Ду “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Аддзел бібліятэказнаўства



Дата канвертавання31.01.2017
Памер143.44 Kb.
#2057



ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства
эмблема полная.jpg


http://kultura.com.ua/wp-content/uploads/2013/01/1339913933_stihi-o-muzyke.jpg

Беларускія пісьменнікі-юбіляры


2015 года

I паўгоддзе





Мінск 2015

ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства
Беларускія пісьменнікі-юбіляры
2015 года

Бібліяграфічны паказальнік


I паўгоддзе

Мінск 2015
Змест

Студзень. Уладзімір Хадыка……………………………………...3





Люты. Валянцін Тарас…………………………………………………….4





Сакавік. Васіль Сташэўскі ………………………………………..5




Красавік. Язэп Дыла ………………………………………………6




Май. Юрка Гаўрук …………………………………………………7




Чэрвень. Лідзія Арабей …………………………………………...8

Васіль Зуёнак ……………………………………………9









Студзень
Уладзімір Хадыка

(1905–1940)http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/u%c5%82adzimier_chadyka.jpg/200px-u%c5%82adzimier_chadyka.jpg


Уладзімір Марцінавіч Хадыка нарадзіўся 3 студзеня 1905 г. у вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1923 г. скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзінскага сельсавета. З 1929 г. жыў у Мінску. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. З вершамі выступіў у 1926 г. (часопіс “Чырвоны сейбіт”). У 1926 г. выйшаў яго зборнік вершаў “Суніцы”, у 1935 – зборнік “Радасны будзень”, у 1986 г. – зборнік вершаў “На ўзвеях дзён”. Уладзімір Хадыка пераклаў на беларускую мову аповесць К. Гарбунова “Ледалом”, кнігу выбраных твораў У. Бахмецьева “Людзі і рэчы”, творы М. Горкага, раман М. Шолахава “Ціхі Дон” і інш. Асноўная накіраванасць творчасці паэта – імкненне авалодаць грамадзянскай тэматыкай, паўнакроўна раскрыць светаадчуванне сучасніка, паяднаць рамантычную акрылёнасць з глыбокім лірызмам. На верш У. Хадыкі “Расцём і дужэем” А. Туранкоў напісаў песню. Памёр У. Хадыка 1 ліпеня 1940 г.
Творы:

1. Вершы / Уладзімір Хадыка ; Уступ.артыкул. Р. Бярозкіна. – Мн. : Беларусь, 1969. – 159 с.

2. Люблю, заўсёды сню і мару / Уладзімір Хадыка // Яна і я / уклад. Ул. Сіўчыкаў, Р. Шастак. – Минск , 2005. – С. 202–203.

3. На узвеях дзен : вершы / Уладзімір Хадыка. – Мн. : Маст. літ., 1986. – 269 с.


Аб жыцці і творчасці

1. Вялічка, А. Боль на мяжы адчаю... / Анатоль Вялічка // Голас Любаншчыны. – 2015. – 14 студз. – С. 3.

2. Грахоўскі, С. Другому сэрцу перадам: [пра вершы У. Хадыкі] // Грахоўскі С. Так і было. – Мн., 1986. – С. 141-146.

3. Ладуцька, М. “Прыгажэй за Швейцарыю” [Ул. Хадыка – паэт] // Беларуская мінуўшчына. – 1995. – № 3. – С. 35-36.

4. Марціновіч, А. Паклон з далёкай дарогі: [пра паэта Уладзіміра Хадыку, ураджэнца в. Цітва Пухав. р-на] // Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? –Мн., 1996. – С. 319-327.

Люты

Валянцін Тарас

(1930–2009)


Валянцін Яфімавіч Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 г. у горадзе Мінску ў сям’і мастака. У час Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлапчуком пайшоў у партызаны, быў байцом атрада “За Савецкую Радзіму” брыгады імя Чкалава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.c:\users\metod\pictures\taras_1302208.jpg

Першыя вершы апублікаваў у 1948 г. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі “Минска улицы родные” (1950), “Доверие” (1960), “Пазіцыя” (1987) і кніг аповесцей і апавяданняў “Первая молния” (Масква, 1973), “Под созвездием Льва” (1978). Аўтар літаратурна-драматычнай кампазіцыі і тэкстаў большасці песень для канцэртнай праграмы “Праз усю вайну” ансамбля “Песняры”. У 1974 г. на Беларускім тэлебачанні пастаўлена яго п’еса “Не патушы свечку”. Творы В. Тараса перакладзены на асецінскую, польскую, украінскую, французскую і чэшскую мовы.

Памёр 13 лютага 2009 г.

Творы
1. Колеры : кніга вершаў / Валянцін Тарас. – Мн. : Маст.літ., 1995. – 96 с.

2. Крыж пакаянья / Валянцін Тарас // Дзеяслоў. – 2007. – № 5. – С.191-206.

3. Ля згаслага вогнішча / В. Тарас // Дзеяслоў. – 2010. – №1. – С.258-265.

Аб жыцці і творчасці
1. Ждан, О. Звенящий ручей / Олег Ждан // Нёман. – 2010. – № 2. – С.147-149.

2. Пучынская, К. Публіцыст і паэт Валянцін Тарас // Роднае слова. – 2010. – № 2. – С. 33.

3. Тычына, М. З жыццём не спрачаюцца // Роднае слова. – 2005. – № 2.–

С. 6–8.


4. Шапран, С.У. “Дзве мовы ў мяне – дзве родныя дубровы…” : да 85-годдзя з дня нараджэння Валянціна Тараса / Сяргей Шапран // Роднае слова. – 2015. – № 2. – С.17-19.

Сакавік

Васіль Сташэўскі

(1895–1937)

Васіль Пятровіч Сташэўскі нарадзіўся 23 марта 1895 г. у вёсцы Лугавая Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Пасля заканчэння Мінскага настаўніцкага інстытута ў 1924 годзе выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і рабфаку ў Оршы, узначальваў культаддзел Аршанскага акруговага Савета прафсаюзаў. З 1927 г. – адказны сакратар літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, з 1929 г. – аб’яднання “Полымя”. У 1928–1929 гг. працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”. Пачаў друкавацца з 1923 г. Першую п’есу “На другі дзень” апублікаваў у 1926 годзе. Аўтар больш дваццаці п’ес: “Бацка і сын” (1927), “Музыка Цвілеўскі”, “Спявай, вясна!” (1928), “Віхор” (1930), “Самсон і Людміла” (1936) і інш. Выдаў кнігі прозы: “Пад местачковым месяцам”, “Шуміць бярэзінка”, зборнік нарысаў “Па сонечным шляху”. У 1936 г. Беларускім тэатрам юнага гледача пастаўлена яго п’еса “Мікола Гоман”. Лепшым творам пісьменніка ўласціва: добрае веданне жыцця, уменне бачыць і паказваць чалавека, арыгінальнае спалучэнне лірызму, тонкага гумару з публіцыстычнай накіраванасцю.http://kajdan.eto-ya.com/files/2013/09/novyj-risunok-15.jpg

Памёр 29 кастрычніка 1937 г.



Творы
1. Сташэўскі, В. Гісторыя аднае лазні. – У кн.: Анталогія беларускага апавядання. У 2 т. Т. 1. – Мн. : Беларусь, 1967. – С. 358–371.

2. Сташэўскі, В. Шуміць бярэзінска : аповесці, апавяданні, нарысы. – Мн. : Дзярж.выд. БССР, 1963. – 331 с.



Аб жыцці і творчасці
1. Пятровіч, І. Уменне бачыць чалавека : [пра Васіля Пятровіча Сташэўскага, беларускага пісьменніка] // Слава працы. – 2000. – 29 сак.

2. Раеўская, А. Зямлі Капыльскай песняры [пісьменнікі В. Сташэўскі, К. Чорны, А. Коршак, Ян Скрыган] // Слава працы. – 1995. – 17 мая.

3. Сташэўскі Васіль Пятровіч. – У кн.: Пісьменнікі Савецкай Беларусі. – Мн., 1981. – С. 327–328.

4. Сташэўскі Васіль Пятровіч. Беларускі савецкі пісьменнік. У кн.: БелСЭ. Т. 10. – Мн., 1974. – С. 67.


Красавік

Язэп Дыла

(1880–1973)


Язэп (Восіп Лявонавіч) Дыла нарадзіўся 14 красавіка 1880 г. у горадзе Слуцку ў сям’і служачага. У дзяцінстве вялікі ўплыў на хлопчыка аказала бабуля Дамініка, якая ахвотна расказвала яму мноства казак, песень, гістарычных паданняў. http://img.tyt.by/n/03/3/008_copy_water.jpg

Скончыў Слуцкую гімназію ў 1898 г. У 1903–1904 гг. Працаваў у рэдакцыі мінскай газеты “Северо-Западный край”.

Першыя творы (абразок “Перад раніцаю” і верш “Вечар ясны, ціхі…”) надрукаваў у 1912 г. у газеце “Наша Ніва”. Аўтар п’ес “Панскі гайдук” (1926), “Юнак з Крошына”, гістарычнай аповесці “Настасся Мякота” і шэрагу твораў для дзяцей. У перыядычным друку публікаваў апавяданні, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі. Пераклаў на беларускую мову паасобныя вершы М. Канапніцкай, працы аб тэатральным жыцці Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX стст., успаміны пра Я. Купалу, Я. Коласа, Я. Райніса.

Памёр 7 красавіка 1973 г.
Творы
1. Творы / Язэп Дыла. – Мн. : Маст. літ., 1981. – 349 с.
Аб жыцці і творчасці
1. Бусько, В. Невядомае аб вядомым : [з гісторыі і біяграфіі Язэпа Дылы] / В. Бусько // Полымя. – 1999. – № 10. – С. 145–152.

2. Залеская, Г. Пісьменнік і грамадскі дзеяч / Г. Залеская // Слуцкі край. – 1995. – 26 крас.

3. Лаўшук, С. З плеяды палемічных патрыётаў / Сцяпан Лаўшук // Роднае слова. – 2005. – № 3. – С. 3–5.

4. Лук’янцава, Л. Шлях амаль у сотню гадоў / Л. Лук’янцава // Слуцкі край. – 1998. – 8 крас.

4. Юрэвіч Л.Н. Язэп Дыла і яго гістарычны раман “На шляху з варагаў у грэкі”// Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1991. – № 5. – С. 103–112.

Май

Юрка Гаўрук

(1905–1979)

c:\users\metod\pictures\mal1_copy.jpg

Юрка (Юрый Паўлавіч) Гаўрук нарадзіўся 6 мая 1905 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і рабочага. У 1921 г. скончыў слуцкую школу другой ступені, у 1925 г. – Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве. Быў дацэнтам кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі (1925–1931). Працаваў у галіне перакладу з французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моў на беларускую мову. Першая публікацыя – у 1925 г. (верш Г. Гейнэ “Ткачы”). Пераклаў п’есы У. Шэкспіра “Сон у летнюю ноч”, “Гамлет”, “Атэла”, “Кароль Лір”. У яго перакладзе ставіліся п’есы “Прыніжаныя і зняважаныя” паводле Ф. Дастаеўскага (1957), “Тысяча франкаў узнагароды” В. Гюго (1962). Напісаў зборнік краязнаўчых апавяданняў “Вясковыя рыскі” (1926). Аўтар першай на Беларусі кніжкі паэтычных перакладаў “Кветкі з чужых палёў” (1928). У 1969 г. выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў “Іскры з крэменя”. Ю. Гаўрук пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, Ф. Шылера, А. Міцкевіча, Дж. Байрана, Лесі Украінкі і інш. На рускую мову пераклаў аповесць “Люба Лук’янская” (1965) і раманы “Пошукі будучыні” (1968) К. Чорнага і “Серадзібор” (1966) П. Пестрака. Аўтар артыкулаў па тэрыі і практыцы мастацкага перакладу, эсэ, якія ўвайшлі ў кнігу “Ступень адказнасці” (1986).

Памёр 18 лютага 1979 г.

Творы
1. Агні ў прасторах : выбр. пераклады / Юрка Гаўрук. – Мінск : Маст. літ., 1975. – 270 с.

2. Іскры з крэменя : вершы і пераклады / Юрка Гаўрук. – Мн. : Беларусь, 1969. – 126 с.

3. Ступень адказнасцi : літ.-крыт. артыкулы, эсе / Юрка Гаўрук. – Мінск : Маст. літ., 1986. – 236 с.

4. Узвіхраны ветразь : вершы. Паэма. Пераклады / Юрка Гаўрук ; уклад. Т.М. Мытнік ; прадм. Н.С. Гілевіча ; маст. М.С. Будавей. – Мн. : Маст.літ., 1990. – 142 с. – (Б-ка беларускай паэзii).


Аб жыцці і творчасці
1. Базарэвіч, М. Паэт і перакладчык / М. Базарэвіч // Шлях Ільіча. – 1990.– 7 ліп.

2. Вільтоўскі, В. Успамінаючы Юрыя Паўлавіча Гаўрука / В. Вільтоўскі // ЛіМ. – 2005. – 10 чэрв. – С. 15.

3. Вільтоўскі, В. Ягоны і наш кветнік / В. Вільтоўскі // ЛіМ. – 2000. – С. 12.

4. Гаравая, І. “Чужыя кветкі” на беларускай глебе / Інга Гаравая // Роднае слова. – 2005. – № 4. – С. 3–7.



5. Гілевіч, Н. Майстар “з краю музыкі і слова” / Н. Гілевіч // У гэту веру / Н. Гілевіч. – Мінск, 1978. – С.67–74.
Чэрвень

Лідзія Львоўна Арабей

(19252015)


Лідзія Львоўна Арабей нарадзілася 27 чэрвеня 1925 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінская вобласці ў сям’і служачых. Літаратурную працу пачала ў 1945 г. У 1956 г. выдала даследаванне “Цётка (Алаіза Пашкевіч)”, у 1959 г. – крытыка-біяграфічны нарыс “Хвядос Шынклер”. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў “Мера часу” (1962), “Экзамен” (1963), “Ларыса” (1964), “Мне трэба ехаць” (1974), Паласа дажджу” (1984), “Пошукі кахання” (1987), дакументальных аповесцей пра Цётку “На струнах буры” (1967) і “Стану песняй” (1977), раманаў “Іскры ў папялішчы” (1970) і “Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы” (1980), кнігі сатыры і гумару “Кватэра № 3” (1961). Выдала зборнікі апавяданняў для дзяцей “Калібры” (1960), “Ісці ў разведку” (1989) і аповесць “Сіні бор” (1972). Пераклала раман эстонскага пісьменніка А.Хінта “Бераг вятроў” (з А.Раманоўскай, 1960). Памерла 20 лютага 2015 г.c:\users\metod\pictures\arabey1.gif

Творы








1. Выбранае : аповесці, апавяданні / Л.Арабей. – Мн. : Маст. літ., 1975. – 364 с. – (Б-ка беларускай прозы).

2. Жыццё не спыняецца : апавяданне / Лідзія Арабей // Дзеяслоў. – 2012. – № 4. – С. 166–172.

3. Ісці ў разведку : апавяданні, казкі : для мал. Шк. Узросту / Л.Л.Арабей ; маст. С.Волкаў. – Мн. : Юнацтва, 1989. – 79 с.

4. Мама. Мікітаў сон / Лідзія Арабей // Пакліч у госці сонца : зборнік твораў для пазакласнага чытання / склад. : Л.Ф.Кузняцова, Н.У.Антонава. – Мінск, 2012. – С. 3–7.

5. Пошукі ісціны : абразкі / лідзія Арабей // дзеяслоў. – 2013. – № 1. – С. 109–120.

6. Пошукі ісціны. Навелы-карацелькі // Полымя. – 1997. – № 11. – С. 83.

7. Перавал : аповесці, апавяданні / Лідзія Арабей ; [маст. І.М. Лобан]. – Мн. : маст. Літ., 1998. – 251, [2] с.

8. Пошукі кахання : аповесці, апавяданні / Л.Л.Арабей ; маст. В.Пучынскі. – Мн. : Маст. літ., 1987. – 287 с.

9. Сіні бор : аповесць : для сярэд. шк. узросту / Л.Л.Арабей ; маст. Б.Забораў. – Мн. : Беларусь, 1972. – 103 с.

10. Созвездие Большой Медведицы : роман / Л.Арабей. – М. : Воениздат, 1983. – 252 с.

11. Стану песняй… : жыццё і творчасць Цёткі : дакум. Аповесць / лідзія арабей. – Мінск : Маст.літ., 1990. – 268 с.

Аб жыцці і творчасці

1. Драчан, А. Землякам / Аксана Драчан // літаратура і мастацтва. – 2014. – 28 сак. – С. 15.

2. Калкоўская, З. гарызонты яе жыцця // Чырвоная зорка. – 2010. – 30 чэрв.


3. Чыгрын, С. Лідзія Арабей 6 “Не хочацца верыць у горшае” / Сяргей Чыгрын // Чырвоная зорка. – 2013. – 29 чэрв. – С. 2.

Васіль Зуёнак

(Нар. 1935 г.)




zuyonok.jpg

Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1954 г. скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна. Пасля заканчэння універсітэта у 1959 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Рабочае юнацтва” (Мінск), з 1960 да 1966 г. – у газеце “Піянер Беларусі”. Быў галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка” (1972–1978).

Выступае ў друку з вершамі з 1954 г. Аўтар кніжак паэзіі “Крэсіва” (1966), “Крутаяр” (1969), “Сяліба” (1973), Маўчанне травы” (1980), “Світальныя птушкі” (1982), зборніка гумарыстычных вершаў “Качан на п’едэстале” (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў “Лінія высокага напружання” (1983). Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей “Любіць прыроду – любіць Радзіму” (1962), “Працай славіцца чалавек” (1963) і паэтычныя зборнікі “Вясёлы калаўрот” (1965), “Жылі-былі пад вадой” (1969), “Сонечны клубочак” (1972) і інш.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука “Возера-Бульдозера” (1978).

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў “Сяліба”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1982) за паэму “Маўчанне травы”.

Творы
1. Гронка цішынi : выбраныя творы : у 2 т. Т. 1 / Васіль Зуёнак. – Мінск : Маст. літ., 1996. – 446 с.

2. Дзякуй, слова, табе... : вершы / Васіль Зуёнак // Дзеяслоў. – 2012. – № 1. – С. 29–42.

3. Жнiўны дзень : выбранае / Васіль Зуёнак. – Мн. : Маст. літ., 1985.– 351 с.

4. Збіраць брусніцы... : вершы / Васіль Зуёнак // Дзеяслоў. – 2013. – № 3. – С. 5–15.

5. Качан на п'едэстале : гумарыст. вершы / Васіль Зуёнак. – Мн. : Выд-ва ЦК КПБ, 1973. – 48 с. – ( Б-ка "Вожыка").

6. Крутаяр : вершы / Васіль Зуёнак. – Мн. : Беларусь, 1969.– 70 с.

7. Лета трывожных дажджоў : вершы / Васіль Зуёнак. – Мн. : Маст. літ., 1990. – 158 с.

8. Неба няма ў сусвеце. Неба – у сэрцы тваім : вершы / Васіль Зуёнак // Маладосць. – 2014. – № 3. – С. 57–60.

9. Па ельнічку, па бярэзнічку... : беларус. грыбы ў вершах і малюнках / Васіль Зуёнак. – Мінск : Юнацтва, 1996. – 32 с.

10. Пісьмы з гэтага свету : вершы / Васіль Зуёнак. – Мінск : Маст. літ., 1995. – 174 с.

11. Пяцірэчча : выбраныя творы : у 2 т. Т. 2 / Васіль Зуёнак.– Мінск : Маст. літ., 1998. – 320 с.

12. Сяліба : вершы і паэма / Васіль Зуёнак. – Мн. : Маст. літ., 1973. – 95 с.

13. Чорная лесвіца : вершы, паэма / Васіль Зуёнак. – Мінск : Маст. літ., 1992. – 159 с.

14. Эцюды : эсэ / Васіль Зуёнак // Дзеяслоў. – 2012. – № 5. – С. 267–278.


Аб жыцці і творчасці
1. Зуёнак, В. Бачу з усіх сцяжын…У кн.: Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларус. пісьменнікаў. – Мн. : Маст. літ., 1973. – С. 77–80.

2. Зуёнак, В. “На геаграфічным перавале…” / Васіль Зуёнак; гутарыў Андрэй Масквін // Дзеяслоў. – 2010. – № 2. – С. 305–310.

3. Карнялюк, К. 1999–2000 гады па-зуёнкаўску : [Васіль Зуёнак] // Ленінскім курсам. – 1998. – 21 кастр.

4. Бярозка, Ул. Лёс народа і паэта [В. Зуёнка] // Віцеб. рабочы. – 1995. – 3 чэрв.

5. Заяц, Н. Гаспадар паэтычнай Сялібы / Наталля Заяц // Выбраныя творы / Васіль Зуёнак. – Мінск, 2010. – С. 5–24.

6. Гніламёдаў, У. Арыенціры памяці [пра творчасць Васіля Зуёнка]. – У кн.: Гніламёдаў, У. Ля аднаго вогнішча. – Мн. : Юнацтва, 1984.– С. 126–143.

7. Вярцінскі, А. Я памяць збярог…[пра паэзію В. Зуёнка]. – У кн.: Вярцінскі, А. Высокае неба ідэала. – Мн. : Маст. літ., 1980. – С. 162–166.

8. Бельскі, А. І. Спавядальныя матывы ў паэзіі Васіля Зуёнка : (матэрыял да вывучэння тэмы “Сучасная беларуская паэзія” ў 11-м класе) / А.І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2015. – № 1. – С. 43–44.

9. Заяц, Н. “Мы заўжды на пачатку дарог…” : штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка / Наталля Віктараўна Заяц // Роднае слова. – 2010. – № 6. – С. 12–15.

10. Заяц, Н. Яму адгукаецца слова / Наталля Заяц // Полымя. – 2010. – № 1. – С. 102–107.

11. Заяц, Н. “С открытым боли и любви сердцем” / Наталья Заяц // Нёман. – 2005. – № 11. – С.165–172.

Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2015 года:

бібліяграфічны паказальнік (I паўгоддзе)
Складальнікі: Мельнічак А.А.

Рэдактар: Законнікава Л.Р.

Адказны за выпуск: Лыка М.У.

Падпісана да друку 07.05.2015 г.



Тыраж 35 экз. Заказ № 6
Рызограф Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна
220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4

Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна




Каталог: sites -> default -> files -> metod -> 03.16
03.16 -> Ду “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Аддзел бібліятэказнаўства
03.16 -> Ду «мінская абласная бібліятэка імя а. С. Пушкіна» аддзел бібліятэказнаўства
metod -> Бібліятэкі міншчыны ў 2015 годзе: агляд дзейнасці мінск
03.16 -> Ду “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Аддзел бібліятэказнаўства «Лёсам вызначаны шлях»
metod -> Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
03.16 -> Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
metod -> Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал