'Гарас Хадкевіч. Сьмллей, таварыш ( верш)




старонка1/18
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.54 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

3 Ь М Е С Т

Стар.

П. Броўка. Калапдры (аповесьць) 3

'Гарас Хадкевіч. Сьмллей, таварыш (верш) 42

Віктар Казлоўскі. Я- сым рэспублікі (верш) 44

Цімох Зарэчны. Маладосьць (апавяданьне) 48

Мікола Хведаровіч. Прыблізны надлік (верш)

Анатоль Гідаш. Пачаў колас налівацца (верш)— пераклад. М. Хведаровіча . . і>6

Суд пачаўся (верш)—пераклад М. Хведаропіча 67

Зьмітро Віталін. Срэбны бусел (верш) 69

Здрыцкі. Крэйсэр Э-чдэн .

Н а р ы с ы

Сяргей Знаёмы. Слабодка 84

Цішка Гартны. Ндпевы сырэн . 96

Белагшаўцы на X з'езьдзе Саветаў І2Л

X р о н і к а 130

Усім філіям 1 літаратурішм гутком БелАПГІ . ... 1в8




МАЛАДНЯК

ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ і ГРАМАДЗКА ПОЛІТЫЧ- НАЯ ЧАСОПІСЬ—ОРГАН БЕЛАРУСКАЙ АСОЦЫЯЦЫІ ■ ■ ■ ПРОЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ■ ■ ■



11 А Д Р Э Д А К Ц Ы Я Й

ІЛ БАРАШКІ, П. ГАЛАВАЧА. А. ЗВОНАКА, В. КАВАЛЯ, Я. ЛШАНОЎСКАГА, А. МОРКАЎКІ, А. СЯНЬКЕВІЧА



ГОД ВЫДАНЫІЯ ДЗВВЯІЫ

К Н I ж к

Т Р Э Ц Я Я

'шраяьшй

^швретуры н іірнусріа'ЕООР



МЕНСК т БЕЛАРУСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ВЫДАВЕЦТВА

ІІадруканана ў друкарні „ПАЛЕСДРУК1, Гояель Зак. № 1063 -4000 }к;і. Гало^літбел № 645.




Пятрусь Броўка

К а л а н д р ы5)

(Аповесьць)

ЧАСТКА ДРУГАЯ

На станцыю Вусы прышоў скоры цягнік. Пасажыраў тут заўсё- ды злазіла мала. 1 сягоньня, калі паравоз павольна падышоў да пэ- рону і стаў адсопвацца, з вагону выскачыла ня больш чатырох чала- век. 3 апошняга, крыху спазьніўшыся, вышаў Косьця Мігуцкі нагру- жаны вандзэлкамі.

Ён, скочыўшы са сходняў на пэрон, пастаяў, пажмурыўся на сонца, на іржавую шыльду станцыі, на бурдовыя сьцены, паазіраўся вакол і потым пайшоў да выхаду.

Не сьпяшаючыся Косьця пабрыў высаджанаю дарогаю. Да вёскі Забонічы, дзе жылі яго бацькі, было ўсяго пяць вёрст. I разважа- ючы, што цяпер яшчэ вельмі рана, ён павольна ішоў вытаптанаю сьцеж- каю каля прыдарожных бяроз, садзіўся часамі на паўзьмежку, каб адпачыць ад кладзі.

Стаяў чэрвень. Дзьве фарбы поўнілі прастор — сінь і зеляніна. Млелі маладыя, сьвежыя лісты бяроз, у ваччу ўзрастала трава, і зда- валася, званіла жыта. У гаёх кувала зязюля. I Мігуцкаму ўспомніліся вясковыя дзяўчаты, іхняя варажба ў вясновую раніцу:



  • Зязюля, зязюля, колькі мне гадоў жыць?

  • Ку-куІ...ку-ку!...

  • Тады дзяўчына, стаіўшы дыханьне, здавалася, ўся танула ў гэтым гуках, у лістох таго гаю, адкуль прыляталі яны...

Мігуцкаму хацелася самому варажыць у гэты час. Ён у думках наваг даходзіў, што можа гэтая варажба і праўдзіва, але ўспамянуў- шы, як пераехаў каля Рэчыцы іхні цягнік чалавека, парашыў, штоне зязюля тут вінавата, што таямнічасьць прыроды і ёсьць у тым, каб ствараць і разбурваць і наадварот, і ён паншоў зноў, упіваючыся мяк- кім паветрам, якое, здавалася, можна было мацаць рукамі.

  • А неба якое чыстае...—вырвалася ў яго, — а я такі... — I ён успамянуў усе апошнія месяцы свайго жыцьця на фабрыцы. Успамя- нуў і ня верыў, што гэта ён ідзе, што гэта яго ногі ступаюць цяпер

4) Пачатак гл. у № 2.

3


ПЯТРУСЬ БРОЎКА

на гэтай доўгай пыльнай сьцежцы на вясковым гасьцінцы, па якім прашлі мільёны ног, насілі пакункі рэчаў і дум. Бывае, што рэчы зьнікагоць пазьней, а многа дум, пранесеных тут так і загінула ў гэ- тых сініх пасмах вялікага нрастору, асела на кучаравым гальлі пры- дарожных дрэў, праплыло ручавінамі і невядомы людзям.

Скажам дзед, разважаў Мігуцкі. Ён доўга хадзіў гэтаю сьцн- жынкаю, пранёс тут горы мараў і дум.адзе яны—невядома, ды і с«- мога дзеда няма, а вось медны кацялок, што нёс дзед гэтаю даро- гаю з турэцкае вайны, і цяпер, напэўна, яшчэ стаіць на паліцы са шпулькамі

Каб ведаў цяпер ягоныя думы Рыгор Мацьвеевіч Курачкін, не дараваў-бы яму, а можа і ня даў-бы зьвярнуцца з дарогі. У душы бушавалі дзьве сілы: адна, старая, цягнула да сябе, і яе трымаў Рыгор Мацьвеевіч, да яе больш хіліўся Косьця, і'другая, новая, што ўско- чыла цяпер нечакана пад уражаньнем такой цеплаты і шчырасьці гэтага вясновага дню, звала спаліць усё, разбурыць, што іржавым камком нарасло за апошнія месяцы.

Паўстаў Рыгор Мацьвеевіч Курачкін, рабочы Архіпаў, які дома пры зачыненых вакеніцах апранаў стары адгладжаны сурдут, накрах- малены стаячы каўнерык, піў доўга ром і разважаў нра чалавецтва, якое коціпца на згубу. Паўставалі доўгія сьнежаньскія ночы, калі ў собным доміку на канцы пасёлку, зрабіўшы пакоі няпрыступнымі, доўга раі.-ііся, як сарваць фабрычны плян, як псаваць комнозыцыю і калечыць машыны. Паўставала Ліда Пятроўна, цёплая, крутлявая, што цалавала адразу трох: Курачкіна, Архіпава і яго, і як у кожнага на

каленях япа сьпявала прыгожыя, мяккія, як і сама, урыўкі з опэрэтак.

.Успаміналася, як назаўтра трашчэла галава, а ў майстэрні трэба было заўсёды ўбіцца ў брыгаду па рэмонту галоўных машын, каб тады, як рабочыя будуць пацець і рупіцца над праўкаю, няпрыкметна адкру- ціць які-небудзь шрубік. Успамінаўся настрой пасьля гэтага—задава- леньне ад выкананага і апрыкрасьць ад злачынства; успаміналіся су хія пальцы Архіпава, якія пералічалі чырвонцы за сьвечкаю ў начы і дзялілі на трох...



  • Брыдка ўсё...—сказаў Косьця. 3-заду заграмыхала каламажка, пачуўся соп капя, і пыл заказытаў у носе. Косьця абярнуўся. Гонка

ехаў на сівым кані аднавясковец Анопрай.

Той, заўважыўшы, таропка ўгледзеўся, нахіліўея на драбінку, крыкнуў: Костусь!..



  • Анопрай...—радасна залепятаў Косьця.

  • Да хаты?.. і ён стрымаў каня

  • У-гу!...

  • Садзіся!


КАЛАНДРЫ

Паехалі. Анопрай ўглядаўся на Косьцю, мерыў яго, падкручваў падгарэлыя вусы, пускаў сіні дымок з начаставанае папяросы. Ад- кашляўшыся, ён сплюнуў за каламажку на пясок, правёў далоняю па вуснах і запытаў:

  • На пабыўку?

  • Ага!—адказаў Косьця.—На два тыдні... Хачу паглядзець, што вы нарабілі?..

Тады ўстрыпянуўся Анонрай. Твар яго стаў жывейшым, шчокі задрыжэлі, забегалі вочы.

  • Многа нарабілі!..—сказаў ён і, здавалася, х.мура паглядзеў на Косьцю.—Бацькі твае... і ён замяшаўся.

  • Што-ж, я госьць!..—пасьпяшыў Косьця. 1 зноў усплыў Ку- рачкін, які, здавалася я.му, сядзеў тут, на нозе, уперадку і сурова глядзеў на яго. Стала ніякавата. На хвіліну хацелася лэпнуць Анон- рая па плячы, сказаць яму, што гатоў ён пасобіць колгасьнікам у іх потнай рабоце на гэтай чорствай зямлі, якая любіць кожную лішнюю сілу. Але перабегла ў грудзях балючая колкасьць ад успамінаў свае няшчырае работы, чым больш жыў апошнія часы на фабрыцы, і Косьця з.моўк, усунуўся ў панарад, глядзеў на шырокі потны азадак сівога каня і доўгі хвост, які матляўся па намыленых бакох.

Анопрай доўга гаварыў пра колгас. Нешта даводзіў, здавалася, і Косьцю і сіняму прастору ўзрупіаных палёў.

Каламажка стала каля Мігуцкавых бацькоў. 3 сянецвыбегла маці, кінулася да Косьці, гладзіла і абтрэнвала яго запыленыя плечы, пры- казвала:



  • Сы-но-ча-к мой... дарагі!..

У хаце нікога ня было. Бацька і сястра былі на полі. Пакуль маці рыхтавала сьняданьне і грукала на прыпечку натэльняй, Косьця аглядаў хату. Усё тое-ж, што і было. Грубыя, смалістыя саснозыя сьцены, як і раней, былі чырвонымі. Ён помніць іх даўно, тады яшч», як ляжаў хлапчуком на печы і прыслухоўваўся, як за гэтымі сьце- намі заходзілася мятлюга, прасілася ў вокны пагрэцца, а яму было хораша на печы адчуваць цеплату адшліфаванае кажухамі цэглы.

Таксама віселі абразы ў куце, за столікам. Мікола чудатворац, сівы і стары, на налову завешаны белым ручніком, сьвяты Юры і сьвятая Афрасіньня Полацкая гомна глядзелі з-за ланцужкоў лямпадкі.

Любіў некалі гэтую ціш Косьця. I тады зімою, яму было боязна, каб не прарваўся марозны вецер дзе-небудзь праз вугал у хату і не ахапіў яго і бацькоў. Цяпер, перабіраючы ў памяці дзяцінства, ён час ад часу паглядаў на вокны, у якія званіла сонца і бегала па хаце Ці прарываўся тут калі мароз, у гэтую ціхую хату?...—думаў

Косьця.



ПЯТРУСЬ БРОЎКА

На століку ўжо гатавалася яечня, стаяў сырадой, масла і коп- чаная вянгліна, нарэзаная буйнымі кавалклмі. Сядзела спакойная маці. Трымала ў руках і разглядала пакупныя хусьцінкі, падарункі ад сына.

Крыху маўчалі. Косьця ахвотна еў з дарогі, а маці разглядала падарункі. Потым стала прыкметна, як набухалі злоснай чырваныш яе шчокі, як вочы мацалі сына...



  • Загубілі нас, сынок!..

  • Хто?..

  • Ды вядома, колгас гэты...

  • А што?—узбуджана пытаўся Косьця.

  • Ну летась, значыцца... упісаліся і мы... пабаяліся, што выга- няць нас куды на пустэчу, на пясок. Думалі, што скора скончыцца гэта... прыстаўленьне. I зноў будзем, як людзі... Завяліда іх і конікі і кароўкі... Балюча было, о як балюча, сынок!.. Падумаеш толькі... сабралася галеча... Ты-ж ведаеш, якія рыцары Пятрок Канцавы ды Язэп Бабыль, у іх жа толькі і было ўсяго, што зробіў, дык і зьеў... А тут проста роўнапраўнымі вышлі... Не, ня люблю я гэтага права, чырванела маці, і, здавалася, бровы яе калаціліся.

  • ...Як падумаю, ды пагляджу бывала, што Язэгі бярэ нашага гнядога коніка ды запрагае ў бароны... ну, здаецца, ён мяне самую запрагае, так балюча! Доўга калаціліся мы са старым... думалі, думалі ды і выпісаліся адтуль... Цяпер па сабе. А яны колгасьнікі... усё круцяць нешта, каб ім духі скруціліся.

Косьця устаў, закурыў і нэрвова захадзіў па хаце. Ён ня ведаў, што гаварыць матцы. Яму было злосна на колгасьнікаў, што разбу- рылі спакой, і на бацькоў, якія ня ўмеюць прыстасавацца да жыцьця. Хіба дарэмна ён кінуў тады гэтую моцна зладжаную, як дубовы стол, гаспадарку і пайшоў на фабрыку рабочым. Хацелася выбіцца ў людзі, комуністым стаць... А яны не разумеюць.

  • ...Пятрака Карпяёнка з Ветча на лета ўзялі... Адным не спра- віцца,—цягнула маці.

Тады, як слуп, стаў Косьця на месцы. Твар ягоны пасінеў, рукі закалаціліся...

  • Што-о?—закрычаўён.'—Адурнелі ці што!.. I ён, здавалася, гроз- на пасоўваўся да маткі. Сьмерці захацелі маёй!.. сваёй!.. бараны! Ая- яй! Хто вас навучыць жыць?..

Маці скамянела ад гэтае перамены.

У хату увайшоў бацька. На хвіліну ўсё супакоілася. Ён паваж- на, пазвоньваючы цуглямі, паклаў аброці на лаву, выцер рыжую, кал- матую бараду, павольна падышоў да сына і сочна пацалаваўся, лэп- нуўшы Косьцю па плячы.



  • Да нас, сынок.

6


КАЛАНДРЫ

Не пасьпелі яны крыху перагаварыць, як бразнулі дзьверы, і ў хату ўвайшоў кум Антось Прытыка. Часамі яго звалі яшчэ Прылуц- кім, бо і вёску, дзе ён раней жыў, звалі Прылукі. Ён пераксьціўся і, сьцярожка вешаючы шапку, працадзіў:

  • Добры дзень, паном!.. і Костусь наш прыехаў...— падышоў і прывітаўся.

Маці зноў завіхалася ля печы. Бражджэла бляшанымі місамі і званіла патэльнямі.

  • Відно, прарваўся мйроз у гэтую цёплую хату... — разважаў Косьця.

Селі за стол. Антось выняў з глыбокае кішэні нляшку самагон- кі і, азіраючыся на вокны, начаў ліць у кубкі.

  • Можа і пачакаў-бы, ягомасьць... у нас-жа і сваёй драбок ёсьць... пасьпееш ты сваю ставіць. Які гэта пачастунак са сваёй га- рэлкаю,—і бацька міргнуў маці. Тая выняла з шафы закураны гляк.

Пачалося цмоканьне і жывая гутарка.

  • От скажы ты нам, да чаго вы фабрычныя давесьці думаеце, знацца да ..—зацягнуў Антось—Мы вось тут пацеем, пацеем ды і ні- чога ня маем,—і ён паказаў, праўда, на тоўстыя, загарэлыя рукі. — А вам там лягчэй... папрацуеце спракваля свае гадзіны... ды і ляжы- цё, за прабачэньне,—-цэлы дзень пуза на сонца выставіўшы,—ён гіро- нічна ўсьміхнуўся.

Стары Мігуцкі ў знак згоды ківаў галавой і смачна грыз засма- жаную вянгліну.

  • Яно, канечне, нам лягчэй,—азваўся Косьця.—Толькі і там ня смак. Тут больш пражывеш... паветра больш.., А чаму вы не органі- зуецеся, каб лепш жыць? Ня ўмееце вы жыць!..

  • Паспрабуй тут жыць, пане мой, дык і сам ня тое запяеш... Ну якая там у мяне.. як той кажа, гаспадарка. Ведаеш, вашэці, сам зьвярнуўся Антось да старога Мігуцкага, — якія там коні... Кароўкі ледзь ходзяць на пашы... а ўзялі анэгды ды абклалі, каб іх, за пра- бачэньне, зямелькай абклала, каламутнікаў гэтых. Кажуць, парабка тры- маеш. А які там парабак? Ігнасішын хлапец!.. Ён больш зьесьць, не раўнуючы, як зробіць... а трэба было, каб хоць каня запрог, бо са- мому няўпраўка... ведаеш, васпан, якая ўжо, а ўсё-ж гаспадарка...

  • І няма чаго табе, дзядзька Антось, так зьняважаць сваю гас- падарку,—загарачыўся Косьця.—Тры валокі маеш... пяць кароў меў, трое коняй маеш... Але дурныя вы, хоць і старыя, во што я вам ска- жу. На чорта вам гэтыя парабкі і лішнія каровы. Не дзіплёматы вы! во што я вам скажу,—ён дакорна паглядзеў на бацьку.

  • А што гэта, ды пане мой за дзіпламаты?—запытаў Антось.

  • Людзі, што розум маюць... во!

Маці ўважліва слухала,—здавалася, вушы краталіся ўстароеілв- вілі гаворку.

7


ПЯТРУСЬ БРОЎКА

Заседзеліся позна. Доўга гаварылі. Клялі кольгасьнікаў і сельса- вет, а Косьця адчуваў сябе ніякавата. Ён ня ведаў, дзе яму дзецца. На фабрыцы сядзеў, як на гарачых шпільках, нрыехаў—і тут агонь. Няма спакойнага месца цяпер!—злаваў ён.

Доўга раіліся і шапталіся ў паўзмроку, пад запаленай лямпад- кай, успаміналі даўнейшае жыцьцё, калі Пятрок Канцавы і Язэп Ба- быль хадзілі да іх на пакос у адработкі за муку, што бабы іх зімою пераносілі гарцамі да хаты. Успаміналі і крыўдзіліся.

Ахмялеўшы, яны моцна лаяліся і грукалі кулакамі па стале. Па- рашылі, што трэба найхутчэй пазбывацца парабкоў і лішняга...


  • Сёньня-ж!.. сёньня-ж!—гарачыўся Косьця.—Інакш каюк!.. Дакорліва матлялі галовамі старыя.

I калі ўвайшоў парабак Мігуцкага і толькі прывітаўся, стары Мігуцкі зазваў яго ў бакоўку. Былі чуваць адтуль спрэчкі абудвых.

  • Ня маеш права!.. мала!—крычаў ГІятрок.

  • Досыць табе!.. ня ірві душы!.. ідзі!—гарачыўся стары.

Праз гадзіну парабак сабраўшы свае клункі вышаў з хаты.

Назаўтра Косьця ўстаў позна. Ішлі каровы на ранкі. Забончаў- цы ганялі статак на пашу ў лес і звычайна летам каля паўдня пры- ганялі жывёлу да дому і запіралі ў хлявы, бо ў лесе не давалі жыць авадні.

Пасьнедаўшы, Косьця вышаў на двор. Пайшоў на поле. Доўга глядзеў на „Іванаву гару“, самую высокую ў сяле, дзе ў купальскія ночы, помніць ён, з хлапцамі паліў бочкі ад дзёгцю, і тады пры гэтым урачыстым загадкавым сьвятле гулялі, круціліся, бегалі па крутых адхонах разам з дзяўчатамі, вырывалі ў іх вянкі. Яму было прыемна тады, што толькі ў яго аднаго была шоўкавая кашуля і паяс з вя- лікімі чырвонымі кутасамі. Ён ганарыўся, што хлопцы зайздросьцілі яму. Ён помніць і цяпер тую кашулю.

Успомнілася Марылька з Усохаў. Вясёлая дзяўчынка. Але не на доўга, бо зноў выплыла на месца яе белавалосая Верка. Зрабілася балюча.

Так абыходзіў ён усе палі сваёй вёскі і на кожным знаходзіў гакі кавалак, які ненарыўны з ім, з яго думамі, з яго жыцьцём. I зда- валася Косьцю, што прырасьлі гэтыя мясьціны моцнымі няпрыкмет- нымі ніткамі да яго цела і ня пушчаюць ад сябе. I была ў гэтым ра- дасьць для яго, бо ўспамінаў Косьця, якую-небудзь драбязу з пры- гадаў каля іх, і зноў усплывала юнацтва.

Косьця лёг на сьпіну на невялічкім лужку ля дарогі, даў волю целу і думам. На небе лахманамі плылі белыя, пашкуматаныя хмары плылі на лес і там, чапляючыся за яго верхавіньне, разрываліся і зьні- калі. Мары плылі такою-ж чарадою.

8

КАЛАНДРЫ


Скажам, колькі прыгажосьці ў вясёлых купальскіх начох, у ва- ражбе на месяц, у „цярэшцы“, якую жэняць ражаством,— раптам падумаў ён. Усё гэтак неяк здаўна прылінае да чалавека. А цяпер толькі гул.. гарарам... Увечары ня пойдзеш на вечарыну, або дзе ў сад пасядзець, а трэба на сход... на гурток. Разьбірай там політыку розную, і чаму зямля круціцца... А чорт яе бяры, што яна круціцца, абы на ёй стаяць можна было!...

Здалёку загрымеў трактар. Косьця павярнуўся і ўбачыў, што ходзіць трактар упоперак па арцельных шнурох, хаваецца ў клубкох дыму, і пасьля яго ляжыць шырокі сьлед пашкуматаных, чорных скіб. Хоць ты адразу барану запушчай.



  • Рана аруць папар, — падумаў Косьця. Але ён пераверне... І Косьця крутнуўся ніц, убіўся галавою ў траву. Ушчарэпіўся моцна рукамі за цёплую асаку. Ён адчуваў, што адыходзіць ад яго спакой. Расла трывога за сябе і за бацьку....

  • Кончана, кончана ўсё!—шаптаў ён і мацней заціскаў у кулакі цёплыя сьцёблы травы.

Вечарам ішоў па вуліцы. На нрызьбе сядзелі і буйна гутарылі мужчыны. Раскідалі рукамі, нібы лапатамі, у густым мораку, адганя- ючы цэлыя раі камароў, што зьвінелі ля вуха.

  • Чаму не забаранавалі шнуркі ў Навінках?.. Што вы рабілі, Сымон з Аўдзеем?—гарачыўся Анопрай.—Гэта-ж норма вам была!

  • Забаранаваў... забаранаваў, а ці праверыў ты гэтую норму? Там, брат, работы не на дзень. Не стаялі-ж мы!

На Косьцю, мала і глядзелі. Прывіталіся, зрэдку паглядалі на яго і зноў гудзелі. А на гумне кружыліся дзяўчаты і хлапцы. Сыія- валі. I ў гэтых новых забавах, здавалася Косьцю, гінулі купальскія ночы і „цярэшка “

Косьця не пазнаў аднавяскоўпаў. Ён глядзеў на Анопрая і дзі- віўся. Помніць яго сутуленым, ціхім, пакорлівым, а цяпер ажыў Аноп- рай, выпрасталіся плечы, голас стаў грубейшым і пэўным, рухі рук цьвёрдымі і выразнымі/ Такая зьмена наглядалася ўва ўсіх. 1 Косьцю здавалася, што ён бачыць, як у часе гэтае гутаркі раСтуць яго адна- вяскоўцы і маладзеюць. Косьця спусьціў вочы. Дзень—трактар-асі- лак. Вечар—людзі-асілкі. Новае тут!.. новае!.. і ён ушчапіўся рўкамі за галаву. Ён мучыў цяпер сябе тым, што няма дарогі назад. Стаў на гэтай дарозе Рыгор Мацьвеевіч Курачкін і Архінаў з поўнымі кішэ- нямі чырвонцаў, з бутэлькамі рому, з Лідай Пятроўнай. І на дарозе не пясок, а белы парашок з дурным карболавым пахам, што сыпалі на фабрыцы ў ролы і неяк не прайсьці па гэтай дарозе да колгасьнікаў, бо разьвядае ён цела, як разьядае композыцыю паперы.

'Гое-сёе перакінуўшы з Анопраем і другімі аднавяскоўцамі, Косьця пайшоў за вёску. У былым маёнтку з паўгоні ад вёскі быў кол-


ПЯТРУСЬ БРОЎКА

гасны клюб. У клюбе нікога яшчэ ня было, бо, відно, не павячэралі яшчэ колгасьнікі. У маленькай бібліотэцы, за столікам сядзела толь- кі комсамолка Зіна і чытала газэту.

Яна сустрэла Косьцю ні-то радасна, ні-то пагардліва. Засьмяя- лася, спытала, калі прыехаў, і потым раптоўна накінулася.



  • Ты ведаеш, што бацькі твае робяць?

  • А што?

  • Ты комсамолец?

  • Не!.. ужо...! і ён замяўся.

  • Гэта і відаць! Ты знаеш, што яны выйшлі з колгасу, падбух; торылі яшчэ трох.'. А цяпер парабка трымаюцьі Мала таго, што іх заможнікаў памклкова прынялі ў колгас, дык яны яшчэ бурыць!

  • Парабка ўжо няма!

  • Ведаю! Гаварыў сягоньня Пятрок, чаму яго няма. Калі ты нрыехаў!.. гэтым не ўратуешся!

Тады, як зьвер кінуўся Косьця на Зіну, ціскануў яе за руку, апырскаў сьлюнямі твар.

  • М-а-аў-чы, гадзіна!..

Зіна вырвалася, спакойна адышла ў куток і сказала:

  • Супакойся, лепш будзе! Адразу відно, які ў табе воўксядзіць.

Косьця кляў сябе ў душы за сваю таропкасьць, вышаў з клю-

бу, ціха прычыніўшы дзьверы.

Дома чакала маці і вячэра. Нічога ён ня ўзяўся есьці, толькі са злосьці піхнуў на століку талерку. Зазьвінела фарфура. Рассыпа- ліся піражкі.

Бомкнуўся ў ложак.

Доўга стаяла над ім перакошаная, скрыжаваўшая рукі маці і ўз- дыхала. Потым ціханька зашлёпала ў бакоўку.

Узяў са століка сьвежую, прынесеную газэту, доўга круціў яе, углядаўся, качаўся на ложку. Адзін стаўбец проста прыкаваў яго:

Брыгада ў колгас.

Фабрыка „Гэрой Працы“ пасылае брыгаду рабочых у колгас „Чырвоны Араты" на дапамогу па ўпарадкаваньню ўсяго пасеву і ўсяе сыстэмы працы у колгасе.

У брыгадзе 12 чалавек.

А, Ганушчанка.

„Можа прыедзе Крук“, разважаў Косьця. I зноў ён мяне нага- няе. Няма спакою... няма. 1 Вера напэўне будзе... Чорт, куды ад іх уцячы! Доўга круціў сяна ложку Мігуцкі. Ня спаў аж за поўнач. Мер- каваў, як вырабіцца з гэтага становішча. Бацькі вінаваты!.. цяпер ня- ма ведама, што рабіць... Пятрок... парубак раскрые ўсе, Ды іўсе яны ня лепшыя.

10


КАЛАНДРЫ

Млела ноч. У запечку трашчэлі цвыркачы.


  • Ні на добрае гэта!—думаў Мігуцкі. — Так старыя гавораць. Ванька, гэты чорт, ён мяне загубіць.

I ў вакне, здалося яму, расплываецца шырокі грубы Ванькаў твар, расьце, хмурыцца на яго, паўзуць доўгія рукі ад вакна ажно да ложку і доўгія пальцы вось-вось ціснуць за шыю...

  • Ай-ай!—ускрыквае Косьця і адрывае паветра ад шыі.—Пусьці

  • Чаго ты... чаго, сынок?—зашлёпала маці.

  • Месяц... месяц сьвеціць... здалося... ідзі! Сьпі!

Моцна ўзьнімаліся грудзі, расхіналі каўнер белае сарочкі, дры- жэла у ваччу.

Доўга калаціуся Мігуцкі. А за вакном іграла чэрвенськая ноч, сьпявалі далёка начлежнікі, зрэдку раўлі каровы.



Андрэй Ганушчанка бегаў па рольным аддзяленьні. Яго сівая, рэдзенькая бародка зусім гублялася ў клубкох пары. Куртка і штаны былі запырсканы цэлюлознаю масаю. Ён бегаў ад адных да другіх ролаў, а больш усяго затрымоўваўся каля ролаў, што гатавалі цэлю- лозу да шостае машыны.

—Чорт яе знае, што такое?.. ніяк разгадаць немагу! Ён чэрпаў тры- мая пальцамі белую масу з катла, ціскаў, разрываў яе, нюхаў і гля- дзеў на сьвятло.—Здаецца і нічога няма, а ірвецца.—Ён паглядзеў на Архіпава. Той стаяў, круціў мяшалкаю ў роле, падкідваў рукамі ў кацёл кавалкі імпортнае цэлюлёзы і, здавалася, пільна сачыў за про- цэсам варкі.

На зьдзіўленьне Ганушчанкі ён таксама адказаў зьдзіўленьнем.


  • Ня ведаю, што і робіцца?.. і ўзяўся рукою за бок. Так ужо гляджу... каб і роўна падаць, каб у свой час і адкруціць вінцель... а ўсё роўна нічога.

  • Ты, браце, мой глядзі тут, а я прашалындаю да лябаранта. Ганушчанка зачэрпнуў кубкам белае масы.

Калі па сходках спускаўся Ганушчанка ўніз, у ляборанцкую, па- глядзеўшы на Архіпава, можна было заўважыць, што ён каршуном нраводзіў Ганушчанкаву сьніну, і ў самога крыху калаціліся рукі.

  • Чо-р-р-та знойдзеш!—шаптаў ён сабе ў вусы.—Я цяпер пад- сыплю. I ён выняў з кішэні два белыя пакугіачкі і разам з цэлюлё- зай шургануў няпрыкметна ў рол. Узьняліся невялікія пузыры. Архі- паў усьміхнуўся.

3 шостае машыны прыляцеў на гару да ролаў старэйшы майстар і падняў цэлы вэрхал. Ён падбег блізка да Архіпава і злосна кры- чаў, грукаючы кулакамі па тоўстым беразе катла:

  • Чаму ты так даеш?.. сілы няма!... ірвецца! Чаго глядзіш ты, смоўж пракляты!

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка