Галасы гісторыі 2016




Дата канвертавання14.02.2017
Памер29.08 Kb.
Галасы гісторыі 2016
О,край наш родны! Край герояў,

Край ніў бязмежных і лугоў,

Край рэк люстраных і азёраў,

Край слаўных дочак і сыноў.

9 красавіка б.г.на базе ДУА «Гімназія № 4 г.Гродна» адбыўся абласны краязнаўчы конкурс “Галасы гісторыі”, прысвечаны 888-годдзю г.Гродна. У фінальным туры прынялі ўдзел каманды з 10 устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, якія перамаглі ў завочным адборачным конкурсе “Страчаная спадчына”.

Ацэньвала конкурс журы ў наступным складзе: начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветных устаноў, народнай творчасці і навучальных устаноў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Клімович Алена Віктараўна (старшыня аргкамітэта), дырэктар ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” Лунін Андрэй Юр’евіч, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” Карнялюк Віталій Рыгоравіч, намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму па вучэбнай рабоце, кандыдат гістарычных навук УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” Касяноўская Ганна Станіславаўна, выкладчык кафедры сацыялогіі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат гістарычных навук УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы” Занеўскі Сяргей Віктаравіч, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” Махнач Яўгеній Андрэевіч і метадыст ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства” Нарынкевич Міхаіл Рыгоравіч.

Абласны этап складаўся з 4 конкурсаў. Цікава, нават захапляюча, прайшоў першы конкурс (хатняе заданне) “Подых гісторыі”. Каманды павінны былі творча прадставіць гістарычную асобу з трыццаці, прапанаваных аргкамітэтам. Карыстаючыся сродкамі тэатралізацыі, рэканструкцыі падзей мінулых гадоў, мультымедыйнага паказу, удзельнікі паспрабавалі адлюстраваць асноўныя звесткі з жыцця знакамітых людзей Гродна, паказаць ролю той ці іншай асобы ў гісторыі горада. Перад гледачамі прайшлі вобразы Давыда Гарадзенскага, Зоські Верас, Максіма Багдановіча, Паўліны Мядзёлкі, Пятра Шумава, Францішка Друцкага-Любецкага.

Прадстаўнікі журы і педагогі ўстаноў адукацыі вобласці адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі большасці ўдзельнікаў конкурсу. Так, каманды сярэдняй школы № 20 г.Гродна і гімназіі №1 г. Дзятлава далі найбольшую колькасць правільных адказаў на пытанні краязнаўчай алімпіяды “Гродна ў люстэрку эпох”, якая прадугледжвала веданне культуры г.Гродна 18-19 стст. Лепшымі ў конкурсе “Гартаючы старыя альбомы: Гродна ўчора і сёння” паказалі сябе каманды Верцялішкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна і Малабераставіцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна, прадстаўнікі якіх прапанавалі цікавы і змястоўны аповед аб помніках страчанай спадчыны Гродна. Амаль усе каманды справіліся з красвордам “Роля асобы ў гісторыі Гродна”, дзе былі зашыфраваны 10 імёнаў і прозвішчаў славутых людзей галоўнага горада вобласці.

Найбольшую колькасць балаў у конкурсе набрала каманда Галавічпольскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна, на другое месца выйшла каманда гімназіі №1 імя К.Каліноўскага г.Свіслачы і трэцяе месца ўзяла каманда Мірскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна. Напрыканцы каманды-пераможцы абласнога этапа і педагогі, якія забяспечылі якасную падрыхтоўку сваіх навучэнцаў, атрымалі дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені, граматы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, а таксама прызы ад ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”, УК “ Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”, Гродзенскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Віншуем пераможцаў!






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка