Форма навучання – дзённая, завочная Спецыяльнасць “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”



Дата канвертавання16.01.2018
Памер49.15 Kb.
#16677
УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ ДЛЯ ДАДЗЕНЫХ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЙ:

  1. Беларуская (руская) мова (ЦТ)

  2. Гісторыя Беларусі (ЦТ)

  3. Грамадазнаўства. (ЦТ).


Форма навучання – дзённая, завочная
Спецыяльнасць “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”
Спецыялізацыя – бібліятэказнаўства і бібліяграфія, замежная (англійская) мова.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, перакладчык.
УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ ДЛЯ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫІ:

  1. Беларуская (руская) мова (ЦТ)

  2. Замежная (англійская) мова (ЦТ)

  3. Грамадазнаўства. (ЦТ).

Форма навучання – дзённая.
Спецыялізацыя – навукова – метадычная дзейнасць (на базе УА “Магілеўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж”), на 2-гі курс.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, менеджэр.
УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ ДЛЯ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫІ:

  1. Беларуская (руская) мова (ЦТ)

  2. Бібліятэказнаўства (вусна)

  3. Бібліяграфія (вусна).

Форма навучання – дзённая.

Спецыяльнасць “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”
Спецыялізацыя – музеязнаўства.

Кваліфікацыя – музеязнаўца.
УСТУПНЫЯ ІСПЫТЫ ДЛЯ ДАДЗЕНАЙ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫІ:

  1. Беларуская (руская) мова (ЦТ)

  2. Гісторыя Беларусі (ЦТ)

  3. Сусветная гісторыя найноўшага часу (ЦТ).

Форма навучання – дзённая.

ДНІ АДЧЫНЕНЫХ ДЗВЯРЭЙ

  • 12.03.2011

  • 16.04.2011

Пачатак у 11.00, аўд.123.

ПАДРЫХТОЎЧЫЯ КУРСЫ: тэл. 219 75 11

(аўд. 301)

Тэлефоны

+375 (017) 222 83 06 (прыёмная камісія).

Больш падрабязную інфармацыю, у тым ліку, умовы паступлення на завочную форму навучання гл. на сайце універсітэта.



www.buk.by



Установа адукацыі “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ”


Факультэт інфармацыйна – дакументных камунікацый

ФАКУЛЬТЭТ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

220007, г.Мінск, вул. Рабкораўская, 17, ст.метро “Інстытут культуры”, тэл. (017) 2228307


Факультэт інфармацыйна – дакументных камунікацый – самы старэйшы факультэт ва ўніверсітэце, ён быў створаны 29 ліпеня 1944 года ў складзе Мінскага педагагічнага інстытута. Менавіта на базе гэтага факультэта ў 1975 г. быў адкрыты Мінскі інстытут культуры. За час існавання факультэта было падрыхтавана звыш 15 тысяч спецыялістаў для бібліятэчнай і музейнай справы. Сярод выпускнікоў факультэта дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р. С. Матульскі; заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь Л. Г. Кірухіна, Г.М.Алейнік; пісьменнікі Т.Супрановіч, А.Федарэнка.

На факультэце працуе 6 кафедр, якія з’яўляюцца выпускаючымі па спецыяльнасцях “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”, “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.


Кафедра тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый.

Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыялізацыях “бібліятэчна – бібліяграфічнае краязнаўства”, “навукова – метадычная дзейнасць бібліятэк” (прымаюцца выпускнікі сярэдніх спецыяльных устаноў).

Кафедра забяспечвае выкладанне агульнапрафесійных дысцыплін: “Бібліятэказнаўства: тэорыя і гісторыя”, “Бібліяграфазнаўства: тэорыя і гісторыя”, “Дакументалогія”, “Тэорыя інфармаціі і камунікацыі” і іншыя.
Кафедра менеджменту інфармацыйна-дакументнай сферы.

Рыхтуе спецыялістаў па спецыялізацыях: “культурна-дасугавая дзейнасць бібліятэк”, “маркетынг бібліятэчнай справы”, “бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва”. Бібліятэкар як арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці накіроўваецца ў аддзелы абслугоўвання, рэкламы і маркетынга бібліятэк. Бібліятэкар-бібліёграф па абслугоўванні дзяцей і юнацтва прызначаны для работы ў дзіцячых і школьных бібліятэках, а таксама ў аддзелах па абслугоўванні дзяцей і падлеткаў у публічных бібліятэках Беларусі. Выпускнік-менеджер павінен валодаць навыкамі кіравання персаналам, структурнымі падраздзяленнямі і накірункамі бібліятэчнай работы.


Кафедра інфармацыйных рэсурсаў.

Місія кафедры заключаецца ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне фарміравання, стварэння і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў на базе сучасных аўтаматызаваных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм.

Курыруе спецыялізацыі:

“аўтаматызаваныя бібліятэчна – інфармацыйныя сістэмы”, “інфармацыйнае забеспячэнне навукова – тэхнічнага і медыцынскага комплексаў”, “інфармацыйнае забеспячэнне бізнесу і права”.


Кафедра беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры.

Выпускнікі спецыялізацыі “бібліятэказнаўства і бібліяграфія, беларуская мова і літаратура” валодаюць грунтоўнымі ведамі па літаратуры і мовазнаўстве, а таксама навыкамі ў галіне бібліятэчна- інфармацыйных сістэм.



У 2011 годзе набор на спецыялізацію не ажыццяўляецца.
Кафедра замежных моў.

Існуе з першага дня адкрыцця ВНУ, курыруе спецыялізацыю “бібліятэказнаўства і бібліяграфія, замежная мова”. Выпускнікі гэтай спецыялізацыі вельмі запатрабаваны ў навуковых, спецыяльных і публічных бібіліятэках для работы з крыніцамі інфармацыі на англійскай мове.


Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства.

Забяспечвае падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасці “музейная справа і ахова гісторыка – культурнай спадчыны”, спецыялізацыя – “музеязнаўства”. Сферай дзейнасці музеязнаўцаў з’яўляюцца выяўленне, вывучэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.


ПАРАДАК ПРЫЁМУ НА ФАКУЛЬТЭТ У 2011 ГОДЗЕ
Спецыяльнасць “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”

Спецыялізацыя – бібліятэчна – бібліяграфічнае краязнаўства.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, менеджэр.
Спецыялізацыя – культурна-дасугавая дзейнасць бібліятэк.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, менеджэр.
Спецыялізацыя – бібліятэчнае абслугоўванне дзяцей і юнацтва;

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, менеджэр.
Спецыялізацыя – маркетынг бібліятэчнай справы.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, менеджэр.
Спецыялізацыя інфармацыйнае забеспячэнне бізнесу і права

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, спецыяліст па інфармацыі. (дзённая форма навучання)
Спецыялізацыя – інфармацыйнае забеспячэнне навукова – тэхнічнага і медыцынскага комплексаў.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, спецыяліст па інфармацыі.
Спецыялізацыя – аўтаматызаваныя бібліятэчна – інфармацыйныя сістэмы.

Кваліфікацыя – бібліятэкар – бібліёграф, спецыяліст па аўтаматызаваных бібліятэчна – інфармацыйных сістэмах.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал