ЁГ, -а, м. Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных І маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў І законаў прыроды. Ёга




Дата канвертавання21.02.2017
Памер120.15 Kb.

Ё, нескл., н. Сёмая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных — галосны гук «о» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «лёс — льос»; б) пасля галосных, «ў», раздзяляльнага мяккага знака, апострафа і ý пачатку слова — два гукі: «й» і «о», напрыклад, «маё — майо», «ён — йон». Малое ё.

ЁГ, -а, м. Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных і маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў і законаў прыроды.

ЁГА, -і, ДМ ёзе, ж. Рэлігійна-філасофскае вучэнне ў Старажытнай Індыі, паслядоўнікамі якога з'яўляюцца ёгі.

ЕД, -у, М едзе, м. 1. Хімічны элемент, рэчыва ў выглядзе цёмна-шэрых крышталяў з металічным бляскам, якое здабываецца галоўным чынам з попелу некаторых марскіх водарасцей.

2. Спіртавы раствор гэтага рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.

[Ад грэч. іоеіáез — фіялетавы.]

ЁДАФÓРМ, -у, м. Прэпарат еду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.

ЁДЗІСТЫ, -ая, -ае. Які змяшчае ў сабе ёд. Ёдзісты калій. Ёдзістая соль.

ЕДКІ, -ая, -ао. Абл. Халодны і вільготны; золкі. Вецер дзьмуў едкі, вадзяністы. Чыгрынаў. Ноч была месячная і ёдкая. Гарэцкі.

ЁДНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да еду. Ёдная настойка.

ЁЙ гл. яна.



ЁКАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. ёкаць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

ЁКАТ, -у, М ёкаце, м. Тое, што і е к а т а н н е.

ЁКАЦЬ, -ага, -аеш, -ае; незак. 1. Абзывацца адрывістым гукам, падобным на «ёк» (звычайна пра коней). Пад камандзірам ударнай роты Чыжыкам ёкае селязёнкай рослы конь. Лупсякоў.

2. Незак, да ёкнуць (у 2 знач.).



ЁКНУЦЬ, -ну, -неш, -не; зак. І. Аднакр, да ёкаць (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ужыв.). Сціснуцца, неспадзявана замерці ад чаго-н. (пра сэрца). Ля дзвярэй адразу спаткаў барадаты швейцар з залатымі лампасамі і паглядзеў з такой ганарыстай важнасцю, што ў мяне ёкнула сэрца. Карпюк. Тады сэрца .. [Тамары] ёкнула, на нейкі момант спынілася, а потым закалацілася часта-часта. Васілёнак. / у безас. ужыв. Хлопцы пайшлі, а ў Макара ёкнула ў грудзях. Асіпенка.

ЁЛАЧНЫ, -ая, -ае. Які мае адносіны да елкі (у 2 знач.). Ёлачныя цацкі. Колькі гоману, радасці, вясёлай мітусні! І ў кожнага ў вачах гараць, пераліваюцца ёлачныя агні. Лынькоў.

ЕЛКА, -і, ДМ ёлцы; Р мн. ёлак; ж. 1. Тое, што і елка. Пад ёлкамі шарэлі штодня і ніклі апошнія лапікі снегу. Лынькоў.

2. Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к святу Новага года. Навагодняя елка. Каля елкі карагоды, Песні, гутарка жывая... Колас. // Пра дзіцячае навагодняе свята з песнямі, танцамі вакол упрыгожанай елкі. Пайсці ў школу на ёлку.



ЁЛКАСЦЬ, -і, ж. Уласцівасць ёлкага.

ЕЛКІ, -ая, -ае. Прагорклы, з непрыемным рэзкім пахам (пра нясвежыя тлушчы). А за дзвярамі, у цёмнай палавіне., гадамі ў кублах ляжала старое ёлкае сала. Гроднеў.

ЁЛКНУЦЬ, -не; незак. Станавіцца ёлкіл; ялчэць. Сала пачынае ёлкнуць.

ЁЛУП, -а, м. Лаянк. Бесталковы, тупы чалавек; дурань, асталоп.— У, ёлуп..,лаяў сябе дырэктар.Як жа яно так? Што ж гэта магло здарыцца? Караткевіч. [Нупрэю], відаць, прыемна было бачыць, што я не ёлуп які, а ўсяму вучуся, усё пераймаю ад яго. Сабаленка.

ЁЛУПЕНЬ, -пня, м. Тое, што і ёлуп. «Нічога ты, ёлупень, не разумееш. І ніколі табе не зразумець нас»,падумала Валя. Сіняўскі.

ЁМІСТАСЦЬ, -і, ж. 1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго-н.; упутраны аб'ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі. Дубоўка.

  1. перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.

  2. Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго-н. Напоўніць ёмістасці газам.

ЁМІСТЫ, -ая, -ае. 1. Здольны змясціць у сабе вялікую колькасць каго-, чаго-н. Ёжісты рэчавы мяшок. Ёмістая сталовая. а Ёмістая пашча [экскаватара] .. ўзнімала і абвальвала на грузавік ледзь не цэлую тону жоўтага пяску. Паслядовіч. Двор поўніўся людскіх гоманам; рыпелі колы ёмістых драбін, бразгала жалеза. Хадкевіч.

2. перан. З багатым зместам, з вялікім унутраным сэнсам. Ёмісты вобраз. Ёмісты выраз. Але ў Купалы разам з песеннасцю прысутнічаў, як вядома, і надзвычай выразная мова вобразнай сімволікі, сімволікі ёмістай, па-філасофску значнай і народна-каларытнай. Перкін.



ЁМКА '. 1. Прысл, да ёмкі.

2. безас, у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.



ЁМКА2, -і, ДМ ёмцы; Р мн. -мак; ж. Абл. Чапяла. Дзядзіна., пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.

ЁМКАСЦЬ, -і, ж. 1.Тое, што і ёмістасць (у 1 знач.).

2. Уласцівасць ёмкага (у 1, 2 знач.).



ЁМКІ, -ая, -ае. 1. Якім добра і лёгка карыстацца; зручны. Ёмкі кій. Пасля працоўнага дня гэтак прыемна бывае праехаць у ёмкіх санках, на добрым кані! Шамякін.

2. Зграбны, спрытны. На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу І з віду яшчэ малады. Колас. Зінчанка ёмкі хлопец і ўмее даглядаць ма-



Ён 245 Ж

шыну. Шынклер. // Моцны; лоўкі, меткі. Ёмкі ўдар. Ёмкі стрэл, ад якога шумела ў ельніку рэха, агонь, што вырываўся з гільзы, прадавалі нам смеласці. Пташнікаў.

  1. Вялікі, ладны.— Папраўляйся, галубок,—• разíладжваючы вусы, гаварыў дзед Мікалай. Ён любаваўся, як апетытна Сашка ўплятаў ёмкую лусту хлеба. Даніленка. То была рэчка Вітлянка, з якой я, прыязджаючы сюды ўлетку, не раз цягаў гарбатых ёмкіх акунёў. Хадкевіч. // Моцнага целаскладу; дзябёлы. Андрэй выглядаў ёмкім, прысадзістым, якраз да танка, а мінамётчык цыбаты, няскладны. Грамовіч. За салдатам у дзвярах паказаліся яшчэ двое, адзін рослы, худы, другі нізкарослы, ёмкі. Дуброўскі.

  2. Тое, што і ё м і с т ы; умяшчальны.— Даць больш ёмкія на груз вагоны і мацнейшыя паравозы! Шынклер.— Я вельмі рада, што маю чым падлячыць вас.[Вольга Віктараўна] налівае ёмкую чарку. Піце, Андрэй Пятровіч: гэта першы спосаб усцерагчыся ад прастуды. Колас.

ЁН, яго, яму, ім, аб ім; мн. яны; займ. асаб. З ас. адз. м. 1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка мужчынскага роду адзіночнага ліку, які абазначае, звычайна ў папярэднім кантэксце, прадмет гаворкі. Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады. Колас. Сцяпан Варанец падышоў да параненага і, разадраўшы на ім кашулю, пачаў перавязваць. Крапіва.

  1. толькі Р. Ужываецца ў знач. лрыналежнага займенніка; ягоны. Яго дзеці. Яго работа, а Крыніцы неадольнай магутнасці савецкага народа і яго арміі, якія разграмілі мацнейшага ворага, закладзены ў самой прыродзе сацыялістычнага ладу. «Звязда». Яго гнуткае цела згіналася і разгіналася, як сталёвая спружына. Мурашка.

  2. У спалучэнні з «вось» ужываецца ў знач. узмацняльнай або ўказальнай часціцы. Канец вайне! Вось ён глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка. 3. Астапенка.

О Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго ведае гл. бог. Вось я яго (іх, ім) гл. я. Хто яго ведае гл. хто.

ЕР, -а, м. Даўнейшая назва літары «г» (цвёрды знак).

ЁРЗАННЕ, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл, ёрзаць.



ЁРЗАЦЦА, юся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і ёрзаць. Чалавек, на якога наваліліся Сцяпан і Юзік, ёрзаўся пад сподам, стараючыся выбрацца наверх. Чорны. Там, дзе вісеў кажух, у запечку за перага-

родкай нехта біў цвёрдымі нагамі аб падлогу і ёрзаўся. Пташнікаў.

ЁРЗАЦЬ, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Неспакойна сядзець, круцячыся, соўгаючыся з месца на месца. Гольдзін выціраў пот, ёрзаў, занатоўваў нешта ў блакнот і раптам перапыняў таго, хто выступаў. Шамякін. Рэгістратару не цярпіцца, ёрзае па крэсле туды і сюды. Бядуля.

ЁРШ >, яршá, м. 1. Дробная прэснаводная касцістая рыба сямейства акунёвых з калючымі плаўнікамі. Адны дурныя пячкурыкі ды дробныя калючыя яршы чапляюцца на кручок. Якімовіч.

2. Шчотка для мыцця бутэлек, чысткі лямпавага шкла, частак механізмаў і пад.



ЁРШ 2, яршá, м. Разм. Сумесь гарэлкі з півам, якая хутка і моцна ап'яняе.

ЁСЦЬ', 1. Форма цяпер, часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць. Люба адчула, што яна не адзінокая, што каля яе ёсць свае, родныя людзі. Шамякін. [Хлопцы} не захацелі, каб Аня праводзіла: самі знойдуць, карты і компас ёсць. Мележ.

  1. Служыць звязкай у састаўяым іменным выказніку. Як не пазнаць! сказаў стары. Ты ёсць Наш стараста... 3. Астапенка.

  2. Ужываецца як вокліч радасці, задаволенасці з прычыны якой-н. удачы. Ёсць! Трапіў якраз у цэль.

О Так і ёсць гл. так. Што (колькі) ёсць духу гл. дух. Як ёсць — усё, поўнасцю, цалкам. Ці добра .мне, ці кепска мне, Я ўсё, як ёсць, перажыву. Астрэйка.

ЁСЦЬ2, выкл. Адказ падначаленага камандзіру, які абазначае: зразумела, будзе выканана.— Адно аддзяленне накіруй праводзіць абоз, а тры да мінёраў.. Сам, вядзі аддзяленне. Ёсць! Можна ісці выконваць? М. Ткачоў.

ЁТ, -а, М ёце, м. Назва зычнага гука, які ў лацінскім алфавіце абазначаецца літарай «р, а ў беларускай мове літарай «й» або не мае спецыяльнага літарнага абазначэння.

ЕТА, -ы, ДМ ёце, ж. Літара грэчаокага алфавіта (І), якая абазначае гук «і». О Ні на ёту — ані, ніколькі.

[Грэч. ібíа.]



ÉТАВАНЫ, -ая, -ае. Які вымаўляецца з гукам «ёт». Ётаваныя галосныя.

ЁТАВЫ, -ая, -ае. Тое, што і ё т а в а н ы.

ЁУНЯ, -і, ж. Тое, што і а с é ц ь. [Таццяна і Лясніцкі} зайшлі ў гумно, а потым праз вельмі вузкі праход, які нагадваў хутчэй пару, залезлі ў ёўню. Шамякін. Ліха яго ведае, можа, .. [гумно] само загарэлася: у той вечар сушылася ў еўні грэчка. Сіўцоў.

ЁЮ гл. яв.&.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка