Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай І музычнай культуры Рэспублікі Беларусь запрашае 28 студзеня а 16 гадзіне




Дата канвертавання16.03.2017
Памер14.11 Kb.
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай

культуры Рэспублікі Беларусь
ЗАПРАШАЕ

28 студзеня а 16 гадзіне

на выстаўку

Я. Чамадураў. Творчая рыса – шматграннасць”

да 100 – гадовага юбілею народнага мастака Беларусі

Чамадурава Яўгена Рыгоравіча

__________________________________________________

Чамадураў Яўген Рыгоравіч – тэатральны мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкістана (1945), Літвы, Расіі (1953). Народны мастак Беларусі (1963).

Нарадзіўся 28 студзеня 1914 года ў горадзе Шуміха Курганскай вобласці (Расія). Скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў (1938). Працаваў у тэатрах Масквы, Душанбэ, Чалябінска, Кіева і іншых. У 1959 – 1976 галоўны мастак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У розныя часы Яўген Чамадураў аформіў спектаклі: “Пікавая дама” П. Чайкоўскага (1960, 1972), “Аіда” Дж. Вэрдзі (1953), “Калючая ружа” (1960), “Зорка Венера” (1970) Ю. Семянякі, “Заручаны ў манастыры” С. Прокоф’ева (1962), “Арэстэя” С. Танеева (1963), “Яснае світанне” А. Туранкова (1964), “Князь Ігар” А. Барадзіна, “Алеся” Я. Цікоцкага (1967), “Брэсцкая крэпасць” К. Малчанава (1967), “Мара” (1961), “Альпійская балада” (1967), “Выбранніца” (1969) Я. Глебава, “Святло і цені” Г. Вагнера.

Майстар высокага ўзроўню сцэнаграфічнага мастацтва. У творчасці прытрымліваўся прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы і акцёрскага выканання. Вобразнае вырашэнне дэкарацыйнага афармлення стваралася ў адпаведнасці са стылем эпохі і кампазітарскага ўвасаблення аўтарскай ідэі.

На выстаўке прадстаўлены ўнікальныя эскізы мастака, праграмы, афішы, яркія і прыгожыя касцюмы з фондаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),



Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220-26-67


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка