Этнаграфiчны турнiр




Дата канвертавання30.04.2017
Памер154.65 Kb.
Этнаграфiчны турнiр

Позднякова Елена Сергеевна,

учитель белорусского языка,

классный руководитель

Мэта: далучэнне да народных традыцый, нацыянальнай культуры.
Ход мерапрыемства
1. Загадкавая чорная скрыня.

1) Маленькi сабачка, на носе балячка. ( Запалка.)

2) Чорны парсючок два хвосцiкi мае. ( Лапаць.)

3) Жыу – быу капiтан, сем душ пракармляу. Прышлося яму умiраць, нiхто не бярэцца хаваць. Выкiнулi за вугал, I сабакi не ядуць. ( Гаршчок.)

4) Што гэта за чараунiк, што з аднаго чалавека двух робiць? ( Люстэрка.)

5) Удзень, як абруч, уночы, як вуж; хто гэту загадку адгадае, той будзе мой муж. ( Пояс або папружка.)

6) Не разыначка я – мяне ж усе смакуюць, не дзяучыначка я – мяне ж усе цалуюць.

( Лыжка.)



2. Смачны тур.

1) «Знакавае заданне». Цi можна было з’есцi тое, што нашы продкi вельмi часта абазначалi вось такiм знакам? Растлумачце свой адказ. ( Знак хлеба. Яшчэ такiм сiмвалам абазначалi Сонца i Ярылу.)

2) «Аутар стравы». Больш за 250 гадоу таму кухар караля Рэчы Паспалiтай прапанавау новы спосаб падачы на стол каубасы. Яе рэзалi на кавалкi, палiвалi соусам I елi лыжкай. Новая страва атрымала назву у гонар свайго вынаходнiка. Беларусы часцей ядуць яе з блiнамi ( мачаюць) I таму называюць мачанкай. Якое ж прозвiшча меу кухар караля Рэчы Паспалiтай. ( Верашчака.)

3) «Дзiуная бабка». У адным вершаваным творы чытаем:

… на стол

Тым часам едзе у мiсе бабка

I парай дыхае пад столь…

Якой павiнна быць бабка, каб ездзiць у мiсе па стале? Пра што наогул вядзецца гаворка?

( Пра страву з дранай бульбы: «…З бакоу запечаная у меру, у бульбе скварачкi тырчаць.»).

4) «Традыцыйная страва». Бульба, як вядома, у беларусау лiчыцца другiм хлебам. У.Караткевiч у нарысе «Зямля пад белымi крыламi» сцвярджае, што беларусы ведаюць многа страу з бульбы, I указвае прыблiзную колькасць. Якая ж лiчба называецца беларускiм пiсьменнiкам? ( Тысяча.)

5) «За сталом». Уважлiва паслухайце урывак з рамана у вершах Н. Гiлевiча «Родныя дзецi».

Вось ты у гасцях – I нават слоуца

Табе сказаць нама калi:

Вяндлiнку з водарам ядлоуца

Мяцеш – зараз па два скрылi!

А побач – зiрк! – як цуд, як казка –

З каляндрай, з перцам, часнаком –

Ляжыць вясковая каубаска,

Таксама увiтая дымком!

К таму ж падсохла на гарышчы –

Дык толькi плеука шапацiць!

У мэнт кальцо з пауметра знiшчыу –

Адно раз’ятрыу апетыт!

Калi ж дапау да ватрабянкi

Цягаць стамiлася рука!

Глядзiш – а ужо кiндзюк крывянкi

На блюда выклалi з гаршка!

Паспеу адчуць, што ужо не слабка

I у паяснiцы, - а на стол

Тым часам едзе у мiсе бабка

I парай дыхае пад столь:

З бакоу запечаная у меру,

У бульбе скварачкi тырчаць… -

I так жа услед пайшла на змену –

Хоць замычы – каб не маучаць!

«Усё! – сказау. – На гэтым дзякуй!»

А на абрус – нясуць блiны

I к iм – мачанку – верашчаку

З наборам рэбрачак свiных!

Хвiлiну выстагнау ты моучкi:

«Дзе месца узяць? Патоупiць дзе?»

I неупрыкмет на два – тры вочкi

Паслабiу пас на жываце…

Ужо не здыхацца!Падпёрла –

Няйначай крушня камянёу!..

А перад носам… ставяць цёрла

Гарачых тлустых калдуноу!

Калдун!.. Духмяны, самавiты.

У масле усмяглы, а паузверх –

Смятанкай свежаю палiты!..

Ну, што? Iзноу глядзiш, як звер?

I адчуваеш, адчуваеш:

Няхай хоць згэтуль у труну –

А не зганьбуеш, не стрываеш –

Дасi прытул I калдуну!

Заданне. Узгадайце усе стравы, што апiсау Н. Гiлевiч.

6) «Смачна есцi». На картках – назвы беларускiх страу I словы – самазванцы. Падкрэслiце тое, што вы прапанавалi б з’есцi сваiм гасцям.

Жур, мачанка, конаука, хрусты, пячурка, мянташка, ламанцы, локшыны, мачыльня, налiснiкi, лядоуня, панцак, жырандоль, жвiр, узвар, збiцень, палукашак.

Для даведак

Жвiр – буйназярнiсты жоуты пясок;

Жур – негусты аусяны кiсель;

Жырандоль – фiгурны падсвечнiк для некалькiх свечак;

Збiцень – гарачае пiтво з мёдам I спецыямi.

Конаука – металiчная пасудзiна з ручкай для пiцця вады;

Ламанцы – дауняя мучная страва;

Локшыны – самаробныя макароны;

Лядоуня – склеп з лёдам для захоування прадуктау;

Мачанка – страва з сала, мяса I каубасы, падкалочаная мукой;

Мачыльня – месца, дзе мочаць лён;

Мянташка – наждачная лапатка, якой востраць касу;

Налiстнiкi – вельмi тонкiя блiны з пшанiчнай мукi;

Палукашак – плецены кораб;

Панцак – суп з ячных круп;

Пячурка – невялiкая нiша у сцяне печы;

Узвар – адвар з ягад, трау;

Хрусты – мучны выраб з мукi, малака, яек, масла, цукру.



3. Гiстарычны тур.

Пазнай асобу

1. «Сем падказак».

Умова: хто адгадае асобу з першай падказкi, атрымлiвае 7 балау, з другой – 6 балау I г. д. Як толькi адказ гатовы, прадстауляйце яго журы.

Першая асоба

1) Жыу у 12 стагоддзi.

2) Сын багатых бацькоу.

3) Быу манахам I займауся лiтаратурнай дзейнасцю.

4) Праведнае жыццё зрабiла яго настолькi паважаным вядомым, што людзi папрасiлi яго стаць епiскапам.

5) Быу цудоуным прамоуцам.

6) Нашы продкi называлi яго Залатавустам.

7) Нарадзiуся у Тураве.

( Кiрыл Тураускi.)

Другая асоба

1) Полацкая князёуна надзвычайнай прыгажосцi .

2) Яе бацька – першы вядомы нам полацкi князь.

3) На схiле дзён пайшла у манастыр.

4) Яе другое iмя – Гарыслава.

5) Праз яе сына Iзяслава была адноулена дынастыя полацкiх князёу.

6) Яе праунук – Усяслау Чарадзей.

7) Князь Уладзiмiр ажанiуся з ёй без згоды дзяучыны, пасля таго як захапiу Полацк I забiу яе бацькоу I братоу.

( Рагнеда.)



2. «Магнацкi капрыз». Усе вы чулi пра род беларускiх магнатау Радзiвiлау. Гэта былi вельмi магутныя уладары. Як I ва усiх багатых I магутных, у iх былi свае дзiвацтвы. Аднаму з iх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ стаяла лета. Што зрабiу гэты багаты чалавек, каб задаволiць сваю прыхамаць? ( Засыпау дарогу соллю. На той час гэта было вельмi дарагой забавай, бо соль каштавала немалых грошай.)

3. «Княскае выратаванне». Аднойчы Ягайла зняволiу Вiтаута у Крэускiм замку I загадау моцна сцерагчы. Аднак Вiтаут уцёк. Яму дапамагла яго жонка Ганна, якая кожны вечар з прыслугай прыходзiла да мужа. Якiм чынам Вiтауту удалося збегчы з палону? ( Вiтаут пераапранууся у адзенне прыслугi, а тая засталася замест яго у крэпасцi.)
4. Лiтаратурны тур.

1. «Вершаванае свята».

а) Пазнайце па урыуку мастацкi твор I назавiце яго аутара.

Прыйшла вялiкая субота,

Дауно прыпынена работа,

I ужо пад вечар сама хата

Была прылучана да свята …

Мужчыны загадзя пабрылiсь,

Вадою цёплаю памылiсь.

Бо трэба ж iм было сабрацца

Паехаць у цэркву спавядацца.

( Я. Колас. «Новая зямля».)

б) Пра якое свята вядзецца гаворка у прыведзеным урыуку? Якi сiмвал гэтага свята?

( Вялiкдзень. Чырвонае яйка – сiмвал адраджэння жыцця.)

2. «Свята – псеуданiм». Якое народнае свята стала асновай псеуданiма пiсьменнiка?

( Купалле – Янка Купала.)

3. «Смелы зiмоушчык». У адным з вершау Артура Вольскага Зiма з гордасцю расказвае пра тое, што усё – усё на свеце яна пафарбавала у белы колер. «Толькi гiль, зiмоушчык смелы, у адказ: «А я не белы»». А якi? Патлумачце свой адказ. ( Ружовы або чырвоны. Гiль – снягiр.)

4. «Фальклорны эксперымент». Дапiшыце прыпеукi па дадзеных пачатках.

1) Мне не трэба пуд мукi,

Мне не трэба сiта …

2) Што за я, што за я,

Што за маладзiца …

3) А у майго мiлёначка

Худа кабылёначка …


5. Фантастычны тур.

1. «Усё у вашых руках». Здагадайцеся, пра якога духа вядзецца размова.

Трэба пеуня, якi заспявае на трэцi дзень пасля выхаду з яйка, трымаць сем гадоу. За гэты час ён знясе зносак ( маленькае яйка велiчынёй з галубiнае), якi трэба зашыць у мяшэчак I насiць яго пад левай пахай шэсць месяцау. Праз гэты тэрмiн з яго вылупiцца змеяня, якое, уласна кажучы, I ёсць … ( Дамавiк.)

2. «Сустрэча з цiнай». Што можа здарыцца, калi вы знойдзiце тонкi пласт засохлай цiны I водарасцяу, абцягнуты ледзь прыкметнаю плеукаю, I укiнеце Яго у ваду? ( Вы можаце гэтым самым ажывiць Вадзянiка, а ён вам будзе дапамагаць у далейшым нiколi не утапiцца.)

3. «Што за прыгажуня?» Каго з мiфiчных, фантастычных iстот называлi Югой ( Юга)?

( Бабу Ягу.)

4. «Прыгажуня – 2». Пра каго фалькларыст М. Федароускi запiсау наступнае:

Як толькi яна ухопiць неасцярожнага смельчака у свае абдымкi, то ужо не выпускае яго дагэтуль, пакуль не заказыча насмерць. Народ уяуляе яе як сапраудную дзяучыну, бледную, з распушчанымi валасамi … Апроч таго, гэта таямнiчая iстота павiнна мець на сабе залацiстае адзенне, ад якога сыходзiць такi бляск, што яго нiводнае чалавечае вока не можа вытрымаць … ( Русалка.)

5. «Слова продкау». З «Тлумачальнага слоунiка беларускай лiтаратурнай мовы»: «Мара –

1. Тое, што створана уяуленнем, фантазiяй. Прыгожыя мары. 2. Прадмет жаданняу, iмкненняу. Мара усяго жыцця.»

Цi выкарыстоувалi нашы продкi гэтае слова з якiм – небудзь iншым значэннем? Свой адказ абгрунтуйце.

( Е. Р. Раманау. «Беларускi зборнiк», 1912: «Мара – нейкая вялiзная жахлiвая iстота на кароткiх лапах, абавязкова чорная, якую дзецi вельмi баяцца. Калi Мара рухаецца, ад яе зыходзяць металiчныя гукi, як аддаленыя удары у чыгунны кацёл …»)



6. Падвядзенне вынiкау .


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка