Галоўнымі рысамі парламентарызму можна лічыць наступныя




Дата канвертавання14.02.2018
Памер29.54 Kb.
Радзімай парламентарызму, на думку большасці вучоных-канстытуцыяналістаў, з’яўляецца Англія, таму што, менавіта, там ўпершыню з’явіўся орган, які меў многія рысы сучасных парламентаў. Зыходзячы з гэтага і гісторыю зараджэння і развіцця парламентарызму некаторыя пачынаюць разглядаць з моманта стварэння ў Англіі першага парламента, што не зусім правільна, таму што, такім чынам, адбрасваецца значны папярэдні перыяд, на працягу якога сфарміравалася падставы абумовіўшыя само ўзнікненне парламентаў, тым больш, што зачаткі парламентарызму можна сустрэць і ў больш ранні перыяд, а таксама, акрамя Англіі, і на тэрыторыях іншых краін, у тым ліку на тырыторыі сучаснай Беларусі.

Галоўнымі рысамі парламентарызму можна лічыць наступныя:



  1. раздзяленне ўлады;

  2. існаванне а)вярхоўнага б)заканадаўчага в)прадстаўнічага г)калегіальнага д)выбранага ўсім насельніцтвам органа дзяржаўнай улады;

  3. адказнасць вышэйшых выканаўчых органаў перад вышэйшым заканадаўчым.

Такім чынам, толькі адно ўзнікненне заканадаўчага прадстаўнічага органа нельга лічыць момантам зараджэння парламентарызму, неабходна таксама ўстанавіць наяўнасць падзялення ўлады паміж вышэйшымі дзяржаўнымі органамі і ўплыў дзейнасці парламента пры прыняцці разнастайных рашэнняў у дзяржаўнай сферы.

Дакладна не вядома, калі і як утварыліся першыя княствы ва ўсходніх славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але ж першыя ўспаміны адносяцца да другой паловы X ст. – у летапісах называюцца Полацкае і Тураўскае княствы.

У Полацкім княстве, з вызначанай ступенню ўмоўнасці можна казаць, што існавала раздзяленне дзяржаўнай улады паміж князем, радай і вечам, палаженне якіх рэгулявалася нормамі звычаёвага права.

На чале дзяржавы і выканаўчых органаў стаяў князь, які ў асноўным валодаў выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі, узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, мог заключаць мір. Разам з радай князь мог здзяйсняць таксама і судовыя паўнамоцтвы. Неабходна падкрэсліць, што паўнамоцтвы князя амаль цалкам зліваліся з паўнамоцтвамі рады, ў якую ўваходзілі найбольш уплывовыя ў дзяржаве асобы.

Для абмежавання паўнамоцтва і самаўпраўнасці князя і рады, якія прадстваўлсялі інтарэсы самай зажытачнай частцы насельніцтва, як ужо раней вызначалася, у Полацкім княстве існаваў яшчэ адзін выжны орган дзяржаунай улады – веча. Веча – агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння шырокага кола пытанняў, аднак найбольш значным паўнамоцтвам веча з’яўлялася права па выданні новых законаў. Заканадаўчымі паунамоцтвамі валодала і рада, але ж яны для рады былі не галоўнымі. Па некаторым крыніцам рашэнні веча не распаўсюджваліся на некаторыя тырыторыі Полацкага княства, але, у той жа час, шмат летапісаў (напрыклад, Быхаўская хроніка) сведчаць аб абавязковым для большасці зямель характары законаў, прынятых веча.

Вядома, веча не валодае ўсімі рысамі сучасных парламентаў: веча не з’яўлялася адзіным вышэйшым заканадаўчым органам дзяржаўнай улады(як ужо ўказвалася, заканадаўчымі паўнамоцтвамі валодала і рада); яно прадстваўляла інтарысы не ўсяго насельніцтва княства, а толькі часткі жыхароў Полацка; прадстаўнікі на веча не выбіраліся насельніцтвам княства. Паміж тым, веча было свайго рода прататыпам парламента, стрымлівала князя і раду, было “трыбунай” для адкрытага і публічнага абмяркоўвання найбольш важных пытанняў і спрэчак па іх, выказвання розных пунктаў гледжання значнай часткі насельніцтва Полацкага княства. Гэта быў вялікі крок насустрач дэмакратыі, набліжэнне да рэальнага падзелу дзяржаўнай улады.



Такім чынам, у Полацкім княстве існавала падзяленне ўлады на выканаўчую і судовую, якую дзялілі паміж сабой князь і рада, а таксама на заканадаўчую, прыналежнай вечу і, у меншай ступені, радзе, што з’яўляецца неабходнай падставай для зараджэння парламентарызму.

Важна адзначыць, што з часам веча, па меры ўзрастання яго ролі, акрамя заканадаўчых, атрымала таксама паўнамоцтвы па вырашэнні пытанняў вайны і міру, устанаўлення падаткаў і павіннасцяў, і, што найбольш спрыяла для ўзнікнення парламентарызму, правам запрашаць князёў на прастол і праганяць іх з гораду. Зыходзячы з гэтага можна зрабіць выснову, што Полацкае княства па форме кіравання з’яўлялася дуалістычнай манархіяй, прычым вышэйшы выканаўчы орган(князь) быў адказны перад вышэйшым заканадаўчым органам(вечам), што, на шэрагу з раздзяленнем улады і існаваннем вышэйшага калегіальнага заканадаўчага органа, дае падставу сцвярджаць, што зараджэнне парламентарызму на тэрыторыі Беларусі адносіцца да перыяду існавання Полацкага княства, гэта значыць ужо да другой паловы X ст.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка