Дзяржаўная ўстанова культуры «Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»




Дата канвертавання16.02.2017
Памер24.43 Kb.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
Адрас: Віцебская вобл., г.Міёры, вул. Дзяржынскага, 6.

Дырэктар - Скавародка Аліна Аляксееўна тэл. 8 (02152) 4 13 35

Час працы: 8.00 – 19.00

Выхадны дзень – панядзелак.

Паслугамі бібліятэк у сярэднім карыстаецца больш за 11,5 тысяч чытачоў (54,2% ад ўсяго насельніцтва раёна). Да паслуг чытачоў звыш 234 тыс. экзэмпляраў кніг, часопісаў, газет, электронных дакументаў.

Абсталяванне камп’ютэрнай тэхнікай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы складае 56%. Функцыянуе 25 камп’ютэраў у 14 бібліятэках раёна.

Пры бібліятэках Міёрскага раёна працуе 3 цэнтры прававой інфармацыі: у Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы (сакавік 2004г.), у Туркоўскай бібліятэцы – цэнтры экалогіі (жнівень 2008г.) і Язненскай бібліятэцы (ліпень 2011г.).

У чытальнай зале Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі  Рэспублікі Беларусь.


Тут усталявана электронная база дадзеных "Эталон". Для карыстальнікаў прадстаўлены фонд прававой інфармацыі, які ўключае 260 кніг (кодэксы, каментарыі да іх, вучэбная літаратура па праву), 985 экз. перыядычных выданняў, у тым ліку "Рэестр прававых актаў", 1 камплект і 17 CD-ROM. Раз у квартал праводзяцца бясплатныя кансультацыі юрыста.

У межах Года культуры ў бібліятэках праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы, экспанаваліся кніжныя выставы. У Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная Году культуры “На культурнай хвалі”, на экалагічным свяце “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” працавала выязная бібліятэчная экапляцоўка “Цудоўны свет прыроды”. Пад час правядзення мерапрыемства “Для чытацкіх задавальненняў”, прысвечанага Дню бібліятэк адбыліся кніжная выстава “Кнігі, правераныя часам”, акцыя “Кніга ў падарунак, ці чытач - чытачу”, фотасесія “Партрэт з любімай кнігай”; працаваў “BOOK – фіта-бар”. Двойчы ў 2016 годзе бібліятэкары сустракалі латвійскіх гасцей: паэта, грамадскага дзеяча Станіслава Валодзьку і клуб “Прыяцелька” з горада Даўгаўпілса.

Выдавецкая дзейнасць: бюлетэнь "Новыя кнігі" (1 раз у квартал), рэкамендацыйныя спісы літаратуры "Экалогія і чалавек", "Навекі ў памяці народнай", буклеты і закладкі для сельскіх бібліятэк, электронныя прэзентацыі "Героі Віцебшчыны", "Бібліятэкі аграгарадкоў Міёрскай ЦБС", "Ельня – жамчужына беларускай прыроды", "Па мясцінах купалаўскай паэзіі", "Наш зямляк – Сяргей Панізнік", «Бібліятэкі Міёрскай ЦБС».

Бібліятэкі Міёрскай ЦБС аказваюць 49 відаў платных паслуг насельніцтву раёна. Гэта паслугі абанемента і чытальнай залы, камп'ютарныя паслугі, ксеракапіраванне, перадача дакументаў па факсу і г.д. У бібліятэках Міёрскай ЦБС працуюць 18 клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб'яднанняў, з іх 11 дзіцячых.

Пазіцыянуе сваю дзейнасць Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма праз уласны сайт.

Адрас сайта: http://www.miory-biblioteka.by.



E-mail: miory-biblioteka@yandex.ru.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка