Древняя Палестина




Дата канвертавання10.01.2017
Памер292.02 Kb.
Прыклады наштобузу і мэтаў мовай вучняў па гісторыі

Ірына Нядокунева

СШ№18 г. Полацка, 5 клас



Тема: Древняя Палестина

Цели:

1. Познакомить с природными условиями и географическим положением Древней Палестины;

2. Выяснить, как на эту землю попали евреи.

3. На примере Библии раскрыть вклад евреев в мировую культуру, создать условия для нахождения отличия религий.



Цели языком ученика:

Узнаю, где находится Палестина и чем богата эта территория;

Узнаю, правда ли, что первоначально евреи жили в Египте и почему они ушли оттуда?

Найду в тексте учебника что такое Библия и заповеди.



НАШТОБУЗУ (WILF):

Знать точное местоположение Палестины на карте.

Давать определение понятиям: святая земля, христианство, скрижали, Ветхий завет.

Смогу сказать, какой вклад в развитие Палестины внесли деятели: Соломон, Моисей и кто такой Яхве.



Тема: Урок обобщение по разделу “Страны Древнего Востока”

Цели:

Обобщить полученные ранее знания о странах Древнего Востока;

Вспомнить основные достижения в развитии науки и культуры народов этих стран;

Вспомнить основные термины раздела;

Учиться находить общие черты и черты различия у разных народов.

Цели языком ученика:

Смогу перечислить хотя бы 6 государств Древнего Востока;

Смогу находить их на карте и называть реки (моря), которые находятся рядом;

Смогу заполнить с помощью учебника таблицу “Вклад государств в развитие науки и культуры”;

Повторю по тетради основные термины раздела.

WILF:

На самостоятельной работе смогу дать определение понятиям: скрижали, алфавит, колонии, алфавит, заповеди, Библия, ранги, Великая китайская стена

Смогу написать, чем законы Хаммурапи отличаются от современных.

Смогу узнать исторических деятелей: Давид, Соломон, Хаммурапи, Дарий 1, Зороастр.

Смогу отвечать на вопросы, связанные с вкладом каждого из изученных народов в развитие науки и культуры (по заполненной таблице).

ПРИМЕЧАНИЕ: сам. работа была составлена только из тех вопросов, которые указывались в WILF и добавлены вопросы на рассуждение про ценность образования

(* В документе написано о мальчике, который опоздал на занятия, плохо учился и был несколько раз наказан ударами палки. А когда он вечером рассказал об этом отцу, тот очень обеспокоился. На другой день отец пригласил учителя. Его посадили на почетное место, угостили хорошим ужином, потом подарили нарядную одежду.

Подумайте, чем был обеспокоен отец ученика. Почему он принимал учителя как высокого гостя и сделал ему дорогие подарки?)



На выходе: с работой справились все, но мне казалось, что результат мог быть и лучше. Надеюсь, что в следующий раз ребята больше будут присматриваться к тому, что записано как WILF, при подготовке дома, тем более, что работы отданы домой и мною было посещено родительское собрание, на котором были даны по этому поводу разъяснения.

К домашней работе НАШТОБУЗУ это то, что пишется на уроке к теме, так как каждый урок- новое государство, то и НАШТОБУЗУ к уроку и домашней работе пока одинаковое, разное только при подготовке к сам. работе.



Ірына Анціпава

ГУО “Лицей №2 г.Минск”

10”фм3”

2. Запішыце мэты ўрока, мэты, сфармуляваныя на мове вучняў, і НаШтоБуЗУ.



Тема

Цели

Цели на языке уч-ся

Начало Второй мировой войны

1. Совершенствовать представление учащихся на основе ранее изученного материала и в ходе знакомства с новыми фактами о причинах, характере и периодизации Второй мировой войны.

2. Совершенствовать навыки и умения учащихся анализировать информацию, работать в группе, выступать публично.





1. После сегодняшнего урока вы сможете назвать хронологические рамки Второй мировой, назвать причины войны, её характер и три периода.

НаШтоБуЗУ:

1. Знать хронологические рамки Второй мировой.

2. Назвать три причины войны

3. Назвать характер войны со стороны Германии.

4. Назвать три периода войны и их краткую характеристику.

5. Назвать 3 оккупированные страны Зап.Европы

6. Назвать 3 страны, ставшие союзниками Германии.

НаШтоБуЗУ при работе в группе:

1. Распределение ролей

2. Планируемый результат- полученный результат

3. Активность всех уч-ся

4. Психологический комфорт

5. Качество презентации ответа

А вот пример Д/з.Надо было составить хронологическую таблицу “Оккупация фашистской Германией стран Зап.Европы”.

НаШтоБуЗУ:

1. Написать не менее 6 оккуп.стран.

2. Дать краткую характеристику захвата страны (до 6 предложений)

3. Использование не менее 2 доп. источников.

4. Сформулировать вывод.

5. Допущение грам. ошибок, небрежное оформление (-1 балл).

НаШтоБуЗУ были предложены уч-ся, а потом корректировались и конкретизировались учителем.

Наталля Бартошык

Слуцкі раён

5 клас


Тэма: Старажытная Індыя

мэты ўрока

мэты, сфармуляваныя на мове вучняў

НаШтоБуЗУ

Стварыць умовы для засваення вучнямі ведаў пра ўтварэнне цывілізацый старажытнай Індыі, іх асаблівасцей і дасягненняў

Буду ведаць, што такое “Індыя”, “варна”

Буду ўмець паказваць тэрыторыю Старажытнай Індыі

Навучуся расказваць пра прыроду, гаспадарку і першыя дзяржавы Старажытнай Індыі


Умець тлумачыць паняцці “Індыя”, “варна”

Навучыцца паказваць на карце Індыю

3.Навучыцца расказваць пра прыроду, гаспадарку і першыя дзяржавы Старажытнай Індыі


Наталля Ільініч каментуе: “Пры вызначэнні мэтаў урока “Старажытная Індыя”словамі вучняў і НаШтоБуЗУ ў Вас яны супалі. Мне здаецца, што так не павінна быць. Хіба гэта адно і тое ж? У чым адрозненне паміж мэтамі і НаШтоБуЗУ? Адрозненне ў тым, што НаШтоБуЗУ – гэта канкрэтная мерка, прымерыўшыся да якой, можна сказаць – я дасягнуў ці не дасягнуў мэты. НаШтоБуЗУ- гэта канкрэтныя паказчыкі, да якіх прасцей прымерыцца. Можа быць, можна канкрэтызаваць НаШтоБуЗУ пра Ст. Індыю вось такім чынам?

мэты ўрока

мэты, сфармуляваныя на мове вучняў

НаШтоБуЗУ

Стварыць умовы для засваення вучнямі ведаў пра ўтварэнне цывілізацый старажытнай Індыі, іх асаблівасцей і дасягненняў

1.                Буду ведаць, што такое “Індыя”, “варна”

2.                Буду ўмець паказваць тэрыторыю Старажытнай Індыі

3.                  Навучуся расказваць пра прыроду, гаспадарку і першыя дзяржавы Старажытнай Індыі


1.Паказваць на карце п-ў Індастан, рэкі Інд, Ганг і апісваць словамі месцазнаходжанне Індыі.

2.Тлумачыць паняцці індцы, арыі, індыйцы, варна.

3. Расказваць пра прыроду (клімат, расліны, жывёлы), гаспадарку (заняткі) і першыя дзяржавы (Харапа, Махенджа-Дара) Ст. Індыі.

4. Наносіць на лінію часу росквіт і гібель індскай цывілізацыі (18-16 ст. да н.э.), прыход арыяў (14-13 ст. да н.э.).



Гаворачы ў сваёй справаздачы пра адмоўны бок НаШтоБуЗУ, Вы пішаце, што “павышаны і творчы узровень патрабуе дадатковых заданняў, якія складана адзначыць у НаШтоБуЗУ”. Сапраўды, такая праблема ўзнікае не толькі ў Вас. Гэта значыць, што Вы думаючы і творчы настаўнік. АА найперш арыентаванае на слабых вучняў, найперш на тое, каб яны перасталі быць слабымі, а сталі паспяховымі. Але пры гэты мы не павінны забываць і пра моцных, бо ім можа быць занадта лёгка дасягаць нашых спрошчаных НаШтоБуЗУ . Таму мы павінны падрыхтаваць моцным асобнае заданне – для групы ці індывідуальнае, якое б давала ім магчымасць развівацца і праявіць сябе, у тым ліку і на ўроку. Можа быць для гэтага ўрока падышлі б такія:

1.     Назваць 4 варны і расказаць пра адну з іх – занятак, аблічча, паводзіны, мэта жыцця. ( Дарэчы, можа быць у вас ёсць у кабінеце дадатковы ілюстраваны матэрыял па гісторыі ст. свету – карткі з малюнкамі, тэкстам і пытаннямі да іх – выдатныя заданні для такой сітуацыі!)

2.     Параўнаць Індыю з Егіптам (ці Міжрэччам) па такіх пытаннях – месцазнаходжанне, рэкі, клімат, расліны, заняткі і інш..

Гэтыя дадатковыя заданні можна пазначыць і ў НаШтоБуЗУ іншым колерам ці ў дужках, а можна размясціць элементы ў выглядзе піраміды – прасцейшыя ніжэй, складанейшыя – вышэй і прапанаваць дасягнуць хто што зможа.”



Наталля Бартошык:

Тэма праверачнай работы “Культура Старажытнай Індыі” і дамашняй работы “Культура Старажытнай Індыі”.

На наступным уроку – пісьмовы кантроль ведаў.



НаШтоБузу урока

1. Ведаць паняцці “Санскрыт, веды”.

2. Умець расказваць пра асноўныя рэлігіі Індыі.

3. Навучыцца даказваць, што некаторыя беларускія словы падобныя на словы санскрыта.



Тэставае заданне для кожнага вучня па тэме “Культура Старажытнай Індыі”.

1. Старажытная мова жыхароў Індыі называецца ______________.

2. Беларускія словы __________, __________, _________, __________, падобныя на словы гэтай мовы.

3. Шудры не мелі права вывучаць гэтую мову пад жахам жорсткай _____.

4. _________ ў Індыі лічыцца свяшчэннай жывёлай.

5. Асноўныя рэлігіі Старажытнай Індыі: ____________ і _________ .

6. Прыхільнікаў гэтых рэлігій аб’ядноўвала агульная _______ ў жыццё пасля смерці .

Іна Шымко

Глыбоцкая гімназія

Тэма: Расія ў 1905-1917 гг.( 9клас)

Мэта ўрока:

1. садзейнічаць фарміраванню ведаў аб прычынах буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый ў Расіі на пачатку ХХ ст., іх выніках і значэнні для далейшага лёсу Расіі;

2. стварыць умовы для развіцця аналітычнага мыслення вучняў.

Мэты на мове вучняў:

1. пасля вывучанай тэмы вучні будуць ведаць, чаму ў Расіі адбыліся буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі,

2. назавуць 4 падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг.,

3. адкажуць на пытанне “ Ці магчыма было пазбегнуць Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.?”,

4. назавуць вынікі буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый у Расіі, змогуць вызначыць праблемы, якія засталіся нявырашанымі ў ходзе рэвалюцый і спрагназаваць далейшую палітычную сітуацыю (звычайна вучні адказваюць, што, паколькі засталіся праблемныя пытанні, то патрэбна яшчэ адна рэвалюцыя або рэформы).

НаШтоБуЗу:

1. ведаць, калі пачаліся (даты) буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі ў Расіі і 4. прычыны рэвалюцый.

2. ведаць 4 падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг.

3. назваць тры палітычныя лагеры і іх мэты

4. назваць два найбольш важныя вынікі кожнай рэвалюцыі.

5. умець даказаць, што рэвалюцыі не дабіліся ўсіх пастаўленых мэт і зрабіць вывад аб далейшым развіцці Расіі.



Тэма дамашняй работы: Пачатак Вялікай Айчыннай вайны ( 10 клас)

НаШтоБуЗу:

ведаць храналагічныя рамкі Вялікай Айчыннай вайны, мэты планаў

“ Ост” і “Барбароса”,

назваць 5 прычын няўдач СССР на першапачатковым этапе вайны,

зрабіць вывад аб значэнні бітвы пад Масквой для міжнароднага аўтарытэту СССР,

назваць 4 асноўныя этапы стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

Тэма праверачнай работы: “ Расійская дзяржава” ( 9 клас)

Крытэрыі ацэньвання праверачнай работы вызначаю самастойна. Для вучняў друкую пытанні на лісты і раздаю кожнаму вучню. Яны ўклейваюць лісты ў сшыткі або проста маюць пры сабе дадзеную раздрукоўку. Як бачна, тут няма нічога новага - даты, падзеі, асобы, пытанні. Пытанні з зорачкай прапаную падрыхтаваць на выбар (адно з пытанняў) і даць на іх больш разгорнуты адказ – паразважаць, выказаць сваё меркаванне. Такім чынам, вучань, які хоча больш высокую адзнаку, рыхтуе яшчэ і дадатковае пытанне.



Раздзел “ Расійская дзяржава” 9 клас

Даты

Адзнака аб выкананні, заўвагі

12 чэрвеня 1812, 26 жніўня 1812, 25 снежня 1825, 14 снежня 1825, 1853-1856, 19 лютага 1861, 1904-1905, 1905-1907, 17 кастрычніка 1905, 3 чэрвеня 1907, 2 сакавіка 1917, 9 студзеня 1905





Паняцці




Саслоўе, разначынцы, заходнікі, славянафілы, рэформа, рэвалюцыя, радыкалы, забастоўка, РСДРП, Траісты саюз, марксісцкі рух





Асобы




Міхаіл Кутузаў, Мікалай І, Аляксандр ІІ,

А. Герцэн, М. Чарнышэўскі, Аляксандр ІІІ,

Уладзімір Ленін, Мікалай ІІ





Пытанні




1. Прычыны, вынікі і значэнне паўстання дзекабрыстаў.

2. Асноўныя ідэі заходнікаў і славянафілаў.

3. Асноўныя ідэі народнікаў і іх памылкі.

4. Прычыны буржуазных рэформ у Расіі. Сутнасць рэформы адмены прыгоннага права 1861г..

5. Палітычныя партыі ў рэвалюцыі 1905-1907 гг., іх патрабаванні.

6. Вынікі рэвалюцыі 1905-1907 гг і Лютаўскай рэвалюцыі.







Пытанне ***




1.Паспрабуйце сфармуляваць свае адносіны да ідэй заходнікаў, славянафілаў або народнікаў. З якімі ідэямі вы згодны і чаму?

2.У чым вы бачыце недахопы рэформ у Расіі ў сярэдзіне 19 ст.?

Чаму, на ваш погляд, рэформы мелі абмежаваны характар?

3. Якія змены ў эканоміцы адбыліся ў Расіі пасля рэформ? Дакажыце, што ў Расіі развіваюцца капіталістычныя адносіны.

4. Аб чым сведчыць узнікненне марксісцкага руху ў Расіі і Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі?





Вучні сказалі, што такія пытанні, якія даюцца для вывучэння загадзя, палягчаюць ім жыццё. Крытэрыі самастойнай работы даюцца на першым уроку раздзела, такім чынам, на працягу 5-6 урокаў вучань можа вучыць матэрыял самастойна, адзначаць тыя пытанні, якія ўжо добра ведае, над якім неабходна працаваць. Я, ў сваю чаргу, звяртаю на ўроках асаблівую ўвагу на дадзеныя пытанні. Бацькі таксама могуць наглядна бачыць, над чым працуе іх дзіця і што патрабуецца да самастойнай работы. У графе “ заўвагі” пішуць, што ім патрэбна: азначэнне, ставяць плюс, мінус, дапрацаваць, словам, тое, што ім дапамагае вучыць і адсочваць вывучаны матэрыял.

Канечне, пытанняў дастатковая колькасць. У самастойную работу яны ўключаюцца выбарачна, напрыклад, 4 даты, 4 паняцці, асоба, адказ на пытанне і адно дадатковае пытанне на выбар. Моцныя вучні звычайна выбіраюць дадатковае пытанне.



Што сказалі вучні на такія новаўвядзенні:

стала лягчэй арыентавацца ў вялікім аб’ёме матэрыялу;

прасцей рыхтавацца да самастойнай работы, так як ведаеш зараней пытанні і чаго чакаць ад работы;

ведаеш, што спытае настаўнік і не так страшна адказваць.



Аксана Колтан

Падрыхтоўка да ЦТ па гісторыі Беларусі

Вызначэнне і тлумачэнне вучням НаШтоБуЗУ вельмі важна, асабліва для вывучэння гісторыі. Апісанне гістарычных падзей можа быць аб'ёмным і ў падручніках і ў дадатковай літаратуры. Важна засяродзіцца на галоўных пытаннях, засвоіць падставовыя паняцці, без якіх немагчыма разуменне падзеі. НаШтоБуЗУ – гэта арыентыр для вучняў. Яны дакладна ведаюць, што прынцыпова важна для вывучэння тэмы і што стане асновай для кантролю ведаў.

Веданне НаШтоБуЗУ асабліва важна для слабейшых вучняў. НаШтоБуЗУ стварае сітуацыю поспеху ў авалоданні ведамі, сітуацыю даступнасці складанага матэрыяла. Гэта робіць вучняў паспяховымі ў вывучэнні гісторыі, што з'яўляецца дадатковай матывацыяй.

Тэма: «“Вялікая вайна” і Грунвальдсквя бітва».

Мэты: фарміраванне ведаў па пытаннях знешнепалітычных адносін ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам:

- стварыць умовы для засваення прычын "Вялікай вайны", правядзення Грунвальдскай бітвы, вынікаў бітвы;

- садзейнічаць разуменню гістарычнага значэння "Вялікай вайны" і Грунвальдскай бітвы, прычынна-следчых сувязяў гэтых падзей;

- садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў.



Мэты на мове вучняў:

- у канцы урока мы будзем ведаць, чаму ўлады Каралеўства Польскага і ВКЛ аб'ядналіся і пачалі "Вялікую вайну;

- будзем разумець ролю Вітаўта і ВКЛ у Грунвальдскай бітве;

- паразважаем аб значэнні перамогі аб'яднанай арміі і Таруньскага міра.



НаШтоБуЗУ да ўрока:

- ведаць 1 прычыну “Вялікай вайны”; даты вайны, Грунвальдскай бітвы і Таруньскага міра;

- умець апісваць ход бітвы;

- умець паказваць на карце месца Грунвальдскай бітвы;

- ведаць вынік бітвы і 2 ўмовы Таруньскага міру;

- умець адстойваць сваю пазіцыю па пытанні значэння перамогі ў "Вялікай вайне".



Тэма: “Беларускія землі ў канцы XIV – сярэдзіне XVI ст.”

НаШтоБуЗУ да тэмы:

- ведаць даты княжання Ягайлы і Вітаўта, даты уній з Польшчай (Крэўская, Віленска-Радамская, Гарадзельская), дату бітвы на рацэ Ворксле, Салінскага пагаднення, Востраўскага пагаднення, дату Грунвальдскай бітвы, “Вялікай вайны”, Тарунскага міра, грамадзянскай вайны ў ВКЛ, бітвы пад Вількамірам, даты 5 памежных канфліктаў ВКЛ з Маскоўскім княствам, 6 этапаў станаўлення прыгоннага права, рэформы “Устава на валокі”, даты атрымання Магдэбургскага права асноўнымі гарадамі ВКЛ (8 гарадоў), дату выдання першай кнігі “Псалтыр” Скарыны, год прыняцця I Статута ВКЛ;

- ведаць і разумець паняцці: унія, Судзебнік, Статут ВКЛ, ваявода, стараста, канцлер, маршалак, рада, сойм, Статут ВКЛ, “залаты век”, павятовыя соймікі, паспалітае рушанне, харугвы, пагоня, паны, магнаты, прыгонніцтва, фальварак, фальваркава-паншчынная сістэма, мястэчкі, войт, магістр, бурмістр, цэх, талерантнасць, рэнесанс, готыка;

- ведаць прычыны Востраўскага пагаднення, “Вялікай вайны”, умовы Тарунскага міра, Крэўскай, Віленска-Радамскай, Гарадзельскай уній, прычыны памежных кнфліктаў з Маскоўскім княствам, асаблівасці культуры рэнесанса ў ВКЛ.;

- разумець значэнне дзейнасці Вітаўта, значэнне Крэўскай і Гарадзельскай уній, Грунвальдскай бітвы, значэнне ўсталявання фальваркова-паншчыннай сістэмы.

Праверка ведаў па тэме: “Беларускія землі ў канцы XIV – сярэдзіне XVI ст.”

1. Вызначце гады праўлення Ягайлы вялікім князем ВКЛ:

1. 1240-1263

2. 1270-1341

3. 1386-1392

4. 1386-1434

5. 1392-1430

2. Адзначце мэту правядзення аграрнай рэформы 1557 г. у ВКЛ:

паляпшэнне становішча сялян;

вызваленне сялян ад феадальнай залежнасці;

развіццё фермерскай гаспадаркі;

упарадкаванне сялянскіх павіннасцей.

3. Востраўскае пагадненне паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады было падпісана:

1. 2 лютага 1348

2. 14 жніўня 1385

3. 5 жніўня 1392

4.15 ліпеня 1410

4. Прычыны падпісання Гарадзельскай уніі:

1. аднаўленне мілітарызацыі Ордэна;

2. знешня пагроза з боку Масковіі і татар;

3. кампраміснасць Тарунскага пагаднення з крыжакамі;

4. пошук Вітаўтам падтрымкі на Захадзе;

5. змена дынастыі ў ВКЛ і Кароне.

5. Устанавіце паслядоўнасць падзей, якія адбыліся ў XIV – XVI ст.:

А) заключэнне Крэўскай уніі 1) АВГБ

Б) падпісанне Востраўскага пагаднення 2) БАВГ

В) заключэнне Гарадзельскай уніі 3) АВБГ

Г) прыняцце I Статута ВКЛ 4) БВГА

6. Пазначце гістарычную асобу і запішыце імя:

Адзін з самых знакамітых князёў ВКЛ. Аднавіў самастойнасць ВКЛ, цэнтралізаваў уладу ў дзяржаве. Пры ім дзяржава дасягнула найбольшых памераў і магутнасці.

7. Усталявання фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў ВКЛ паскорыла працэс:

1. разгортвання прамысловай рэвалюцыі;

2. запрыгоньвання сялянства;

3. вызвалення сялян ад асабістай залежнасці;

4. надзялення сялян грамадзянскімі правамі.

8. У храмавым будаўніцтве ў Беларусі ў канцы XIV – XV ст. замацоўваецца стыль:

1. класіцызм;

2. барока;

3. гатычны;

4. мадэрн.

9. Адзначце імя князя, які з мэтай умацавання цэнтральнай улады ліквідаваў княжанні і ўвёў пасады намеснікаў:

1. Гедымін;

2. Вітаўт;

3. Казімр;

4. Жыгімонт.

10. Вызначце горад, які першы атрымаў магдэбургскае права:

1. Брэст;

2. Полацк;

3. Мінск;

4. Вільня.

Галоўная складанасць у мяне складаецца ў тым, што НаШтоБуЗу атрымліваецца вялікага аб’ему. Але гэта звязана са спецыфікай маёй дзейнасці, з падрыхтоўкай вучняў да ЦТ. Мы не можам нічога выпусціць з увагі.

Алена Палейка каментуе:

Цікава было як гісторыку паглядзець распрацоўку модуля па гэтай тэме. Уражвае, што мэты мовай вучня і НАШТОБУЗУ сфармуляваныя даволі канкрэтна і дыягнастычна, а настаўніцкія мэты больш засталіся ў кантэксце традыцыйнага падыходу. Я б параіла Вам адмовіцца ад фармулёвак мэты “садзейнічаць выхаванню патрыятычных пачуццяў”, бо яна не з’яўляецца дыягнастычнай (наколькі патрыятычныя пачуцці павялічыліся, выхаваліся і г.д. цяжка сказаць). Я сама аб гэтым пачала задумвацца пасля пачатка працы па АА, калі пераглядала свае канспекты і там бачыла “садзейнічаць выхаванню талерантнасці” і т.п. На думку М.Запрудскага вызначэнне развіваючых і выхоўваючых мэтаў на адзін ўрок губляе сэнс (гл. с. 55 “Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся и современные школьные технологии”).

          Ваша апісанне пераваг фармулёўкі НАШТОБУЗУ разам з вучнямі на ўроках гісторыі я б назвала ідэальнай квінтэсэнцыяй думкі разважаючага і прасунутага настаўніка гісторыі ў абарону АА. Яшчэ адзін вельмі станоўчы момант хочацца вылучыць: у Вас атрымліваецца адразу сфармуляваць шматузроўневыя мэты і НАШТОБУЗУ! Гэта вельмі важна, бо задае больш шырокі дыяпазон матывацыі не толькі слабых вучняў, але і моцных. НАШТОБУЗУ да праверачнай працы вельмі падрабязныя. Што датычыцца тэксту праверачнай, то на мой погляд, негледзячы на падрыхтоўку да ЦТ (тэст), можна было б выкарыстаць больш шырокі дыяпазон заданняў для дыферэнцыяцыі ацэньвання ведаў вучняў па ўзроўнях: прапанаваць заданне на суаднясенне (з лішняй пазіцыяй), прапанаваць ланцужок, у які не “ўпісваецца” нейкая падзея, імя, дата..., і таксама заданне па мапе (успомніце, напрыклад НАШТОБУЗУ для ўрока – “умець паказваць на карце месца Грунвальдскай бітвы”). Увогуле, Вы ведаеце, што заданні па мапе даволі часта падаюцца вучням больш складанымі, таму трэба ўключаць іх ў НАШТОБУЗУ (нягледзячы на аб’ём). Тут Вы ўсё правільна робіце (я не толькі пра аб’ём)! Яшчэ я рэкамендавала б звярнуць увагу на КВМы (кантрольна-вымяральныя матэрыялы) па гісторыі.

Алена Марчанка

Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина, социально-педагогический факультет (заочное обучение), геаграфический факультет (стационар, 3 курс).

Так как я работаю с взрослыми или уже достаточно взрослыми людьми, то для меня НаШтоБуЗУ – это способ передачи ответственности каждому из студентов. Зная критерии оценки, студент получает возможность самостоятельно принять решение, на какую итоговую отметку он претендует и максимально полно “управлять” своей учебой. Вынуждена признать, что в большинстве случаев дети приходят в ВУЗ, имея весьма искаженные представления о критериях оценки даже таких типичных для школы заданий как “реферат” и “выступление”. Отдельным вопросом приходится обсуждать и критерии оценки формальной стороны работ: аккуратность оформления, читабельность рукопиского текста. Это лишь еще раз подтверждает тот факт, что без специальной и планомерной работы по выработке и осознанию НаШтоБуЗУ, ребенок не становится субъектом (учащимСЯ), а так и остается обучаемым.

НаШтоБуЗУ существенно “облегчает” жизнь и преподавателю. А так же снимает большую часть вопросов “А почему моя работа не зачтена…?”.

На занятиях часто встречаются задания по типу «подготовить реферат, выступление и т.д.». Поэтому на одном из первых занятий, когда сообщалось аналогичное задание, я предложила студентам методом мозгового штурма разработать НаШтоБуЗУ для выступлений с рефератами. В результате мы получили следующие критерии:

1 блок: содержание материала: полнота раскрытия темы, количество и тип изученных источников информации, логичность в последовательности изложения материала.

2 блок: подача (презентация): четкость и громкость речи, умение удержать внимание слушателей, владение материалом.

3 блок: форма документации: аккуратность оформления, разборчивость текста.

Я специально привлекла самих студентов к обсуждению и выделению НаШтоБуЗУ, так как в практике часто возникают “претензии” к преподавателю по поводу, на их взгляд, несправедливой оценки подготовленных выступлений.



Цель: разобрать три вида жалоб в дошкольном возрасте и адекватные им стратегии поведения взрослого.

Цель на языке студентов:

Я узнаю три вида жалоб дошкольников и особенности их проявления.

Я смогу по описанию поведения ребенка определить его мотив.

Смогу подобрать правильный (в смысле психологически конструктивный) способ реагирования на жалобу.



НаШтоБуЗУ: 1) Правильность определения вида жалобы, 2) Способность пояснить свое заключение со ссылкой на конкретные особенности поведения ребенка. 3) Адекватность предлагаемого способа реагирования мотиву ребенка.

1) Тема проверочной работы: Младший школьник как субъект учебной деятельности.

Задание: по рисунку “Урок в моем классе” определить, освоил ли ребенок адекватный смысл учебной деятельности, стал ли он субъектом учебной деятельности.



НаШтоБуЗУ (были даны студентам в готовом виде):

Правильность определения субъектности по рисунку.

Умение пояснить свое заключение со ссылкой на особенности рисунка.

Использование в объяснении психологических понятий, указание на критерии субъектности.



2) Домашнее задание: прочитать представленную выписку из статьи “Типы учителей по особенностям решения конфликтных ситуаций”.

НаШтоБуЗУ (даны в печатном виде в приложении к статье ): 1. Объем отчета – не более 1 страницы печатного текста 14 шрифт 1,5 интервала. 2. Для каждого из описанных типов выделены возможные личностные особенности педагога и их проявления во взаимоотношениях с учениками. 3. Сформулированные свои размышления на основе прочитанного (объем 7-8 предложений).

Святлана Дзюбенка каментуе: Вы зрабілі грунтоўнае асмысленне праблемы фармулявання крытэрыяў ацэнкі. Вы правільна адзначылі, што НаШтоБуЗУ могуць быць прапанаваны настаўнікам у гатовым выглядзе,а потым навучэнцы ўключаюцца ў дзейнасць. згодна пазначаных крытэрыяў. Другі варыянт (на мой погляд больш эфектыўны), калі НаШтоБуЗУ выпрацоўваюцца разам з вучнямі. Настаўнік можа сам запісаць самы галоўны крытэрый, на які трэба звярнуць увагу пры выкананні задання, астатнія крытэрыі вучні дапрацоўваюць ў групах, парах ці самастойна, пакуль не атрымаецца група крытэрыяў для ацэнкі. Я згодна з Вамі, што ўдзел вучняў у прадумванні НаШтоБуЗУ фармируе іх суб’ектную пазіцыю.
Другі момант: НаШтоБуЗУ могуць распрацоўвацца як для урока цалкам (тэмы). Такія крытэрыі вельмі нагадваюць план таго зместу, які вывучаецца. Чым больш па часе вывучаецца тэма, тым больш агульнымі становяцца НаШтоБуЗУ. Такім чынам, асновай для распрацоўкі наштобузу з’яўляецца тып урока.
НаШтоБуЗУ могуць быць і для асобных заданняў і відаў дзейнасці вучняў. Напрыклад, крытэрыі ацэнкі для работы ў групе, крытэрыі выступлення дакладчыка, апанента … Вы прывялі цікавы прыклад НаШтоБуЗУ для ацэнкі выступлення з рэфератам, прэзентацыи артыкула.
Можна зрабіць скарбонку НаШтоБуЗУ для розных відаў дзейнасці вучняў . У гэту скарбонку можна змясціць
“Критерии 5-ти П” для ответа учащихся: ответ должен быть
1. Правильным
2. Полным
3. Последовательным
4. Примеры
5. Пояснения к примерам

Аляксандра Брыкава

БГПУ имени М. Танка, студенты 1 курса, дневное отделение, дисциплина “История психологии”
Скажу честно, что часто мне сложно выделить конкретные критерии, здесь могу согласиться с А.В. Ярмак в том, что такие критерии дисциплинируют не только учеников, но и учителя. Когда я предлагаю критерии НаШтоБуЗУ, то всегда опасаюсь, что забыла что-то указать и студенты могут не обратить на это внимания, а это нужно было бы.

- конкретизация цели, а соответственно выбор соответствующих средств и форм обучения;

- структурирует материал;

- помогает в повторении и подготовке к текущему и итоговому контролю;

- самодисциплина преподавателя и студентов;

- активизирует внимание и делает достижение конкретного результата возможным, в отличие от “выучить все”!

К минусам метода могу отнести то, что студенты не идут дальше критериев, не делают больше и мне пока сложно написать критерии так, чтобы они отвечали разному уровню готовности учеников, то есть не были слишком легкими или наоборот. Моя коллега недавно мне задала вопрос, который застал меня врасплох: “А если еще до занятия знания твоего студента отвечают НаШтоБуЗУ, что ему делать на уроке?” Я ей начала рассказывать про фантазию педагога, про дополнительные задания и т.д., но вопрос для меня пока открыт…

Тема: Античная психология

Цель: сравнение и обобщение знаний об основных представлениях об устройстве мира и душе в античной психологии.

Цели языком обучающегося:

1. Я узнаю вклад известных античных философов в историю психологии.

2. Я научусь сравнивать представления о мире и душе в 2 основных античных философских школах.

3. Я прослежу изменение представлений о душе на протяжении 3 этапов античности.



НаШтоБуЗУ

Знать краткие биографические сведения основных представителей античной психологии (Сократ, Платон, Аристотель, Гиппократ), дополненные информацией из видеофрагментов (Примечание: на лекции информация о каждом мыслителе сопровождается кратким видеосюжетом).

Знать вклад в психологию следующих античных философов: Сократ, Платон, Аристотель, Гиппократ.

Сравнивать представления об устройстве мира и душе в милетской и элейской философских школах.

Уметь описывать специфику 3 этапов античности с точки зрения развития психологического знания.

Владеть основными терминами по теме (см. Словарь).

Чаще всего для контроля я подбираю 10-20 вопросов, максимально конкретных в тестовом режиме (открытые или с вариантами ответа) и оценка осуществляется по количественному показателю (10 ответов из 10 – 10 баллов, и т.д.). На домашнюю работу задания практически не выносятся, даются темы и вопросы для рассмотрения.

Тема: Развитие философско-психологических взглядов в 18 – 19 веках

НаШтоБуЗУ (вопросы для обсуждения)


  1. Становление ассоциативной психологии в Англии.

Развитие теории Д. Гартли. Идеи Д. Гартли в развитии ассоцианизма. Ассоциации как всеобщий механический закон, применяемый ко всем формам психологической деятельности. Дж. Беркли как последователь Д. Локка и его путь от эмпиризма к ассоцианизму. Психология А. Бэна, Дж. Миля и Г. Спенсера. Д. Юм и его представление о человеческом познании как ассоциаций идей.

  1. Объективный подход к науке о душе французских материалистов.

Психологическая деятельность Э.Б. Кондильяка, К.А. Гельвеция, Ж.О. Ламетри, Д. Дидро, П.А. Гольбаха.

3. Русская психология в 18-19 вв.

Деятельность М.В. Ломоносова, А.Н. Радищева, А.И. Герцена, В.Г. Белинского, Н.А. Добролюбова, Н.Г. Чернышевского в области психологии.

4. Становление немецкой эмпирической психологии.

Деятельность Х. Вольфа, И. Канта, Г. Фихте, В. Шелинга, Ф. Гегеля и Л. Феербаха в области психологической науки. Попытка И. Гербарта использовать математику в психологии.

Задание: составить конспект по вопросам.

Якой была рэакцыя вучняў на ўвядзенне НаШтоБуЗУ? Прывядзіце па меншай меры тры выказванні вучняў;

Из того , что запомнилось приведу несколько точек зрения. Во-первых, повторюсь, слово очень насмешило студентов и теперь чаще я использую словосочетание “критерии оценки работы”. Реакции студентов:

Радость от того, что они понимают конкретные вопросы, требующие рассмотрения.

Вопросы по поводу того, хватит ли только прописанного в критериях, чтобы получить высокий балл на экзамене.

Процитирую вопрос: “Так а зачем дополнительная литература, если все критерии содержатся в лекциях?” Это заставило расширить НАШтоБуЗУ.

И слукавлю, если скажу, что нет безразличных, они есть. Их точка зрения тоже понятна, если экзамен летом, зачем мне критерии сейчас. “К экзамену всё подготовлю!”



З якімі цяжкасцямі пры вызначэнні НАШтоБуЗУ і тлумачэнні яго вучням Вы сутыкнуліся? Чым яны былі абумоўлены?

Свои трудности я уже описала в процессе выполнения отчета. Попытаюсь некоторые,особенно важные для меня, систематизировать:

Я не до конца точно научилась в определении НАШтоБуЗУ (как сделать его не слишком легким и не слишком сложным, а реально достижимым)?

Как в НАШтоБуЗУ оставить место дополнительной информации и творчеству? Например, почему составить именно 5 предложений, а не 7 или 10?

Как организовать работу, если критерии уже выполнены до начала занятия? Кроме как организавать взаимообучение, пока не знаю.

Ганна Піскуновіч каментуе: Знаешь, я никогда не работала со студентами, но зато постоянно приходится работать с учителями, поэтому на вопросы о том "если еще до занятия знания твоего студента отвечают НаШтоБуЗУ, что ему делать на уроке?" могу ответить следующие: мы ведь идём на определённую аудиторию, каждый педагог должен знать , какими знаниями обладают его ученики, для этого в конспекте по АА есть раздел "Узаемасувязь з раней атрыманымі ведамі". Например, у меня никогда не получается применить одни и те же критерии к разным классам, потому что уровни знаний детей в этих классах отличаются.

Я бы начинала формулировку критериев оценки от первого лица:


1. Буду знать краткие биографические сведения основных представителей античной психологии (Сократ, Платон, Аристотель, Гиппократ), дополненные информацией из видеофрагментов (Примечание: на лекции информация о каждом мыслителе сопровождается кратким видеосюжетом)
2. Буду знать, какой вклад в психологию внесли следующие античные философы: Сократ, Платон, Аристотель, Гиппократ
3. Смогу сравнить представления об устройстве мира и душе в милетской и элейской философских школах
4. Сумею описывать специфику 3 этапов античности с точки зрения развития психологического знания
5. Буду владеть основными терминами по теме (см. Словарь).
Что касается твоих КО к проверочной работе, то мне очень понравилось, что достаточно непростые вопросы студенты должны будут самостоятельно изучить. А это и есть ответы на твои вопросы по поводу НаШтоБуЗУ: здесь проявиться и творчество, и необходимость слушать не только лекции, но и изучать дополнительную литературу.

Вікторыя Шпетная

Маладзечанская гімназія.

Урок “Возникновение ислама и Арабский халифат”

Цель: изучение процесса возникновения государства у арабов. (задачи урока я всегда определяю отдельно)

Цели для ученика:

Смогу пояснить влияние географического положения на занятия людей.

Узнаю где, как и почему возникло государство у арабов.

Узнаю, как появился ислам.

Узнаю новые понятия и смогу объяснить их значение.

НаШтоБуЗУ

Назвать три фактора, которые влияют на занятия и образ жизни людей.

Определить и назвать три причины возникновения государства у арабов.

Определить и назвать две причины распада Арабского халифата.

Знать дату возникновения ислама.

Уметь объяснить новые понятия.

Найти Арабский халифат на карте. (??? в этом пункте определить НаШтоБуЗУ я затруднилась, т.к. касается он работы с картой. Я хотела, чтобы ученики изучив карту в атласе, прочитав условные обозначения к ней не просто нашли Арабский халифат, а сделали вывод о том, что арабы смогли за относительно непродолжительное время значительно расширить свою территорию).

Наталля Ільініч каментуе: Прадстаўленыя вамі НаштоБуЗУ да ўрока “Узнікненне іслама і Арабскі халіфат” вынікаюць з мэтаў урока, выражаныя мовай, зразумелай вучням. Можа быць, варта было б прапісаць у пункце “новыя паняцці”, якія іменна паняцці трэба ведаць з гэтага ўрока, напрыклад: іслам, каран, джыхад, мячэць, хадж. Што тычыцца пункта пра карту, то я б сфармулявала яго так: “паказваць на карце тэрыторыю Арабскага халіфата, называючы словамі заваяваныя часткі “. Як Вы думаеце, нармальна так? Увогуле, я са школы прывучана сваёй настаўніцай гісторыі да правіла: на карце моўчкі не паказваюць, паказваючы, трэба словамі называць, апісваць тое, што паказваеш. Калі гэта правіла вучні засвояць, то ў НаштоБуЗУ з цягам часу не трэба будзе гэта правіла кожны раз пісаць – і яно будзе карацей.

Якія перавагі Вы бачыце ў тлумачэнні вучням НаШтоБуЗУ? Які з гэтых пераваг Вы лічыце найбольш важнымі? Растлумачце на канкрэтных прыкладах.

Для меня плюсы тут очевидны: учащиеся четко знают, что они должны знать и какие приращения в своих умениях и навыках они получат. Выставление отметки - процесс четкий и понятный обеим сторонам. Но есть несколько моментов, которые заставили меня задуматься. Во-первых, не отбиваю ли я у своих учеников желание выучить больше, изучить дополнительные источники? Раз критерии четко обозначены, то зачем стараться сделать больше, чем определил учитель? Во-вторых, процесс изучения каждого учебного предмета предполагает развитие и творческого мышления в том числе. А творчество - это умение выйти за рамки некого стандарта, найти неизвестное в привычном (да не мне вам объяснять эти банальные вещи!!!). Как развивать творческое мышление в ситуации четкого определения критериев НаШтоБуЗУ?



З якімі цяжкасцямі пры вызначэнні НАШтоБуЗУ і тлумачэнні вучням Вы сутыкнуліся? Чым яны былі абумоўлены?

Есть некоторые темы, когда действительно трудно выделить самое-самое основное в материале праграфа для формулирования НаШтоБуЗУ. Тема “Арабо-исламская культура” – что тут важнее другого? Материал сам по себе очень объемный, все элементы тесно взаимосвязаны: и влияние ислама на культуру самих арабов и завоеванных территорий, и определение особенностей этой культуры, и ее значение для мировой культуры, и достижения арабо-исламской культуры, и ее представители... А новые понятия?



Наталля Ільініч каментуе: Вельмі цікавую праблему вы ўздымаеце, гаворачы пра перавагі прадстаўлення вучням КА. У Вас узніклі сумненні, ці не перашкаджае дакладна сфармуляванае і акрэсленае НаштоБуЗУ развіваць творчасць, ці не ставіць яно бар’ер для моцных вучняў Вы не самотная ў гэтых сумненнях – я чытаю ўжо чацвертую справаздачу па 2 модулю, у якіх калегі рознымі словамі акрэсліваюць гэту праблему. Значыць, яна існуе рэальна. Я ўжо напісала сваю думку (Бартошык Наталлі, Дзмітрачковай Вользе, Паўлавай Юліі), таму не буду шмат пра гэта пісаць. Думаю, што дадатковае, творчае заданне можна прапісаць ці ў НаштоБуЗУ, ці даць індывідуальна моцным вучням. Можа быць, яно будзе названа “на 9-10 балаў” і размешчана на вяршыні піраміды (лесвічкі) НаштоБуЗУ альбо Вы падрыхтуеце яго на асобным лісце, ці знойдзеце гэта пытанне проста ў падручніку, ці знойдзеце ў друкаваным сшытку… У любым выпадку, пра гэта трэба падумаць загадзя і падрыхтаваць гэта заданне павышанай складанасці.

Гаворачы пра цяжкасці ў вызначэнні НаштоБуЗУ, Вы пішаце, што складана вылучыць галоўнае ў аб’ёмным матэрыяле. Поўнасцю з Вамі згодна. Але падумайце пра Вашых шасцікласнікаў - як ім гэта зрабіць без НаштоБуЗУ? Для таго ж мы і сталі вывучаць гэту методыку, каб зрабіць нашу працу больш эфектыўнай.



Наталля Вiшаватая

настаўніца гісторыі i грамадазнаўства ДУА “Магілёўская гарадская гімназія №1”
Апішыце, як вы інфармуеце вучняў пра НаШтоБуЗУ да ўрока. Укажыце плюсы і мінусы гэтага метада.

На ўроках гiсторыi заўжды ёсць даты, падзеi, паняццi, iмёны дзеячаў, якiя трэба засвоiць. Я маю магчымасць карыстацца iнтэрактыўнай дошкай на кожным сваiм уроку, таму адзiн са слайдаў прэзентацыi заўсёды iнфармуе вучняў, на што трэба звярнуць увагу. На мой погляд, гэта вельмi зручна, бо ўсе вучнi маюць магчымасць бачыць патрэбны мiнiмум, маюць магчымасць зрабiць запiсы ў сшытках. На апошнiм я не заўсёды настойваю. Аднак большасць вучняў выказвае пажаданнi, каб я пачакала, пакуль яны перапiшуць з дошкi, што трэба ведаць. Мiнусам можна адзначыць тое, что слайды гартаюцца далей, у тых вучняў, у якiх няма запiсаў у сшытках, няма перад вачыма гэтых дадзеных пастаянна.

Калi трэба выконваць работу па контурных картах, абавязкова даю парады, як трэба працаваць, звяртаю ўвагу на тое, што акрамя дакладнасцi пры выкананнi заданняў, улiчваецца i акуратнасць работы. Аднак заўсёды знаходзяцца вучнi, якiя не адразу ўсё разумеюць. Выхад – iндывiдуальныя кансультацыi па ходу выканання работы.

Таксама на ўроках гiсторыi разглядаем прычынна-следчыя сувязi, вучымся аналiзаваць матэрыял, рабiць высновы. Выкарыстовываю розныя формы i метады («кластар», «Сiнквейн», «ПОПС-формулу» i г.д.). Вучнi ведаюць, што сабой уяўляе той цi iншы метад, па якому пытанню iм трэба яго выкарыстаць.



2. Запішыце мэты ўрока, мэты, сфармуляваныя на мове вучняў, і НаШтоБуЗУ.

Эпоха Петра Великого”



Мэты ўрока: вучнi будуць ведаць адметнасць гiстарычнай асобы Пятра I, накiрункi яго рэфарматарскай дзейнасцi. Вучнi змогуць тлумачыць прычыны неабходнасцi рэформ у Расii, вызначаць супярэчлiвасць рэформ Пятра. Вучнi складуць кластар «Рэформы Пятра I».

Мэты ўрока на мове вучняў: буду ведаць адметнасць Пятра Вялiкага, асноўныя пераўтварэннi Расii падчас яго праўлення. Складу кластар «Рэформы Пятра I». Дома я сфармулюю сваю думку пра эпоху Пятра I.

НаШтоБуЗУ

Даты: 1689 – 1725 гг., 1700 – 1721 гг., 1721 г.

Личности: Петр I, Карл XII, Александр Меншиков.

Понятия: рекруты, Сенат, Синод, «Табель о рангах».

ПОПС-формула:

Я считаю, что эпоха Петра …

Потому что …

Я могу это доказать на примере …

Исходя из этого, я делаю вывод о том, что …

3. Якія перавагі Вы бачыце ў тлумачэнні вучням НаШтоБуЗУ? Які з гэтых пераваг Вы лічыце найбольш важнымі? Растлумачце на канкрэтных прыкладах.

Калi вучань ведае, што трэба засвоiць, як трэба працаваць i якi павiнен быць вынiк, ён больш спакойны, з`яўляецца дакладнасць дзеянняў, размеркавальнасць сваiх магчымасцяў i часу. Важна вызначанасць з боку настаўнiка, як праводзiць урок, што вучнi ўжо ведаюць, што задаць у якасцi дамашняга задання; з боку вучняў: што рабiць на ўроку, што вучыць дома, пра што будзе пытаць настаўнiк. Такiм чынам, з`яўляецца агульны мэтанакiраваны працэс навучання.

Працягну распавядаць пра свой ўрок “Эпоха Петра Великого”. Калi былi вызначаны мэты ўрока, агучаны мiнiмум для вывучэння, я засяродзiла ўвагу вучняў на тым, што на ўроку трэба будзе скласцi кластар па напрамках рэформаў Пятра (“общество”, “экономика”, “военное дело”, “система управления”, “цена реформ”) ў групах, а ў працэсе абмеркавання кожнаму вучню яшчэ ў сваiх сшытках скласцi поўны кластар. Распавяла пра дамашняе заданне ў выглядзе ПОПС-формулы. Вучням была зразумелая пастаўленая задача. Кожная група разам абмеркавала свой напрамак рэформ Пятра, потым распавядалi сваiм аднакласнiкам, прымацаваўшы свой вынiк на дошцы. З-за таго, што задачай кожнага вучня было аформiць ўсё ў сваiм сшытку, большасць працавала добрасумленна. На жаль, заўсёды знойдуцца вучнi, якiя будуць рабiць выгляд работы. Аднак яны ведалi, што на наступным ўроку сшыткi я збяру i абавязкова ўбачу вынiк iх работы ў класе i дома.

4. Прывядзіце па адным прыкладзе тэмы праверачнай і дамашняй работы і звязаныя з імі НаШтоБуЗУ, а таксама метад іх вызначэння.

Я крыху спазняюся з праграмай, бо два тыднi вучылася на курсах, таму нiякiх праверачных па гiсторыi не праводзiла. Аднак пасля азнаямлення з тэмай «Россия в начале XVII века. «Смутное время»» прапанавала праверыць фактычна засвоены матэрыял заданнем на суаднясенне.



1. Владислав

а) первый выборный царь (1598 – 1605 гг.)

2. Федор Иванович

б) самозванец, претендент на российский престол, затем царь

3. Царевич Дмитрий

в) дочь польского магната, жена Лжедмитрия I, затем Лжедмитрия II

4. Лжедмитрий I

г) польский королевич, претендент на московский престол

5. Лжедмитрий II

д) младший сын Ивана Грозного, погибший в Угличе в 1591 г.

6. Марина Мнишек

е) самозванец, якобы спасшийся Дмитрий

7. Борис Годунов

ж) король Речи Посполитой

8. Василий Шуйский

з) царь (1606 – 1610 гг.)

9. Сигизмунд III

и) предводитель восстания 1606 – 1607 гг.

10. Иван Болотников

к) русский патриарх

11. Гермоген

л) последний царь династии Рюриковичей (1584 – 1598 гг.)

Пасля выканання i праверкi, вучнi самi нагадалi, што гэта не ўсе дзеячы, распавялi пра Мiнiна i Пажарскага. Спачатку вучнi працавалi самастойна, а потым хтосьцi адказваў, аднакласнiкi мелi права задаваць пытаннi, абмяркоўваць. Потым была самаправерка i на палях кожны маляваў смайлiк: калi не было памылак – з усмешкай, калi памылкi – сур`езны.

Аб Кацярыне II я прапанавала скласцi «сiнквейн» i патлумачыць, чаму менавiта гэтыя словы выкарыстоўвалi. Праверка – у парах. Сваю адзнаку ў выглядзе смайлiка выстаўлялi адзiн аднаму.



Крыніца: дыстанс-курс “Актыўная ацэнка-2012”, модуль 2.

http://dn.aacenka.by/


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка