Другімі сказана даўно Усё, што я прамовіць меўся




Дата канвертавання10.01.2018
Памер6.02 Kb.
Мікола ШАБОВІЧ

***


Другімі сказана даўно

Усё, што я прамовіць меўся.

І мой радок застыў, сумеўся,

Згубіў чарговае звяно.


Шчэ не народжаны, ды ўжо

Чакае зручную хвіліну,

Як перарэжуць пупавіну,

Цярпення скінуўшы лаўжо.


Бягуць свавольныя радкі

І не пытаюцца дазволу,

Пакору несці ці крамолу

На белы свет ва ўсе бакі.


Бягуць радкі,

Жывуць радкі.

Іх лёс, як сэрца, – трапяткі.

Сягоння.


І ва ўсе вякі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка