'Гарас Хадкевіч. Сьмллей, таварыш ( верш)




старонка14/18
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.54 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

118

119


1

ЦІШКА ГАРТНЫ

  • Кавалі гатовы пераняць сьцяг ад сьлясарнага цэху!-падба- дзёрыў Шумкін-

  • Будам як мага біцца за яго!—зэверыў Гальмерын.

Яго падтрымала трое кавалёў, з кляшчамі ў руках падбегшых

да сэкратара партколектыву.

  • Наша комуна дала цьвёрдае абяцаньне!—пахваліўся Яхнэс- старшы.

  • Ды і наша брыгада ўзадзе не астанецца,—дадаў комсамолец Зеркальнік.

У іх шчырыя завярэньні паспрабаваў уліць струйку ахало- джаньня інструмантальшчык Пяшкоў, але яго ўсе, як адзін, рашуча асадзілі.

  • Даволі, браце. Ведаем твае разважаньні, ведаем. Яшчэ нядаўначка ты выхвальваў пераважнасьць капіталістычнага гаспада- раньня ў вытворстве... Заткніся.

  • Ты ізноў старое? Э-э-х! Я ўжо сам сябе прабраў за гэта. Пяшкоў адышоў да варштату.

Пляпавік з сэкратаром цэх'ячэйкі правялі Шумкіна да варот

Цэху.


Вышаўшы з заводу, Прахор адышоўся на паўганоў ад яго ага- роджы і сныніўся на тым самым месцы, на якім стаяў і раніцою, ды абярнуўся да заводу.

Зьлітае ў адно сьвятло ліхтароў і промін з ліцейні абдымала шырокім прасьцірадлам вычварныя сылуэты заводзкіх карпусоў. Незмаўканая, зычная музыка працы гучэла зазыўным, уздымным маршам. У яе тонах адчувалася моцная сіла пераможнага наступу і палкае ўвсрра ў плённыя дасягненьні.

Шумкін усёй істотаю аддаваўся прагнай асалодзе ад яе зыкаў і перапеваў, заварожна гледзячы ў палымнеючыя кароны агню.

За паўгода працы на „Барацьбіту“ ён цалкам зросься з яе бур- лівымі жалезнымі разгонамі, увабраў у сябе дух яе мэталёвай моцы і цьвёрдасьць яе закалу. Тыя моманты, калі ён пераступіў заводзкія вароты, аставаліся дзесьці далёка-далёка назадзе, у месцы, дзе кан- чалася праца на фабрыцы лёгкай прамьісловасьці. Як усё-ткі апошняя розьніцца ад „Барацьбіта"!

У сэкратаровай галаве, перадумаўшай за дзень сотні розных плянаў, прапусьціўшай гібель комбінацый, знаходзілі месца новыя меркаваньні, выразныя, як іскры ў цямне, і сьвежыя, як раньняя раса. Ііад сылуэтамі заводзкіх карпусоў маляваліся яскравыя абрысы

120


НАПЕВЫ СЫРЭН

трэцяга году пяцігодкі. Яны паўставалі ў яго думках густымі графі- камі буйных лічбаў, упарта, з месяца ў месяц павялічальнымі. Слупок пры слупку, зрастаючыся ў выніковыя сумы, лічбы ўпіра- ліся ў паасобныя цахі стопроцантнымі дасягненьнямі. Наўсьцяж трэцьцяга году пяцігодкі, акрэсьленымі ўступамі, лікам дванаццаць. расьлі памесячныя выкананьні дадзеных наметак. Заданьні асобнага ўдарнага кварталу, за якія канчалася бойка, астануцца далёка пазадзе перад узятым ростам на трэці рашаючы год...

У рабочым колектыве заводу захаваны нявычарпаныя крыніцы творчай энэргіі і бальшавіцкіх гіарываньняў. Перад ім прайшоў

шэраг яскравых выпадкаў, якія прыгожа адмячаюць непарывальны ўзрост рабочага энтузіязму. Ці-ж не „Барацьбіт" першым засьведчыў ЦК КП(б)Б свае посьпехі ў другім годзе пяцігодкі? Ці старонкі

цэнтральных газэт не аб ім разносілі весткі па ўсёй БССР, як аб першым, што ўключыўся ў конкурс на лепшае прадпрыемства? А пераходны сьцяг ЦК КП(б)Б?..

Заўтра...

Двое прахожых, абмінаючы, штурханулі Прахора і спіхнулі

ў сьнег.

  • Што за нахабнасьць! Або нельга па-людзку абыйсьці?—

вылаяўся ён.

  • Убачай, таварыш, мы несхаця,—даняслося ў адказ.

І ў прагучэўшых словах Шумкін улавіў сіпаваты голас Вахурава

  • Вахураў? Цьфу, няўжо то ён?

Але яго вокліч адбіўся халодным скрыпам аддальваных крокаў

Шумкін пашоў усьлед, успомніўшы, што яго чакае дваццаці няцітысячнік Ліпец і... Ганна.

Ніяк ня спраўдзіш абяцаньня".

  • Таварыш Шумкін!—звалі з-пад рогу дому, які ён абмінаў.

  • Вахураў, не палохайся... Выбачай, што незнарок цябе штур- ханулі... Ты мяне клікаў?

  • Адкуль?

  • 3 заводу, бачыш... У ліцейным цаху рэбяты падкачалі.

  • Нну-у?—абярнуўся Прахор усей істогаю ў пытаньне.

  • Так, так... Растаропнасьць, а мо‘ і злачынства таго-ж Пры- пеця... Зблытаў гілян усяе работы і гразіла астацца без засыпкі ў вагранкі... Комсамольцы выратавалі становішча... Хлопцы штурма- вым парадкам напоўнілі вагранкі, апрасталі формы і...

  • Абышлося?

  • Усё добра... Але гэтага рвача... Яго ўплыў на другіх...

121


ЦІШКА ГАРТНЫ

  • Яснае дзела...

  • Справяцца... цяпер справяцца...

  • Як з прапрацоўкаю сустрэчнага?

  • Ідзе,

  • Ты мне заўтра дасі лічбы па-бляшанаму.

  • Ладна... Ах, куды-ж я зайшоў! Да трох кілёмэтраў яшчэ дадаў адзін. Ву-унь!

Вахураў ткнуў пальцам у цёмную далячынь, адкуль на іх гля- дзелі міглівыя вочы аганькоў.

Яны разышліся.

{Канец у наступным нумары)

122


БЕЛАППАЎЦЫ НА



X ЗЬЕЗЬДЗЕ САВЕТАУ

Рапарт X зьезду

К вечару 25 лютага пісьменьнікі вылучылі ў склад дэлегацыі сваіх прадстаўнікоў: Я. Ліманоўскага, П. Галавача, А. Александ- ровіча, М. Хведаровіча, П, Броўку, 1л. Барашку (БелАПП), І. Харыка (Яўрэйск. Сэкцыя БелАПП), М. Мысьлінскага (польская сэкцыя БелАПП), М. Чарота і В. Сташэўскага (Полымя), К. Кра- піву і К. Чорнага (Узвышша) і Л. Бэндэ (БелЛАЧАФ).

Увечары, на сходзе дэлегацыі, які адбыўся ў Доме пісьмекьніка старшынёю дэлегацыі быў абраны тав. Ліманоўскі. Яму даручана выступаць з прамовай.

Але ў рапарце зьезду гіісьменьнікі ня могуць абмежавацца аднэй толькі прамовай. Яны павінны вітаць зьезд сваёй творчасьцю, твор- часьцю паказаць сваю адданасьць соцыялістычнаму будаўніцтву, творчасьцю паказаць сугучча сучаснай савецкай літаратуры ў агуль- ным маршы соцыялістычнага наступу пролетарыяту.

Дэлегацыя вырашае наладзіць дэмонстрацыю сваёй творчасьці— баявое літаратурнае выступленьне з трыбуны зьезду.

Упяршыню сёньня, 25 лютага, пісьменьнікі вітаюць- гаспадара краіны, Зьезд саветаў. У выступленьні мы пакажам творчы рост пролетарскай і сялянска-колгаснай літаратуры ў БССР, у выступ- леньні мы пакажам нашы посьпехі ў барацьбе з агентамі фашызму, нацыянал-дэмократамі, якія на працягу ўсяе свае шкодніцкае дзей- насьці ў БССР імкнуліся Давесьці сваю „тэорыю“ аб немажлівасьці стварэньня ў БССР пролетарскай літаратуры.

Вялікі, асьветлены ілюмінацыяй Дом культуры. Праверка пра- пускоў—і мы ў залі. Дакладчык яшчэ ня скончыў свае прамовы аб стане прамысловасьці ў БССР. Тав. Грысевіч (дакладчык) ня можа ўмясьціць у рэглямэнтаваны зьездам час свае прамовы ўсіх тых дасягненьняу у галіне прамысловасьці, якія мае на сёньняшні дзень пролетарыят Савецкай Беларусі, і, ён вызначаючы задачы ў галіне прамысловасьці, просіць зьезд даць яму яшчэ некалькі хвілін.

Разам з намі прышлі вітаць зьезд інжынэры, рабочыя, колгась- нікі, студэнты.

#

123


РАПАРТ X ЗЬЕЗДУ

Мы пісьменьнікі, павінны сваім выступленьнем завяршыць паеяджэньне.

Воплескамі сустракаецца зьездам паведамленьне:

  • Пісьменьнікі прышлі вітаць зьезд!

I мы паміж крэслаў прэзыдыуму ідзем да трыбуны.

Горача прымаюць дэлегаты зьезду пісьменьнікаў. Старшыня зьезду дае слова т. Ліманоўскаму, старшыні пісьменьніцкай дэле- гацыі. Тав. Ліманоўскі напружвае голас і, крыху нэрвуючыся, сыш- шаючыся, расказвае пра асноўныя этапы змаганьня, посьпехі і стано- вішча на літаратурным фронце ў БССР.

  • Мы кажам зьезду, што той сыгнал агульнага наступу на фронце гаспадарчым, на фронце політычным, на фронце культурным, які падасьць зьезд, гэты штурм пролетарекіх колён мы ўсімі сіламі, усімі сродкамі мастацкай літаратуры будзем падтрымліваць, у гэтым наступе будзем удзельнічаць!

Прэзыдыум, зьезд пільна прыслухоўеаюцца да выступленьня пісьменьнікаў.

Александровіч... Хведаровіч... Харык... Крапіва... Мысьлінскі... Броўка... Чарот...

Кожнае імя сустракаецца воплескамі ў залі. Александровіч чытае „Поэму імя вызваленьня", Хведаровіч—індустрыяльны верш мТорф“, Харык — „Сталінстан“, Крапіва — „Другую балыпавіцкую вясну“, Мысьлінскі—гэроіку змаганьня за саветы, Броўка—поэму „Гады, як шторм“, Міхась Чарот—свой прысуд над контррэволю- цыйнымі нацыянал-дэмократамі.

Адказнае слова ад імя зьезду сказаў т. Будзінскі.

  • Асноўнае ядро савецкай інтэлігенцыі з намі!—чырвонай ніткай праходзіла праз усю прамову т. Будзінскага.

I

Так! Савецкія пісьменьнікі БССР, ачысьціўшы свае шэрагі ад агентаў нацыянал-дэмократызму, разам з сваім правадыром, Ленінскай партыяй, разам з пролетарыятам, разам з колгасьнікамі і бядняцка- серадняцкім сялянствам удзельнічаюць у агульным наступе баявых колён за перамогу соцыялізму, за абароназдольнасьць краіны, за соцыялістычную рэконструкцыю сродкаў вытворчасьці і саміх гэрояў, ударнікаў соцыялістычных фабрык і колгасных нрасторных палёў.

Іл. Барашка




Прамова т. Ліманоўскага



Дэлегацыя пісьменыіікаў, якая прадстаў- ляе Беларускую асоцыяцыю пролетарскіх пісьменьнікаў, яўрэйскую і польскую сэк- цыі БелАПП, беларускае літаратурнае аб‘- яднаныіе „Узвышша" і Беларускае літара- турнае аб'яднаньне .Полымя", шчыра вітае дзесяты ўсебеларускі зьезд саветаў. (Во- плескі).

Год за годам пролетарьіят, пад кіраўніц- твам Комуністычнае паріыі, забясьпечыўшы саюз з бядняцка-серадняцкімі пластамі вёскі, адваёўвае ўсё новыя і новыя позыцыі на фронце соцыялістычнага будаўніцтва. За гэтыя гады таксама адбываліся бойкі і ў беларускай літаратуры, адбывалася завая- ваньне ўсё новых і новых позыцын яе про- летарскім сэктарам.

Беларуская пролетарская літаратура прай- шла этап змаганьня з сваім асноўным вора- гам беларускім нацыянал-дэмократызмам. Беларускі нацыянал-дэмократызм, замацоў- ваючы своіі уплыў у культурных установіх, асаблівую ўвагу зьвяртаў на беларускую лігаратуру. Праўда, нацыянал-дэмократы ў сэнсе тьорчасьці, у сэнсе літарагурнай про- дукцыі багата ня далі. Яны болыд гавары- лі аб гэтай продукцыі. Грыоаедаўскі гэрой Рэпецілаў, прадстаўнік бяспрыццыпных політыканаў, гаварыў: „Шумнм, братец, шу- мнм“. Нешта падобнае наглядалі мы і ў бе- ларускіх нацдэмаў. Варга аднаму з іх напі- саць самую звычайную літаратурную рэч, як дзеслтак нацдэмаўскіх крытыкаў пачы- наюць падымаць навокал гэтае рэчы цэлы шум: „шго за стыль, што за мова, шго за прыгожасьць, што за дасягненьне белару- скай літаратуры"- Рабілася гэта, каб ства- рыць уражаньне, што пібыта нацдэмы са- праўды адыгрываюць вялікую ролю ў бела- рускай літаратуры. Калі падыйсьці да гэтае творчасьці з пункту гледжаньня карысьці яе для сацыялістьічнага будаўніцгва, калі паглядзець, што-ж сапраўды далі карыснага для нас нацдэмы, гаворачы аб лёялыіасьці да савецкай улады, аб жаданыіі працаваць на карысьць працоўных, дык у гэтым сэнсе літаратурная продукцыя нацдэмаў зусім ні- кчэмная. Прыкрываючыся савецкай лёяль- насьцю, гірыкрываючыся размовай аб бела- рускай*т:амабытнасьці, аб беларускім наро- дзе, падмяняючы сапраўдныя дасягненьні

беларускай пролетарскай і савецкай літара- туры нацдэмаўскай творчасьцю, узьнімаю- чы штучную рэкляму вакол гэтае твор- часьці, купка нацдэмаў, пад гэткай засло- най, пад гэткай маскай праводзіла сваю злачынную контррэвалюцыйную дзейнасьць. 1 калі рукамі пролетарскай дыктатуры быў вырваны найбольш сакавіты куст нацдэмаў- скай расьліны, дык усе ўбачылі, што ка- рэньні гэтай расьліны, ня маючы прыкрыць- ця, ня маючы прыгожай вопраткі, зусім ін- шыя, зусім не такія, як верхняя частка. Усе бачылі, што карэныіі гэтай расьліны—гэта кулацкія паўстаньні, інгэрвэнцыя, блёк з фа- шыстаўскай Польшчай, Беларусь з адноў- леным буржуазным ладам, Беларусь—колё- нія Заходняэўропейскага фашызму.

Туды вялі нацдэмаўскія дарожкі.

Неабходна адзначыць, што ў асноўным беларуская літаратура здарова, што ў асноў- ным яна не хварэе на гэтую наццэмаўскую хваробу, што нацдэмаўская купка людзей, якая шмат шумела, зьяўляецца нікчэмнай часткай у беларускай лігарагуры.

Да таго часу. каіі нацыянал-дэмакра- тызм, па сваёй актыўнасьці, дасягнуў най- вышэііша ступені (1929 г.),— да гэтага часу значна усрос і замацаваўся асноўны рашаючы сэктар у беларускай літаратуры — проле гарскі сэктар. Мы маем стварэньне Беларускай асоцыяцыі пролетарскіх пісь- меньн каў, якая, аб‘яднаўшы беларускіх, яў- рэйскіх, польскіх, літоўскіх, латыскіх і ча- сткова расійскіх пролетарскіх пісьменьнікаў, уключылася ва ўсесаюзнае аб‘яднаныіе Асо- цыяцыі пролетарскіх пісьменьнікаў. БелАПП, парваўшы рамкі вузкае самабытнасьці і на цыянальнае абмяжаванасьці, атрымала магчы- масьць выступаць перад працоўнымі СССР ад імя беларускае літаратуры, а нчдаўна, у лістападзе 1930 г., на конфэрэішыі міжна- роднай рэвалюцыйнай літаратуры ўХаркаве, ўключыушыся разам з усесаюзным аб‘яд- наньнем ў міжнародны пролетарскі рэво- люцыйны літаратурны рух, мы мелі магчы- масьць нрамаўляць праз конфэрэнцыю да міжнароднага пролетарыяту.

Адбываўся за гэтыя гады і творчы рост. Дасягненьні беларускай пролетарскай і са- вецкай літаратуры значна перакрылі той нацыянал-дэмократычны прарыў, які меў

125

ПРАМОВА Т. ЛІМАНОЎСКАГА



'

ПРАМОВА Т. ЛІМАНОУСКАГА

месца ў беларускай літаратуры. Мы маем вялікую творчую і грамадзкую актыўнасьць у шэрагах пролетарскай літаратуры нац- меншасьцяй. Такія сэкцыі БелАПГГа, як яў- рэйская і польская, увабралі ў свае шэрагі лепшыя сілы яўрэйскай і польскай літара- туры.

Аднак, неабходна адзначыць, што, ня гле- дзячы на такія значныя дасягненьні, мы ма- ем пэўнае адставаньне літаратуры. У нашы дні, калі вядзецца рашучы наступ пролета- рыяту на рэшткі капіталістычных элемэн- таў у нашай краіне калі разгортваюцца ўдарныя тэмпы, соцспаборніцтва, калі, пера- магаючы цяжкасьці, пролетарыят змагаецца за выкананьне прамфінпляну трэцяга рашаю- чага году пяцігодкі, калі асноўныя бядняцка- серадняцкія пласты вёскі шырока разгорт- ваюць колектывізацыю, перабудову старой вёскі на соцыялістычны лад, калі адбываец- ца змаганьне за будаўніцтва соцыялізму ў нашай краіке,—наша літаратура яшчэ ад- стае. Наша літаратура, якая павінна актыў- на дапамагаць справе соцыялістычнага бу- даўніцтва, якая павінна, падвышаючы сваю мастацкую якасьць, абагачваючыся найбольш актуальнай тэматыкай, уплывань на думкі і пачуцьці чытачоў адпаведна з чарговымі задачамі рабочае клясы, яшчэ гэтыя задачы здавальняюча не выконвае. Неабходна на- шай пролетарскай, у першую чаргу, і нао- гул усёй савецкай літаратуры цадцягнуцца да церадавых позыцый змаганьнікаў за со- дыялізм.

I таму пролетарскі сэкгар беларускай лі- таратуры—БелАПП, прыступіўшы да перабу- довы свае працы і творчаасьці, высунуў лёзунг: .Пісьменьнік тварам да вытворчась- ці“, лёзунг, які мае вялікае значэньне для далейшай нашай працы. Пролетарскі пісь- меньнік павінен больш рашуча і актыўна ўключыцца ў гую агульную барацьбу, якую вядуць рабочыя ў горадзе і перадавыя бед- няцка-серадняцкія пласты ў вёсцы за па- будовы соцыялізму. Гэты ўдзел забесьпе- чыць пісьменьнікаў больш пасьпяхова пе- райсьці да новае найбольш актуальнае тэ- матыкі. Перад намі паўстае задача падрых- тоўкі пролетарскіх літаратурных кадраў. Узрастаюць задачы літаратуры 1 яе значэнь- ня ў культурнай рэволюцыі. 3 цяперашнімі кадрамі выканаць гэтыя вялізныя задачы, выканаць ласьпяхова, здавальняюча, бяз прыліву новых кадраў праз пару год будзе нельга. Мы надаем вялікае значэньне працы літаратурных брыгад на прадпрыемгтвах. Мы паставілі сабе задачай стварэньне на прадпрыемствах літаратурных гурткоў. Ад- нэй з найбольш важных задач перад намі стаіць заклік рабочых-ударнікаў у літарату- ру. Рабочы-ўдарнік—цэнтральная фігура со- цыялістычнага будаўніцтва. На глебе агуль- нага культурнага ўздыму рабочае клясы, падвышэньня яе політычнае актыўнасьці мы наглядаем дадатную зьяву, як выступленьне

рабочых-ударнікаў і на фронце літаратуры. Рабочыя-ўдарні іі пішуць высокаякасныя кніжкі аб дасягненышх і недахопах свайго прадпрыемства. Рабочыя-ўдарнікі ўжо ства- раюць літаратурную продукцыю. Рабочыя- ўдарнікі, уліўшыся ў літаратуру, прымуць непасрэдны удзел у стварэньні літаратурных каштоўмасьцяй, дапамогуць забесьпечыць правільны кірунак пролетарскай лігаратуры, дапамогуць разьв цьцю адпаведных тэмпаў у нашай літаратурнай творчасьці.

Зразумела, што правядзеньне гэгых мера- прыемстваў у пролетарскім сэктары літара- туры будзе мець вялікае значэньне і дл і ўсёй савецкай літаратуры, якая, такім чы- нам, скарыстоўваючы вопыт, скарыстоў- ваючы дасягненьні пролетарскага сэктару, таксама ўключыцца больш актыўна ў наша змаганьне за пабудову соцыялізму.

Гіерад нашаіі літаратурай паўстае задача непараўнальна больш, чымся да гэтага часу, аддаваць увагу пытаньню абароназдольцасьці нашае краіны, жыцьцё нашае Чырвонае ар- міі. 3 год ў год па’вялічваецца небясьпека нападу на Савецкі саюз. Справа „Промпар- тыі“ і падзеі на Захадзе пераконваюць нас у гэтым, і трэба, каб не толькі гаспадарчыя і політычна-культурныя сродкі былі скон- цэнтраваны навакол пытаньня абароназдоль- насьці краіны, трэба, каб і наша літаратура, аапаведным чынам, паірыхтоўвала грамадз- кую думку, адпаведным чынам, сваімі срод- камі стварала-б настрой чуйнасьці і пад- рыхтаванасьці да абароны ў шырокіх колах працоўных мас.

Мы павінны адзначыць, шго, дзякуючы выкрыцыію контррэволюцыйнай ролі бела- рускага нацыянал-дэмократызму, а таксама дзякуючы посыіе.чам соцілялістычнага бу- даўніцтва, наглядаецца вялікі зрух ў колах беларускіх савецкіх пісьменьпікаў, зрух ў сэнсе выпраўленьня сваіх памылак і хістань- няў, якія наглядаліся дагэтуль, у сэнсе большага набліжэньня да пролетарскіх по- зыцый у літаратуры, у сэнсе большага ўключэньня сваёй творчасьцю ў соцыялі- стычнае будаўніцтва. Гэты зрух, а таксама ўзмацненьне пролетарскага сэктару ў літа- ратуры, стварае добрую глебу да організа- цыі фэдэрацыі аб'яднаньняў савецкіх пісь- меньнікаў БССР, Мы наглядаем ужо боль- шую спрацаванасьць паміж пролетарскімі і савецкімі пісьменьнікамі. Калі мы ставім пытаньне аб організацыі Федэрацыі, дык, дзякуючы менавіта росту пролетарскага сэктару, мы ўжо ня чуем спрэчак аб тым, хто-ж пераважным уплывам павінен і будзе карыстацца ў фэдэрацыі: нацыянал-дэмо-

краты або пролетарскі сэктар літаратуры. Пыганьне ўжо вырашана канчаткова на ка- рысьць пролетарскага сэктару, на карысьць блізкіх да пролетарыяту савецкіх пісьмень- нікаў. Стварэньне фэдэрацыі мае ўжо пад- ставы для свайго існаваныія і дапаможа хутчэйшай перабудове літаратуры аднавед-

на э задачамі нашых дзён, дапаможа яшча большаму пашырэньню ўплыву пролетар- скае літаратуры.

Перад намі паўстае таксама задача ў блі- жэйшыя дні аформіць організацыю сялянска- колгасных пісьменьнікаў. Задачай гэтай організацыі будзе выхаваньне новых кад- раў сялянска-колгасных пісьменьнікаў, якія цяпер ідуць у літаратуру з нашых саўга- саў, колгасаў, з бядняцка-серадняцкай часткі вёскі. Калі у першыя гады рэволюцыі ў
літаратуру ішлі ў значнай частцы прадстау- нікі заможнага сялянства і беларускай Інтэ- лііенцыі, дык цяпер мы наглядаем якраз прыліў з бядняцка-серадняцкіх пластоў вёскі. Гэта тлумачыцца культурньш ростам, ростам політычнай актыўнасьці гэтых пла- стоў вёскі.

Так адбываецца расстаноўка сіл у беларус- кай літаратуры, перабудова гэтых сіл для ўдзелу ў агульным наступе пролетарыяту. Пытаньне перабудовы, пераходу на ўдар- ныя тэмпы, на новую, больш актуальную, тэматыкў, якая больш дапамагала-б соцыялі- стычнаму будаўніцтву, стаіць цяпер гіерад усімі літаратурнымі аб'яднаньнямі.

Праўда, мы павінны адзначыць, што гэ- тая перабудова адбываецца з цяжкасьцямі.

Нам даводзіцца ісьці па сгромкаму ўздыму, у нас яшчэ малавата сіл. Але мы запэўні- ваем Зьезд, што гэтыя цяжкасьці, гэтыя няроўнасьці 1 перашкоды на нашым шляху мы пераможам. Мы запэўніваем Зьезд, што з большай рашучасьцю будзем выпалываць ў градках беларускай літаратуры гэтае сьмяцьцёвае зелыіе, гэты чартапалох, бела- рускі нацыянал-дэмокрагызм; мы будзем забясьпечваць і дапамагаць новым, маладым пролетарскім усходам. Мы будзем яшчэ з большай актыўнасьцю працаваць над ства- рэньнем такіх літаратурных твораў, якія будуць дапамагаць нашаму соцыялістычнаму будаўніцтву. Мы будзем працаваць з такім разьлікам, каб ня толькі як мага лепш вы- канаць задачы, што пастаўлены перад літа- ратурай, але каб і перавыканаць іх, запоў- ніўшы і тое месца ў беларускай літаратуры, якое было занята ііацыянал-дэмократычнымі элемэнта 1.

Мы кажам Зьезду: той сыгнал агульнага наступу на фронце гаспадарчым, на фронте політычным, на ф'онце культурным, які дасьць Зьезд, гэты штурм пролетарскіх колён мы ўсімі сіламі, усімі сродкамі мас- тацкай літаратуры будзем падтрымліваць, у гэтым наступе будзем удзельнічаць.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка