Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці




Дата канвертавання08.03.2017
Памер26.06 Kb.
БАМГА "Дзедзіч" запрашае на працу маладога журналіста для напісання навін на сайт http://dzedzich.org.

Тэматыка без абмежаванняў: моладзь, культура, адпачынак, праца, вучоба. Усё, што цікава маладым жыхарам Берасцейскай вобласці.

Для працы Дзедзіч прадастаўляе наступныя магчымасці:

• няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);

• доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе "Дзедзіча";

• удзел у разнастайных навучальных праграмах і курсах павышэння кваліфікацыі ў рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;

• праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.

Заробак: Br 250.000/месяц.



Да ўдзелу ў конкурсным адборы могуць прэтэндаваць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:

- Месца жыхарства: г. Берасце,

- Узрост: ад 18 да 26 гадоў,

- Веданне беларускай мовы,

- Пісьменнасць,

- Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ),

Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).

Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@dzedzich.org не пазней 15 сакавіка 2011г.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваная.
Анкета прэтэндэнта на пасаду журналіста сайта http://dzedzich.org
І. Асабовыя дадзеныя
1. Прозвiшча, Імя, Імя па-бацьку:

2. Дата нараджэння:

3. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:

4. Мабiльны тэлефон:

5. E-mail:

6. Skype:

7. Ацанiце Ваш узровень валодання беларускай мовай (па шкале ад “1" да “5"):

8. Ацанiце Ваш узровень валодання кампутарам і інтэрнэтам (па шкале ад “1" да “5"):



II. Адукацыя i матывацыя
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):

2. Узнагароды, адзнакi, iмянныя стыпендыi:

3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?:

4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?:

5. Досвед журналісцкай працы (месца i род дзейнасцi, працягласць працы):

6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у СМІ – тэматыка, якую Вы асвятлялі, дасягненнi, чым канкрэтна займалiся:

7. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?:

8. Ці далучылі Вы да заяўкі дзве Вашы асабістыя (ці ў суаўтарстве) лепшыя журналісцкія працы, выкананыя цягам мінулых 6 месяцаў?:


Чакаем вашых заявак на адрас dzedzich@dzedzich.org да 15 сакавіка 2011г!!!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка