Галавінская сярэдняя школа



Дата канвертавання20.01.2017
Памер27.81 Kb.
#1822
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Галавінская сярэдняя школа”

ЗА ШТО Я ЛЮБЛЮ СВАЮ ВЁСКУ
Падарожжа знаёмымі пуцявінамі





Пхасават Уладзіслаў Чыенгхамавіч, вучань 9 “Б” класа, 14 гадоў.

Гомельская вобл., Гомельскі раён,

в. Бярозкі, вул. Беларуская, д. 15, кв. 5

Настаўнік:

Шундзікава Вольга Аляксандраўна


Галавінцы, 2014

За што я люблю сваю вёску?
Падарожжа знаёмымі пуцявінамі…
У кожнага чалавека, думаю, ёсць жаданне пашырыць свой геаграфічны кругагляд, наблізіцца да традыцый і культуры заходніх цывілізацый, адчуць “смак” гарачай крыві афрыканцаў, паспрабаваць дэлікатэсы з мексіканскай кухні…. Але асабліва мне вельмі блізкія прасторы родных Бярозак, той вёскі, дзе я нарадзіўся, дзе прайшло маё дзяцінства. Усё, здаецца, ужо спазнана мною тут. Але адначасна, сам таго не прыкмячаючы, выпадкова знаходжу незвычайнае ў звычайных рэчах.

Колькі год сцежка, што вядзе ад майго дома да школы, адчувала мяккую хаду маіх крокаў, адчувала маё дыханне, калі мы з сябрамі гулялі ў жмуркі і прыпадалі да глебы, параўняўшыся з ёю. І дакранаючыся грудзьмі да зямлі, якая ўзгадавала, выпеставала цябе, наталяла энергіяй, бадзёрасцю, адчуваеш непарыўную сувязь з ёю, з тым кавалачкам зямлі, на якім ты нарадзіўся, які стаў калыскай твайго маленства…

Усё лакальнае асяроддзе маёй малой радзімы жыве разам з намі, яе жыхарамі, дыхае. Паглядзіце на гэты няўрымслівы раўчук, што ўпадае ў нашу Іпуць! Жэўжык гуляе кожнай сваёй невялічкай хваляй, пестуе доўгія косы травы ў сваёй празрыстай вадзе, ганарыцца тым, што ў яго люстэрка глядзяцца кусты і дрэвы. Сапраўды, усё тут казачнае і чароўнае. І здаецца, усяго гэтага я, учарашні дашкольнік, не прыкмячаў, а сёння нібыта гляджу на гэтыя краявіды як на сапраўдныя рэаліі, як на жывыя аб’екты.

Цяпер жа давайце пройдзем вузкімі завулкамі па вёсцы! Яна – незвычайная. Жыхары Бярозак заўсёды ветлівыя, сціплыя, сапраўдныя. Нідзе, напэўна, такога не ўбачыш і не пачуеш, калі з незнаёмым чалавекам вітаюцца! А тут такое не навіна і не рэдкасць! Каштоўнасць любога населенага пункта нашай краіны – гэта людзі, гэта працавітыя, як мурашы, жанчыны, гэта мудрыя Саламоны-мужчыны, гэта няўрымслівыя і руплівыя, як пчолкі, дзеці. Бярозкаўцы! Яны – такія.



Дзялянка, што раскінулася паміж бярозавым гаем, так і заманьвае адпачыць на рознакаляровым дыване, усеяным апалай лістотай. Ляжыш, думаеш аб нечым сваім, моцна ўцягваеш у сябе чыстае асенняе паветра, узіраешся ў бяздоннае неба і бачыш выявы жывёл, людзей – з аблачынак. Такі цуд можна пабачыць толькі тут, у маёй роднай сэрцу вёсцы.

І не трэба мне ні Галандыя з яе арыгінальным вырабніцтвам знакамітых сыроў, ні “макаронная ” Італія, нават Швейцарыя, якая нібыта сваімі прыроднымі рэсурсамі нагадвае Беларусь. Не трэба мне чужога! Душы і сэрцу блізкія толькі родныя напевы, толькі родныя прасторы, палі, лугі і сенажаці, знаёмыя твары аднавяскоўцаў, шум ветру і алея бяроз!...


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал