Фальклорна – этнаграфічнае свята “багач” Ясь




Дата канвертавання03.12.2018
Памер32.53 Kb.
ФАЛЬКЛОРНА – ЭТНАГРАФІЧНАЕ

СВЯТА “БАГАЧ”
Ясь: Добры дзень! Праходзьце у хату, сядайце, не стойце, ногі дарма

не тапчыце, для танцаў іх паберажыце.


Яніна: Праходзьце, госцікі, праходзьце, мілыя. У нас тут цёпла, утульна,

А там штось ветрык разгуляўся. Чуеце, як шуміць...

У – у – у – у
Вецер: Я вандроўнік – вецер, непаседа, гарэза. Люблю восень, бо можна

насваволіць, паганяць хмаркі, зрываць лісты з дрэў, шаптацца

з галінамі...
Ясь: А што гэта за госці прыйшлі з табою, ветрык?
Вецер: Гэта світа восені – багатухі, яе адзнака – залатое лісце.
Лісток 1. Над зямлёю восень уладарыць,

Азірае пожні і бары,

На сухія, познія пажары

Гулкія выводзіць трактары.


Лісток 2. Восень скарб ахоўвае багаты.

Паглядзіце - скірды на вярсту,

На лугах стагі, нібы салдаты

У шаломах дзіўных на пасту.


Лісток 3. Ападае ліст, ападае,

Нібы дазволу ў восені пытае.


Лісток 4. Бывай, галінка гнуткая, бывай!

Няхай цяпер цябе галубіць вецер,

Салодка закалыхвае пад вечар

І будзіць на зары цябе няхай.


Лісток 5. Хіба табе, пажоўклы, я радня?

З табою развітацца мне не сорам,

Як з небам – ціхім пераспелым зорам

Перад прыходам маладога дня.



Лісток 3. Бывайце, сонца, поле і таполя!

Мне час заснуць у восені прыпеўкі..



Яніна: Восень – прыгыжуня восень – багатуха, прыйдзі да нас на свята

Цябе мы просім, залатая восень.


Восень: Я неба выпіла і хмары

Над зямлёй развесіла ў гары,

Туманы развеяла, як хмары,

Па халоднай і сырой зямлі.

Толькі людзі ходзяць, мяне хваляць,

Склаўшы лета ў гумны на спакой.

Я даю вам паспытаць плады,

Восенню вяселлі правім,

Восенню ідуць да нас Дзяды.

Прыміце ад мяне каравай,

Славім новы ўраджай.
Ясь: Дый спяклі мы каравая

Для ўсяго нашага края.


Яніна: Дый падымемо высако,

Дый занясем даляко.


Ясь: Павітаем мы гасцей дарагіх,

Дай жа, Божа, хлеба ўсім.

Каб было хлеба ў полі капамі,

У гумне стагамі,

На стале – караваямі.

Давайце разам з 8 класам мы выканаем бел.народную песню.
Яніна: Есць хлеб, будуць і песні. Давайце ўславім нашу госцю – Восень

багатуху вершамі.


Восень: Песні вы спяваеце добра, а як жа вам ў восень працавалася, ці

ручанькі не млелі, ці галовачка не балела, ці ножанькі не дзярвя-

нелі? Як вы папрацавалі, што сабралі?
Ясь: Што сабралі, восень, мы разам і даведаемся з рэкламы нашай

сельгаспрадукцыі. (7кл.)


Яніна: А як папрацавалі, што сабралі, колькі зарабілі мы даведаемся,

прадаставіўшы слова.... Калі ласка.



Вецер: А я на полі, па амбары гуляў,

Як хто працаваў бачыў, чуў...

Зараз казку вам раскажу.

Слухайце, не шуміце, можа і сябе пазнаеце.


Восень: Скончана цяжкая праца, засеяна поле азімымі, можна весяліцца

клікаць у хату Спарыша. Хто такі Спарыш?

Спарыш – гэта сімвал дабрабыту, новага ўраджаю.
Лісток 1. Ай, хадзіў Спарыш

З канца вуліцы ў канец.


Лісток 2. Ай, ніхто Спарыша

Дый у хату не завець.


Лісток 3. Адазвалася гаспадыня, Ясева жана:
Яніна: Хадзі ж ты, Спарыш,

Ай у хату да мяне!

Сядзь жа, Спарыш,

За кляновым сталом.

Спары ж мне, Спарыш,

І ў полі, і ў доме,

І ў гумне, і ў двары,

І ў печы, і ў клеці,

І ў клеці карабом,

І ў печы пірагом.


Ясь: Прыйшоў Спарыш – павітаем яго вясёлым танцам.
Ветрык: Эй, вышэй галовы, вышэй

Вясёлая гульня чакае дзяцей.



Яніна: Ой, свята ў разгары, а мы з табой, Ясік, і не танцавалі.

Ногі так і чэшуцца, каб з табой Лявоніху сыпнуць.


Ясь: Ой, і спіна ные, і ногі баляць. Стары я ўжо. Давай хіба на

моладзь паглядзім, парадуемся.


Яніна: Дзякуй, восень, за ўраджай, дзякуй!

Мы любім цябе, мы цябе велічаем.

Дары нам свае дары, дары.

Восень: Восеньскі дзень год корміць.

Хай жа ў вашай хаце заўсёды будзе поўная чаша,

Багатымі будзьце, здароўечка майце,

Працуйце, танцуйце, гуляйце, спявайце.



Са святам вас!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка