Ду “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна” Аддзел бібліятэказнаўства




Дата канвертавання27.05.2018
Памер274.86 Kb.
эмблема полная.jpg
ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства


http://sch1.gancevichi.edu.by/ru/sm_full.aspx?guid=51893

Беларускія

пісьменнікі-юбіляры

2017 года

I паўгоддзе

Мінск 2017

ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства
Беларускія

пісьменнікі-юбіляры

2017 года:
Бібліяграфічны паказальнік
I паўгоддзе

Мінск 2017

Змест


Студзень.

Васіль Гігевіч………………………………………



4


Люты.

Алесь Звонак………………………………………..



6


Сакавік.

Алесь Гарун ………………………………………..



9


Красавік.

Алесь Жук …………………………………………..



12


Май.

Язэп Пушча ....………………………………………



15










Студзень
Васіль Гігевічd:\писатели\hihievic_vasil_fota.jpg

(нар. 1947 г.)


Васіль Гігевіч нарадзіўся ў 1947 годзе
ў вёсцы Жыцькава Мінскай вобласці. У 1969 годзе скончыў фізічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта і паралельна факультэт грамадскіх прафесій па спэцыяльнасці журналістыка. Пасля заканчэння Вышэйшых літаратурных курсаў у Маскве з 1979 годдзе працаваў намеснікам галоўнага рэдактара аб’яднання “Летапіс” на кінастудыі “Беларусьфільм”, пісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў. З 1981 года – старшым літаратурным супрацоўнікам, з 1989 рэдактарам аддзела прозы часопіса “Маладосць”.

У час вучобы ў Харкаўскім універсітэце друкаваўся ва ўніверсітэцкай, а пасля – у абласной газеце “Красное знамя”. Туды ж дасылаў і свае першыя літаратурныя творы.


У беларускім друку першае апавяданне В. Гігевіча “Калодзеж” было змешчана ў часопісе “Полымя” ў
1972 годдзе. Першаякніга апавяданняў “Спелыя яблыкі” выйшла ў 1976 г. у выдавестве “Мастацкая літаратура”. Аўтар празаічных кніг “Калі ласка, скажы…”, “Жывіца”, “Астравы на далёкіх азёрах”, “Доказ ад процілеглага” і інш. Васіль Гігевіч адным з першых у беларускай літаратуры пачаў пісаць на тэму адлюстравання “гарадскога жыцця”.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982)


за аповесць «Жыціва».

Творы:
1. Астравы на далёкіх азёрах : аповесці, апавяданнi / Васіль Гігевіч; [Маст. М.Будавей]. – Мн. : Маст. літ., 1984.–332,[2] с.

2. Доказ ад працілеглага : раман / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1985.– 199 с.

3. Жыціва :аповесцi / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1980. – 256 с.

4. Калі ласка, скажы :аповесць і апавяданнi / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1978.– 158 с.

5. Карабель : аповесці,раман / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1989.–462 с., 1 л. партр. – (Б-ка беларускай прозы).

6. Кентаўры : раман, аповесці, апавяданнi / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1993. – 333 с.

7. Марсіянскае падарожжа : аповесці: [для ст.шк.узросту] / Васіль Гігевіч; [Прадм.А.Жука; Маст.У.А.Лукашык]. – Мн. : Маст.літ., 1997.– 224 с. – (Школьная б-ка).

8. Марсіянскае падарожжа : раман, аповесць / Васіль Гігевіч. – Мінск : Маст. літ., 1990.– 378 с.

9. Гігевіч, В.С. Мелодыі забытых песень : аповесці, раман, апавяданне / Васіль Гігевіч. – Мн. : Маст. літ., 1988. – 333 с.

10. Спелыя яблыкi : апавяданнi / Васіль Гігевіч.– Мн. : Маст. літ., 1976. – 142 с.


Аб жыцці і творчасці
1. Станкевіч, Ю. Доказы ад Васіля Гігевіча // Маладосць.– 1996. – № 12. – С.225.

2. Смірноў, А. Развіцце жанру антыўтопіі ў беларускай літаратуры канца ХХ ст. // Роднае слова. – 2008. – № 11. – С. 30-33.



Люты

Алесь Звонакd:\писатели\zvonak.jpg

(1907-1996)


Алесь (Пётр Барысавіч) Звонак нарадзіўся 14 лютага 1907 года ў горадзе Мінску
ў сям’і рабочага.

Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1925 годдзе накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 г. –


у часопісе «Маладняк». У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 г. – аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў
у АН БССР (1934-1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура
і мастацтва» (1935-1936).

У час сталінскіх рэпрэсій быў беспадстаўназняволены,


а затым сасланы у Магаданскую вобласць (1937-1946), затым на вольным пасяленні працаваў на Поўначы геолагам. Пасля рэабілітацыі ў 1954 годзе вярнуўся на радзіму і з 1955 года жыў і творча працаваў у Мінску.

Першыя вершы А. Звонака былі змешчаны ў часопісе “Маладыя араты” (1925). Раннія творы паэта (кнігі “Буры


ў граніце”, “На лінію агню”, “Мая Радзіма”, паэмы “Каршун
і “Загай”) вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю, вобразнай арнаментальнасцю, квяцістасцю стылю. У пазнейшай творчасці (кнігі “Табе адной”, “Запаветнае”, “Россып”, “Прадчуванне”, “Санеты”) паэтызуюцца працоўныя будні Радзімы, а таксама ўслаўляецца хараство прыроды.

А. Звонак выступаў і ў галіне драматургіі тэатра і кіно. Аўтар п’есы “Навальніца будзе” (па трылогіі Я. Коласа


“На ростанях”), шэрагу сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў, у тым ліку “Якуб Колас” (1962). Пераклаў
на беларускую мову некаторыя творы латышскіх, літоўскіх, рускіх, украінскіх і іншых пісьменнікаў. У тэатрах рэспублікі ставіліся ў перакладах А. Звонака п’есы “Сябры і час”
Л. Зорына, “Два веронцы” У. Шэкспіра і інш. У сваю чаргу асобныя паэтычныя яго творы перакладзены на многія мовы народаў СССР і замежных краін. На тэксты санетаў
А. Звонака стварыў вакальны цыкл Р. Пукст, на тэксты вершаў напісалі песні Д. Камінскі, С. Палонскі, Ю. Семяняка,
М. Чуркін.

Заслужаны работнік культуры Беларусі. У 1992 годзе Алесю Звонаку прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі “Светлацені”.



Творы


  1. Запаветнае: вершы і паэмы / Алесь Звонак. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961. – 126 с.

  2. Мой сад: лірыка / Алесь Звонак. – Мінск : Маст. літ., 1995.- 111 с.

  3. Навальніца будзе: п'еса ў 3-х дз., 10 карцінах
    з пралогам і эпілогам па матывах трылогiі Я.Коласа "На ростанях" / Алесь Звонак. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. – 100 с.

  4. Неспакойныя сэрцы: творч. партр. бел. паэтаў, пісьменнікаў, дзеячоў культуры паслякастрычніцкага пакалення / Алесь Звонак. – Мінск : Маст. літ., 1973. – 167 с.

  5. Прадчуванне: вершы і паэма "Часу поступ" / Алесь Звонак. – Мн.: Маст. літ., 1974. – 142 с.

  6. Ружовая чайка: лірыка / Алесь Звонак. – Мн. : Маст. літ., 1985. – 158 с. – (Б-ка беларускай паэзii).

  7. Санеты / Алесь Звонак. – Мн. : Маст. літ., 1982. – 191 с.

  8. Светлаценi: вершы / Алесь Звонак. – Мн. : Маст. літ., 1992. – 191 с.

  9. Сябрына: выбр. творы, вершы, паэмы: 1925-1985 / Алесь Звонак. – Мн. : Маст. літ., 1987.– 383 с.

  10. Табе адной: выбр. вершы: 1925-1956 / Алесь Звонак. – Мн.: Дзяржвыд БССР, 1957. – 194 с.



Аб жыцці і творчасці


  1. Камейша, К. Алесь Звонак (1907-1996) // Полымя. – 2007. – № 3. – С. 122-126.

  2. Гарэлік, Л. Эпохі полымем абпалены // Роднае слова. – 2007. – № 1. – С. 4-7.

  3. Марціновіч, А.А. Дзе ж ты, храм праўды? : літ.-крытыч. арт., эсэ: [для сярэд. і ст. шк. узросту] / Алесь Марціновіч. – Мінск: Маст. літ, 1996. – 400 с.

Сакавік
Алесь Гарун

(1887-1920)d:\писатели\harun.jpg


 Алесь Гарун, сапраўднае імя якога Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч, нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года. Што тычыцца месца нараджэння, то называецца як Мінск, так і фальварак Новы Двор Мінскага павета (сёння вёска Новы Двор Мінскага раёна), у беднай сям'і чорнарабочага, выхадца з вёскі Падстарынь Стваловіцкай воласці Навагрудскага павета (сёння гэта Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). 

Пісаць вершы Алесь Гарун пачаў змалку, але ніводнага твора таго перыяду не захавалася. З найбольш ранніх твораў да нас дайшла паэма "Мае Коляды", датаваная 1905 годам, якая пабачыла свет у Вільні толькі ў 1920 годзе пад псеўданімам А. Сумны. У 1908 годзе з’явіліся яшчэ два вершы: "Януку Купале" (паэтычны водгук на зборнік "Жалейка") і "Начныя думкі". Творы Алеся Гаруна – жывое сведчанне цеснай духоўнай сувязі з родным краем, Радзімай, якая ажывае ў яго паэтычных радках. Усё тое, чым жыла родная зямля, адразу ж адбівалася ў яго творчасці.  Апошнім празаічным творам пісьменніка з'яўляецца фантастычнае апавяданне «У Панасавым сяле», якое дае магчымасць прасачыць, як пісьменнік у сваёй творчасці быў звязаны


з самымі разнастайнымі традыцыямі і як узбагачаў іх, творча пераасэнсоўваючы.
У асобе Алеся Гаруна беларуская літаратура атрымала
і цудоўнага дзіцячага пісьменніка, аб чым сведчыць зборнік п’ес "Жывыя казкі" для дзіцячага тэатра, які перад самай смерцю, у 1920 годзе, выдаў пісьменнік. У яго ўвайшлі п'есы "Хлопчык у лесе", "Шчаслівы чырвонец" і "Дзіўны лапаць, або Не ўсё тое порах, што ў пораху ляжыць". Двойчы публікавалася пераробленая з польскай мовы дзіцячая п'еса "Датрымаў характар". Пішучы гэтыя п’есы, Алесь Гарун быў прыкаваны цяжкай хваробай да ложка, аднак у творах пануе светлая атмасфера жыццесцвярджэння, аптымізму, непрымірымасці да махлярства, фальшу, няпраўды, да любых заганных з’яў у жыцці, ва ўзаемаадносінах паміж людзьмі.
Творчасць Алеся Гаруна адлюстроўвае ў сабе праўду жыцця і памкненняў таго далёкага пакалення, якое бясконца самаахвярна пракладалі шлях да свабоды і роўнасці, справядлівасці і ўсеагульнага шчасця. Пракладваючы ўласныя шляхі ў літаратуру, Алесь Гарун вельмі істотна дапаўняе Янку Купалу і Якуба Коласа і ў філасофскім асэнсаванні заканамернасцей гісторыі, і ў пазнанні таямніц і глыбіняў чалавечай псіхалогіі.

Сваёй творчасцю, паводзінамі, усім жыццём пісьменнік дае новым пакаленням урокі мужнасці, вернасці, самаахвярнасці, міласэрнасці, годнасці. Мастацкім словам Алесь Гарун паказвае новым пакаленням, як трэба берагчы


і славіць Радзіму, бацькоўскую зямлю і матчыну мову. Ён выносіць няшчадны прысуд здрадлівасці, няпраўдзе і будзіць чалавечае сумленне і праведны гнеў супраць любых форм прыгнёту,здзеку над чалавекам. 

Алесь Гарун гонар нашай беларускай літаратуры, гонар нацыі. Яго творчасць арганічна ўпісалася ў сённяшнюю літаратурную плынь, зрабілася часткай нашай рэальнасці.


Творы


  1. Дзяўчаці. Шлюб / Алесь Гарун // Яна і я / уклад.
    Ул. Сіўчыкаў, Р. Шастак. – Минск, 2005. – С. 147–152.

  2. І я з народам...: вершы, апавяданні, п’еса / Алесь Гарун. – Мінск: Маст. літ., 2007. – 140, [1] с. – (Б-ка школьніка)

  3. Матчын дар: думы і песні, 1907-1914 гг. / Алесь Гарун. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 126 с.

  4. Сэрцам пачуты звон: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка / Алесь Гарун. – Мінск: Маст. літ., 1991. – 358 с. – (Спадчына).


Аб жыцці і творчасці


  1. Бельскі, А.І. Вывучэнне творчасці Алеся Гаруна
    ў 9 класе // Беларуская мова і літаратура.– (Серыя
    "У дапамогу педагогу". – 2009. – № 1. – С. 51-53.

  2. Бельскі, А. І. Максім Гарэцкі пра Алеся Гаруна : (матэрыял да вывучэння тэмы "Алесь Гарун" у 9-м класе) / А. І. Бельскі // Беларуская мова і літаратура. Серыя "У дапамогу педагогу". – 2016. – № 1. –
    С. 40–42.

  3. Казбярук, У.М. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун / У.М.Казбярук. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991.– 61 с. – (Нашы славутыя землякi).

  4. Ламака, Н.Д. Алесь Гарун. П'еса "Датрымаў характар" // Беларуская мова і літаратура.– 2011.– № 1.– С. 25-26.

  5. Ларчанка, М.Р. Творчасць Алеся Гаруна // Веснiк Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Серыя 4. Фiлалогiя. Журналiстыка. Педагогiка.– 2009.– № 2.–
    С. 7-10.

  6. Майстры беларускага слова // Прысталічча. – 2014. –
    6 верас. – С. 5.

  7. Трафімчык, Анатоль Штрыхі да партрэта Алеся Гаруна / Анатоль Трафімчык // Роднае слова. – 2012. – № 3. – С. 8–11.

Красавікd:\писатели\ales_zhuk.jpg

Алесь Жук

(нар. 1947 г.)


Алесь Жук нарадзіўся 01.04.1947 г.
у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачага.

У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972-1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974-1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».


У 1977-1979 гг. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», 1979-1980 гг. – інструктар ЦК КПБ,
1980-1986 гг. – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», 1986-1989 гг. – сакратар праўлення СПБ,
1989-1997 г.г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», 1997-2003 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, 2003-2005 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Беларусь”.

Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Выдаў кнігі прозы «Асеннія халады» (1972), «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981), «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Чорны павой» (1986), «Праклятая любоў» (1990), «На дазорнай сцяжыне» (1990). Аўтар п'есы «Апошні журавель» (з А.Дударавым, пастаўлена ў 1986), сцэнарыя тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля» (зняты


ў 1986). Па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983).

Пераклаў на беларускую мову кнігі Г.Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» (1975), зборнік апавяданняў Ю.Казакова «Арктур – гончы сабака» (1976), аповесці М.Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980), У.Багамолава «Зося» (1981), раманы Н.Сафарава


«Дні праклёну і дні надзеі» (1982), Т.Джумагельдыева «Прапашчы чалавек» (1984), аповесці Ю.Трыфанава «Папярэднія вынікі» (1986), М.Булгакава «Сабачае сэрца» (1989), асобныя творы іншых пісьменнікаў.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І. Мележа (1982) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992, за кнігу “Праклятая любоў”).


Творы


  1. Асеннія халады : апавяданнi / Алесь Жук. – Мн. : Маст. літ., 1972. – 142 с.

  2. Вечаровае сонца : выбранае / Алесь Жук. – Мінск : Маст. лiт., 2006. – 429 с.

  3. Водсветы зорак : выбранае : аповесці, апавяданні : [для ст. шк. узросту] / Алесь Жук. – Мінск : Юнацтва, 1997. –352 с.

  4. Зоркі над палігонам : аповесць, апавяданні: для ст. шк. узросту / Алесь Жук; маст. Б.Б.Цітовіч. – Мн. : Маст. літ., 1977. – 189 с.

  5. Над чыстым полем : аповесці, апавяданнi / Алесь Жук. – Мінск : Маст. літ., 1999.– 476, [3] с. – (Беларуская проза
    XX стагоддзя).

  6. Не забывай мяне : аповесці, апавяданнi / Алесь Жук. – Мн. : Маст. літ., 1978. – 286 с.

  7. Пагаварыць трэба : аповесці, апавяданнi / Алесь Жук. – Мінск : Маст. літ., 1993.–184 с. – (Першая кніга празаіка).

  8. Па саннай дарозе : апавяданні: для ст. шк. узросту / Алесь Жук; іл. С.Халамава. – Мн. : Маст. літ., 1979. – 159 с. – (Паэзія працы).

  9. Паўстанак вяртання : апавяданні, аповесцi / Алесь Жук. – Мн. : Маст. літ., 1981.–495 с. – (Б-ка беларускай прозы)

  10. Праклятая любоў : аповесць, апавяданнi / Алесь Жук. – Мінск : Маст. літ., 1991.– 267 с.

  11. Чорны павой : аповесці: для ст. шк. узросту / Алесь Жук; маст. В.І. Валынец. – Мн. : Юнацтва, 1986. – 176 с. – (Б-ка прыгод і фантастыкi).

  12. Идти долго : повести,рассказы : пер. с белорус. / Алесь Жук. – М. : Сов.писатель, 1981.– 288с.

  13. Оркестр в осеннем парке :повести,рассказы : пер.
    с белорус. / Алесь Жук. – Минск: Маст.лит., 1987. – 509с.

  14. Снег под солнцем : рассказы и повести / Алесь Жук. – М. : Мол.гвардия, 1976.– 271с.


Аб жыцці і творчасці


  1. Алесь Жук: (матэрыялы аб жыцці і творчасці / Г. Тычка і інш.) // Крыніца. – 2001. – № 1. – С. 3-51.

  2. Алесю Жуку – 55 // Кур'ер.– 2002. – 4 крас.– С.4.

  3. Бугаёў Дз. Нічога лішняга: (Алесь Жук) / Дзмітрый Бугаёў // Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны / Дзмітрый Бугаёў. – Мінск, 2003. –
    С. 364-380.

  4. Гніламёдаў У. В. Алесь Жук / Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / [рэдкал.: У. В. Гніламёдаў і інш. ; навук. рэд.: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук]. – Мінск, 2003. – Т. 4, кн. 2. – С. 542-565.

  5. Прыгодзіч З. Ад праўды побыту — да праўды быцця: слова да двухтомніка прозы А. Жука / Зіновій Прыгодзіч // Маладосць. – 1992. – № 7. – С. 214-226.

  6. Сродкі псіхалагічнага ўвасаблення мастацкага характару ў апавяданні А. Жука "Партызан" / Валянціна Ткачук // Полымя. – 2014. – № 2. –
    С. 118-122.

  7. Ткачук, В. Псіхалагічнае аблічча старасці ў аповесцях Алеся Жука "Чыгун" і "Халодная птушка" / Валянціна Ткачук // Полымя. – 2013. – № 3. – С. 120 – 127.

  8. Шаўлякова-Барзенка І. Л. Сучасная беларуская проза: маральна-філасофская праблематыка (XI кл.) / І. Л. Шаўлякова-Барзенка // Беларуская мова
    і літаратура. – 2005. – № 3.– С. 57-64.

Май

Язэп Пушча

(1902-1964)




Пyшчa Язэп (caпpaўднae iмя Плaшчынcкi Іociф Пaўлaвiч) нapaдзiўcя 07(20).05.1902


y вёcцы Кapaлiшчaвiчы Мiнcкaгa пaвeтa Мiнcкaй гyбepнi, цяпep Мiнcкi paён, пaмёp 14.09.1964 y Мiнcк; пaxaвaны ў вёcцы Кapaлiшчaвiчы, пaэт, кpытык, пepaклaдчык. Члeн Сaюзa пicьмeннiкaў Бeлapyci з 1958.

Язэп Пyшчa нapaдзiўcя ў cялянcкaй cям’i. Бaцькi, Пaвeл


i Антaнiнa Плaшчынcкiя, былi нeпicьмeннымi. Жылi
ў клoпaцe пpa гacпaдapкy, пpa тoe, кaб пpaкapмiць i пacтaвiць нa нoгi шacцёpa дзяцeй – чaтыpox xлoпчыкaў i дзвюx дзяўчынaк. Сям’я былa дpyжнaя. Кoжны з дзяцeй вeдaў cвae aбaвязкi. Тpыццaтыя гaды pacкiдaлi пa cвeцe вялiкyю cям’ю Плaшчынcкix, ycix дзяцeй aдлyчылi aд зямлi. Бpaт Ізiдap (Язэп Гyткoўcкi) вyчыўcя ў БДУ, зaймaўcя лiтapaтypнaй твopчacцю, пaмёp y 1986 y ЗША. Нaвaт caмi бaцькi – cyмлeнныя пpaцaўнiкi – пaмepлi нe ў cвaёй xaцe. Я. Плaшчынcкi быў пятым cынaм y cям'i. Ён paнa дaлyчыўcя дa пpaцы
i ў двaнaццaць гaдoў, пa ягo cлoвax, "y кacьбe aмaль нe aдcтaвaў aд дapocлыx". Бyдyчы пaэт вyчыўcя
ў Кapaлiшчaвiцкiм нapoдным вyчылiшчы (1910-1913),
y жнiўнi 1915 быў зaлiчaны вyчнeм 2-гa клaca Мiнcкaгa вышэйшaгa пaчaткoвaгa вyчылiшчa. З-зa нaблiжэння фpoнтy
i пaдpыxтoўкi дa эвaкyaцыi вyчoбa дoўгa нe пaчынaлacя. Вyчыццa ў Мiнcкy дaвялocя i ў пepыяд Лютaўcкaй
i Кacтpычнiцкaй pэвaлюцый, a тaкcaмa гpaмaдзянcкaй вaйны. Гэтa быў чac, кaлi aдбывaлacя пepaacэнcaвaннe гpaмaдcкix пaдзeй, мaтэpыяльныx i дyxoўныx кaштoўнacцeй. Язэп Плaшчынcкi acaблiвa цяжкa пepaжывaў нямeцкyю aкyпaцыю. З 1918 дa жнiўня 1921 ён вyчыўcя ў Мiнcкiм pэaльным вyчылiшчы. У 1918 пpaчытaў пepшyю бeлapycкyю кнiгy – "Шляxaм жыцця" Янкi Кyпaлы, a пpaз двa гaды ў cвaёй вёcцы пaзнaёмiўcя з Мixacём Чapoтaм, cябpoўcтвaм з якiм дapaжыў ycё жыццё. Скoнчыўшы pэaльнae вyчылiшчa, Я. Плaшчынcкi вyчыўcя нa дзeвяцiмecячныx кypcax бeлapycaзнaўcтвa Нapкaмacвeты БССР (1921-1922), дзe cлyxaў Янкy Кyпaлy, Якyбa Кoлaca, Змiтpaкa Бядyлю. Пacля кypcaў пpaцaвaў iнcпeктapaм бeлapycкaй кyльтypы ў Мaзыpcкiм paйaддзeлe нapoднaй acвeты, iнcпeктapaм шкoл Мiнcкaгa пaвeтa.
У 1925-1927 вyчыўcя нa пeдфaкy БДУ. Увoceнь 1927 пepaвёўcя ў Лeнiнгpaдcкi yнiвepciтэт (жыў y Пyшкiнe), aлe
нa чaцвёpтым кypce пaкiнyў вyчoбy. У 1929 вяpнyўcя ў Мiнcк, пpaцaвaў cтыльpэдaктapaм y Бeлдзяpжвыдaвeцтвe. 25.07.1930 пa iлжывым aбвiнaвaчвaннi як члeн ўяўнaгa "Сaюзa вызвaлeння Бeлapyci" acyджaны нa 5 гaдoў выcылкi. Пpыcyд гэты вынeceны Кaлeгiяй АДПУ 10.04.1931, aдмeнeны
ж Вяpxoўным cyдoм БССР 30.1.1956. У пepыяд блyкaння пa пaкyтax Язэп Пyшчa пpaцaвaў бyxгaлтapaм y г. Шaдpынcкy нa Уpaлe (1931-1935), вoceм мecяцaў (1935-1936) y caўгace "Джэмтэ" кaля Анaпы. У 1937-1941 зaгaдчык нaвyчaльнaй чacткi, дыpэктap Мaнaкoўcкaй cяpэдняй шкoлы Мypaмcкaгa paёнa Улaдзiмipcкaй вoблacцi. У пaчaткy вaйны ён мaбiлiзaвaны ў apмiю, вyчыўcя ў 2-м Мacкoўcкiм пяxoтным вyчылiшчы. Пacля вaйны пpaцaвaў нacтaўнiкaм, дыpэктapaм Чaaдaeўcкaй cяpэдняй шкoлы Мypaмcкaгa paёнa. У 1955
i 1956 нaвeдaў Бeлapycь. 19.07.1958 з cям’ёй вяpнyўcя
ў Мiнcк, дзe жыў дa aпoшнix дзён.

Першыя крокі ў літаратуру Я. Пушча зрабіў, калі


ў 1923 годдзе разам з іншымі пісьменнікамі стаў адным
з заснавальнікаў і арганізатараў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а пазней – “Узвышша”. З гэтага часу паэзія стала яго асноўным заняткам. Аўтар зборнікаў “Раніца рыкае”, “Vita”, “Дні вясны”. Для ранніх вершаў паэта характэрны тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, дакладнасць вобразнага мыслення, светлыя радасныя фарбы. Уласцівыя маладнякоўскай паэтыцы арнаментальнасць
і квяцістасць выявілася ў многіх творах нязвычнымі метафарамі (“Раніца рыкае”, “Я раніцы кланяўся ў пояс”, “Раніцу шчэбет пільнуе”, “Усміхаецца зорамі ночка”).

Многія вершы Я. Пушчы пакладзены на музыку кампазітарамі І. Бараноўскай, П. Падкавыравым, Ю. Семянякам


і інш. Язэп Пушча пераклаў на беларускую мову аповесць А.Талстога «Дзяцінства Мікіты» (1960).


Частка спадчыны Я. Пушчы (зборнікі “Мой Маніфест”
і “Грэшная кніга”) загінула. Некаторыя рукапісы былі спалены сям’ёй у Каралішчвічах з-за боязі. Некалькі вершаў Я. Пушчы апублікаваны пасмяротна ва ўспамінах яго жонкі Станіславы (“Полымя”. – 1992. – № 6).
Памёр 14.09.1964 г.





http://slounik.org/img/0.gif

http://slounik.org/img/0.gif

Творы


  1. Вершы і паэма "Людвіся" / Язэп Пушча; уступ. артыкул С.Грахоўскага. – Мінск: Беларусь, 1968. – 176 с. – (Б-ка беларускай паэзii).

  2. Вершы і паэмы / Язэп Пушча. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1960.– 245 с.

  3. На Бабрыцы: казка: для дашк. узросту / Язэп Пушча ; маст. В.Ціхановіч. – Мінск: Маст. літ., 1977. – 16 с.

  4. Сады вятроў: вершы і паэмы / Язэп Пушча. – Мінск: Маст. літ., 1982. – 367 с.

  5. Збор твораў: у 2 т. / Язэп Пушча. – Мінск: Маст. літ., 1993. Т. 1. – 1993. – 382 с.

  6. Збор твораў: у 2 т. / Язэп Пушча. – Мінск: Маст. літ., 1994. Т. 2. – 1993. – 382 с.

  7. Каханне, залатое каханне / Язэп Пушча // Яна і я / уклад. Ул. Сіўчыкаў, Р. Шастак. – Минск , 2005. – С. 185–186.


Аб жыцці і творчасці


  1. Жыбуль, В. Формавідзец, вобразапісец, музыкасловец. Паэзія Язэпа Пушчы ў крытычным асэнсаванні Адама Бабарэкі / Віктар Жыбуль // Роднае слова. – 2012. – № 5. – С. 13–15.

  2. Мішчанчук, М. І. "Душа не ведае спакою, калі на свет раджае верш..." / Мікола Мішчанчук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 18 мая. – С. 6.

  3. Мішчанчук, М. І. "Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў..." / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. – 2012. – № 7. – С. 7–11.

  4. Майстры беларускага слова // Прысталічча. – 2014. – 6 верас. – С. 5.

  5. 20 мая – 110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы (1902–1964), паэта, крытыка, перакладчыка. / Г. В. Брага і інш.; К.Д. Варанько // Новыя кнігі: па старонках беларускага друку / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – 2012. – № 2. – С. 9–11 (Дадат.: Даты беларускага календара)

  6. Мацюхіна, Т. Б. Імпрэсіяністычнае светабачанне Язэпа Пушчы / Т. Б. Мацюхіна // Мацюхіна, Т. Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т. Б. Мацюхіна. – Мінск, 2015. – С. 123.


Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2017 года:

бібліяграфічны паказальнік (I паўгоддзе)
Складальнікі: Мельнічак А.А.

Рэдактар: Законнікава Л.Р.

Адказны за выпуск: Лыка М.У.

Падпісана да друку 23.03.2017 г.

Тыраж 3 экз. Заказ № 5

220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4



ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна”



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка