Эстэтычны ўніверсалізм максіма багдановіча літаратурная інтэрнет-гасцёўня




Дата канвертавання24.02.2017
Памер159.19 Kb.
ЭСТЭТЫЧНЫ ЎНІВЕРСАЛІЗМ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА

Літаратурная інтэрнет-гасцёўня

Фарміраванне пазнавальных інтарэсаў у школьнікаў у працэсе навучання займае адзін з вядучых накірункаў дзейнасці педагога. Неабходнасць усебаковага вывучэння дадзенай праблемы, пошуку шляхоў эфектыўнага выкарыстання іннавацыйных формаў навучання ў вучэбна-выхаваўчым працэсе стаў сёння прыярытэтнай задачай адукацыі, так як пазнавальная дзейнасць узбройвае вучня неабходнай сумай ведаў, спрыяе фарміраванню яго светаўспрымання і маральных якасцяў, выяўляе індывідуальныя магчымасці навучэнцаў, дазваляе іх рэалізаваць.

Свядомае засваенне і прымяненне ведаў на практыцы можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі настаўнік будзе ўлічваць трывалую сувязь навучання з практычным, рэальным жыццём навучэнцаў і будзе імкнуцца зрабіць паспяховым кожнага вучня, раскрываючы асаблівасці яго індывідуальнасці. Вучоныя і педагогі ўсвядомліваюць, што сёння мы жывём у эпоху інфармацыйнай насычанасці. Жыццё сучаснсга чалавека пранізваюць патокі інфармацыі са старонак газет, часопісаў, кніг, праз тэлебачанне, радыё, сець Internet. У грамадстве становіцца запатрабаваным уменне знаходзіць неабходныя веды для вырашэння якой-небудзь праблемы, карыстацца сучаснымі сродкамі перадачы інфармацыі, з дапамогай якіх можна атрымаць веды, мець магчымасць іх своечасовага прымянення.

У нашыя дні выкарыстанне камп’ютэраў на ўроку – справа, звыклая для многіх настаўнікаў. Як правіла, матыў выкарыстання камп’ютараў у навучальнай дзейнасці – аналіз і выбар неабходнай інфармацыі, наступныя аперацыі з атрыманымі фактамі. Да таго ж работа вучняў з камп’ютарам дае станоўчае эмацыянальнае задавальненне, развівае кемлівасць, жаданне набываць новыя ўменні і навыкі, фарміраваць свае інтарэсы, раскрываць свае індывідуальныя таленты.

Увядзенне ў навучальны працэс камп’ютэрных тэхналогій стала своеасаблівым выкананнем сацыяльнага заказу грамадства па падрыхтоўцы творча актыўнага пакалення, якое арыентуецца ў сусветнай прасторы. Камп’ютар з забавы ператварыўся ў прадмет для развіцця інтэлекту, сродак атрымання новых ведаў, вывучэння свету, пашырэня кола інтарэсаў.

Шырокае прымяненне камп’ютараў у навучанні дазваляе гаварыць пра стварэнне ў школах новага, інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе прыцягненню ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў актыўнае ўзаемадзеянне, якое забяспечвае інтэграцыю інфармацыйных тэхналогій у вучэбны працэс, якое спрыяе актыўнаму мысленню вучняў, павялічвае магчымасці індывідуалізацыі іх работ. Пры гэтым вучань застаецца суб’ектам навучання, так як увядзенне інфармацыйных тэхналогій служыць развіццю яго творчага патэнцыялу, спрыяе фарміраванню навыкаў самастойнага мыслення, служыць сродкам прыцягнення да навуковага пошуку, актывізуе творчыя здольнасці. А настаўнік нацэлены на фарміраванне ў школьніка самаарганізацыі пазнання.

Выхаванне жадання ў школьніка знайсці што-небудзь цікавае для сябе і паспрабаваць прапанаваць не прота дасягненне пэўнага выніку, а знайсці ўласнае выйсце рашэння той ці іншай вучэбнай сітуацыі з мноства магчымых дазваляе настаўніку на ўроках літаратуры шырока выкарыстоўваць камп’ютарную тэхніку.

Камп’ютар дапамагае настаўніку ўцягваць навучэнцаў у праектную дзейнасць. Так, асобую цікавасць для школьнікаў уяўляе сістэматызацыя матэрыялу, як ўзятага з вучэбных дапаможнікаў, так і з Internet і падачы яго ў выглядзе прэзентацый у праграме Power Point. Выкарыстанне прэзентацый падобнага тыпу ажыўляе вучэбны працэс, усебакова развівае мысленне вучняў (наглядна-дзейснае, наглядна-вобразнае, эўрыстычнае, творчае), дазваляе рэалізаваць індывідуальнае ўспрыняцце атрыманай інфармацыі. Мульцімедыйныя прэзентацыі даюць магчымасць адлюстраваць асацыяцыі, якія ўзнікаюць у школьніка пры чытанні навуковага тэксту. Вучань па-новаму, выкарыстоўваючы сваё ўяўленне, адкрывае для сябе бязмежны свет літаратуры, поўны вобразаў, фарбаў, гукаў.

Работа з сайтамі (сайты ўтрымліваюць тэарэтычны матэрыял, відэфрагменты, фатаграфіі, партрэты, бібліяграфічныя спісы і г.д.), а значыць, узмацняецца матывацыя да навучання, у індывідуальным тэмпе праходзіць засваенне новай інфармацыі, вучань авалодвае стратэгіяй засваення вучэбнага матэрыялу, мае магчымасць для самападрыхтоўкі.



Базавая інфармацыя па інтэрнет-уроку

Мэта:

дапамагчы вучням усвядоміць рознабаковасць творчай дзейнасці М. Багдановіча; прасачыць сувязі творчасці паэта з мадэрнісцкімі тэндэнцыямі ў літаратуры пачатку ХХ ст.



Задачы:

Навучальныя:

  1. Пазнаёміць вучняў з некаторымі старонкамі біяграфіі М. Багдановіча.

  2. Вызначыць эстэтычныя накірункі творчасці паэта.

  3. Пазнаёміць вучняў з узорамі лірыкі паэта.

Развіццёвыя:

  1. Развіваць маналагічнае маўленне вучняў.

  2. Развіваць уменне слухаць класічную музыку і суадносіць яе з лірыкай.


Выхаваўчая:

Развіваць даследчыцкую дзейнасць вучняў; выхоўваць цікавасць да роднай літаратуры.


Чакаемыя вынікі:

Вучні атрымліваюць уяўленне пра рознабаковасць эстэтычных накірункаў у творчасці М. Багдановіча і навык чытання яго вершаў; ствараюць прэзентацыі па асобных пытаннях тэмы, выкарыстоўваючы Інтэрнет-рэсурсы, на якіх можна знайсці творы паэта і літаратуру пра яго.



Алгарытм правядзення ўрока:

Арганізацыйны момант.

Мэтавыя ўстаноўкі:

1.Інфармацыя пра бацькоў.

2.Асоба паэта.

3.Эстэтычныя напрамкі ў літаратуры.

4.Эстэтычныя літаратурныя напрамкі ў паэзіі Максіма Багдановіча.

5.Чытанне вершаў на памяць і слуханне іх у выкананні вядомых асоб.



Патрабуемая падрыхтоўка:

Вучням карысна будзе зайсці на:

http://ru.wikipedia.org/wiki Богданович,- Максим-Адамович

http://www.artmuseum.by/ru/vist/virt/volk

http:/minsk – old – new.com/minsk – 2750 – ru.htm

http://bogdanovich.grodno.by/photos.htm

http:/news.tut.by/culture/154633.htm

http:/maksimbogdanovich.ru/stories/256.htm

http:/ litmuseum.iapt.bogdan/ru/maksim.htm

http:/ spadchyna.org/index.ph?option=com

Урок праводзіцца ў 4 чвэрці, май месяц

ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ



(Урок праводзіцца з выкарыстаннем інтэрнет-рэсурсаў)

Тэма: Эстэтычны ўніверсалізм Максіма Багдановіча



Мэта:

дапамагчы вучням усвядоміць рознабаковасць творчай дзейнасці М. Багдановіча; прасачыць сувязі творчасці паэта з мадэрнісцкімі тэндэнцыямі ў літаратуры пачатку ХХ ст.



Задачы:

Навучальныя:

  1. Пазнаёміць вучняў з некаторымі старонкамі біяграфіі М. Багдановіча.

  2. Вызначыць эстэтычныя накірункі творчасці паэта.

  3. Пазнаёміць вучняў з узорамі лірыкі паэта.

Развіццёвыя:

  1. Развіваць маналагічнае маўленне вучняў.

  2. Развіваць уменне слухаць класічную музыку і суадносіць яе з лірыкай.


Выхаваўчая:

Развіваць даследчыцкую дзейнасць вучняў; выхоўваць цікавасць да роднай літаратуры.


Абсталяванне: камп’ютары, падключаныя да сеці Інтэрнет,партрэт М. Багдановіча, кветкі, модуль “Максім Багдановіч. Хто ён?”, кветка васілёк, музычныя запісы, прэзентацыі,слоўнікі іншамоўных слоў.

Ход мерапрыемства

І. Арганізацыйны момант.

Прывітальнае слова гасцям.

Настаўнік: Вітаю вас усіх у нашай літаратурнай гасцёўні. Сёння ў нас свята: мы сабраліся з нагоды чарговай гадавіны з дня нараджэння Максіма Багдановіча – зоркі нашай беларускай паэзіі, загадкі нашай літаратуры. Мы пачуем успаміны пра яго, пачуем яго вершы, дакранёмся да загадкавасці яго творчасці. Дапамогуць нам у гэтым біёграф, гісторык, даследчык творчасці паэта, чытальнікі і ўсе аматары літаратуры.

А найперш звернемся да тэмы нашай сустрэчы і растлумачым яе з дапамогай слоўніка.



Работа са слоўнікам.

Эстэтыка – мастацкасць, прыгажосць.

Універсальны – рознабаковы.

Вывад (робіць настаўнік): гаварыць мы будзем пра рознабаковасць мастацкай творчасці М. Багдановіча.

Настаўнік: Максіму Багдановічу належыць у беларускай літаратуры асаблівае месца. І не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены моўнага, культурнага, бытавога асяроддзя, ён стаў выдатным беларускім паэтам. Чаму? Першым пачне даследавць прычыны гэтага гісторык.

Гісторык: Максім Багдановіч прыйшоў у беларускую літаратуру, калі ў ёй уладарылі паэты магутнагадаравання – Янка Купала і Якуб Колас. Ён іх вучань. Але былі ў Максіма Багдановіча і іншыя настаўнікі.

Галоўнае – іншы быў час. Ліра Максіма Багдановіча нараджалася пасля падаўлення рэвалюцыі 1905 – 07 г.г., у змрочны час рэакцыі, у гады, калі ідэалы рэвалюцыі, роля ў ёй інтэлігенцыі пераглядаліся, нават асуджаліся.

Максім Багдановіч у адрозненне ад многіх беларускіх пісьменнікаў, якмя разгортвалі дзейнасць на пачатку ХХ стагоддзя, атрымаў сістэматычную адукацыю, чытаў у арыгінале замежную літаратуру, скажам, французскую. Яго свядомае жыццё праходзіла ў горадзе з яго імклівым рухам, нервовасцю, шматколернасцю. Гэта не вясковы асяродак, з даволі застылым побытам, традыцыямі, што склаліся на працягу стагоддзяў – атмасфера там іншая.

Выразнае чытанне вучням верша “У Вільні”.

Настаўнік: Зробім экскурс у мінулае, узгадаем сям’ю Максіма Багдановіча.

http://maksimbogdanovich. ru /stories/ 256.htm



Біёграф: 9 снежня 1891 года ў Мінску ў сям’і Адама Юр’евіча і Марыі Апанасаўны нарадзіўся сын – будучы вялікі паэт Максім Багдановіч. Максім быў другім дзіцём у сям’і. У чэрвені 1892 года яго бацька перавёўся па службе ў Гародню. Такім чынам, ранняе дзяцінства Максіма Адамавіча праходзіла не ў Мінску, а ў Гародні. Зазірнём на сайт гродзенскага музея.

http://bogdanovich.grodno.by/photos.htm

Умовы выхавання дзяце тут былі неблагія. У наваколлі шмат садоў, поле, блізка лес, Нёман. Успамінае бацька паэта.



Прэзентацыя вучня “Сям’я Багдановічаў”.

Успамін бацькі: Всё свободное время я отдавал детям, чтобы облегчить бремя матери, у которой через два года после Максима появился новый ребёнок – сын Лёва. Я часто брал их на прогулки и в поле, и в лес, и на Нёман, таскал Максима, как меньшого за плечами.

Біёграф: Будучы паэт, такім чынам, правёў у Гародні першыя пяць гадоў свайго жыцця.

Пасля нараджэння чацвёртага дзіцяці Марыя Апанасаўна, маці паэта, захварэла на скарацечныя сухоты і ў 1896 г. памерла.

Смерць маці была для Максіма самым цяжкім жыццёвым ударам і адным з абуджальнікаў меланхолічнага настрою, які ён пранёс праз усё жыццё, творчасць.

Выразнае чытанне вучаніцай верша “Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…”

Біёграф: У кастрычніку 1896 года пасля смерці маці, сям’я пераехала ў Ніжні Ноўгарад. Нябожчыцу маці на першых парах замяніла сястра Адама Юр’евіча, марыя Юр’еўна, потым яго другая жонка, родная сястра жонкі Максіма Горкага, Аляксандра Паўлаўна Волжына.

На пятым годзе жыцця Максім страціў маці. У хуткім часе ён страціў і другую маці – айчыну, пераехаўшы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пражыў 12 гадоў. Запомніў маленькі хлопчык што-небудзь з гродзенскага жыцця? Адказу на гэтае пытанне мы не маем. Думаецца, аднак, што ва ўражлівага дзіцяці ад першых гадоў дзяцінства нешта ў душы засталося. Калі не свядома, то падсвядома.



Выразнае чытанне верша Р. Барадуліна “Сакольнік”

Успыхнула роднае слова падлётам

З цёплых далоняў матчынай песні.

Падлётка прыціхлага і нясмелага

Прылашчыў за пазухай хлопчык Максімка.

Вучыў яго вышыні не баяцца,

Крылы свае давяраць

Хмарам, вятрам сустрэчным…

Падлётак смялеў і лётаў

У вырай, у край сінявокі,

Што Белаю Руссю зваўся.

Вяртаўся ў горад над Волгай –

І пахлі ўздужалыя крылы

Самлелым аерам Наддзвіння,

Трывожнай зарой Наднямоння,

І косамі свіцязянак…

Як здзіўлены быў блакіт,

Калі з пляча юнака Максіма

Да сонца вольны птах ускрыліў –

З ім цяжка было сагнацца

І ўладарам захмар’я.

Паклон табе, горды Сакольнік

Беларускага крэўнага слова,

Беларускага вечнага слова,

Што ты заручыў яго з небам.

Дзякуй,


Максім Багдановіч!

Біёграф: Моцным ударам для Максіма была смерць яго старэйшага брата Вадзіма, у якога рана выявіліся прыкметы сухотаў. Ён быў яркай асобай, браў удзел у рэвалюцыі 1905 – 07 г.г.

Даследчык: Нягледзячы на ўдары лёсу, Максім, аднак, не складае крылаў. Прага паэтычнай дзейнасці апаноўвае ўсю яго істоту. Максім нацэльваецца на актыўную творчасць, стараецца не думаць аб хваробе, шукае адзіноты, бясконца чытае і піша. У гэты час у “Нашай ніве” было надрукавана яго апавяданне “Музыка”.

Вучань чытае ўрывак з апавядання “Музыка”.

http:/maksimbogdanovich.ru/stories/256.htm

Даследчык каменціруе модуль “Максім Багдановіч. Хто ён?”.

Выразнае чытанне вучнем верша “У паўночным краю на кургане”.

Настаўнік: У час нашай сустрэчы мы адкрыем яшчэ адну старонку творчасці Максіма Багдановіча. Ён – адзін з першых, хто далучыў беларускую літаратуру да вяршынь еўрапейскага мастацтва.

Сёння даследчыкі паэзіі Багдановіча не ўтойваюць яе яўных сувязей з мадэрнізмам, якія, аднак, не надта трывалыя. Наша задача – прасачыць гэтыя сувязі, знайсці іх праявы ў лірыцы Максіма Багдановіча.



На дошцы прымацавана модуль-схема ў выглядзе васілька. На пялёстках напісаны мастацкія накірункі: імпрэсіянізм, сімвалізм, постмадэрнізм, урбанізм. На адвароце – фармуліроўка кожнага накірунку.

Падрыхтаваныя вучні па чарзе падыходзяць, адрываюць пялёсткі, даюць паняцце пэўнага накірунку. У якасці прыкладаў чытальнікі чытаюць на памяць вершы.

1-шы даследчык: Імпрэсіянізм – адзін з найважнейшых літаратурных напрамкаў другой паловы ХІХ ст. Сваю задачу імпрэсіяністы бачылі ў дакладным адлюстраванні ўражання, адчування, выкліканага той ці іншай падзеяй, чалавекам, з’явай прыроды, краявідам. Імпрэсіянісцкія матывы ў творчасці М. Багдановіча заўважыла ўжо тагачасная крытыка. Думка пра Багдановіча – імпрэсіяніст – была выказана М. Піятуховічам:”Максім Багдановіч дае… бягучыя накіды рэчаіснасці, адбівае асобныя яе мігі, змяняючыя і ўступаючы сваё месца іншым мігам і ўражанням”.

http:/video.mail.ru/bk/aurix/256/279.htm



Гучыць мелодыя кампазітара імпрэсіяніста Дэбюсі “Святло месяца” (“Лунный свет”). Разам з гэтым на экране прэзентацыя да мелодыі. Падрыхтаваныя вучні чытаюць вершы М.Багдановіча.

Самнамбул

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,

І павёў яго ў цёмную даль за сабой,

І првабіў да мглістай халоднай вады, -

Сэрца білася рыбкай у сеці тады.

Але месяц правёў праз раку светлы шлях.

І развеяўся з сэрца дрыжачага жах.

Зіхацела яна – серабра пуціна,

Увадзіла ў той край, дзе пануе вясна.

Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў,

Але вось час жаданы нарэшце настаў…

І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:

Агарнула яго цішына, глыбіна.

Зіяніе месяца

Душа твая – малюнак артыстычны:

Пад лютняў звон прыгожы масак рой

Танцуе там, адзеўшыся нязвычна,

Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свой.

На ціхі лад усе яны спяваюць

Пра мір жыцця і светлую любоў,

Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць,

І з ясным светлам зліты зыкі слоў,

Са светлам месяца прыгожа-смутным,

Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сняць,

І лёгкія струі у плачы чутным

Між мармуроў натхнёна зіхацяць.

Беларускі паэт імкнуўся “мовай бачанага свету” перадаць “звышпачуццёвае”, амаль не прыбягаючы да хісткіх, няпэўных вобразаў. Багдановічавы пейзажныя вершы-замалёўкі заўсёды нясуць у сабе прытоеную думку аб неразгаданасці вакольнага свету, яго таямнічасці, бясконцасці праяў.

За дахамі места памеркла нябёс пазалота;

Паветра напоена ціха гусцеючым змрокам;

Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота,

Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкім.

Так, Багдановіч дае нібы накіды жыцця, выяўляе асобныя яго моманты, імгненні, якія змяняюцца, саступаючы іншым момантам, імгненням, мімалётным уражанням.

2-гі даследчык: Сімвалізм быў своеасаблівай эстэтычнай спробай аддаліцца ад острых супярэчнасцей рэальнага жыцця. Максім Багдановіч падзяляў некаторыя сімвалісцкія запаветы: аналогію душэўнага жыцця чалавека з праявамі Сусвету, музыкальную стыхію як першааснову жыцця і мастацтва, зварот да міфа, фальклору. Паэт душой звязаны з жыццём прыроды. Спасцігае душой таямніцы, загадкі Сусвету.

Ціха па мяккай траве

Сінявокая ноч прахадзіла;

Ціха з азснуўшых палян

Плыў у гару і знікаў,

Быццам дым сіняваты з кадзіла,

Рэдкі, прывідны туман;

Неба ўсю глыб ажывіўшы,

Патроху праз цемень выглядалі

Зорак дрыжачых вянкі…



3-ці даследчык: Экзістэнцыялізм – філасофска-эстэтычная плынь, якая знайшла адлюстраванне ў літаратуры. Экзістэнцыялісты сцвярджаюць, што асоба асуджана на поўнае адзіноцтва, таму адзін чалавек не можа зразумець другога.

Вучань чытае на памяць верш “Была калісь пара…”

4-ты даследчык: Урбанізм гэта не мастацкі накірунак у літаратуры, а хутчэй накірунак творчасці Багдановіча. Горад упершыню стаў аб’ектам мастацкага адлюстравання і эстэтызацыі

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!

Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў,

Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць,

Коні мчацца, трамваі трывожна звіняць…

І гараць аганьком вочы змучаных твараў!...

Паэт у працытаваным вершы перадае адметнае гісторыка-культурнае аблічча беларускага горада. Тагачасны горад для яго лірычнага героя – натуральная сфера бытавання, свет зразумелы і разам з тым вельмі няпросты.

Вядомыя асобы чытаюць Багдановіча

http:/news.tut.by/culture/154633.htm

Настаўнік: Максім Багдановіч – паэт незвычайнай духоўнай энергіі, пясняр Беларусі і яе вялікі патрыёт. Ён быў сапраўдным наватарам у беларускай літаратуры, здолеў здзейсніць тое, на што здатныя толькі геніі.



Вучань чытае верш на памяць.

Змоўк пясняр, затаіў свае пасні,

Ён іх болей ужо не пяе.

Але рвуцца яны, і калісь напрадвесні

Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне,

І струёй лынуць песні з яе.



Ускладаюцца кветкі да партрэта Максіма Багдановіча.

Заключнае слова настаўніка: Феномен творчасці М. Багдановіча даследавалі многія знаўцы літаратуры. Сёння ў нашай літаратурнай гасцёўні мы дакрануліся да невядомых нам аспектаў творчасці Максіма Багдановіча. Спадзяюся, што вам яшчэ не раз захочацца вярнуцца да яго паэтычных радкоў.

Л І Т А Р А Т У Р А



  1. Багдановіч, М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 1. Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – Мінск: Нав. І тэхн., 1991. -752 с.

  2. Бельскі, А. І. Вывучэнне творчасці пісьменнікаў: класікі і сучаснікі ў школе / А. І. Бельскі. – Мінск: Аверсэв, 2005. – С. 54 – 66.

  3. Лявонава, Е. А. Агульнае і адметнае / Е. А. Лявонава. – Мінск: Маст. літ., 2003. – 198с.

  4. Навуменка, І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе. – Мінск: Беларуская навука, 2001. – 157 с.

ІНТЭРНЕТ-РЭСУРСЫ

http://ru.wikipedia.org/wiki Богданович,_Максим_Адамович

http://www.artmuseum.by/ru/vist/virt/volk

http:/minsk – old – new.com/minsk – 2750 – ru.htm

http://bogdanovich.grodno.by/photos.htm

http:/news.tut.by/culture/154633.htm

http:/maksimbogdanovich.ru/stories/256.htm

http:/ litmuseum.iapt.bogdan/ru/maksim.htm

http:/ spadchyna.org/index.ph?option=com

Падрыхтавала настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія” Казачэнка (Лагуціна) Ірына Рыгораўна

Асабістыя дадзеныя:

Пашпарт № нв0386187



Выдадзены 20. 01. 1999г. Лельчыцкім РАУС Гомельскай вобласці

Асабісты нумар 4230671н023рв5


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка