Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!




Дата канвертавання31.05.2018
Памер27.2 Kb.
Добры дзень, школа! Вас вітае школьнае радыё!

10 лютага спаўняецца 150 год з дня нараджэння Каруся Каганца- пpaзaiка, пaэта, дpaмaтypга, мacтaка, гpaмaдcкага дзeяча. Сёння наша слова пра яго.



Вёска Вялікія Навасёлкі, што ў васьмі кіламетрах ад Дзяржынска, славіцца сваімі садамі, добразычлівымі, працавітымі людзьмі, а таксама гісторыка- краязнаўчым музеем, які размяшчаецца ў мясцовай сярэдняй школе. У ліку іншых славутасцей вёскі кожны мясцовы жыхар назаве былую сядзібу Кастравіцкіх, парк, стайню і бровар, дзе нарадзіўся паэт. Пра яго як пра чалавека і дзеяча вельмі дакладна расказаў Віктар Шніп у сваёй “Баладзе Каруся Каганца”

...І вясна на зямлі на бацькоўскай — вясна,
І зіма на зямлі на бацькоўскай — зіма.
І ты пішаш пра волю, нібыта гарыш,
І малюеш, нібыта да сонца ляціш
І вяртаешся, светлы, назад на раллю,
Каб шаптаць, як малітву: «Айчыну люблю...»
Хто пачуе цябе — той убачыць вясну,
Як ты бачыш цяпер прад сабою сцяну,
На якой, як на лёдзе, расколін галлё
Разрастаецца...
І ўжо не стане быллём
Васілёк, што самоціцца ў жыце тваім
Без цябе, без тваёй маладой грамады,
Для якой родны край — гэта Дом, а не дым,
Не туман над прасторам балот і вады.

І ты выйдзеш на волю, нібыта згарыш


І нібыта да сонца адзін даляціш,
І ўпадзеш, і падымешся ў вершах сваіх
За Айчыну, якую любіў кожны міг
І за доўгія зімы, дзе снег, як патоп,
І за песні, і плач, за ўтравелы акоп,
Дзе змяшалася кроў і сваіх, і чужых...

Ён марыў свяціць народу, дапамагчы ўсвядоміць сябе як нацыю. У тыя часы існавала легенда, быццам кожны дзень Карусь блукае па Мінску з ліхтаром і шукае… беларуса. Сучаснікі Каруся Каганца адзначалі, што з усімі, нават з панамі і падпанкамі, ён размаўляў толькі на беларускай мове.
Каганца можна лічыць ці не заснавальнікам беларускай палітычнай карыкатуры. Гэта на сёння ўжо хрэстаматыйныя — «Пахаванне Свабоды» і «Віншую з Новым годам!». У 1904 годзе Карусь Каганец распрацаваў праект газеты «Палессе» — газеты для працоўнага сялянства. Але дазволу на выданне не атрымаў.
У маі 1906 года было заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

Першай выпушчанай у свет выдавецтвам кнігай стаўся «Беларускі лемантар» аўтарства Каруся Каганца і з яго ж 19-цю малюнкамі. У тым жа годзе адно з пецярбургскіх выдавецтваў заказала Карусю Каганцу малюнкі для сваіх выданняў, а ў 1909 годзе — малюнкі да вокладкі кніжкі Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». У пачатку 1908 года Карусь Каганец едзе ў Вільню, дзе працуе ў рамеснай школе пры касцёле св. Стэфана і адначасова стварае бытавую камедыю «Модны шляхцюк», якая карысталася вялікай папулярнасцю: гэта быў адзін з першых твораў нацыянальнага тэатральнага рэпертуару. «Модны шляхцюк» быў нязменным спектаклем у рэпертуары вандроўнага тэатра Ігната Буйніцкага.
Шануюць на Беларусі памяць выдатнага сына беларускага народа Каруся Каганца. У Мінску, у мікрараёне Лошыца, яго імем названа вуліца, а адно з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Стаўбцоўскім раёне таксама носіць імя Каруся Каганца.
І сёння, нашы паважаныя радыёслухачы, напрыканцы нашай сустрэчы нам хочацца звярнуцца да вас словамі Каруся Каганца:

За родную краіну, звычай і мову,


за гонар груддзю ўставайце.
З вамі, як заўсёды, былі вашы пастаянныя вядучыя Да сустрэчы ў наступны чацвер!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка