Фальклорнае свята “Кола года: беларус гуляе” Песня «Калі ласка»




Дата канвертавання02.02.2017
Памер84.8 Kb.

Фальклорнае свята “Кола года: беларус гуляе”
Песня «Калі ласка»

Гучыць музыка на началоe:\женина папка\фото\изображение.jpg

e:\женина папка\фото\изображение.jpg


Беларус гуляе

1.Пастараемся дзяўчаты


Усе канавы закапаць,
К нам такія хлопцы ходзяць,
Што з канавы не відаць
2. Вы прабачце мяне, дзеўкі

Штоя ўчора не прыйшоў.

Муха свечку патушыла

А я шапку не знайшоў

3.мяне мілы праважаў
Да самой калітачкі,
Ён пайшоў, а я глядзела
На крывыя лытачкі.
4. Ой, дзяучаты, вы, дзяучаты

добра вы спяваеце,


Толькі вось ад вашых песень

куры разлятаюцца!


5.Нашы хлопцы задаюцца,


Што ўмеюць танцаваць.
А як выйдуць танцаваць,
Ногі цыркулем стаяць.

6. У нашу цэркву я пайду


На святу нядзельку,
Гляну раз на абразы,
А сем разоў на дзеўку.

7.Усе хлопчыкі прыйшлі


Пры касцюмах пры часах
Маё чухала прыбухала
У парваных сапагах.e:\женина папка\фото\изображение 001.jpg

8.Туры-туры, растатуры

беларускай мы натуры,
Трошкі пасварыліся,

а потым памірыліся.




Музыка “Каляда”


e:\женина папка\фото\изображение 001.jpg

(Гурт моладзі калядуе)

(Езус малюсенькі)

Пачынальнік1: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам?

Пачынальнік2: Ну клі вы рады, то і вы нам да парады! Дазвольце, гаспадар, Каляду заспяваці, ці так Калядзе даці?

Звезданоша: А ўчора звячора засвяціла зора. А Божа маці сына нарадзіла. Мы прыйшлі каб павіншаваць вас з Божым нараджэннем.

(Пшыбежэлі да Бэтлеем)

Павадыр казы: Мы не самі ідзём, Казу з сабой вядзём. Ідзём з далёкага краю. З-пад самага раю. Ну-ка козачка, паскачы, гаспадарам на новае лета, на добры ўраджай.

(Козачка скача, пасля падае на падлогу і прыкідваецца мёртвай)

Стамілася наша козачка з далёкай дарогі. Упала, прапала. Трэба даць ёй на кожны ражочак піражочак, а на хвасток – сала шматок.



(Песня “ З Нараджэння Пана”), гаспадар прыходзіць з пачастункамі.

Устань, козачка, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся. Пакланіся ўсім: і старым , і маладым.



(Каза ўскоквае і кланяецца)

Павадыр мядзведзя: Мы не самі ідзём, мядзведзя з сабой вядзём. Мядзведзь у нас вучоны. Кіем ахрышчоны. Вучыўся аж ў Смаргонскай мядзвежай акадэміі. Ведае многія навукі, паказвае розныя штукі. Ну, Мішка. Пакажы, як дзеці ў школу збіраюцца, - Аяк сусед з працы вяртаецца?, - а аяк гаспадыня мужа сустракае?, - а як гаспадар дровы коле?

Цыган: І я таксама адзін не хаджу, я каня з сабой ваджу. Конь мой зусім малады, у роце зубы тры, як пачуе ў хаце салап, пачынае іржаць, што мала. Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?

(конь іржэ)

Цыган: Гаспадар купі майго каня

Цыганка: Ой, гэты конь усё робіць. Можа ваду піць, сена есці, песні пеці

Цыган: Ну вось, прадаю я цябе.

(конь б’е цыгана. Цыган уцякае ад каня)

Ой не біся, не біся, не прадам я цябе.



(Цыганкі гадаюць гаспадарам)

Спяваюць песню “Вігілія”
Музыка “На вяснянку”

Дзяўчаты спяваючы вяснянку выходзяць на сцэну:e:\женина папка\фото\изображение 003.jpg
Пусці, пусці , маці, вясну заклікаці

Гэй, вясна. Гэй, красна.

Вясну заклікаці. Зіму адагнаці,

Гэй, вясна. Гэй, красна.e:\женина папка\фото\изображение 004.jpg




Песня “Ой, вясна”


e:\женина папка\фото\изображение 004.jpg

e:\женина папка\фото\изображение 005.jpg


Вясна: Ды куды яму жаніцца? Ён жа яшчэ ў рэкрутах не быў.

Песня “Біла дзеўку маці”


Музыка “Застаўка купалле”
Дзяўчынка

Сёння Купалле, а заўтра Ян

Да зайграй, сонейка, зайграй нам.
Дзяўчынка

Пойзем, дзявочкі, у квяточкі,e:\женина папка\фото\изображение 005.jpg

Ды паўем сабе вяночкі.

Дзяўчынка

Ды пакладзем на галавочкі,

Каб падзівілісь парубочкі

На нашы харошы вяночкі.


Песня “Васількі”


Мелодыя “На гаданне”


Выбягаюць хлопцы, дзяўчаты ўсхопліваюцца
Ц і м о х Эй, дзяўчаткі! Прыходзьце да нас, будзем выбіраці, якую узяці. Каб была добра гаспадыня, хатачку пільнавала і іншых…

Х л о п ц ы … Не кахала!

Ц і м о х Узяці тую, што сукенка да долу, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не ходзіць да дому!

Ц і м о х Ды ці тую ўзяці, што галоўка гладка, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не мецена хатка!

Ц і м о х Ды ці тую ўзяці, што што белыя ручкі, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не вырвана бручка!

Д з я ў ч ы н а (у адказ). Былі мы на рыначку, чулі мы навіначку…

Д з я ў ч а т ы Падзешавелі нашы хлопцы.

Д з я ў ч ы н а А за Максімку…

Д з я ў ч а т ы …Капейку даюць!

Д з я ў ч ы н а А за Жэньку…

Д з я ў ч а т ы … Ні капейкі!

А на Купала цёмныя ночы,

Каб павылазілі хлопцам вочы,

Каб ночкай не ляталі,

Дзяўчатак не пугалі.

Х л о п ц ы А што гэта за дзяўчаты, калі не блішчаць у іх пяты?!

Д з я ў ч ы н а А мы пагонім хлопцаў на папар. Большымі…

Д з я ў ч а т ы … араць будзем!

Д з я ў ч ы н а Сярэднімі…

Д з я ў ч а т ы … баранаваць будзем!

Д з я ў ч ы н а А малымі…

Д з я ў ч а т ы …свіней пасвіць!

(Гэтай абразы не могуць сцярпець хлопцы, яны свішчуць, пудзяць дзяўчат і бягуць за імі.)
На фоне мелодыі “Застаўка купалле”
Хлопец

Кажуць людзі: на Купалле

У кожным лесавым куточку

Кветка-папараць усходзіць,

Завітае ў гэту ночку.

Адшукаць туды дарогу,

Дзе яна красуе – цяжка.

Настаўляюць чэрці рогі

Ведзьмы скачуць у зацішку,

Лесуны выходзяць з недраў.


Дзяўчынка:

Ой месячык, месячык,

Не заходзь ты раненька

І разводзь купалейка.

І дай жа, Божа, пагодку

У гэту ночку летнюю.

Будуць малойцы вогнішча класці.

Будуць музыкі іграці,

Будуць маладзіцы спяваці,

Будуць дзяўчаты вянкі кідаці,

На малойчыкаў гадаці,

Сваю долю ўзнаваці,

З Купалінкаю гуляці.e:\женина папка\фото\изображение 006.jpg

Кветку папараць шукаці.


Гучыць песня“Купалінка”

Хлопец e:\женина папка\фото\изображение 006.jpg

Пойдзем, пойдзем, да ракі

Купальскую ночку праважаць.
Дзяўчынка:

Сонца сустракаць!

Суджаных шукаць
Гучыць мелодыя “На дажынкі”

Гаспадар

Добры дзень, жнейкі маладыя!


Жнейкі

Добры дзень, гаспадару маладому!


Гаспадар

Добры дзень, жыту яравому, зярну залатому!

Добрае жыта, багатае. (бярэ сноп)

Жнейкі

Але ж, гаспадарочку, дай снапочка паваражыць.(варожаць)


Разам: Раз, два, тры, чатыры

Лёс снапок мне прадкажы мой


1 жнейка: Ой, дзяўчаткі, гляньце колькі ў маім каласочку зярнятак, багаты жаніх мне трапіцца. Вось пабачыце
2 жнейка: А ў мяне аж два каласкі
3 жнейка: То ж ні дзіва, Андрэка з Янкам удваіх па табе сохнуць
4 жнейка: Ды не, гэта значыцца, што ў пары аж да новага жніва будзеш
3 жнейка: Ой, а ў мяне божая кароўка на сцяблінцы сядзіць, паляцела.
1 жнейка: Вось так і ты Аленачка з роднага гнязда вылеціш
4жнейка: А ўмяне з травою, што б гэта значыла?
2 жнейка: Нейкі нячысцік да цябе прычэпіцца
Хлопцы

Глянь, Мікіта, што гэта нашы дзўчаты робяць? Як углядаюцца. Варожаць напэўна.(дзяўчынкі ўсхопліваюцца)


Жнейкі

Аленка, Марыська ўставайце, хлопцы ўжо прыйшлі жыта церушыць


Хлопец

Будзем, будзем церушыць.(жменьку хавае ў кішэню)


Жнейка

Глядзі, а Мікіта вунь жыта ў кішэнь хавае, напэўна зноў будзе гатаваць зелле прыварожлівае, каб Алеська яго пакахала.(смяецца)


Хлопцы

Ну! Дапамагайце!


(усе церушаць сноп на ручнік, пасля ссыпаюць у лубку. Гаспадыня прыносіць і запальвае свечку, якую ўстаўляе ў лубку)
Гаспадар

Добры ў нас багач атрымаўся.


Жнейка

Лубка жыта з запаленай свечкай

Як сэнс жыцця на белым ручніку

Будзе ўсе на зямлі маей вечна

Пакуль будзе жыта на таку.

Жнейка

Пакуль будзе зерне ў засеках,

Пакуль будзе нам радзіць зямліца,

Будзе на руках у чалавека

Свечкаю жыцця “Багач” свяціцца.
Жнейка

Парадзі Божа, наша збожжа

Коласам каласістым,

Ядром ядраністым.


Хлопец

На таку умалотам

У млыне прымалотам.
Жнейка

У пячы румяна

А на стале жадана.
Хлопец

Пашлі, Божа, многа збожжа!

Нарадзі хлеба пры дарозе:

Штоб было ўсім гожа

І не пуста ў кожным возе.
Жнейка

Мы табе, гаспадару,

Ды зрабілі славу!

Жытачка пажалі

Ды ў “Багач” сабралі (перадае Багач гаспадару)
Гаспадар

Маці- зямліцы падзякаваць трэба

За тое, што ўсіх надзяліла нас хлебам

Ей паклонімся нізка- нізка

Бо яна ўраджаю калыска.
(усе клоняцца, гаспадар ставіць Багач на покуць) Песня “Дажыначкі”

Жнейка Багат наш гаспадар, багат
Жнейка

У яго ўсё дабро ўдалося

Жыта ў трубу павілося.
Хлопец А авёс, як тын, парос!

Жнейка А ячмень палёг на пляцень!

Жнейка А пшаніца, як брусніца!

Хлопец А грэчачка,як кветачка!

Жнейка

Дай Божа, табе гаспадару,

Гэта ўсё спажываці.
Жнейка

Табе спажываці,



А нам паспяваці. e:\женина папка\фото\изображение 007.jpg

Спяваюць песню “Жыта ў полі”

Гучыць мелодыя “Застаўка купалле





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка