Дэвіз установы адукацыі




Дата канвертавання16.10.2017
Памер53.92 Kb.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ
« ЗАЧЫСЦКІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ДЗІЦЯЧЫ САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА БАРЫСАЎСКАГА РАЁНА»





Дэвіз установы адукацыі





Інфармацыйная даведка

Згодна рукапісных крыніц вядома, што ў 1863 годзе ў вёсцы Зачысце адкрыта школа (аднакласнае народнае вучылішча), у якой у 1892 годзе навучалася 26 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Да 1953 года існавала пачатковая і сямігадовая школы, а ў 1963 годзе школа рэарганізавана ў сярэдняю. У 1964 годзе быў пабудаваны новы будынак школы, у якім і цяпер навучаюцца дзеці.

Сімвалы школы (герб і гімн) адлюстроўваюць свет ведаў як адну з асноўных мэт адукацыі, якія накіроўваюць на дасягненне самых нездзяйсняльных, на першы погляд, мэт, нават такіх, як палёт у космас (нашу школу у 1959 годзе з сярэбраным медалём закончыў Кавалёнак Уладзімір Васільевіч, лётчык- касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза).

Калектыў настаўнікаў і выхавацеляў

Ва ўстанове адукацыі працуе 14 настаўнікаў і выхавацеляў, адзін з іх працуе па сумяшчальніцтве. Гэта праніклівыя, разважлівыя, таварыскія, тактоўныя, дыпламатычныя ў зносінах спецыялісты, якія маюць пачуцце абавязку і адказнасці. З іх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю-3, першую-10, другую-1, без катэгорыі -0. З вышэйшай адукацыяй -12, з сярэдняй спецыяльнай -2.



Склад адміністрацыі:

дырэктар: Лобач Віктар Рыгоравіч, працуе на пасадзе з 14 жніўня 1985 года;

намеснік дырэктара па навучальна – выхаваўчай рабоце: Чарнуха Святлана Мікалаеўна, працуе на пасадзе з 1 верасня 1991 года.

Навучэнцы

У 2015/2016 навучальным годзе ва ўстанове навучаецца 11 класаў агульнай колькасцю 53 навучэнцаў і адна рознаўзроставая група ў колькасным складзе 12 выхаванцаў. Усе вучні займаюцца ў першую змену. Напаўняльнасць класаў на першай ступені склала 5 вучняў, на другой ступені – 5 вучняў, на трэцяй ступені - 3 вучні. Для вучняў 1-9 класаў працуе адна рознаўзроставая група падоўжанага дня колькасцю 24 навучэнцаў.

Паспяховасць навучання выпускнікоў XI класа ў 2015 годзе атрымала лагічнае завяршэнне ў кампаніі паступлення ў навучальныя ўстановы - у ВНУ паступіў-1 вучнь, 17% , у ССНУ –2 вучні , 33%. 2 вучні 9 класа(40%), якія атрымалі базавую адукацыю, атрымліваюць ПТА. За апошнія чатыры гады з 17 выпускнікоў – 2-е (12%) атрымліваюць вышэйшую адукацыю, 6-ра (35%) – сярэднюю спецыяльную.

Асаблівасці зместу адукацыі

Ідзём па шляху індывідуалізацыі навучання, ствараем умовы для рэалізацыі запытаў кожнага навучэнца.

Установа адукацыі размешчана ў тыповым будынку пабудовы 1964 года. Плошча памяшканняў школы- 2069 м2, дзіцячага сада -390 м2. У адукацыйным працэсе выкарыстоўваецца 14 вучэбных кабінетаў с дастатковым вучэбна-дыдактычным абсталяваннем, актавы і спартыўныя залы.

Факультатыўнымі заняткамі на працягу апошніх пяці гадоў ахоплена 100% навучэнцаў, работа арганізавана па прыродазнаўча-матэматычным, гуманітарным, спартыўным і іншых накірунках.



Задачы ўстановы адукацыі

1. Працягваць работу па павышэнни якасці адукацыі праз пашырэнне сеткі факультатыўных заняткаў; павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў; індывідуалізацыю работы як з высокаматываванымі вучнямі, так і з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні.

2. Працягваць работу па ўдасканаленні здароўезберагаючай, здароўеўмацоўваючай сістэмы і бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі, інфармацыйна – камунікатыўнага асяроддзя ўстановы адукацыі

3. Працягваць работу па стварэнні неабходных умоў для фарміравання выхаваўчага асяроддзя, арыентаванага на развіцце сацыяльна сталай асобы з актыўнай грамадзянскай і маральна - прававой пазіцый, па фарміраванні культуры зносін.



Кіраванне і самакіраванне

Ва ўстанове адукацыі вызначаны асноўныя напрамкі работы, створана сістэма кіравання, функцыянуюць органы самакіравання: савет установы адукацыі, педагагічны савет, апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.

Вучнёўскае самакіраванне ўстановы адукацыі рэалізуецца праз работу першасных маладзёжных арганізацый: ГА “БРПА”, колькасць якой заўсёды складае 100 %, ГА “БРСМ”, членамі якога становяцца ўсе навучэнцы, якія дасягнулі 14 гадоў (100 %),- і вырашае задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання. На працягу года дзейнічаюць валанцерскія атрады “Клопат”, “Міласэрнасць”, “Памяць”.

Фінансаванне

Асноўныя сродкі складаюць бюджэтныя асігнаванні і пазабюджэтная дзейнасць. Фінансавую дзейнасць ажыццяўляе апякунскі Савет.

Пазабюджэтная дзейнасць з’яўляецца дадатковай крыніцай фінансавання.

Станоўчыя тэндэнцыі адукацыйнага працэсу:


  • высокі кадравы патэнцыял;

  • стабільны сярэдні і дастатковы ўзровень вучэбных дасягненняў навучэнцаў па вучэбных прадметах;

  • нядрэнны паказчык паступлення ў УВА і УССА;

  • выніковы ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі на ўзроўні раёна;

  • выніковы ўдзел у творчых конурсах на ўзроўні вобласці, рэспублікі.

Асаблівасці ўстановы адукацыі

  • Наяўнасць прышкольнага ўчастка і яблыневага саду.

  • 100% ахоп гарачым харчаваннем.

  • Работа па азеляненні і добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі.

  • Удзел навучэнцаў у творчых конкурсах, спаборніцтвах, навукова-практычных канферэнцыях.

  • Работа музея двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка- касманаўта У.В. Кавалёнка

  • Узаемадзеянне з соцыумам: Зачысцкім сельскім Саветам, ААТ “Боркі Агра”, Зачысцкай амбулаторыяй, Зачысцкім сельскім Домам культуры, Зачысцкай сельскай бібліятэкай.

  • Догляд за помнікамі ў парку Герояў і на могілках у аграгарадку Зачысце


Установа

дашкольнай адукацыі

«ПРАМЕНЬЧЫК»




Дэвіз:

Праменьчык ад сэрца,

Гары гарачэй,

Каб вочы дзіцяці

Ззялі ярчэй!


НАШЫ ЗАДАЧЫ:


  • Удасканальваць асабіста арыентаваны падыход да выхавання і навучання дзяцей з улікам іх фізічных і індывідуальных асаблівасцей.

  • Фарміраваць асновы здаровага ладу жыцця ў дзяцей і іх бацькоў праз пашырэнне іх ведаў па экалагічным напрамку.

  • Стварыць спрыяльныя ўмовы для мастацка-моўнай і тэатральнай дзейнасці выхаванцаў.

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ:

  • Фізкультурна-музычная зала

  • Этнакуток

  • Экалагічны пакой

ГУРТКІ:

  • Тэатральна-мастацкi «Антошка»

  • Харэаграфічны (на платнай аснове)


Гимн школы


Слова Карасева И. В.

Музыка Козловского В. А.

Школу родную забыть нам нельзя

Здесь наше детство, здесь юность прошла.

Первый учитель и первый урок…

Здравствуй, Зачистье, родной уголок.


Здесь повстречал своих первых друзей,

Здесь запускал свой воздушный я змей.

Сюда торопился на первый урок.

Здравствуй, Зачистье, родной уголок.


Пусть не всегда школе светит звезда.

Но космонавта взрастила она.

Это всего лишь был первый росток

Здравствуй, Зачистье, родной уголок.


Вы приходите, здесь помнят о вас.

И не стесняйтесь заплаканных глаз.

Пусть соскользнет слеза на платок

Здравствуй, Зачистье, родной уголок.

д. Зачистье, ул. Школьная, д.7а

zachist@tut.by




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка