можна выпісаць за мяжой. Інфармацыя змешчана ў наступных каталогах: ОАО “АРЗИ” (http://www.akc.ru/goods/5058160417/), ООО “Интерпочта-2003”, ООО “Информнаука”, ЗАО “MK-Periodica”, ГП “Пресса” (Украина http://www.presa.ua/katalog/ru1/alpha.php?page=3&type_show=1&finger=%D0), ГП “Posta Moldovei” (Малдова), АО “Lietuvos Pastas” (Літва), “Kubon&Sagner” (Германія http://www.kubon-sagner.de/opac.html?record=Z74823).

Чытачы з краін, каталогі якіх не названы вышэй, могуць падпісацца праз электронны каталог “MK-Periodica” (інфармацыя пра часопіс “Роднае слова” размешчана па наступнай спасылцы: http://www.periodicals.ru/export/good.phtml?id=370303).

Адрас: пр-т Пераможцаў, 47, к.1, п.2, 220035, г. Мінск.
Тэл. 203 07 40, 203 34 79, 203 35 17, факс 203 07 40.
rodnaje_slova@tut.by
Р/р №3015702170012, аддз. №527 ААТ, “Белінвестбанк”, код 739, г. Мінск

ПАКАЗАЛЬНІК МАТЭРЫЯЛАЎ,

ЗМЕШЧАНЫХ У ЧАСОПІСЕ за 2010 г.

Падліпская Зоя. Старонка галоўнага рэдактара – V, 3; ХІІ, 3.

Падпіска – 2010 – ІІ, 3.


ЛІТАРАТУРА І ЧАС

Алтыбаева Саўле, Трус Мікалай. Яркія грані таленту акадэміка Сеіта Каскабасава – VІІ, 44.

Багдановіч Ірына. “Дар музыкі – то твой дар, Божа”: Да 170-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча – ІІІ, 3; “Гэта – вобразы краіны Беларусі роднай…”: Да 100-годдзя першага зборніка вершаў Якуба Коласа “Песні-жальбы” – IX, 12; “К зорам жа мчаціся будзе твой дух…”: Да 100-годдзя зборніка вершаў “Huślar” Янкі Купалы – ХІІ, 8.

Багдановіч Марыя. Напярэдадні Раства – ХІІ, 14.

Балдышэўская Таццяна. Вобраз русалкі ў вершах Янкі Купалы – VІІ, 37.

Банцэвіч Павел. Адлюстраванне праблемы сацыякультурнай памяці ў творчасці Уладзіміра Караткевіча – XI, 9.

Бармоціна Алена. Беларуская гістарычная драма: этапы станаўлення, паэтыка – ХІІ, 20.

Баўтрэль Інеса. “Вяду сваю ад сэрца споведзь…”: Слова пра паэзію Пятра Прыходзькі – ІІ, 19; На скрыжаванні часоў і дарог: Лірыка Аляксея Пысіна – “сейбіта і салдата” – ІІІ, 11; Паэзія Петруся Броўкі: Дарога да майстэрства – VІ, 8.

Бельскі Алесь. “Ёсць такая зямля…”: Канцэпцыя зямлі ў паэзіі Максіма Танка – І, 12; “Быць чалавекам…”: Станаўленне ідэі гуманізму ў беларускай паэзіі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. – VІ, 20; VІІ, 34.

Вабішчэвіч Таццяна. “Наша будучыня ў нашых руках”: Літаратурная спадчына Пётры Простага ў кантэксце беларускага адраджэнскага руху пачатку ХХ ст. – І, 7; Лірыка Максіма Багдановіча ва ўспрыманні нашаніўскіх сучаснікаў: Багдановіч і “высокі” (інтэлігентны) чытач – VІІІ, 35; Праблема сучаснасці і сучаснасць як праблема ў публіцыстыцы Сяргея Палуяна – Х, 14; Антон Луцкевіч як рэцэнзент “Вянка” Максіма Багдановіча: змена ацэначных падыходаў – XI, 19; Лірыка Максіма Багдановіча ў масавым чытацкім асяроддзі нашаніўскага перыяду – ХІІ, 16.

Верабей Анатоль. Уладзімір Караткевіч і Міхал Клеафас Агінскі – VІІІ, 42.

Весялуха Марына. Урбаністычныя матывы ў паэзіі Максіма Танка 1930-х гг. – ІІ, 24.

Вострыкава Алена. Мастацтва рамана Мілана Кундэры: Раман як пункт адліку – ІІ, 30; ІІІ, 34.

Ганчарова-Цынкевіч Таццяна. Духоўны свет чалавека і каардынаты часу ў паэзіі Уладзіміра Карат­кевіча – XI, 13.

Ганчарова-Цынкевіч Таццяна, Мельнікава Таццяна. Уладзімір Дубоўка як літаратурны крытык і навуковы дзеяч – V, 7.

Гарэлік Любоў. Паўстагоддзя на ніве беларускай паэзіі: Светлы геній Рыгора Барадуліна – ІІ, 5.

Грамадчанка Таіса. “Хачу быць жытнім зернем я…”: Да 70-годдзя Леаніда Дайнекі – І, 24; Шукаць і знаходзіць: Да юбілею Аляксея Рагулі – ІІІ, 15; “Горда рабіць сваю справу…”: Штрыхі да юбілейнага партрэта Уладзіміра Караткевіча – XI, 3.

Дзюкава Эла. Паломніцкая літаратура ў кантэксце беларуска-ўкраінскай культурнай супольнасці – V, 22; Усходнеславянскія паломніцкія тэксты: “Хараграфія…” Ансельма Поляка ў перакладзе Андрэя Рымшы – IX, 8.

Жураўлёў Васіль. Вялікае пачуццё як дэтэрмінант мастацкасці – ХІІ, 4.

Жыбуль Віктар. Алесь Пруднікаў і яго архіў – ІV, 23; Скрозь сваё “я”: Творчасць Кузьмы Чорнага ў крытычным асэнсаванні Адама Бабарэкі – VІ, 3; Вобраз Дона Пуза ў паэме “Штурмуйце будучыні аванпосты!” Уладзіміра Дубоўкі – VІІ, 29; Паміж савецкім і беларускім: Крытык і празаік Фелікс Купцэвіч – Х, 20; Аўтабіяграфічнае і тыповае ў п’есе “Запалім люлькі” Змітрака Астапенкі – XI, 23.

Жылевіч Вольга. Мастацкі свет Жана-Мары Леклезіё – IX, 30.

Захаранка Мікола. “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапей­скага Адраджэння – IX, 3.

Заяц Наталля. “Мы заўжды на пачатку дарог…”: Штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка – VІ, 12.

Канановіч Аляксандр. Славуты букварыст Анатоль Клышка: Інтэрв’ю – ІV, 18.

Кенька Міхась. “Многа-многа зрабіць”: Да 60-годдзя Анатоля Вераб’я – VІІІ, 40.

Клышка Анатоль. “Здароў, марозны, звонкі вечар!”: Паэтыка верша Максіма Багдановіча – ІV, 21.

Лаўрык Юры. Беларускі бернардзінскі пісьменнік XVIII ст. Міхал Пашкевіч і яго творы – V, 18.

Лаўшук Сцяпан. Яшчэ не вечар: Да 60-годдзя Аляксея Дударава – VІ, 16; VІІ, 39; Калі не я – дык хто?: Да 90-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка – XI, 29.

Лідзянкова Вольга. Народная і літаратурная балада: пераемнасць традыцыі і наватарства: На прыкладзе “Варожбы” Алеся Гаруна і “Святланы” Васілія Жукоўскага – ІІІ, 27.

Ліпскі Уладзімір. З кнігі “Янкаў вянок” – V, 17.

Лявонава Ева. Углыб аднаго твора: Нацыянальнае і агульначалавечае ў вершы “Паязджане” Янкі Купалы – І, 3; Рамана-германская філалогія на кафедры замежнай літаратуры БДУ: Гісторыя, стан, перспектывы – IX, 39.

Максімовіч Валерый. Праблематыка апавяданняў Міхася Зарэцкага 1920-х гг. – Х, 25.

Малюковіч Святлана. Філасофскі дыскурс антычнага міфа пра Сізіфа – ІV, 31.

Манкевіч Алена. “Ён быў паэтам між святароў і святаром між паэтаў”: Да 120-годдзя Казіміра Сваяка – ІІ, 15; “Бо людзям прыхіліць неба хоча…”: Паэт і святар Вінцук Адважны – ІІІ, 8; Іван Навуменка – навеліст – V, 9.

Мархель Уладзімір. Беларуска-польска-ўкраінскае судакрананне: Духоўнае аблічча нацыі ў творах беларуска-польскіх паэтаў і Тараса Шаўчэнкі – ІV, 9.

Марчанка Алена. Колеравая карціна свету ў апавяданнях Якуба Коласа нашаніўскага перыяду – ІІ, 9.

Мацюхіна Таццяна. Імпрэсіяністычныя тэндэнцыі ў паэзіі Максіма Багдановіча – IX, 19.

Мікуліч Мікола. “Мы жывём надзеяй…”: Да 130-годдзя з дня нараджэння Гальяша Леўчыка – VІІ, 24.

Мышкавец Ірына. Вядомыя і невядомыя лёсы “Вянкоў” Максіма Багдановіча – ІІ, 12.

Некрашэвіч-Кароткая Жанна. Паэтычнае рэха Грунвальда: Патрыятычная канцэпцыя паэмы “Пруская вайна” Яна Вісліцкага – Х, 3.

Павільч Аляксандр. Міжканфесійны дыскурс у старажытнай літаратуры: кампаратыўны падыход да вывучэння – VІІІ, 32.

Падліпская Зоя. “Паэзія жыве ў маёй душы…”: Інтэрв’ю да юбілею Віктара Шніпа – ІІІ, 24.

Падстаўленка Віталь. Дэструкцыя грамадскай ілюзіі: Вобраз эмансіпаванай жанчыны ў беларускай прозе першай трэці ХХ ст. – І, 19.

Паталкоў Юры. Сорам сэрца: Метафізічны змест аповесці “Суд у Слабадзе” Віктара Казько – ІV, 28; Уласная поўня: Сустрэча з апавяданнем “Сузіранне начной поўні” Алеся Наварыча – XI, 33.

Паўловіч Антон. Імпрэсіяністычныя тэндэнцыі ў малой прозе Марыі Канапніцкай і Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – Х, 30.

Петрушкевіч Ала. Вяршыні Аляксея Карпюка – ІV, 3.

Прохар Маргарыта. Эсхаталагічныя матывы ў творах Івана Шамякіна, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі – ІІ, 26.

Рагойша Вячаслаў. Метрычны рэпертуар вершаваных твораў Францішка Багушэвіча – Х, 8.

Рагуля Аляксей. Эманацыя святла: Эстэтыка прозы Кузьмы Чорнага – ІІІ, 18.

Сабуць Аліна. “Расток радка, галінка верша”: Пра барадулінскае майстэрства паэзіі – VІ, 26.

Саламевіч Янка. Пісьменніцкія ініцыялы-крыптанімы – І, 16; Псеўданімы, звязаныя з міфалогіяй – V, 13; Псеўданімы і крыптанімы Цішкі Гартнага – IX, 26.

Студзенка Таццяна. “Цаліною” Цішкі Гартнага – IX, 22.

Тарасава Святлана. “Зразумець сваё ўласнае сэрца…”: Да юбілею Алены Руцкай – І, 28.

Трафімчык Анатоль. Сучасная беларуская п’еса для дзяцей і падлеткаў: Агляд – VІІ, 41.

Трус Мікола. Творчасць мужнасці і любові: “Пражская школа” ўкраінскай паэзіі – ІІІ, 30; Майстроўня “пражскай школы” ўкраінскай паэ­зіі: “Цытадэль духу” Алега Ольжыча – ІV, 14; Vivere memento!: Старонкі “сямейнага альбома” Уладзіміра Жылкі: да 110-годдзя паэта – V, 4; Якуб Колас – дэлегат Міжнароднага кангрэса пісьменнікаў у абарону культуры – VІ, 23; “Княгіня ўкраінскай духоўнасці”: Жыццё і творчасць Аксаны Лятурынскай – VІІІ, 44; “Рыцар святога Грааля”: Цярністыя шляхі Леаніда Мосендза – IX, 34; Летапісец беларускай мінуўшчыны – Адам Багдановіч – XI, 15; Апавяданне “Напярэдадні Раства” Марыі Багдановіч: Еўрапейскі кантэкст, гісторыя стварэння, паэтыка жанру – ХІІ, 11.

Тычко Галіна. Мар’ян Здзяхоўскі і Беларусь – ХІІ, 26.

Фіцнер Таццяна. Праблема гендарных узаемаадносін у творчасці класікаў беларускай літаратуры ХХ ст. – І, 20.

Хмяльніцкі Мікалай. Gloria victis. Паўстанне 1863 – 1864 гг. у жыцці і творчасці Элізы Ажэшкі – V, 27.

Шаладонава Жанна. Семантыка вобраза дарогі ў творах Якуба Коласа – IX, 16.

Шаладонаў Ігар. Мінулае ў мастацкай канцэпцыі часу паэзіі Максіма Багдановіча – Х, 12.

Шамякіна Таццяна. Псіхалагізм аповесці “Ах, Міхаліна, Міхаліна…” Івана Шамякіна – ХІІ, 23.

Шапран Сяргей. “Мова майго маленства блізкая да беларускай мовы…”: Да 100-годдзя Аляксандра Твардоўскага – VІ, 30.

Штэйнер Іван. Новае вымярэнне паэтычнага свету: Леанід Гаўрылаў – ІІІ, 37; Светлы сум Міколы Сурначова – IX, 28; Сказаць за тых, хто не вярнуўся…: Кастусь Кірэенка – ХІІ, 28.
МОВЫ РЫСЫ НЕПАЎТОРНЫЯ

Аліферчык Таццяна. Катэгорыя асвоенасці прасторы ў ландшафтнай айканіміі: На матэрыяле Заходняга Палесся – Х, 48.

Анісім Алена, Капылоў Ігар. Творчыя пошукі Валянціны Лемцюговай – ХІІ, 29.

Асадчая Алена. Роля сінанімічных рэсурсаў пры стварэнні пейзажных малюнкаў у прозе Уладзіміра Караткевіча – VІІ, 45.

Астапчук Алена. Стылістычныя асаблівасці ранняй прозы Івана Мележа і іх адлюстраванне ў перакладах на рускую мову – VІІІ, 51.

Бабіч Юрый. “Колер сёмы, колер сёмы фіялетавы вядома…”: Фіялетавы колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў – І, 48; “Шэрыя вочы, шэрыя птушкі…”: Шэры колер і яго адценні ў творах беларускіх пісьменнікаў – ХІ, 37.

Багамолава Алена. “Пражыла жыццё, як птушка…”: Семантыка-стылістычная характарыстыка паэтычных тропаў Ніны Мацяш – V, 48.

Бандарык Алена. Калі пытанне робіцца адказам?: На моўным матэрыяле п’ес Янкі Купалы – ХІІ, 38.

Берднік Сяргей. Тэорыя крочыць наперад побач з практыкай: Новыя выданні – ХІ, 56.

Бубновіч Іна. Знакаміты даследчык і педагог: Да юбілею Паўла Сцяцко – ІІ, 34.

Будзько Ірына. Каляды, Вадохрышча, Вялікдзень: З гісторыі назваў рэлігійных свят у беларускай мове – Х, 42.

Булыка Аляксандр. Беларусізмы ў мове паэзіі Адама Міцкевіча – ІІІ, 40.

Буракова Марына. Працэс фразеалагізацыі тэрміналагічных адзінак: На матэрыяле эканамічных тэрмінаў – ІІІ, 46.

Галай Вольга. Гарбар, грабар, гандляр: Назвы асоб паводле дзейнасці – ІV, 46.

Гапоненка Ірына. Этнонімы ў беларускай мове ХІХ – пачатку ХХ ст. – IX, 42.

Гаўрош Ніна. Эпітэты на старонках “Нашай Нівы” – ІІІ, 48; ІV, 38.

Гаўрош Ніна, Нямковіч Ніна. “Амністыі не знае памяць…”: Памяць чалавека, памяць пакаленняў; мінулае; спадчыннасць і спадчына ў беларускіх афарызмах – VІІІ, 58; “Кожны чалавек – гэта цэлы свет”: Чалавек, яго існасць, вартасць, значнасць у беларускіх афарыстычных выслоўях – Х, 57.

Герасімовіч Вольга. Аксіялагічнае паняцце “надзея” ва ўсходнеславянскіх мовах – ІІ, 46.

Груца Аляксей. Трансфармацыя структуры і семантыкі назоўніка долъ у беларускай мове – ІV, 48.

Грыгаровіч Андрэй. “Mużyckaja prauda” Кастуся Каліноўскага: графіка-арфаграфічныя асаблівасці выдання – V, 39.

Губкіна Алена. Падпасак, парабак, жабрак: Назвы асоб з суфіксам -ак (-як) у беларускай мове – І, 39.

Дзятко Дзмітрый. З клопатам пра родную мову: Да 75-годдзя Алеся Каўруса – V, 31; Адданы беларускай навуцы: Да 60 годдзя Паўла Міхайлава – Х, 33.

Жаўняровіч Пятро. Канцэпт публіцыстычнага тэксту: На прыкладзе публіцыстыкі Уладзіміра Караткевіча – ІV, 35.

Жукава Галіна. Сінанімія беларускіх тэрмінаў лексікалогіі і стылістыкі: На матэрыяле “Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі” – ІІ, 42.

Зелянко Сяргей. Функцыянальная характарыстыка інтэртэкстуальных адзінак у медыя­тэксце – Х, 44.

Кавалёва Іна. З думкай пра арыгінал: Беларускія кампазіты ў перакладзе на нямецкую мову – IX, 47.

Казленка Алена. Беларускія мовазнаўцы як аб’ект і суб’ект біябібліяграфіі – ХІ, 53.

Канановіч Аляксандр. Свята моўнага раўнапраўя: Да Міжнароднага дня роднай мовы – ІІ, 49.

Каўрус Алесь. Словы, людзі, час: Моўна-педагагічныя аповеды – ІІІ, 53; ІV, 50; Мае словы: Спроба “самалінгвааналізу”. Народзіны слоў – V, 34; На дварэ, на двары, на вуліцы і вакол гэтага – VІ, 45; “І так, бывала, наясіся…”: Ужыванне дзеясловаў наесціся, пад’есці, з’есці, паесці – IX, 57; Зялёная Дуброва, Пількаўшчына… Уся Беларусь: Слова ў гаворцы, у літаратурнай мове – Х, 51; Болельщик – заўзятар, болеть – …? – ХІІ, 44.

Кулеш Ганна. Пераклад “Конституции РСФСР” (1918): Першая спроба перадаць паняцці заканадаўства сродкамі сучаснай беларускай мовы – І, 32; 1920-я гады – пачатковы этап гісторыі сучаснага беларускамоўнага заканадаўства – ІІІ, 43; Полінайменнасць тэрмінаў-агентываў у заканадаўстве 1920 – пачатку 1930-х гг. – V, 42; Назвы са значэннем асобы, утвораныя шляхам субстантывацыі, у заканадаўстве 1920 – пачатку 1930-х гг. – VІІ, 48; Эвалюцыя юрыдычных тэрмінаў-агентываў у заканадаўчых дакументах ХХ ст. – Х, 38; Аддзеяслоўныя назоўнікі ў заканадаўчых дакументах 1920-х гг. – ХІІ, 35.

Лапуцкая Ірына. Фіялетавы колер і яго адценні: З гісторыі слоў – І, 51; Шэры: З гісторыі слоў – ХІ, 42.

Лемцюгова Валянціна. Слова пра слоўнік – ХІІ, 31.

Лепешаў Іван. Якому ж слоўніку трэба верыць? – VІІ, 59.

Лукашанец Аляксандр. Слова пра Міхаіла Судніка – ХІ, 35.

Макарэвіч Міхаіл. Лексіка народных промыслаў і рамёстваў: Структурна-генетычная і словаўтваральная характарыстыка – ІV, 43; V, 45.

Мароз Валянціна. Прыёмы стварэння літаратурнага вобраза ў беларускіх летапісах – І, 36.

Міхайлаў Павел. “Залоўка горш за воўка”: Назвы дзевера і залоўкі ў беларускай дыялектнай мове – Х, 36; Назвы швагроў у беларускай дыялектнай мове – ХІ, 50.

Новік Марыя. Самацветы Ніны Мацяш: Матэрыялы да слоўніка – V, 52.

Палашкевіч Святлана. Беларускія антрапанімічныя слоўнікі: тыпалагічны аспект – IX, 51.

Паляшчук Наталля. Асоба. Вучоны. Настаўнік: Аляксандру Булыку – 75 – ІІІ, 38; Слоўнік мовы нашай спадчыны – VІІІ, 55.

Паўлавец Дзмітрый. Даўно чаканы слоўнік – VІІ, 56.

Піскуноў Фёдар. Дуба ці дубу?: Яшчэ раз пра формы роднага склону назоўнікаў мужчын­скага роду ў святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу – І, 40; Спалучэнне галосных у запазычаных словах: ія (ыя), іе (ые) ці іа (ыа), іэ (ыэ) – V, 55; Два гарады ці два горады: Лічэбнікі два, тры, чатыры ў колькасна-іменных спалучэннях – VІ, 51; Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы: межы нарматыўнасці – VІІ, 52; Гендарная роўнасць і граматычная схема: Да пытання суфіксальнай тыпізацыі назоўнікаў агульнага роду – ХІ, 44.

Прыгодзіч Мікалай. Лексікаграфічныя вопыты Паўла Шпілеўскага – V, 35; Даследчык беларускіх кітабаў Антон Антановіч – VІ, 34.

Пятровічава Людміла, Андрэева Валянціна. Тэксталогія аповесці “Мёртвым не баліць” Васіля Быкава: Аналіз лексіка-стылістычных правак у прыжыццёвых перавыданнях – VІ, 41.

Рагаўцоў Васіль. Вербальныя сродкі камічнага ў п’есе “Вечар” Аляксея Дударава – VІ, 36.

Русак Валянціна. Шчыры сейбіт родных слоў: Слова пра Аляксандра Падлужнага – VІІІ, 48.

Саўка Зміцер. Дзе націск у слове шэсцьдзесят? – VІ, 54.

Сотнікава Таццяна. Імёны беларускага народнага календара з характарыстычным кампанентам – IX, 54.

Сцяцко Павел. Словы выразнай структуры, матываванасці і значэння – ІІ, 36; Лінгвістычны досвед – VІІ, 58.

Шабовіч Мікалай. Валацужыць – гуслярыць: Матэрыялы да слоўніка аказіянальнай лексікі 20 – 30-х гг. XX ст. – ХІІ, 42.

Шаўчэнка Міхаіл. Эстэтычная функцыя каляронімаў у празаічнай мове беларускай літаратуры – ІІ, 38.
МЕТОДЫКА І ВОПЫТ

Апацкая Таццяна. Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага. Сацыяльна-філасофскі змест рамана “Пошукі будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў Х класе – VІ, 78; Драматычны лёс ахвяр сусветных войнаў. Няздзейсненыя мары старэйшага пакалення аб шчасці: Урок беларускай літаратуры па рамане “Пошукі будучыні” Кузьмы Чорнага ў Х класе – IX, 70.

Багамолава Алена. Месяц у паэтычным шматгранніку: Лінгвістычны аналіз верша “Квадры” Адама Глобуса – IX, 78.

Бажок Ірына. Характарыстыка сусветнай і беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.: Урок беларускай літаратуры ў ІХ класе – VІІ, 74.

Блінава Эвеліна. Лінгвістычны аналіз апавядання “Прысяга над крывавымі разорамі” Цёткі – ХІІ, 46.

Валочка Ганна. На ніве беларускай лінгваметодыкі: Да 80-годдзя з дня нараджэння Васіля Протчанкі – ІV, 76; Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў па беларускай мове – VІІ, 71.

Васілевіч Святлана. Тэст па беларускай мове – ІІІ, 73.

Васіленка Наталля. Ужыванне ладоў дзеяслова: Урок беларускай мовы ў VI класе – ІV, 71.

Гаўрош Ніна, Нямковіч Ніна. Святло душы і таленту Эвеліны Блінавай – ХІІ, 45.

Герцык Аляксандр. Вывучэнне лірыкі Максіма Танка ў Х класе – І, 69.

Грыдзюшка Тамара. Прыгажосць і гармонія карцін прыроды ў вершы “Зімой” Максіма Багдановіча: Педагагічная майстэрня па беларускай літаратуры ў V класе – ІІ, 78.

Дзятко Дзмітрый, Радзіваноўская Наталля, Урбан Вольга. Беларускі правапіс і граматыка: тэорыя і заданні для школьнікаў – VІІ, 64; VІІІ, 66; IX, 66; Х, 66; ХІ, 64; ХІІ, 52.

Дубровіна Юлія. У музей байкі: Урок беларускай літаратуры ў VIII класе – ХІІ, 73.

Зелянко Вольга. Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў лінгвакультуралагічным аспекце: Раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас – І, 57; Вывучэнне марфемнай будовы слова і словазлучэння ў лінгвакультуралагічным аспекце: Раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас – ІІ, 55; Вывучэнне марфало­гіі ў лінгвакультуралагічным аспекце: Раздзел “Слова ў тэксце”, Х клас – ІІІ, 61; Як “перажыць” пераходны перыяд: Факультатыўныя заняткі “Вывучаем беларускі правапіс”, “Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы” – VІІ, 67.

Зяневіч Алеся. Тэма гуманізму ў апавяданні “Паром на бурнай рацэ” Уладзіміра Караткевіча: Урок беларускай літаратуры ў IX класе – VІІ, 76.

Іўчанкаў Віктар. Беларускі правапіс у апорных схемах: Правапіс галосных – V, 57; Правапіс зычных – VІ, 55; Правапіс падоўжаных і падвое­ных зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа – VІІ, 60; Правапіс абрэвіятур. Правапіс графічных скарачэнняў. Правапіс некаторых марфем – VІІІ, 60; IX, 59; Х, 60; Правапіс вялікай і малой літар – ХІ, 58; ХІІ, 48; Правілы пераносу – ХІІ, 48.

Калечыц Алена, Пекач Алена, Цясевіч Алена. Сінтаксіс беларускай мовы: Урок 4. Галоўныя члены двухсастаўнага сказа. Спосабы выражэння выказніка (заданні) – І, 77; (даведкі) – ІІ, 84.

Кендыш Наталля. Запрашэнне ў тэатр: Урок беларускай літаратуры ў VIII класе – ІV, 73.

Кныш Антон. Патрыятычнае і нацыянальнае выхаванне як асноўныя аспекты фарміравання дзяржаўнай ідэалогіі: На прыкладзе вывучэння беларускай літаратуры ў IX класе – IX, 84.

Куліковіч Уладзімір. Сучасныя правілы напісання літар і, ы, й – ХІ, 72; Сучасныя правілы напісання ў (нескладовага) і у (складовага) – ХІІ, 57.

Лобань Наталля. Аналіз мастацкага твора: Жанравая спецыфіка і адбор моўных сродкаў – VІ, 67.

Лугоўскі Аляксандр. Аспекты народнай педагогікі ў паэзіі Максіма Танка – VІ, 81.

Лукашанец Аляксандр, Кунцэвіч Любоў, Кандраценя Ірына. Правапіс вялікай і малой літар (§§ 26, 27) – І, 54; (§§ 28 – 31) – ІІ, 51; (§§ 32, 33) – ІІІ, 59; Правілы напісання разам, праз злучок і асобна. Правілы пераносу. Пунктуацыя. Да ўвагі чытачоў “Роднага слова” – ІV, 57.

Макарэвіч Аляксандр. Устарэлыя словы як частка лексічнага запасу школьнікаў – V, 70.

Мароз Святлана, Ржавуцкая Марына. Апавяданне або казка паводле прыказкі, якая скіроўвае на разважанне: Урок развіцця маўлення – І, 61; Сачыненне-апавяданне з апісаннем памяшкання – VІ, 69; Сачыненне-апавяданне з апісаннем памяшкання: Урок развіцця маўлення – IX, 75; Фанетычныя напісанні. Правапіс мяккага знака і апострафа: Урок-практыкум (ХІ клас) – ХІ, 78; Асаблівасці пабудовы складаных сказаў: Урок-залік (ХІ клас) – ХІІ, 62.

Міхайлаў Павел, Фацеева Святлана. Заданні па беларускай мове для паўрочнага кантролю ведаў вучняў VIII – IX класаў – І, 74; ІІ, 66; ІІІ, 66; ІV, 64; Х, 74.

Несцяровіч Сяргей. Літаратурны дыктант: біяграфія і творчасць Васіля Быкава (ХІ клас) – IX, 81; Эрнэст Хемінгуэй, Міхась Стральцоў: біяграфія і творчасць (ХІ клас) – Х, 70; Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў: біяграфія і творчасць (ХІ клас) – ХІ, 85; Іван Навуменка, Рыгор Барадулін: біяграфія і творчасць (ХІ клас) – ХІІ, 74.

Паляшчук Аксана. Дзеяслоў: Урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў у VI класе – V, 74.

Паляшчук Вераніка. Фарміраванне ў старшакласнікаў маральных якасцей сродкамі роднай мовы і літаратуры – ІІ, 70.

Праскаловіч Вольга. “Ад маленькага пісьменніка – да вялікага чытача…”: Структурна-змястоўная характарыстыка новых факультатыўных заняткаў па беларускай літаратуры – VІІІ, 69; Метадычныя асновы распрацоўкі творчых заданняў па беларускай літаратуры – ХІ, 81; Творчасць у літаратурным навучанні: тэарэтычныя асновы, метадычныя аспекты – ХІІ, 66.

Пшанічная Ларыса. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот: З паэмы “Новая зямля” Якуба Коласа – І, 84; Тэст па беларускай мове – ІІ, 80; ІV, 68; V, 78.

Рагойша Усевалад, Радзевіч Аляксандр, Чахоўскі Георгій. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Трэці (абласны) этап Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. 2009/2010 навучальны год. ІХ, Х, ХІ класы – ІІІ, 79.

Рагойша Усевалад, Радзевіч Аляксандр. Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры: Чацвёрты этап ХХVІ Рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. 2009/2010 навучальны год. ІХ, Х, ХІ класы – VІІІ, 74.

Раманцэвіч Валянціна, Муравіцкая Алена. Не толь­кі філолагу, але і фізіку: Дыдактычны матэрыял – Х, 79.

Раманцэвіч Валянціна, Прыгодзіч Мікалай. Слоўнікавыя практыкаванні як сродак навучання роднай мове: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Склад слова. Лексіка. Марфалогія. Правапіс – ІV, 60; VІ, 63.

Рудзько Анатолій. Бяззлучнікавыя складаныя сказы, знакі прыпынку ў іх: Урок беларускай мовы ў ХІ, ХІ’ класах – ІІ, 76.

Савіцкая Ірына. Беларускі правапіс: дыдактычны матэрыял – VІ, 60; IX, 64; Х, 68; ХІ, 70; ХІІ, 56.

Садоўнікава Алена. Слова за слова: Абагульняльны ўрок па тэме “Фразеалогія” ў V класе – ІІ, 74.

Саўко Уладзімір. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі, род і лік назоўнікаў: Навучанне нормам ужывання назоўнікаў на ўроках беларускай мовы ў ХІ класе – І, 65; Навучанне нормам ужывання назоўнікаў на ўроках беларускай мовы ў ХІ класе: Скланенне назоўнікаў – ІІ, 61.

Скакоўская Ала. Кантэкстуальны падыход да вызначэння крытэрыяў літаратурнай адукацыі вучняў – VІ, 74.

Старасценка Таццяна. Стылістычны аналіз нарыса “Пошукі слова” Янкі Брыля – ІІ, 59; Стылістычны аналіз верша “Наведвайце бацькоў…” Рыгора Барадуліна – V, 68; Функцыянальная стылістыка: Кантрольны тэст – ХІ, 76; ХІІ, 70.

Струк Таццяна, Паклонская Алена. Вывучэнне аповесці “У краіне райскай птушкі” Янкі Маўра: Інтэграваны ўрок “беларуская літаратура – геаграфія” ў VІ класе – ІІІ, 76.

Фяськова Наталля. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”: Урок беларускай літаратуры ў ІХ класе – V, 76.

Хвясюк Ірына. Біблія. Новы Запавет. Вывучэнне “Прытчы пра блуднага сына”: Урок беларускай літаратуры ў VI класе – IX, 72.

Чэчат Лілія, Чэчат Алесь. Ад палескіх вытокаў: Настаўніцкі лёс Валянціны Раманцэвіч – ІІ, 82.

Яленскі Мікалай. Тэарэтычная база лінгваметодыкі – V, 64.

Ярахновіч Лідзія. Арфаграфічныя хвілінкі з граматычнымі заданнямі – ІІІ, 71.

КАЛІ ЗАКОНЧЫЎСЯ ЎРОК



Дзюбак Марыя. Яе Таямнічасць Паэзія: Уступныя заняткі літаратурна-творчага гуртка для вучняў сярэдніх класаў – І, 89.

Канановіч Аляксандр. Уздзенскі край – крыніца духоўнасці – І, 88; Хойнікі напярэдадні свята: Да Дня беларускага пісьменства – VІІІ, 87.

Місюкавец Любоў. “Усё Радзіме аддалі…”: Літаратурная гасцёўня да 65-годдзя Вялікай Перамогі – ІV, 81.

Падліпская Зоя. “Дабра вам і міру”: Гутарка з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, педагогам Іванам Янучком – ІV, 85.

Падліпская Зоя, Кныш Марыя. Фестываль “Берагіня” – непарыўная повязь часоў – VІ, 83.

Пунтус Віктар. “Не забуду тых дзён…”: Да Дня Перамогі – V, 83.

Трус Мікалай, Дарагакупец Аксана. Захаванне памяці, пераемнасць традыцый: З вопыту стварэння, працы кабінета беларускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ – І, 86.

Разумейчык Людміла, Собаль Аксана. Зямля пад белымі крыламі: Сцэнарый школьнага свята-фестывалю – IX, 87.

Собаль Любоў. Гуканне вясны: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства – ІІІ, 89; “Момант ісціны”: Роля роднага слова ў адраджэнні духоўнасці: Літаратурны міні-праект – VІІІ, 85.

Цялкова Наталля. А ў нас сёння Масленіца: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства – ІІ, 86.

Чэчат Алесь. Шляхамі Францішка Багушэвіча: Сустрэча з творцам як форма пазакласнай работы – V, 81.

Шчуплякова Зоя. “Ты кажаш, я не ведаю вайны…”: Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства – ІV, 77.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ І СУСВЕТНАЯ КУЛЬТУРА

Бароўская Ірына. “Свінцовыя буры над краем гулі…”: Беларуская прафесійная песня, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне – VІ, 94.

Бяляева Вікторыя. Жанравыя асаблівасці і тэматычны склад вусных апавяданняў у запісах Аляксандра Сержпутоўскага – V, 108.

Ваніцкая Ніна. “У імя будучыні, у імя жыцця”: Дзень беларускага пісьменства ў Хойніках – IX, 110.

Вароніна Кацярына. Проза Фёдара Дастаеўскага на сцэне беларускага тэатра – ХІІ, 92.

Ведрыч Наталля. Сын зямлі беларускай: Духоўны подзвіг Анатоля Статкевіча-Чабаганава – ІV, 103.

Вярбіцкая Вольга. Культуралагічная інтэнцыя творчай спадчыны Якуба Коласа – ХІ, 95.

Ганул Наталля. Магічная сіла оперы: Асаблівасці опернай паэтыкі Сяргея Картэса – ІІ, 102; “Герой нашага часу”: Опера “Джардана Бруна” Сяргея Картэса – ІІІ, 103.

Горава Галіна. Холад і спакой: Семантыка шэрага, аранжавага і фіялетавага колераў у творах беларускага станковага жывапісу – І, 108; Касмалагічныя тэзісы Язэпа Драздовіча ў кантэксце еўрапейскай касмалогіі і астраноміі – ІІІ, 92; ІV, 98.

Гулак Анастасія. Праблемы вывучэння міфалогіі ў сучаснай фалькларыстыцы – IX, 101.

Джумантаева Тамара, Ашуева Вера. Полацкаму музею беларускага кнігадрукавання – 20 – VІІІ, 96.

Запартыка Ганна. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і яго літаратурныя фонды: Да 50-годдзя заснавання – V, 104; VІ, 85; Два невядомыя аўтографы Уладзіміра Караткевіча, або Як пісьменнік гасцей запрашаў – ХІ, 103.

Захарэвіч Аляксандра. Эпічны тэатр у кантэксце камічнага – ХІІ, 88.

Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Усевалад, Дзюкава Эла. Даўні і сучасны погляды на гісторыю старажытных русаў – І, 95.

Казакова Ірына. Летні і зімовы сонцапаварот – галоўныя часавыя каардынаты ў беларускай і кітайскай культурах – VІ, 103.

Калкоўская Эла. Рамантычны свет партрэтаў Валенція Ваньковіча – V, 86.

Калянкевіч Кацярына. Беларускае медыя­мас­тацтва: Змест, форма, сэнсавая велічыня – Х, 97.

Канановіч Святлана. Праблемы атрыбуцыі аб’ектаў духоўнай спадчыны ў свеце сучаснай культуралогіі – І, 100.

Кандраценка Таццяна. Параўнальны аналіз мастацкага працэсу ў сучасным заходнееўрапейскім і беларускім мастацтвазнаўстве – Х, 101.

Карнеева Кацярына. Празрыстая прыгажосць архітэктуры – Х, 95.

Катовіч Аксана. Сімволіка структурных адзінак сутак у міфапаэтычнай спадчыне беларусаў – IX, 104.

Кебіч Людміла. Леў Талстой і музыка – ХІІ, 86.

Корсак Вольга. Асаблівасці музычнага матэрыялу ў навучанні бальнаму танцу – ІІ, 106.

Косцін Дзмітрый. Узаемасувязь тэлевізійнай рэкламы і сучаснага мастацтва: Адлюстраванне на медыярынак Рэспублікі Беларусь – VІІ, 102.

Лаўрык Юры. Кнігазбор Успенскага жаночага манастыра ў Куцейне – ІІ, 90; Лёс Лешчанскай кніжніцы – VІІІ, 90.

Лісай Юлія. Палотны Станіслава Жукоў­скага са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: Вяткаўскі перыяд – V, 92.

Ляжанская Паліна. Вызначэнне фотаграфікі ў дызайне – VІІ, 107.

Мацевасян Алена. З гісторыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: Да 65-годдзя з дня заснавання – IX, 97.

Млечка Алена. Жаночы і мужчынскі вопыт у педагагічным дыскурсе вышэйшай школы – І, 106.

Мятлеўская Ларыса. Галаўны ўбор немаўляці ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці – Х, 90.

Мяшкова Галіна. Выкарыстанне элементаў традыцыйнага касцюма ў сучасных калекцыях беларускіх дызайнераў – Х, 93.

Налівайка Людміла. Найбуйнейшы рэаліст беларускага жывапісу: Да 100-годдзя Аляксандра Мазалёва – ІІІ, 97; Спадчына Лявона Баразны – V, 94.

Ненадавец Аляксей. Свяшчэнны агонь старажытных беларусаў – І, 91.

Падліпская Зоя. Умацоўваць любоў да свайго, роднага, карэннага…: VI Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” – VІІІ, 109; “Складаюцца ноты ў мелодыю…”: Інтэрв’ю з кампазітарам Леанідам Шурманам – Х, 109.

Пацыенка Святлана. Арыстакратычная культура на беларускіх землях у ХІІІ – ХVІІІ стст. – ІІІ, 107; ІV, 89.

Петрушкевіч Ала. Янка Купала ў культурным, літаратурным і навуковым жыцці Гародні – VІІ, 78.

Пінчук Наталля. Форма і дэкор шыйных упры­гажэнняў касцюма на беларускіх землях у ІХ – ХІІІ стст. (грыўні, каралі) – VІ, 105.

Саламевіч Алена. Як сплятаўся клубочак…: Лёсы настаўнікаў заходнебеларускай вёскі праз прызму часу: 1920 – 1930 гг. – VІІ, 83; Натхнёныя Купалам – VІІ, 84.

Саламевіч Янка. Выдатны вучоны Саламон Рысінскі – ІІ, 93.

Сідаровіч Людміла. Славутыя імёны Полацка – IX, 95; Прафесійная музыка на тэксты “Псалтыры рыфматворнай” Сімяона Полацкага – ХІ, 93.

Смірнова Ірына. Асаблівасці развіцця і трансфармацыі народнага касцюма неглюбскага строю ў ХІХ – ХХ стст. – ХІ, 106.

Стасюк Наталля. Дзейнасць Юльяна Дрэйзіна па падрыхтоўцы беларускага слоўніка музычных тэрмінаў – ІV, 94.

Статкевіч-Чабаганаў Анатоль. Некрашэвічы герба “Любіч” – ІV, 105; Сацкевічы-Статкевічы герба “Касцеша” – V, 98; Карафа-Корбуты герба “Корчак” – VІ, 88; Татуры герба “Дамброва” – VІІ, 91; Забэлы герба “Тапор” – VІІІ, 100; Сыцько герба “Астоя” – IX, 91; Ліпскія герба “­Граблі” – Х, 83; Рудзінскія герба “Прус ІІІ” – ХІ, 89; Тычыны гербаў “Тучынскі” і “Трэска” – ХІІ, 78.

Суша Галіна. Па адзежы сустракаюць – Х, 87; Традыцыйнае мастацтва шапавальства – Х, 88.

Сяліцкі Аляксандр. Ідэя ўніверсальнага адзінства ў мастацкім пейзажы – VІІ, 99; Пластыка і каларыстыка ў беларускім мастацкім пейзажы – ХІІ, 96.

Томашава Іна. Майстар класічнага нацюрморта: Жывапіс Івана Хруцкага ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – ІІ, 97.

Трафімаў Сяргей. Primma clarinetto bravo!: Да 75-годдзя кларнетыста Лявона Акапджаняна – VІ, 96.

Шаранговіч Наталля. Подых прыроды на палатне [Вячаслаў Паўлавец] – І, 110; Падарожжа ў падсвядомае [Алесь Родзін] – ІІ, 110; Жывапіснае аблічча пакалення: Сучаснае мастацтва пейзажа – ІІІ, 100; ІV, 109; Гульні на краі зямлі: Знакавы жывапіс Каміля Камала – V, 95; Сумоўе ў прасторы [Уладзімір Васюк, Тамара Васюк] – VІ, 110; Філасофія ў карцінках [Сяргей Балянок] – VІІ, 97; Шматгалосае гучанне свята [Валянціна Маркавец-Бартлава] – VІІІ, 106; “Першы крык душы самы шчыры” [Уладзімір Крываблоцкі] – IX, 108; Руплівец на ніве духоўнай спадчыны [Мікалай Кузьміч] – Х, 106; Іранічнае бытапісанне Валянціна Губарава – ХІІ, 100.

Шулі Цао. Вытокі жанравай разнастайнасці камерна-вакальнай музыкі ў Кітаі – VІ, 100.

Шумская Ірына. Жыццё і асветніцкая дзейнасць Сымона Рака-Міхайлоўскага – ХІІ, 81.

Шымчык Марына. Сучаснае сцэнічнае ўвасабленне твораў Андрэя Макаёнка – ХІ, 100.

Янушкевіч Каміла. Эпоха паспалітых тытанаў: Да 210-годдзя Валенція-Вільгельма Ваньковіча – V, 84.

Янушкевіч Язэп. Прашыты шасцю кулямі…: Да 200 годдзя з дня нараджэння паўстанца-скульптара Генрыка Дмахоўскага – ХІ, 99.
Крытыка і бібліяграфія

Аляхновіч М. Новы слоўнік па “Правілах…” у новай рэдакцыі: Пра “Слоўнік сучаснай беларускай мовы” У. Завальнюка, М. Прыгодзіча, В. Раманцэвіч – І, 85.

Ананнеў А. Алфавіт у красвордах і загадках: Пра кнігу “Красворды і загадкі для вашага дзіцяткі: алфавіт па парадку, дзівосаў скарбонка, сакрэтная старонка” Н. Шкляравай – ІІІ, 91.

Багамолава А., Гуліцкая В. Формулы іменавання беларусаў – у вучэбную практыку: Пра кнігу “Беларуская антрапанімія” Г. Мезенкі і інш. – ІІІ, 58.

Волах В. “Гаючы мёд”: Пра кнігу “Янкаў вянок: Дзецям пра Янку КупалуУ. Ліпскага – V, 16.

Карп А. Жывыя паштоўкі: Пра кнігу “Ра­дзімазнаўства: Мясціны. Асобы” А. Карлюкевіча – V, 111.

Свістунова М. Страчаная спадчына: Пра кнігу “Белорусские сокровища за рубежом” А. Мальдзіса – Х, 105.

Трус М. Важкі ўклад у лінгвістычную кампаратывістыку: Пра манаграфію “Фальклорны вектар у кадыфікацыі беларускай і славацкай моў” В. Ляшук – Х, 59.

Шур В. Патрэбны і своечасовы дапаможнік: Пра кнігу “Лінгвістычны аналіз тэксту” І. Лепешава – І, 53.
Паэтычная старонка

Астапенка З. Шкло. Запалім люлькі – ХІ, 28.

Аўрамчык М. “Вось яны, прывольныя прасторы…” – І, 31.

Багдановіч М. Зімой – IV, 21.

Баравікова Р. “Старэюць людзі, дрэвы і кусты…” – ІІІ, 86.

Барадулін Р. Мая Бацькаўшчына – ІІІ, 83.

Гаўрылаў Л. Сож – ІІІ, 37.

Грахоўскі С. “Вячыстыя сосны да самага неба…”. Белая ноч – ХІІ, 53.

Законнікаў С. Роздум – ІІІ, 80.

Караткевіч У. [Развітанне з Радзімай] – VІІІ, 42.

Кірэенка К. Ранак ідзе – ХІІ, 28.

Колас Я. Нёман – ІІІ, 79.

Купала Я. У вечным боры – ІІІ, 82.

Лятурынская А. “Плылі, плылі караблі…”. “Шчасця згублены ключы…”. “Адзін застаўся – сам-насам”. “Ізноў не спаў. Ўсю ноч вярзлося…”. На варце. “І рыне конь, як у агонь…” (пер. М. Труса) – VІІІ, 47.

Мосендз Л. “Наўкола нас таемнасці туман…”. Мой шпіталь. “Загуў матор у высакосці…”. “Ноч восеньская… Шчырасці мінутка…”. “І сам закон наўпрост дакладных ліній…”. Мы былі… (пер. М. Труса) – IX, 38.

Ольжыч А. Малітва. Археалогія. Готы (пер. М. Труса) – ІV, 17.

Пруднікаў А. Мая Семпронія… Пяе гудок… “Я да скроні руку падняў…” – ІV, 27.

Руцкая А. Не лёс. “Па шэрых праспектах нясецца скразняк…”. “Не было ні грымот, ні расколаў…”. Навагодняе. “Помнім прытчу аб мудрым старым…” – І, 30.

Свірка Ю. “…Калі шануеш тую мову…”. “Хацеў бы я, каб ты не забывала…” – ІV, 71.

Скарынкін У. “Без прычыны не шкадуйце…” – ІV, 72.

Сурначоў М. У стоптаным жыце – IX, 29.

Танк М. У гэты дзень – Х, 55.

Тарас В. Маналог Дон Кіхота – ІІ, 33.

Шніп В. “…Зноў пройдзена яшчэ адна дарога…”. Балада Рагнеды. Балада Янкі Брыля – ІІІ, 26; “Шэры шэрага вядзе…” – ХІ, 43.
Літаратурны ветразь

Валодзька С. Дзярага. Родная мова. Дываны цёці Гені – ХІ, 88.

Трафімава Т. Вёска пад ліпамі (урыўкі з паэмы) – ІІ, 88.
Загадкі псеўданімаў

Саламевіч Янка. І. Сібарсач, Р. Сібарсач і іншыя… – ІІ, 96; Кузьма Чорны – ІІІ, 88.
Залацінкі мудрасці.

Зіеданіс І. Шэрая казка – ХІ, 41.
Песню бярыце з сабою

Вырай (словы Грахоўскага С., музыка Шурмана Л.) – Х, 112; Зімовая дарога (словы Вольскага Л., музыка Глебава Р.) – VІІ, 112.


Крыжаванка

Карпыза І. Спадчына – VІІІ, 112; Летапісец роднага краю – Уладзімір Караткевіч – ХІ, 112; З Новым годам! – ХІІ, 112.

Рубінчык В. – І, 112; ІV, 112; VІ, 112.

Целеш Л. Слава вам, салдаты! – V, 112; “Ты прыйдзі, вясна…” – ІІІ, 112.
Сканворд

Сівы С. – ІІ, 112; IX, 112.
Віншуем юбіляра!

Жураўліныя ключы Міколы Аўрамчыка – І, 31.


З юбілеем!

Творчыя набыткі Уладзіміра Ліпскага – V, 16.



Наш каляндар

Памяці Міхася Яўневіча – ІІ, 54.

Публіцыст і паэт Валянцін Тарас – ІІ, 33.
Светлай памяці

З любоўю да музыкі [Радзівон Глебаў] – VІІ, 111.



Міністэрства адукацыі прапануе

Бурак Ірына, Валочка Ганна. Практыкум па пунктуацыі беларускай мовы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для XI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 21.

Валочка Ганна, Зелянко Вольга. Вывучаем беларускі правапіс: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V – IX класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 15; Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для X – ХІ класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 17.

Валочка Ганна, Язерская Святлана. Слова ў тэксце: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 8.

Гамеза Ларыса. Грані слова: ад гука да сказа: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 3.

Гоўзіч Ірына, Шаўлякова-Барзенка Ірына. Шукаем шэдэўры!..: Вопыты літаратурных даследаванняў: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 27.

Грынько Мікалай, Руцкая Алена. Пад ветразем спасціжэння і творчасці: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для Х класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 24.

Логінава Таццяна, Мароз Таццяна. Таямніца паэзіі і загадка прозы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 12.

Праскаловіч Вольга, Кушнярэвіч Вераніка. “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!”: Мастацтва вусных выказванняў: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для ІX класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 18.

Русілка Вольга. Незвычайнае літаратуразнаўства: Вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VІІІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 15.

Саматыя Ірына. Гэты няпросты просты сказ: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 10.

Цітова Людміла. “Браму скарбаў сваіх адчыняем…”: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 3; “Слова – радасць, слова – чары…”: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІІ, 8.

Якуба Святлана. Сакрэты словазмянення і формаўтварэння: Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – VІІ, 5.

Кола гадоў

Каляндар на 2010 год – І, 6, 64; на 2011 год – ХІІ, 15, 77, 80.



Каляндар памятных датаў і юбілейных дзён на 2010 год

Сакавік – І, 15, 52, 111; Красавік – ІІ, 23; Май – ІІІ, 65, 70; Чэрвень – ІV, 75, 111; Ліпень – V, 67, 110; Жнівень – VІ, 40, 80; Верасень – VІІ, 33, 73, 82; Кастрычнік – VІІІ, 43, 50; Лістапад – IX, 50, 71, 83; Снежань – Х, 43, 100; на 2011 год: Сту­­дзень – ХІ, 28, 71, 75; Люты – ХІІ, 65, 85.


СПІС КАЛЯРОВЫХ ІЛЮСТРАЦЫЙ

№ 1: Кірэеў М. Свята ў Заслаўі.



Цвірка В. Стоўбцы.

Кожух У. Марозны ранак.

Паўлавец В. Пейзаж.
№ 2: Хруцкі І. Плады і свечка.

Хруцкі І. Дзяўчынка ў блакітнай сукенцы.

Родзін А. Карані.
№ 3: Нямцоў В. Стары млын у Пабрэззі.

Цімохаў С. Спрадвечнае.

Сіплевіч Р. Святло над зямлёй.
№ 4: Скавародка А. Вёска.

Драздовіч Я. Падкружніковы краявід на планеце Сатурн (Saturland).

Драздовіч Я. Космас.

Хобатаў Л. Таледа.

Грышкевіч А. На краі.
№ 5: Жукоўскі С. У старадаўнім парку.

Ваньковіч В. Жанчына, якая раскладвае пасьянс.

Ваньковіч В. Партрэт А. Міцкевіча на скале Аюдаг.

Жукоўскі С. Ноччу. Інтэр’ер.

Камал К. З цыкла “Скарбніца Сімурга”.
№ 6: Васюк У. Чаша пакут.

Васюк Т. Архаіка І.

Васюк У. Чаша памяці.
№ 7: Балянок С. Летняе.

Балянок С. Яблыкі.

Балянок С. Марское.
№ 8: Маркавец-Бартлава В. Восеньскія рытмы.

Маркавец-Бартлава В. Сум.

Маркавец-Бартлава В. Гаспадар.
№ 9: Крываблоцкі У. Мінская вобласць.

Крываблоцкі У. Брэсцкая вобласць.

Крываблоцкі У. Віцебская вобласць.

Крываблоцкі У. Песня пра зубра.
№ 10: Крыж Ефрасінні Полацкай, адноўлены Мікалаем Кузьмічом.

Матэйка Я. Фрагмент карціны “Грунвальдская бітва”.

Кузьміч М. Фрагмент аздаблення ракі Ефрасінні Полацкай.
№ 11: Цвірка В. Сабралі збожжа.

Цвірка В. Восень.
№ 12: Губараў В. Найлепшы сродак супраць молі.

Губараў В. Аглядальнік.

Губараў В. Загартоўванне – найлепшы сродак ад птушынага грыпу.
Да ўвагі аўтараў – ІІ, 14; VІІІ, 54. Да ўвагі аспірантаў – ІІ, 25.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка