Экалагічны дэтэктыў




Дата канвертавання10.12.2017
Памер27.06 Kb.

Гульня “Экалагічны дэтэктыў”

Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Мэты і задачы:

- фарміраваць актыўную, усебакова развітую асобу;

- выхоўваць паважлівае стаўленне да прыроды, любоў да Радзімы;

- актывізаваць цікавасць вучняў да вывучаных прадметаў;

- адпрацоўваць навыкі працы ў калектыве;

- фарміраваць экалагічную культуру;

- развіваць кругагляд вучняў;

- ствараць зычлівую атмасферу супрацы і раўнапраўнага партнёрства, навучаць выказваць сваё меркаванне, сваё стаўленне да праблемы


Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” - з альбому “Гадуем беларусаў”; картачкі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера.
Падрыхтоўка да гульні:

Клас дзеліцца на дзве каманды, якія павінны прыдумаць назву і дэвіз.

Дамашняе заданне: вывучыць экалагічны стан у мікрараёне: 1-я каманда - па вуліцы Слабадская; 2-я- па вуліцы Рафіева. Скласці справаздачы аб экалагічных парушэннях на гэтых вуліцах, прапановы наконт іх ліквідацыі.

У гульні ўдзельнічаюць каманды з аднаго класа ці адной навучальнай паралелі. Выбіраецца журы. Запрашаюцца заўзятары.


Ход гульні:

Вядучы:

Сёння мы сустрэліся тут для удзелу ў вельмі важнай павучальнай гульні- даследаванні. Што ж такое экалогія? Гэта навука пра ўзаемаадносіны чалавека і прыроды. Прырода - наш агульны дом. Толькі ад нас залежыць, якім ён будзе. Дзеля гэтага мы тут сабраліся. Каманды павінны прадставіцца і агучыць дэвіз.


Заданне 1: “Дамашняе заданне”

Дзеці расказваюць пра экалагічныя парушэнні, іх прычыны, прапаноўваюць свой план для іх ліквідацыі. (Максімум 6 балаў).


Заданне 2: “Размінка” (за кожны правільны адказ 1 бал)

1. Паглыбленне зямлі, па якім цячэ вада (рака).

2. Жыццё на Зямлі немагчыма без … (паветра).

3. Маленькі кустарнік з ніцепадобнымі сцяблінкамі. Лісточкі дробныя, пакрытыя васкавым налётам. Кіслыя чырвоныя ягады вельмі карысныя (журавіны).

4. Калі вораг схопіць гэтую жывёлу за хвост, яна лёгка адкіне яго і ўцячэ (яшчарка).

5. Балоты даюць пачатак … (рэкам).

6. Чалавек павінен памятаць, што луг - гэта … (дом) для многіх жывёл.

7. Калійная соль і торф выкарыстоўваюцца на палях як … (угнаенні).

8. Неабходна рэгулярна праветрываць памяшканне, каб … (дыхаць свежым паветрам).

9. Празрыстая, без паху, вадкасць (вада).

10. Гэтую жывёлу бароняць доўгія ногі і добры слых, а ўзімку - колер меху (заяц).
Вядучы:

А зараз вам будуць прапанаваныя заданні, дзе мы праверым вашу назіральнасць.


Заданне 3: прэзентацыя “У лесе” (за кожны правільны адказ 1 бал)

Вучні глядзяць прэзентацыю і дадаюць прапушчаныя моманты. Адказы пазначаюцца на аркушы паперы.


Заданне 4: “Складаем карцінку” (максімум 4 балы)

Кожнай камандзе неабходна сабраць карцінку жывёлы. Выйграе каманда, якая хутчэй гэта зробіць.


Заданне 5: прэзентацыя “Рыбы беларускіх рэк і азёр” (за кожны правільны адказ 1 бал)

Праглядаючы прэзентацыю, вучні адгадваюць рыбаў, якія жывуць у беларускіх рэках і азёрах.


Заданне 6: прэзентацыя “Марскія жыхары” (за кожны правільны адказ 1 бал)

Вучні глядзяць прэзентацыю і дадаюць прапушчаныя моманты. Адказы запісваюцца.


Заданне 7: “Экалагічныя страшылкі” (максімум 6 балаў)
Вядучы:

Паважаныя сябры, вы любіце чытаць дэтэктывы і, я думаю, з задавальненнем прыдумаеце вострасюжэтную экалагічную страшылку.



Прадстаўнікі каманд знаёмяць усіх са сваімі прапановамі.
Вядучы запрашае прааналізаваць сачыненні каманд, знайсці прычыну парушэнняў экалагічнага балансу і зрабіць выснову.
Падвядзенне вынікаў гульні
Рэфлексія: Вучням прапаноўваецца запоўніць таблічкі з тым выразам твару, каторы пасуе да іх ацэнкі ўрока.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка