Дзяўчынка. Рана-рана ранкам




Дата канвертавання03.12.2018
Памер49.64 Kb.
Мэта: даць уяўленне пра значнасць малака і малочных прадуктаў у рацыёне харчавання; пазнаёміць з традыцыямі славянскай кухні; развіваць спрыт, хуткі бег, уменне хадзіць па кругу; выхоўваць жаданне харчавацца здаровай ежай

(Гучыць беларуская народная мелодыя. На сцэну выходзіць хлопчык у беларускім касцюме, ён гуляе на ражку. На пагорку сядзіць дзяўчынка.)

Дзяўчынка. Рана-рана ранкам

Пастушок: «Ту-ру-ру-ру»,

А кароўкі ў лад яму

Зацягнулі: «Му-му-му».

(Пад танцавальную мелодыю выходзяць тры каровы —дзеці, апранутыя ў касцюмы, ці ў масках.)

Карова 1. Му-му-му.

Карова 2. Як не сорамна пастуху!

Карова 3. Рана раніцай у паўшостай

Хоча спаць яшчэ карова.

Усе каровы. Му-му-му!

Пастушок. Вы, каровачкі, ідзіце

Ў чыста поле, пагуляйце,

А вернецеся вечарком,

Напоіце малаком.

Карова 1. Ма-ла-ко, ма-ла-ко —

Гэта вельмі добра!

Карагодная гульня “Мы на луг хадзілі”

(Дзеці гуляюць па полі і “жуюць” траву. Дзяўчынка п'е малако з кубка.)

Дзяўчынка. Белае, як снег,

Салодкае, як мёд!

Кароўкі траўку жуюць,

Малако добрым людзям даюць

Выхавальнік. Дарагія дзеці! Я спадзяюся, вы здагадаліся, што размаўляць мы сёння будзем пра малако і малочныя прадукты. Малако — гэта чароўны дарунак. У малаку шмат бялкоў, так патрэбных для ўзросту і развіцця арганізма. Некаторыя бялкі малака затрымваюць узрост шкодных мікробаў, значыць дапамагаюць змагацца з хваробамі. Малако — скарбніца вітамінаў. Калі хочаце быць здаровымі, піце ў дзень дзве шклянкі малака.

(Выходзяць дзяўчынка і карова.)

Дзяўчынка. Дай малака, Бурая!

Хоць кропельку — на донца!

Дай мне слівак лыжачку,

Тварагу крышачку.

Усім дае здароўе

Малако кароўе.

Карова.

Малако — чароўны дар,

Людзям ён прыродай даны,

Каб жылі не тужылі,

Малачко жывое пілі...

Поўна вымя малака,

Нам дамоў ісці пара.

(На сцэну выбягаюць дзяўчынка, гаспадыня і некалькі дзяцей. Яны ўсаджваюцца за стол, накрыты ручніком, на стале стаіць збан малака, кубкі.)

Гаспадыня. Дзетачкі, за стол сядаеце!

Толькі ціха, не шуміце!

Я налью вам малачка,

Што кароўка прынясла! (Дзеці п'юць малако.)

Гаспадыня. Дзеці сілы набраліся, можна і пагуляць. Хто, акрамя людзей любіць яшчэ малако?

Загадка: Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках кіпці-драпкі.

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе? (Кот)

Рухомая гульня “Мышы і кот” (Дзеці сядзяць у куточку:

Мышкі ў норачках сядзяць,

Кіпцюрамі пол скрабуць,

Толькі коцік засынае,

Мышкі хутка выбягаюць. Кот прачынаецца і ловіць мышэй)

Выхавальнік. Карыснымі з'яўляюцца і прадукты, вырабленыя з малака: кефір, тварог, сыр, сыракваша. Кефір і сыракваша — выдатныя асвяжальныя і пажыўныя напоі. Тварог папаўняе арганізм кальцыем і фосфарам. А яшчэ ў тварагу шмат бялку, у 12 разоў больш, чым у малаку. Шмат бялку ў ёгурце і сыры. Смятана і вяршковае масла багатыя вітамінам А, які патрэбен для нармальнага зроку

(Выходзіць, варкочучы, кот Сцяпан.)

Кот. У мяне, ката Сцяпана,

Нюх адменны на смятану,

Вось ужо надышоў абед,

А смятанкі ўсё няма.

Дапамажыце Сцяпану,

Адшукайце мне смятану.

Рухомая гульня “Дзе схавана?”

(Адзін з дзяцей прыносіць банку смятаны, падыходзіць да ката і гладзіць яго.)

Хлопчык. Еш, кот Сцяпан, смятану!

А мне не хочацца смятаны,

Лепш ёгурт далікатны з'есці,

Выхавальнік. Смятанка, смятана, тварог, сыр, вяршковае масла асабліва карысная дзецям, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. У гэтых прадуктах харчкавання ўтрымваецца менш радыенуклідаў.

Карагодная гульня “Карова ішла, ішла, ішла…”

Дзяўчынка. Як шмат усяго можна згатаваць з малака! А ану, малочныя прадукты, на сцэну выходзьце, народу пра сябе раскажыце!

(На сцэну выбягаюць дзеці ў касцюмах, што паказваюць малочныя прадукты)

Выхавальнік. Штодня неадменна

З апетытам трэба есці

Кожны дзень!

Ёгурт, сыр і сыраквашу,

Малако, кефір і кашу.

Масла вяршковае таксама, і смятану, і сырнік, і малочныя сасіскі, і сліўкі, трэба есці ўсё, што карысна!

Выкарыстаная літаратура:

1. Болбат, Н.Г. Дашкольнікам аб культуры харчавання: практычны дапаможнік выхавацелям УДА / Н.Г. Болбат. -- Мінск: абл. ІРА, 2014

2. Маталыгіна, О.А. Усё аб харчаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: дапаможнік для выхавацеляў УДА / О.А. Маталыгіна, Н.Е. Луппава. – М: Фаліянт, 2014

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама

ДУА “Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”
ЗАБАВА

МАЛАКО – ЧАРОЎНЫ ДАР”






Пабока Алена Вікенцьеўна,

выхавацель дашкольнай адукацыі,

вышэйшая катэгорыя,

сярэдняя спецыяльная адукацыя,

стаж работы 27 год



в. Ст. Навасёлкі2018


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка