Дыскурсны аналіз тэксту вучэбная праграма дысцыпліны для спецыяльнасці



Дата канвертавання17.04.2017
Памер113.86 Kb.
#8001


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта

________________ акадэмік С. У. Абламейка

___ ____________________________ 2010 г.

Рэгістрацыйны № _____________________

ДЫСКУРСНЫ АНАЛІЗ ТЭКСТУ

Вучэбная праграма дысцыпліны для спецыяльнасці

1-23 01 74 – Літаратурна-мастацкая творчасць



2010

СКЛАДАЛЬНІК:

Іўчанкаў Віктар іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.
РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Кудраватых Ірына Пятроўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры культуры маўлення і міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ;

Ухванава Ірына Фролаўна, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Пратакол пасяджэння ад 12.05.2010 № 10.
Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі.

Пратакол пасяджэння ад 27.05.2010 г. № 5.

Адказны за выпуск: В.А.Захарэвіч

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Тэкст выступае ў якасці своеасаблівага барометра на змены ў жыццёвым уладкаванні грамадства, вызначае іх характар, прадвеснічае эвалюцыйным зрухам у сінтагматыцы моўных знакаў, у ім аператыўна рэалізуюцца парадыгматычныя магчымасці мовы. Ствараючы ўласны тэкст, літаратар дэкадзіруе рэчаіснасць, тыпізуе сацыяльны вопыт. Дыхатамія сацыяльны вопыт – тэкставая дзейнасць найбольш поўна праяўляецца ў пісьменніцкай практыцы.

З другой паловы ХХ ст. тэкст пераасэнсоўваецца вучонымі-філолагамі як камунікатыўны працэс, таму лінгвістыка тэксту ад статыстычнага пераходзіць на так званы дынамічны, працэдурны падыход. Важную ролю ў гэтым пераходзе адыгралі працы па мадэляванні разумення і вытворчасці звязнага тэксту, выкананыя ў рамках штучнага інтэлекту (Р.Шэнк, ван Дэйк). Тэкст у такім набліжэнні дынамічна зменлівы, экстралінгвістычна структурыраваны прыцягвае ўвагу сваёй складанасцю і рознабаковасцю, што вымушае ўлічваць і размытасць, і няпэўнасць, і стахастычнасць у працэсе вызначэння тых ці іншых яго сістэмных, анталагічных і функцыянальных уласцівасцей.

Вылучэнне на першы план сфер навуковага пазнання, якія вынікаюць з сукупнасці даследчых намаганняў літаратараў, лінгвістаў, антраполагаў, філосафаў, засведчыў новы падыход да прадукта прафесійнай дзейнасці – тэксту, заснаваны не на структурным разглядзе яго кампанентаў, а на вылучэнні сістэмнага ўзаемадзеяння канструктаў вытворчасці экстра- і інтралінгвістычнага парадку. Цеснае ўзаемадзеянне дзвюх дыхатамій мова – маўленне і тэкст – дыскурс настойліва прадыктавала вылучэнне ў асобную галіну пазнання дыскурснага аналізу.


МЕСЦА ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў ПРАФЕСІЙНАЙ ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ
Стварэнне ўласнага і асэнсаванне чужога тэксту з’яўляюцца для літаратара неад’емнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі, бо вызначаюць элементныя складнікі тэкставай арганізацыі, звязваюць з пазамоўнымі характарыстыкамі. Эвалюцыя вывучэння тэксту ад слова да камунікатыўнага феномена ўзвяла кагнітыўны аспект тэксту ў ранг галоўнага кампанента тэорыі камунікатыўна-моўнага ўзаемадзеяння. Вывучэнне мовы ў такім рэчышчы не толькі адкрывае доступ да працэсаў і структур, што забяспечваюць прадуцыраванне, разуменне, запамінанне, але і дае магчымасць тлумачыць, як адбываецца планаванне, вытворчасць і разуменне маўленчых актаў. Такім чынам, прадукт разумовай чалавечай дзейнасці – пэўная тэкставая арганізацыя – уяўляе сабой складаную камунікатыўную з`яву. Яна ўключае не толькі інтралінгвістычныя фактары пабудовы, а падае даволі разнастайную карціну свету, адлюстроўвае працэс устанаўлення неабходнай сувязі паміж моўнымі выказваннямі як лінгвістычнымі аб`ектамі і сацыяльнымі дзеяннямі.

Мэта курса – вывучэнне дыскурсу як складанай камунікатыўнай з’явы, своеасаблівай іерархіі ведаў, “фрагмента жыццёвай прасторы”.

Дасягненне мэты забяспечваецца рэалізацыяй агульных і прыватных задач:

раскрыць прынцыпы і метады лінгвістычнай арганізацыі тэксту, які ўрымлівае ў сабе экстралінгвістычную інфармацыю, што выражаецца ў мікра- і макрастратэгіях прэзентацыі карціны свету;

выявіць крытэрыі адбору маўленчых сродкаў у тэксце ў адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю;

азнаёміць з методыкай дыскурснага аналізу паводле ўстанаўлення сувязі паміж вербальнай камунікатыўнай падзеяй і сацыяльным кантэкстам жыццёвага ўладкавання носьбіта мовы (літаратара) і канцэнтравана – для выяўлення разумення працэсаў вытворчасці і выкарыстання тэксту;

паказаць генетычную звязанасць тэкставай дзейнасці з парадыгматычнай структурыраванасцю, марфалагічнай стратыфікацыяй тэксту, якія з’яўляюцца вызначальнымі ў прэзентацыі “аўтарскага бачання” навакольнага свету;

вызначыць экстралінгвістычныя складнікі арганізацыі, вытворчасці, планавання і праектавання на масавую аўдыторыю тэксту ў рэчышчы тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса, дзе ілакутыўны акт паўстае як прэзентант “лінгвістычнай карціны свету”.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

п/п


Назва тэмы

Лекцыі

Лабараторн.

заняткі


Усяго


1.

Уводзіны. Тэкст. Тэорыя тэксту і лінгвістыка тэксту. Дэфінітыўны апарат апрацоўкі тэксту ў лінгвістычных сферах. Інтэртэкстуальнасць.

2

2

4

2.

Дыскурсны падыход да вывучэння тэкстаў (сцэнарый дыскурснага аналізу тэкстаў-навін). Роля сасюраўскай канцэпцыі ў вызначэнні сутнасці дыскурснага падыходу да вывучэння тэксту.

2

2

4

3.

Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа. Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі тэксту.

2

6

8

4.

Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Выражэнне моўнай асобы ў тэксце. Трапеічная сістэма мастацкага тэксту ў дачыненні да сацыяльнай дзейнасці носьбіта мовы. Вонкавая і ўнутраная структурыраванасць публіцыстычнага тэксту. Парадыгматыка і сінтагматыка. тэксту. Марфалагічная стратыфікацыя мастацкага і публіцыстычнага тэксту.

2

6

8

Усяго гадзін:

8

16

24


ЗМЕСТ КУРСА
1. Уводзіны. Тэкст. Тэорыя тэксту і лінгвістыка тэксту. Дэфінітыўны апарат апрацоўкі тэксту ў лінгвістычных сферах. Інтэртэкстуальнасць.

Станаўленне і развіццё лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту – важны гістарычны працэс, які патрабуе абагульнення назапашаных ведаў, цэласнага аналізу асобных з’яў літаратуры, журналістыкі і лінгвістыкі.

Новы падыход да прадукта разумовай дзейнасці чалавека – тэксту: структурнае распазнаванне яго элементаў, кампаноўкі і сістэмнае узаемадзеянне вербальнага знака з іншымі знакамі натуральнага свету, вызначэнне прыроды такога ўзаемадзеяння.

Тэкст як з'ява чалавечай дзейнасці, камунікацыі і пазнання. Вербальны тэкст у рэальным камунікатыўным дзеянні, у інтэграцыі з сацыяльна-культурнымі і ідэалагічнымі кантэкстамі, як працэс, што працякае ва ўзаемасувязі са шматлікімі іншымі функцыянальнымі катэгорыямі, уключаючы чытальніцкую аўдыторыю.

“Марфалогія казкі” У.Пропа – рухавік развіцця асноўных ідэй тэорыі тэксту, пачатак структурнаму вывучэнню апавядальных тэкстаў.

Сістэмны падыход да праблемы інтэртэкстуальнасці ў пісьменніцкай практыцы. Слова (знак) ↔ сказ (знак) ↔ тэкст (знак) ↔ дыскурс (знак).


2. Дыскурсны падыход да вывучэння тэкстаў (сцэнарый дыскурснага аналізу тэкстаў-навін). Роля сасюраўскай канцэпцыі ў вызначэнні сутнасці дыскурснага падыходу да вывучэння тэксту.

Дыскурсны падход і прасвятленне характару сувязей паміж рознымі кагнітыўнымі сістэмамі і ўмовамі паспяховасці маўленчых актаў у канкрэтных сітуацыях. Роля канвенцыяльных ведаў у вызначэнні іншых сістэм, што забяспечваюць камунікацыю (па-за такіх кагнітыўных фактараў, як жаданне, норма і ацэнка). Матывацыя і спосабы інфармацыйнага забеспячэння. Абагульненне і ацэнка (спосаб падачы негатыўнай / пазітыўнай інфармацыі), “прывядзенне прыкладу” (конверсны спосаб падачы інфармацыі, тыповыя выразы), папраўкі (формульная або рытарычная стратэгія), узмацненне (верагодныя ўступкі, спосаб умоўнага абагульнення, тыповыя выразы), лексічныя паўторы (прыцягненне ўвагі і актуалізацыя інфармацыі, падкрэсліванне суб`ектыўных ацэнак, больш значных тэм), кантраст (кагнітыўныя функцыі: рытарычная, семантычная), “змякчэнне” інфармацыі (стратэгія самапрэзентацыі / блакіроўка адмоўных вывадаў), зрух (пазітыўная самапрэзентацыя), ухіленне (рэлевантная / нерэлевантная інфармацыя), прэсупазіцыі, імплікацыі, меркавання, пабочныя маўленчыя акты (семантычныя і прагматычныя спосабы).

Вывучэнне тэкстаў-навін ў сацыяльна арыентаваным аспекце (макрасацыялагічны кантэкст, мікрасацыялагічны аналіз літаратурнай дзейнасці, ацэнка сацыяльных і культуралагічных характарыстык сродкаў масавай інфармацыі) і структурным. Камунікатыўныя індэксы.
3. Праблема вызначэння зместу тэрміна дыскурс, яго структуры і залежнасцей. Ад вывучэння мовы ў сацыяльным кантэксце да дыскурснага аналізу. Семантычная кандэнсацыя як акумулятыўны сродак назапашвання ведаў пра ментальнасць народа. Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі тэксту.

Дыскурс і класічныя стратэгіі пабудовы тэксту ў жанравай камбінацыі сфер палітыкі і права, мастацкай літаратуры. Сувязь паміж маўленчымі дзеяннямі (лакутыўнымі сіламі), якія з'яўляюцца носьбітамі пэўных камунікатыўных заданняў (ілакутыўных сіл) і накіраваны на дасягненне пэўных эфектаў (перлакутыўных сіл), і сацыяльным вопытам грамадства. “Палітычнае пісьмо”.

Узнікненне дыскурс-тэорый, асноўныя напрамкі іх дзеяння: уласналінгвістычны (З. Харыс, Н. Аруцюнава, Э. Бюісанс, Э. Бенвеніст), функцыянальны (стылістычныя спецыфіка плюс экспліцыраваная за ёй ідэалогія; М. Фуко, А. Грэймас, Ж. Дэрыд, Ю. Крысцева, М. Пешо) і метадалагічны (Ю. Хабермас). Праяўленне дыскурса як: тэксту ў розных яго аспектах (Р. Барт); звязанага маўлення (З. Харыс); актуалізаванага тэксту (ван Дэйк); кагерэнтнага тэксту (І. Белерт); сканструяванага гаворачым тэксту (Д. Браун, Д. Юл); выніку працэсу ўзаемадзеяння ў сацыякультурным кантэксце (К. Пайк); утварэння, уключанага ў камунікатыўна-прагматычны аспект (І. Сусаў, Н. Аруцюнава); адзінства, што рэалізуецца ў выглядзе маўлення (У. Багданаў); разважання з мэтай знаходжання ісціны (Й. Хабермас).

Сітуацыя дзяржаўнага білінгвізму, сучасныя тэндэнцыі развіцця мовы. Ізамарфізм рускага элемента ў беларускамоўных тэкстах.

Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі мастацкага і публіцыстычнага тэксту: прызначанасць для масавай аўдыторыі, аператыўнасць, перыядычнасць і рэгулярнасць, дубліраванне і валентнасць зместу, калектыўнае аўтарства, інтэртэкстуальнасць.
4. Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту. Выражэнне моўнай асобы ў тэксце. Трапеічная сістэма мастацкага тэксту ў дачыненні да сацыяльнай дзейнасці носьбіта мовы. Вонкавая і ўнутраная структурыраванасць публіцыстычнага тэксту. Парадыгматыка і сінтагматыка. тэксту.

Спецыфіка ўзаемаабумоўленых структурна-семантычных, структурна-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту. Спосабы і прыёмы пабудовы тэксту, выяўленне і апісанне мікраструктуры – сукупнасці маўленчых адзінак у адпаведнасці з іх моўнай (верагоднай) рэалізацыяй. Функцыянальны стыль, творчая манера пісьменніка. Камунікатыўныя намеры аўтара, кагнітыўная сутнасць тэксту як сацыялінгвістычнай з’явы.

Семасіялагічная сістэма мовы: узровень намінатыўных значэнняў (узровень дэнатата) і узровень імпліцыта. Вобразнасць.

Сінтагматычны аналіз тэксту. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць у тэксце. Семная парадыгма слова: аналіз твора У Караткевіча “Чазенія”.

Парадыгматычная здольнасць вербальнага знака. Парадыгматычная струкутурыраванасць тэксту і камунікатыўная дамінанта яго элементаў.

Семантычны аб'ём назоўніка, аддзеяслоўныя назоўнікі. Марфалагічная стратыфікацыя мастацкага і публіцыстычнага тэксту.



ЛІТАРАТУРА

  1. Барт Р. Избранные работы. Семиотика. Поэтика. – М.: Прогресс, 1994. С.535-540.

  2. Барт Р. Нулевая степень письма // Семиотика. – М.:Радуга, 1983.– 636 с.

  3. Басава Г.І., Іўчанкаў В.І., Сінькова Л.Д. Святло слова. Дапаможнік па лінгвакультуралогіі. – Мінск: Адукацыі і выхаванне, 2002. – 142 с.

  4. Виноградов В.В. Русский язык. Грамматическое учение о слове. – М.: Высшая школа, 1972. – 614 с.

  5. Винокур Г.О. О языке художественной литературы. – М.: Высшая школа, 1991. – 448 с.

  6. Гальперин И.Р. Текст как объект лингвистического исследования. – М.: Наука, 1981. – 140 с.

  7. Дейк ван Т. А. Язык. Познание. Коммуникация: Пер. с англ. / Сост. В.В. Петрова; под ред. В.І.Герасимова; Вступ. ст. Ю.Н.Караулова и В.В.Петрова. – М.: Прогресс, 1989. – 312 с.

  8. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста. В творческой лаборатории Владимира Короткевича. – Мн.: БГУ, 2002. – 211 с.

  9. Ивченков В.И. Лингвостилистика тропов Юрия Казакова. – Мн.: “Пачатковая школа”, 2002. – 112 с.

  10. Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  11. Методология исследований политического дискурса: Актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов / Под общ. ред. И.Ф.Ухвановой-Шмыговой. – Минск: БГУ, 2000. – Вып. 2. – 479 с

  12. Методология исследований политического дискурса: Актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов / Под общ. ред. И.Ф.Ухвановой-Шмыговой. – Минск: БГУ, 2003. – Вып. 3. – 360 с.

  13. Мисонжников Б.Я. Феноменология текста (соотношение содержательных и формальных структур печатного издания). – СПб.: Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2001. – 490 с.

  14. Серажим К Дискурс як соціолінгвальне явище методология архітектоніка варіативність [на матеріалах сучасноï газетноï публіцістики] Монографія – Киïв нац ун-т ім Тараса Шевченка 2002 – 392 с

  15. Солганик Г.Я. Стилистика текста: Учебное пособие. – М.: Флинта, Наука, 1997. – 256 с.

  16. Соссюр Ф. Заметки по общей лингвистике: пер. с фр. Общ. ред., вступ. ст. и коммент. Н.А.Слюсаревой. – М.:Прогресс, 1990. – 280 с.

  17. Цікоцкі М.Я. Стылістыка тэксту. – Мн.: Беларуская навука, 2002. – 223с.

  18. Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых... – Мінск: БДУ, 1981. – 191 с.; Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

  19. Цікоцкі М.Я.Стылістыка публіцыстычных жанраў. – Мінск: Вышэйшая школа, 1971. 288 с.


Каталог: bitstream -> 123456789
123456789 -> Салавей Г. С. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, г. Брэст
123456789 -> Асэнсаванне навальніцы, грому І маланкі ў беларускіх народных уяўленнях І павер’ЯХ
123456789 -> Фальклор: традыцыі І сучаснасць
123456789 -> Метадычная школа прафесара марыі дудзік
123456789 -> Жанрава-стылёвая спецыфіка рамана м. Гарэцкага «віленскія камунары» (1931-1932)
123456789 -> Мятліцкая Ганна Мікалаеўна (бду, Мінск) унутраны свет героя-інтэлігента ў апавяданні м. Гарэцкага “у лазні”
123456789 -> Барычэўская І. БрДУ, г. Брэст
123456789 -> Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Рэспубліка Беларусь абрэвіяцыя як сродак эўфемізацыі
123456789 -> А. П. Бязлепкіна (Мінск) Трансгрэсія ў сучаснай беларускай
123456789 -> Т. М. Тарасава (Мінск) матыў парога, мяжы ў рамане


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал