Ф. С. Шумчык беларуская мова прафесійная лексіка вучэбнА-метАдЫчныдапаможнік




старонка1/15
Дата канвертавання18.05.2018
Памер4.76 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


Ф. С. Шумчык


БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА
ВУЧЭбнА-метАдЫчНЫДАПАМОЖНІК


МІНСК 2013

МІнІстЭрствААДУКАЦЫІ РЭспублІкІ Беларусь


УСТАНОВААДУКАЦЫІ

«МІНСКІДЗЯРЖАЎНЫ ВЫШЭЙШЫ

РАДЫЁТЭХНІЧНЫ КАЛЕДЖ»

Ф. С. ШУМЧЫК

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

ПРАФЕСІЙНАЯЛЕКСІКА
Вучэбна-метадычныдапаможнік

для студэнтаўспецыяльнасці

1-08 01 01 «Прафесійнаенавучанне (па напрамках)»

Мінск


МДВРК

2013


УДК 811.161.3(075.8)

ББК 81.2Беи-923

Ш96

Рэкамендаванадавыдання кафедрай псіхолага-педагагічных дыс-цыплін (пратакол № 15ад30.05.2013 г.) и Навукова-метадычным саве-там установыадукацыі «Мінскідзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны ка-ледж» (пратакол № 11 от 20.06.2013 г.).


Р э ц э н з е н т ы:



Н. М. Акуліч, старшыняпрадметна-метадычнайкамісіі

літаратуры і мовы, выкладчыкпершайкатэгорыі

кафедры сацыяльна-гуманітарныхдысцыплін МДВРК;

Д. В. Дзятко, канд. філал.навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускагамовазнаўства БДПУ імя М. Танка



Ш96
Шумчык, Ф. С.

Беларускаямова :прафесійнаялексіка : вучэб.-метад. дапа-можнік для студэнтаўспецыяльнасці1-08 01 01 «Прафесійнаена-вучанне (па напрамках)» / Ф. С. Шумчык. – Мінск : МДВРК, 2013. –166 с.

ISBN 978-985-526-208-5
У вучэбна-метадычныдапаможнікувайшлітэарэтычныяматэрыялы па асновахбеларускаймовы ў яевуснай і пісьмовай формах і практычныязаданні па раздзелах.

Прызначаныдля студэнтаўівыкладчыкаў МДВРК.



УДК811.161.3(075.8)

ББК81.2Беи-923
© ШумчыкФ. С., 2013

ISBN 978-985-526-208-5 © Установа адукацыі «Минскі дзяр-

жаўны вышэйшы радыётэхнічны

каледж», 2013

Вучэбнаевыданне




ШумчыкФранцСтаніслававіч

Прадмова
Дысцыпліна «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»накі-равана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай на-вуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правіль-на ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове,фарміра-ванне камунікатыўна развітай асобы, здольнай наладжваць зно-сіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэфе-рыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамлен-нямі і публічнымі прамовамі.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

– выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

– развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чыс-цінёй і правільнасцю мовы;

– пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас буду-чых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

– фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атры-маных студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

– выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыя-нальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкненне да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

– сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

– даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

– дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

– садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць склада-ныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

– ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

– функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

– месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

– сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

– поўны набор прафесійнай лексікі;

– тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

умець:

– граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

– адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

– перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыен-таваныя тэксты;

– складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакумен-тацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г. д.;

– выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.



1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме

агульначалавечых і нацыянальных

каштоўнасцей
1.1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Дзеля таго каб існаваць, людзі павінны дамовіцца паміж сабою пра супольныя справы, размеркаванне абавязкаў і г. д. Ажыццяў-ленне падобнага тыпу патрэб дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова ўзнікае з настойлівай патрэбы грамадства і ў грамадстве, гэта – сацыяльная з’ява. Мова аб’ядноўвае прадстаўнікоў народа ў адно цэлае, з’яўляецца адным з асноўных паказчыкаў адмет-насці нацыі, этнасу. На практыцы нярэдка адной мовай карыс-таюцца прадстаўнікі некалькіх этнічных калектываў. Напрык-лад, нямецкая мова – родная для немцаў, аўстрыйцаў, для знач-най часткі насельніцтва Швейцарыі і Люксембурга; англійская мова – родная для англічан і амерыканцаў, а таксама для насель-ніцтва былых калоній і дамініёнаў Вялікабрытаніі; беларуская мова – родная не толькі для беларусаў, але і для прадстаўнікоў іншых народаў, якія даўно жывуць на Беларусі, – беларускіх татараў, яўрэяў і інш. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якія карыстаюцца чатырма мовамі (нямецкай, французскай, італьян-скай і рэтараманскай), зліваюцца ў выніку працяглага сумеснага пражывання ў адзіную нацыю. Ёсць значная колькасць белару-саў, якія жывуць у розных краінах, некампактна; за некалькі па-каленняў яны забылі беларускую мову, роднай мовай стала для іх іншая, напрыклад руская мова, але яны адчуваюць сябе бе-ларусамі. Гэта характэрна ў сучасным свеце практычна для ўсіх народаў; сітуацыя «адна мова – адзін народ» з’яўляецца тыповай хутчэй у ідэале, чым на практыцы. Тым не менш, мова адносіцца да найбольш каштоўных скарбаў народа; пачуццё адзінства мовы – адзін з асноўных кампанентаў нацянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаёмства са светам, праз матчыну мову чалавек становіцца членам першаснага калектыву, у якім ён жыве, праз родную мову ажыццяўляецца непарыўная сувязь чалавека са сваім народам. Родная мова – гэта велізарны ўклад кожнага народа ў скарбніцу агульначалавечай культуры. І таму клопат пра родную мову, яе развіццё і пашы-рэнне побач з глыбокай павагай да моў усіх іншых народаў, вялікіх і маленькіх, – не толькі элементарная адзнака высокай культуры, але і высакародны абавязак кожнага носьбіта мовы, кожнага члена грамадства, кожнага чалавека.

Галоўная функцыя мовы – камунікатыўная, або функцыя зносін паміж людзьмі. Яна раскрывае сацыяльны, грамадскі ха-рактар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе сваё існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоўвацца ў выглядзе пісьма або гукавых запісаў.

Сувязь чалавека з навакольным светам ажыццяўляецца праз намінатыўную функцыю мовы. Знешнія прадметы становяцца ўнутраным здабыткам чалавека, ствараюць свет яго вобразаў, уяўленняў, паняццяў, калі гэтыя прадметы атрымліваюць назвы сродкамі мовы, у першую чаргу словамі.

У аснове значэнняў знамянальных слоў ляжаць адпаведныя паняцці, у якіх увасабляюцца ўяўленні чалавека пра адлюстра-ваныя ў яго свядомасці прадметы. Гэта значыць, што для мовы характэрна функцыя адлюстравання.

Адна з істотных функцый мовы – пазнавальная. Чалавечае пазнанне грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы.

Мова з’яўляецца і галоўным спосабам выражэння думак і пачуццяў кожнага чалавека і тым самым выконвае экспрэсіўнуюфункцыю. Праз мову перадаюцца не толькі пэўныя звесткі, ве-ды, але і выяўляюцца адносіны да іх таго, хто гаворыць (яго здольнасці, вопыт, эрудыцыя, уменне валодаць мовай, псіхічны стан у момант маўлення), разгортваецца ўвесь унутраны свет чалавека.

Пры зносінах часта важным аказваецца не толькі тое, што сказаць, але і як сказаць. Уласцівасці і якасці маўлення ацэнь-ваюцца і паводле яго зместу, эмацыянальнай насычанасці, эстэ-тычных характарыстык,ўражання, якое яно выклікала ў слуха-чоў (чытачоў). Мілагучнае выказванне пры аднолькавай інфар-матыўнасці са звычайным паведамленнем успрымаецца з боль-шым задавальненнем, лепшай увагай і нават з асалодай. Эстэ-тычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай прозе, паэзіі, сцэнічным маўленні, красамоўстве.
1.2. Беларуская мова – форма нацыянальнай

культуры беларусаў
Беларуская мова з’яўляецца найважнейшым элементам куль-турнай спадчыны беларусаў, адной з асноўных частак культуры,спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры ў цэлым. Любая культура – гэта працэс і вынік асваення чалавекам рэчаіс-насці. Нацыянальна-культурная адметнасць народа найперш вы-яўляецца ў лексічным складзе мовы. Кожны народ вылучае і замацоўвае ў назвах найбольш важныя менавіта для яго аб’екты навакольнага асяроддзя, свет рэчаў і сваіх уяўленняў аб іх. На-прыклад, у мове беларусаў сустракаецца больш за семдзесят назваў паняцця ‘гаварыць’: гаварыць, казаць, гаманіць, мармы-таць, муркаць, гугнець, гугнявіць, размаўляць, субяседнічаць, балбатаць, балабоніць, лапатаць, плявузгаць, вякаць, чаўпці, тарабарыць, балакаць, прастарэкаваць і пад.; каля дваццаці назваў паняцця ‘балота’: балота, багна, дрыгва, твань, бездань, дрыгвянік, алёс, імшара, імшарына, імшарышча і пад.; каля трыццаці назваў паняцця ‘страх’: страх,пострах, боязь, бояз-насць, спалох, сполах, перапалох, пярэпалах, жах, жуда, жудасць, жудзь, страхоцце, пуд, перапуд, пераляк і пад.; каля трыццаці назваў паняцця ‘прыгожы’: прыгожы, харошы, паглядны, нена-глядны, мілавідны, непаўторны, маляўнічы, чароўны, дзівосны, абаяльны, красны, сімпатычны, гожы, пекны, павабны, панад-ны, жывапісны, квяцісты, казачны, цудоўны і пад. Звычайна тым прадметам і з’явам рэчаіснасці, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці народа, даецца значна больш разнастайных наз-ваў, чым з’явам і прадметам, якія знаходзяцца як бы на перы-ферыі інтарэсаў чалавека, практычна не сустракаюцца ці рэдка трапляюцца ў яго жыцці. Напрыклад, у арабскай мове наліч-ваецца каля 5 000назваў вярблюда. У беларускай мове зафік-савана ўсяго адно адпаведнае слова.

У працэсе развіцця мовы за многімі словамі замацоўваецца вобразна-сімвалічнае значэнне, якое абумоўлена бытам, звычаямі, культурай народа. Так, у кітайцаў і ў некаторых іншых народаў белы колер можа ўспрымацца як сімвал жалобы, смутку, а ў беларусаў гэтую функцыю выконвае чорны колер. Белы колер для славян – сімвал чысціні, прыгажосці, любві. Назва кветкі ва-сілёк з’яўляецца сімвалам Беларусі. Для Расіі сімвал радзімы – бяроза, а для нарвежцаў бяроза – увасабленне вынослівасці і стойкасці. У нашай свядомсці заяц – палахлівы, нясмелы,воўк – бязлітасны, агрэсіўны, злы, а ў японцаў заяц з’яўляецца сімва-лам розуму, здагадлівасці, у некаторых народаў Усходу заяц – сімвал мудрасці,воўк у кіргізаў – увасабленне смеласці і вы-сакародства.

Працяглы працэс развіцця культуры беларускага народа адлюстраваўся таксама і ў фразеалагічных адзінках. Большасць фразеалагізмаў захоўваюць менавіта культурна-нацыянальны ка-ларыт: Прыйдзе коза да воза, ды не будзе сена; Голад не цётка, піражка не падсуне; Чым за морам віно піць, лепей з Нёмана вадзіцу; Студэнт смаргонскай акадэміі; Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе; За дзедам шведам; Шарварку ад-рабляць; Збіць з тропу; Лахі пад пахі.

Ужыванне спецыфічных устойлівых выразаў для выказван-ня падзякі, пажаданняў, прывітання і г.д. таксама з’яўляецца адметнай нацыянальна-культурнай прыкметай. Гасціннасць, до-бразычлівасць беларусаў выяўляецца ў шматлікіх выслоўях: Дай, божа, каб усё было гожа, а што нягожа – не дай, божа; Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла!; Бывайце здаровы, жывіце багата!



Мова з’яўляецца адбіткам нацыянальнай свядомасці, ад-люстроўвае культуру і адначасова развіваецца ў ёй.
1.3. Паходжанне беларускай мовы

і асноўныя этапы яе развіцця
Беларуская мова належыць да славянскай групы моў. Сла-вянскія мовы паходзяць ад праславянскай (агульнасла-вянскай), на якой гаварылі старажытныя славянскія плямёны да іх расся-лення з першапачатковага месца пражывання (на прасторы ад Дуная і Одэра да Дона і Волгі). Таму беларуская мова мае шмат агульнага з іншымі славянскімі мовамі. Ва ўсіх сучасных сла-вянскіх мовах ужываецца большасць аднолькавых галосных і зыч-ных, паслядоўна назіраецца чаргаванне заднеязычных гукаў [г], [к], [х] з [ж], [ч], [ш], аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і інш., сустракаецца вялікая колькасць аднакаранёвых слоў:


бел.

рус.

укр.

польск.

чэшск.

балг.

галава

голова

голова

glowa

glova

глава

барада

борода

борода

broda

broda

брада

ноч

ночь

ніч

noc

noc

нощ

неба

небо

небо

niebo

nebe

небо


У VI–VII стст. нашай эры завяршылася рассяленне славян па еўрапейскай тэрыторыі. Гэта прывяло да аслаблення кантактаў паміж славянскімі плямёнамі, а ў выніку – да распаду прасла-вянскай мовы, выдзялення славянскіх моўных груп, асобных сла-вянскіх моў. Утварыліся тры групы славянскіх плямёнаў: усход-нія, заходнія і паўднёвыя славяне.

Беларуская мова,як руская і ўкраінская, адносіцца да ўс-ходнеславянскай моўнай групы. Усходнеславянскія племянныя саюзы паступова перараслі ў дзяржаўныя суполь-ніцтвы-княс-твы, а з блізкіх паміж сабой дыялектаў усходніх славян склалася агульнаўсходнеславянская мова, якую яшчэ называюць стара-жытнарускай або ўсходнеславянскай. Найбольш буйнымі палі-тычнымі і культурнымі цэнтрамі ўсходніх славян былі Полацкае, Турава-Пінскае, Кіеўскае і некаторыя іншыя княствы.

З прыняццем у X ст. хрысціянства усходнімі славянамі да іх прыходзіць пісьменнасць. З’яўляюцца пісьмовыя помнікі на ўс-ходнеславянскай мове, сярод якіх найбольш вядомыя летапіс «Аповесць мінулых гадоў» і гераічная паэма «Слова пра паход Ігаравы».

У XIII ст. утварылася Вялікае Княства Літоўскае, цэнтраль-нае месца ў якім займалі землі ўсходніх славян. На тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі славянскія плямёны дрыгавічоў, крыві-чоў, радзімічаў, на аснове якіх складвалася беларуская народ-насць, а з асаблівасцяў іх гаворак – беларуская мова. У складзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV–ХVІ стст. сфарміравалася беларуская народнасць і ўласнабеларуская літаратурная мова, якую прынята называць старажытнай беларускай мовай.

Старабеларуская мова вышэйшага ўзроўню свайго развіцця дасягнула ў ХV–ХVІ стст. Яна стала дзяржаўнай мовай Вялі-кага Княства Літоўскага, на ёй афармляліся дзяржаўныя даку-менты, пісаліся летапісы, стваралася мастацкая, навуковая і рэлі-гійная літаратура, з’явіліся першыя ва ўсходнеславянскіх землях друкаваныя кнігі Францыска Скарыны. Да нашага часу дайшоў архіў урадавай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага – Лі-тоўская метрыка, якая налічвае каля 600 тамоў і з’яўляецца най-каштоўнейшай крыніцай вывучэння мовы і гісторыі беларус-кага народа.

Пасля Люблінскай уніі (1569 г.) Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Рэч Паспа-літую. Паступова беларуская літаратурная мова выходзіць з афі-цыйнага ўжытку, а ў 1696 г. аб’яўляецца закон, паводле якога дзяржаўнай моваю Рэчы Паспалітай становіцца польская. У вы-ніку спынілася друкаванне беларускіх кніг, ужыванне беларус-кай мовы на дзяржаўным узроўні. Беларуская мова заставалася толькі ва ўніяцкіх базыльянскіх школах і ў вусна-гутарковым маўленні.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.) беларускія землі былі далучаны да Расійскай імперыі, афіцыйнай мовай становіцца руская. Беларускай мовай у яе дыялектных разнавіднасцях карысталіся сяляне, блізкая да іх па сацыяльным становішчы дробная шляхта і жыхары мястэчак, ніжэйшыя слаі насельніцтва буйных гарадоў. На народна-гутарковай мове пра-цягваў развівацца фальклор. Царскі ўрад забараняў друкаванне кніг на беларускай мове, нават афіцыйнае ўжыванне назвы «Бе-ларусь». Усё гэта прывяло да заняпаду пісьмовай традыцыі бе-ларусаў, адмоўна адбілася на фарміраванні новай беларускай лі-таратурнай мовы, якая пачала развівацца ў ХІХ–ХХ стст. на базе вуснай народна-гутарковай мовы.

Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова ўзнікла пер-шапачаткова як мова мастацкай літаратуры. Да першых буйных літаратурных твораў XIX ст. адносяцца паэмы «Энеіда навы-варат» і «Тарас на Парнасе». Вялікую ролю ў фарміраванні бела-рускай літаратурнай мовы адыграла мастацкая творчасць В. Ду-ніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, Я. Купа-лы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і інш.

У 1906 годзе была знята забарона друкаваць на беларускай мове, узніклі беларускія выдавецтвы, беларускія народныя вы-данні: «Наша хата», «Наша доля», «Лучынка», «Наша ніва». На бе-ларускай мове пачалі друкаваць не толькі мастацкія і публі-цыстычныя, а і навукова-папулярныя творы, дапаможнікі, пад-ручнікі, разнастайныя дакументы. Выпрацоўваліся нормы бела-рускай літаратурнай мовы. Важнай з’явай на пачатку станаў-лення літаратурнай мовы было выданне ў 1918 г. «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча, якая адыграла выключную ролю ў станаўленні літаратурных норм.

Асабліва бурна беларуская мова пачала развівацца ў 20-я гг.XX ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі і беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. У лютым 1921 г. была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, у задачу якой уваходзіла рас-працоўка беларускай тэрміналогіі. Гэту працу працягвала Тэр-міналагічная камісія Інбелкульта, якая на працягу 1922–1930 гг. падрыхтавала і выдала 24 слоўнікі тэрмінаў з розных галін ве-даў. Вялікая заслуга ў фарміраванні сучаснай тэрміналогіі нале-жыць Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук (зараз Нацыяналь-ная акадэмія навук).

На пачатку 30-х гг. ХХ ст. у выніку ўсталявання таталітар-нага сталінскага рэжыму было прыпынена развіццё беларускай культуры і мовы. Распачалася ганебная кампанія пад лозунгам барацьбы з «буржуазным нацыяналізмам» з мэтай вынішчэння нацыянальных каштоўнасцей беларусаў. Пачалася страта роднай мовы: яе перасталі ўжываць у партыйных і савецкіх органах, дзяржаўных установах, інстытутах, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, амаль зусім не стала іх у гарадах.

У пасляваенны час паступова руская мова выцесніла бела-рускую з усіх сфер грамадскага жыцця, ператварыўшыся са сродку міжнацыянальных зносін у дзяржаўную мову рэспублікі. Узнікла вострая неабходнасць захавання роднай мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі.

26 студзеня 1990 г. пад уплывам будаўніцтва суверэннай дзяржавы быў прыняты Закон «Аб мовах у Беларускай ССР», паводле якога беларуская мова зноў стала дзяржаўнай. Была распрацавана дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы, згодна з якой планавалася паступова ўвесці беларускую мову ва ўсе сферы культурнага, грамадска-палітычнага жыцця Рэспуб-лікі Беларусь, пашырыць яе функцыі ў сістэме адукацыі. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранаў канстытуцыйныя правы грамадзян розных нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі.

Пасля майскага рэферэндуму 1995 г. рускай мове нададзены аднолькавы статус з беларускай. Моўная сітуацыя ў нашай краі-не пэўным чынам змянілася. Для стабільнасці беларускай мовы дзяржавай прымаюцца адпаведныя меры.

Сучасная беларуская літаратурная мова – гэта адметная і са-мабытная славянская мова, якая здольна забяспечыць усе сферы грамадскага жыцця беларускага народа.



2. Функцыянаванне беларускай мовы

ва ўмовах білінгвізму
2.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя

як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі
Білінгвізм,або двухмоўе (ад лац. bi‘два’ і lingua‘мова’), – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі грамадства карыстаецца больш,чым дзвюма мовамі, то гавораць пра шмат-моўе, абополілінгвізм.

Для жыхароў нашай краіны характэрна паралельнае выка-рыстанне беларускай і рускай моў. Замацаваны за рускай мовай статус дзяржаўнай дае падставы ацаніць сучасную моўную сі-туацыю ў рэспубліцы як беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе, пры якім мае месца групавое (як беларускае, так і рускае) ад-намоўе. Але калі браць пад увагу такі аспект двухмоўя, як па-сіўнае валоданне другой мовай, магчымасць і здольнасць ус-прымаць на ёй інфармацыю, то трэба прызнаць, што ўсё на-сельніцтва нашай краіны з’яўляецца двухмоўным.

У наш час беларуская і руская мова выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер жыцця грамадства, аднак распаў-сюджанасць рускай мовы ўсё ж значна большая. Гэта ў пэўнай ступені звязана з экстралінгвістычнымі прычынамі, са стаўлен-нем грамадства да нацыянальнай мовы. На жаль, у апошні час пад уплывам розных гістарычных, эканамічных і палітычных фактараў назіраецца зніжэнне ўзроўню нацыянальнай самасвя-домасці, што адбіваецца на стаўленні да беларускай мовы.

Двухмоўе непазбежна вядзе да інтэрферэнцыі – памылко-вага зблытвання розных элементаў моў, якія кантактуюць. Бе-ларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя можа адбы-вацца на ўсіх моўных узроўнях:

– фанетычным: напрыклад, фрыкатыўны [г], зацвярдзелыя [р], [ч] на месцы рускіх выбухнога [г], мяккіх [р’], [ч’] і пад.;

– акцэнталагічным: не ўлічваюцца асаблівасці пастаноўкі націску ў суадносных словах дзвюх моў: адзінаццаць – один-надцать, рэмень – ремень, маленькі – маленький;

– марфалагічным: не ўлічваюцца граматычныя асаблівасці беларускіх і рускіх лексем: круглае яблыка, з дзядуляй, забяс-печыць крупой, дні сталі карацей і цямней; замест круглы яблык,з дзядулем,забяспечыць крупамі,дні сталі карацейшыя і цям-нейшыя;

словаўтваральным:напрыклад, у беларускае маўленне ўво-дзяцца адзінкі, падобныя да рускіх: зёрнышка, пасмурна, сум-ніцельны;дзеепрыметнікічытаючы (чалавек), праходзячы (цяг-нік); замест зернейка,пахмурна,сумніўны;чалавек, які чытае;цягнік, які прыходзіць;

– сінтаксічным: сінтаксічныя канструкцыі будуюцца на ўзор рускай мовы: дзякаваць брата, жартаваць над сябрам, ісці за гры-бамі; замест дзякаваць брату,жартаваць з сябра, ісці па грыбы;

– лексічным: рускія словы перадаюцца сродкамі беларускай графікі: абарудаванне, рукаводства, іспытацель, вычысліцельны і г. д.; замест абсталяванне,кіраўніцтва,выпрабавальнік,вылі-чальны.

Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад здольнасці свядомага адрознення фактаў роз-ных моў, а таксама ад ступені генетычнай роднаснасці моў, якія знаходзяцца ў кантакце: чым больш генетычна блізкія дзве мо-вы, тым большая ступень інтэрферэнцыі. Гэта звязана з псіхала-гічнымі прычынамі, паколькі пры валоданні роднаснымі мовамі людзі менш усведамляюць іх адметнасці, чым пры валоданні мовамі, аддаленымі генетычна.

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   15


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка