Еўрапейскай Асацыяцыі універсітэтаў




Дата канвертавання13.01.2018
Памер24.06 Kb.
Еўрапейскай Асацыяцыі універсітэтаў
ЗАЯВА

Мы, беларускія студэнты, адлічаныя за сваю грамадскую дзейнасць – удзельнікі стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Урадзе Польшчы, усведамляючы ўскладзены на нас абавязак прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларускіх студэнтаў за мяжой, вельмі абураныя сітуацыяй, што складваецца вакол Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. А менавіта тым, што ў варунках шэрагу санкцый з боку Еўрасаюза да беларускіх уладаў за антычалавечыя дзеянні ў да- і паслявыбарчы перыяд вышэйузгаданая навучальная ўстанова паспяхова працягвае сваю міжнародную дзейнасць праз сяброўства ў Еўрапейскай Асацыяцыі універсітэтаў.

Лічым, што ўдзел беларускай вышэйшай навучальнай установы, дзе падчас літаральна ўсіх палітычных кампаній студэнты знаходзіліся пад жорсткім кантролем адміністрацыі, а найбольш актыўныя прадстаўнікі грамадска-палітычных структураў пераследаваліся і за сваю дзейнасць былі адлічаныя з універсітэта, у працы дэмакратычнай агульнаеўрапейскай арганізацыі можа сур’ёзна падарваць яе аўтарытэт і нанесці непапраўную шкоду традыцыям, што напрацягу многіх стагоддзяў складваліся ў еўрапейскім грамадстве.

Кіраўніцтва Гарадзенскага універсітэта ганебна прыкрываецца сяброўствам у ЕАУ, хаваючы тым самым антыдэмакратычныя дзеянні ў дачыненні да сваіх студэнтаў: у міжнародных навуковых праграмах прымаюць удзел толькі ярыя прыхільнікі палітычнага рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя людзі спрыяюць удушэнню вальнадумства і праявы любой ініцыятывы з боку студэнтаў: сябры Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі, дзеячы падкантрольнага рэктарату студэнцкага самакіравання, распаўсюднікі дзяржаўнай прапаганды розных узроўняў, члены марыянеткавага студэнцкага прафсаюза і г.д.

Адлічэнне напрацягу некалькіх гадоў Вадзіма Саранчукова, Алеся Курсевіча, Ігара Шчэкарэвіча, Алеся Зарэмбюка, Юліі Каспер і Яўгена Скрабутана, а таксама супрацоўніцтва ВНУ з міліцыяй, КДБ і пракуратурай з мэтай выяўлення і ліквідацыі “недабранадзейных” студэнтаў, у выніку чаго пад рэпрэсіі трапілі дзесяткі грамадскіх актывістаў, не толькі не адпавядаюць правілам сяброўства ў Еурапейскай Асацыяцыі універсітэтаў, а ганьбяць яе ў вачах беларускага народа і ўсёй еўрапейскай супольнасці.

Мы лічым, што беларускія студэнты павінны не толькі адчуваць рэальную падтрымку Еўропы, але і бачыць рэальныя дзеянні на шляху да забеспячэння справядлівасці. Таму ад імя ўсіх студэнтаў Беларусі мы патрабуем увядзення санкцый да ГрДУ імя Янкі Купалы на час, пакуль кіраўніцтва гэтай ВНУ не спыніць рэпрэсіі і не адменіць ганебных загадаў пра адлічэнне вышэйузгаданых студэнтаў:



  1. прыпынення сяброўства Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Еўрапейскай Асацыяцыі Універсітэтаў;

  2. забароны прысутнасці кіраўніцтва ВНУ на міжнародных канферэнцыях, звязаных з адукацыяй і навукай;

  3. звароту да Ураду Еўрасаюза з патрабаваннем забароны ўезду на тэрыторыю краін-сябраў ЕС рэктара ГрДУ Роўбы Яўгена Аляксандравіча і прарэктара па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях Бадзюковай Таццяны Аляксееўны, а таксама былога рэктара ГрДУ, дэпутата парламента Маскевіча Сяргея Аляксандравіча, якія непасрэдна займаюцца пераследам і адлічэннем з універсітэта сябраў недзяржаўных арганізацыяй.


Беларускія студэнты – удзельнікі стыпэндыяльнай

праграмы імя Кастуся Каліноўскага

пры Урадзе Польшчы,

Варшава.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка