Для 4 курса І. Пералік пытанняў дзяржаўнага экзамену па вучэбных дысцыплінах «Асновы творчай дзейнасці вэб-журналіста», «Праблематыка інтэрнэт-смі», «Журналісцкае майстэрства»




Дата канвертавання18.11.2017
Памер70.56 Kb.
ДЛЯ 4 КУРСА

І. Пералік пытанняў дзяржаўнага экзамену па вучэбных дысцыплінах «Асновы творчай дзейнасці вэб-журналіста», «Праблематыка інтэрнэт-СМІ», «Журналісцкае майстэрства»

  1. Характарыстыка сiстэмы iнтэрнэт-СМI Рэспублiкi Беларусь.

  2. Станаўленне інтэрнэт-журналістыкі Беларусі і яе перыядызацыя.

  3. Характарыстыка аўдыторыі нацыянальнага сегмента сеткі Iнтэрнэт

  4. Друкаваныя СМI Беларусi ў інтэрнэце.

  5. Тэндэнцыi развiцця сучаснай медыяпрасторы.

  6. Арганізацыя работы рэдакцыі інтэрнэт-СМІ. Структура вэб-версіі газеты.

  7. Крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці інтэрнэт-СМІ.

  8. Парталы ў сістэме інтэрнэт-СМІ (на прыкладзе tut.by, onliner.by і інш.).

  9. Тэлебачанне i радыё Беларусi ў інтэрнэце.

  10. Рэгіянальная інтэрнэт-журналістыка: стан і перспектывы.

  11. Iнфармацыйныя агенцтвы ў сiстэме iнтэрнэт-СМI.

  12. Блогі ў сiстэме творчай дзейнасцi журналiста.

  13. Спартыўная iнтэрнэт-журналістыка.

  14. Дызайн-мадэль інтэрнэт- выдання: змена прыярытэтаў графiчнага iмiджу

  15. Прынцыпы аптымiзацыi сайта да пошукавых сiстэм (SEO).

  16. Стратэгіі і фарматы працы беларускіх СМІ з кантэнтам сацыяльных медыя

  17. Сацыяльныя сеткі і іх роля ў распаўсюджванні навін ў лічбавым грамадстве

  18. Формы ўзаемадзеяння рэдакцый інтэрнэт-СМІ з аўдыторыяй

  19. Канвергенцыя і праца журналіста ў друкаваных і анлайнавых СМІ.

  20. Асаблiвасцi творчага працэсу ў вэб-журналiстыцы.

  21. Падрыхтоўка журналісцкага кантэнту. Крыніцы інфармацыі.

  22. Інфармацыйныя жанры. Заметка. Інтэрв'ю. Рэпартаж. Справаздача

  23. Трансфармацыя жанру спецыяльнага рэпартажу ў сучасных інтэрнэт-СМІ

  24. Аналітычныя жанры. Карэспандэнцыя. Артыкул. Каментарый

  25. Класiчныя i новыя жанры ў iнтэрнэце. Мультымедыйныя фарматы кантэнту.

  26. Загаловак у друкаваных і інтэрнэт-СМІ.

  27. Творчыя прыёмы напісання тэкстаў у вэб-журналiстыцы.

  28. Тэндэнцыі візуалізацыі журналісцкага кантэнту ў iнтэрнэт-СМІ

  29. Мультымедыйныя лонгрыды як новы фармат вэб-журналістыкі

  30. Iнфаграфiка ў сiстэме вiзуальнай журналiстыкi

  31. Фотажурналістыка лічбавай эпохі: новыя выклікі

  32. Беларуская медыясфера ў кантэксце мабільнага інтэрнэту

  33. Маркетынгавыя стратэгii iнтэрнэт-СМI.

  34. Новыя фарматы рэкламы ў iнтэрнэт-выданнях

  35. Асаблівасці медыяспажывання ў сучаснай вэб-журналiстыцы

  36. Сучасныя відэафарматы ва ўмовах распаўсюджвання лічбавага кантэнту.

  37. Этычныя нормы работы вэб-журналiста.

  38. Глабальныя праблемы сучаснасці ў праблематыцы СМІ. Супярэчнасці глабалізацыі

  39. Дэмаграфічныя праблемы ў СМІ

  40. Міграцыйныя працэсы ў адлюстраваннi вэб-журналістыкi

  41. Праблемы экалогіі ў вэб-журналістыцы

  42. Эканамічная праблематыка ў СМІ

  43. Сацыяльная праблематыка у адлюстраванні інтэрнэт-СМІ

  44. Духоўна-рэлігійная праблематыка ў Інтэрнэце

  45. Праблематыка дабрачыннай дзейнасці ў вэб-журналістыцы

  46. Праблемы дзяцінства ў інфармацыйным полі СМІ

  47. Гендэрная праблематыка ў вэб-журналістыцы

  48. Антыкрымінальная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ

  49. Культурная праблематыка ў інтэрнэт-СМІ

  50. Праблемы занятасці насельніцтва ў адлюстраванні інтэрнэт-СМІ

  51. Праблематыка публікацый па развіцці індустрыі турызму

  52. Адлюстраванне праблем сацыяльнай абароны насельніцтва ў СМІ

  53. Паняцце «журналіст». Правы і абавязкі журналіста

  54. Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнага сегмента сеткі Iнтэрнэт

  55. Гонар, годнасць і дзелавая рэпутацыя. Пазасудовы і судовы парадак абароны правоў.

  56. Паняцце «прыватнае жыццё». Адказнасць за ўмяшальніцтва ў прыватнае жыццё.

  57. Журналісцкія матэрыялы як аб'ект аўтарскага права. Суб'ектыўныя правы аўтараў. Адказнасць за парушэнне аўтарскага права.

  58. Уздзеянне канвергенцыi на бiзнэс-працэсы ў СМІ

  59. Бізнес-план і арганізацыйная структура рэдакцыі. Матэрыяльнае забеспячэнне вытворчасці iнтэрнэт-СМІ.

  60. Паняцце менеджменту. Менеджмент СМІ і яго функцыі

  61. Маркетынг і брэндынг: спецыфіка ў iнтэрнэт-СМІ.

  62. Спосабы манетызацыі кантэнту iнтэрнэт-СМІ

  63. Псіхалагічныя асаблівасці асобы вэб-журналіста

  64. Псіхалогія ўспрымання журналісцкага тэксту ў iнтэрнэце

  65. Псіхалогія журналісцкай дзейнасці ў экстрэмальных сітуацыях

  66. Псіхалагічнае ўздзеянне медыягвалту на аўдыторыю

  67. Грамадская думка ў журналісцкай дзейнасці.

  68. Аўдыторыя як аб'ект сацыялагічных даследаванняў.

  69. Асаблівасці прымянення метаду кантэнт-аналізу сацыялогіі журналіста.

  70. Асаблівасці рэйтынгавых вымярэнняў у сацыялогіі журналістыкі.

  71. Вывучэнне эфектыўнасці СМІ ў сацыялогіі журналістыкі. Сацыялагічная культура ў журналістыцы.

  72. Журналiстыка як палiтычны iнстытут грамадства.

  73. Роля дзяржавы ў фарміраванні інфармацыйнай палітыкі

  74. Палітычны каментарый ў журналістыцы

  75. Палітычны выбар журналіста і журналісцкая пазіцыя ў палітычным працэсе

  76. Журналіст як пасрэднік і арганізатар дыялогу канфліктуючых бакоў. СМІ як суб'ект канфлікту

  77. Асаблівасці асвятлення сродкамі масавай інфармацыі асобных відаў канфліктаў

  78. Арганізацыя і правядзенне журналісцкага расследавання

  79. Спецыфіка ўзаемадзеяння журналіста з крыніцамі інфармацыі

  80. Экалогія медыяпрасторы: праблемы рацыянальнага выкарыстання камунікатыўных рэсурсаў


ІІ. Пералік пытанняў дзяржаўнага экзамену па вучэбных дысцыплінах

«Мова СМК» і «Стылістыка»


  1. Cтылістыка публіцыстычнага тэксту.

  2. Ідэалагема як цэнтральнае паняцце публіцыстычнага дыскурсу.

  3. Найменне, стылістычная танальнасць і ітэрпрэтацыя ў публіцыстычным маўленні.

  4. Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі.

  5. Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, што абслугоўвае галіну навукі, тэхнікі, вытворчасці.

  6. Афіцыйна-справавы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы.

  7. Гутарковы стыль (гутарковае маўленне) як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы.

  8. Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення.

  9. Стылістыка газетных жанраў як частка функцыянальнай стылістыкі.

  10. Літаратурна-мастацкі стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнага маўлення.

  11. Канстытутыўныя прыметы медыятэксту.

  12. Сучасны стан медыялінгвістыкі як прыкладной дысцыпліны і навукі.

  13. Размежаванне паняццяў вусная форма існавання мовы і пісьмовая

  14. Стылістычная роля націску і інтанацыі ў арганізацыі маўленчай плыні.

  15. Генезіс і анталагічны статус лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту.

  16. Агульныя анталагічныя і прыватныя экстралінгвістычныя характарыстыкі публіцыстычнага тэксту

  17. Лінгвістычная арганізацыя публіцыстычнага тэксту.

  18. Сінхроннае і дыяхроннае вывучэнне беларускай арфаграфіі.

  19. Функцыянальна-стылістычная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова.

  20. Лексічная стылістыка і стылістычная характарыстыка фразеалагічных сродкаў мовы.

  21. Слова і вобраз. Вобразнасць мовы як катэгорыя эстэтычная і як катэгорыя лінгвістычная.

  22. Функцыянальна-стылістычная характарыстыка граматыкі.

  23. Стылістычныя рэсурсы марфалогіі ў публіцыстычным маўленні.

  24. Стылістычнае выкарыстанне прыметніка ў медыятэкстах.

  25. Стылістычнае выкарыстанне лічэбнікаў у тэкстах СМК.

  26. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў у медыямаўленні.

  27. Стылістычнае выкарыстанне дзеясловаў у тэкстах СМК.

  28. Стылістычныя своеасаблівасці ўжывання дзеепрыметніка і дзеепрыслоўя ў публіцыстычным маўленні.

  29. Стылістычнае выкарыстанне прыслоўя.

  30. Граматычныя і стылістычныя асаблівасці мадальных слоў як самастойнай часціны мовы.

  31. Функцыянальна-стылістычная характарыстыка прыназоўніка у медыямаўленні.

  32. Стылістычнае выкарыстанне злучнікаў, часціц, выклічнікаў і гукаперайманняў.

  33. Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу. Асаблівасці сінтаксісу розных стылях маўлення.

  34. Сказ у ролі загалоўка публіцыстычнага тэксту.

  35. Семантыка-стылістычная арганізацыя простага сказа.

  36. Стылістычная характарыстыка выказніка. “Расшчапленне выказніка” ў медыятэксце.

  37. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальна-стылістычная характарыстыка простых сказаў з дзеепрыслоўным словазлучэннем і складаных сказаў з даданым азначальным.

  38. Складаны сказ у журналісцкім тэксце, яго фармальная, семантычная і камунікатыўная арганізацыя.

  39. Функцыянальна-стылістычная арганізацыя медыятэксту

  40. Новыя з’явы ў сучасным сінтаксісе. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа ў медыятэксце.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка