'Гарас Хадкевіч. Сьмллей, таварыш ( верш)




старонка4/18
Дата канвертавання14.02.2019
Памер3.54 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18

ПЯТРУСЬ БРОЎКА

усе роўныя, а тут дык не! Вось ваша і праўда. І паверыце, браткі,— разважаў Анопрай, што цэлую ноч і адседзілі толькі, каб як-небудзь разьмеркаваць аўчыны.

Цяпер ужо лепш... Анопрай лёгка ўздыхнуў. Але хоць-бы сягоньня? Чулі, як пра кош спрачаюцца... ах, як яшчэ ўсім вучыцца трэба! Ай трэба!..

3 гэтае гутаркі вынікла ідэя. Ванька ўзяўся па вечарох органі- заваць політгурток і займацца з ім да канца работы брыгады. Анопрай радасна прыняў гэта. Верка, нібы крыху абражаная, загарачылася, хуценька загаварыла і, здавалася, калола іх сваімі словамі.


  • А я што, зломак?.. А я не магу дэлегацкі сход наладзіць-!

  • Вось гэта добра!—радаваўся Анопрай.

Яны не заўважылі, як падышлі пад ганак настаўнічынае хаты. Сталі. Было прыемна слухаць, як шапоча лістамі чэрвеньская ноч, як цені шугаюць каля дрэў. Верка абняла Анопрая, паклала яму руку на плячо, інстынктыўна абапёрся на Анопрая Ванька. Тады Анопрай абшчарэпіў абудвых здаровымі чорнымі рукамі і прыгарнуў. Яны радаваліся за жыцьцё.

  • Зробім усё!—заходзілася Верка.

  • Сілы хопіць!—упэўнена гаварыў Анопрай.

Ванька адышоў на паўкроку. Верчына рука ўсё яшчэ ляжала на плячы Анопрая.

Каб яны абярнуліся, дык убачылі-б, як з двара, дзе жыў салдат Ігнась, схаваўшыся за шулам, працінала адлегласьць чорнымі вачыма яго жонка Тэкля.

І калі ўсе ўвайшлі ў сены да настаўніцы, 'Гэкля ўгрунь пабегла ў сваю хату. У яе ад хцівасьці білася сэрца і дрыжэлі ногі.


  • Спаймала!.. сгіаймала!..— шаптала яна сабе.—Вось прыехала гэтая валацуга, ды сумленных мужчын зводзіць... Скажу Аўгіньні,— яна ўспамянула худую Анопраеву жонку. Крыху было злосна на сябе, што яе кульгавага Ігнася ніхто ўжо не цягне, і ён апрыкрыў дома.

Раніцой, ледзь сонца лізнула яшчэ халоднымі, чырвонымі пра- меньнямі шыбы, Анопрай грукаў у вакно.

  • Уставайце!.. уставайце!

Убачыў, што заварушыліся на ложку Ванька з Вераю, ціханька ўеьміхнуўся ў доўгія вусы і сказаў:

  • Да мяне ідзеце!

Было чуваць, як зашамацелі яго боты па мокрым пяску.

Ванька хутка ўскочыў у чорныя вільготныя боты і паСег да качарэжніка. Схапіў кварту вады, паліваў на рукі над цэбрам, вясёла пырскаючы еьветльші цурочкамі, цёр свой чырвоны твар.



82


КАЛАНДРЫ

Падбегла Вера, моцна ўдарыла яго па тоўстым аагарэлым карку. Ён абярнуўся, засьмяяўся, але знарок скрывіў вусны. паказваючы, што яму нібы балюча.

  • 1ш. недачэпа які,—жартавала Вера і выхапіла ў яго кварту з рук. 'Гады яны закружыліся па хаце, абудвы здаровыя, поўныя энэргіі. Вера забылася, што з яе рук шырока нлёскаецца вада па хаце. І толькі калі адзін струмень вады ўпаў на твар соннае настаў- ніцы, і тая са сну дзіка закрычала, яна вінавата стала перад Ленкай. Настаўніца ачухаўшыся папрасіла Ваньку адвярнуцца і жвава ўско- чыла з лавы-

Праз колькі хвілін усе сядзелі ў Анопрая. У таго на зэдліку сядзела яшчэ некалькі чалавек, а сам Анонрай здарова шугаў шчавель з глінянае міскі. На ілбу ў яго выступіў пот. Трашчэлі сківіцы. Ён прасіў усіх на сьняданьне, але тыя адмаўляліся. Казалі, што ня хочуць. Толькі Вера раптоўна сханіла лыжку і пачала смачна есьці. Аўгіньня скоса паглядала на яе. Яшчэ цяпер пяклі ёй грудзі дакорлівыя словы Тэклі каля студні:

  • Сядзі... сядзі, а Анопрай з кароткаспаднічкай гуляе... На чорта ты яму!

Аўгіньні хацелася ўзяць гэту місу са шчаўлем і выліць на беля- вую Верчыну галаву, але стрымоўвала сябе, бо было много людзей.

Анопрай, смачна аблізаўшы лыжку, паклаў яе на столік.



  • Дык вось браткі!—ён нахмурыў калматыя бровы.—Пойдзем зараз да Прытыкі і Мігуцкага. А тп чаго добрага дазнаюцца і спла- вяць усё. Яны такія!

3 зэдліку ўстаў член сельсавету, колгасьнік Аўдзей, і, паглядзеўшы на сваю пашарпаную кардонку з паперамі. запэўніў:

  • Усё запішам! Такія ім аз-букі падвядзем!

  • Толькі глядзець добра,—папярэджваў Анопрай.

Прышлі да першага, да Прытыкі. У таго была шырока расчынена брама. На двары старэйшы сын з парабкам наклалалі гной на воз. Відно вазілі на папар

Малады Прытыка выпусьціў з рук вілкі і стаяў з расчыненымі вачыма. І калі салдат Ігнась, грукаючы дзеравяшкаю па каменьнях надышоў да ганку і гіронічна прывітаўся:



  • Дзінь добры, ягомосьці!..

Той маўчаў.

Увайшлі ў хату. Стары Прытыка, нэрвова расчэсваючы частым грабянём шырокую рыжую бараду, адарваўся ад кніжкі. Потым уба- чылі, што ў яго на століку ляжала расчыненае эвангельле.

Аўдзей сеў на столік, разгарнуў кардонку і паведаміў, што прышлі апісваць. Анопрай, Ванька і Вера сядзелі на лаве. Толькі Ігнась чыкільгаў па хаце, глядзеў і зайздросьціў, чаму ў яго не


ПЯТРУСЬ БРОУКА

ляжыць такая роўная падлога, не давялося-б яму гэтак «удравацца ў хадзьбе дома па карабачаных, дзюравых, гнілых дошках.

Прытыка маўчаў. Твар яго выцягнуўся, відаць было, як хадзілі ў яго грудзі пад белаю кашуляю, як краталася рыжая барада, але знарок ціха, спагадліва ён пачаў гутарку:



  • Завошта-ж, таварышы? Ці я які злодзей, ці што? Здаецца-ж такі, як і ўсе суседзі!

  • Ты горш злодзея... далжон я вам сказаць,—як з пяруна ўдарыў Ігнась і яшчэ хутчэй загрукаў па падлозе, успамінаючы, як Прытыка забіў у гаросе яго астатняе парася.

  • Пакінь, Ігнась. тут справа сур'ёзная,—супакойваў яго Анопрай.

І калі Аўдзей сказаў, што гэта робіцца воляю ўсіх працоўных,

непамерна выстаўляючы пры гэтым сваё ўменьне гаварыць, калі Верка. ня вытрымаўшы, выналіла. што прышоў канец крывапіўцам, і пры гэтым вачыма, што стрэламі, прабіла Прытыку, а кульгавы Ігнась вынес на верх усю сваю абразу на Прытыку за доўгае сусед- няе жыцьцё, Прытыка ўбачыў, што ласкаю тут ня возьмеш, што гзтыя хоць і суседзі, але яны другое крыві і што гэта беспаваротна, ен ухапіўся за грудзі і дзіка, як зьвер. загаласіў:



  • Душыць!.. душыць, прышлі душагубы! Ніякай літасьці! Пярун на вас!

Ён кінуўся грудзьмі на ложак і пачаў драпаць па ім вялікімі здаровымі пазногцяяі.

Ля дзьвярэй стаяў парабак. Ён зьбянтэжыўся і цягіер пакорліва вадзіў вачыма па ўсіх. Ігнась падышоў да яго, узяў за сьвітку.



  • Чаго глядзіш? Радувайся, пасабляй нам! Яго вось агледзім!— І ён міргнуў, паказаў на ніцага Прытыку.—А сам да насі

ГІарабак спачатку маўчаў і не кратаўся, але калі пачалі выхо- дзіць з хаты і клікаць гаспадара ў хлявы, ён жыва выбег наперад, падбег і адчыніў вароты ў хляве. Паглядзелі і ўспамянулі, што каровы і сьвіньні на пашы, усьміхнуліся зьнянацку і пайшлі ў сьвіран.

О-го! У яго яшчэ старога жыта на ўсю вёску да каляд! жартаваў Ігнась, гледзячы на поўныя засекі.

Парабак усьміхнуўся і паказаў пальцам на гару. Ванька Крук уекочыў на дошкі, што нагадвалі столь, вясёла зарагатаў адтуль:


  • Тут-жа яшчэ цэлае Інтэнданцтва мяхоў колькі!.. а кунпякоў!..

Пакуль апісвалі і складалі ў клеці, сын Прытыкі сядзеў ўжо

ў Мігуцкіх. Ён папярэджваў пра няшчасьце. Стары Мігуцкі дзякаваў за турботу. Ён заспакойваў сябе тым, што ў яго ўночы баляваў старшыня Сымон Аўтухоў і даў яму паперку, што Мігуцкі вызва- ляецца ад раскулачваньня, бо ў яго парабак быў у гэтым годзе тплькі пятнаццаць дзён




КАЛАНДРЫ

Дзякую: дзякую'—усе цьвярдзіу ён, але калі сын Гірытыкі вышаў на двор, ён выняў са століка акуратна складзенўю паперку пялюбаваўся ёю і беражна паклаў у кішэню.

Цямнела ў вачох ад злосьці. Калаціліся сьцены, прыкра круціліся калёсікі гадзіньніку па сьцяне. Успамянуў Косьцю. Стала цесна ў грудзях. Глядзеў на вакно і ўваччу яму здавалася, што адл'учаецца яго шчыльны частакол ад колгасаўскіх агародаў і цягнецца назад- Захісталася хата. Ён абапёрся на столік. Паўстаў у ваччу пажар- Здавалася, палымнеючая адрына сунецца на яго, ліжа языкамі ягоны твар, смаліць грудзі. Гіраз другое вакно гарэзілася яму, цэліць у галаву бярозавым кастылём Ігнась і крычыць: на што паліў!. на што!..



  • Канец!.. канец!—закрычаў стары Мігуцкі і паваліўся на пад- логу. 3 бакоўкі выбегла старая, ухапілася за грудзі, схапіла конаўку вады, пырснула яму на твар,

  • Ай, дрэнна мне!—стагнаў Мігуцкі.

Старая калаціла яго. Потым глянула ў вакно і ўбачыла, што ад Гірытыкаў ідзе да іх чярада колгасьнікаў, і анямела. Яна толькі мычэла, калаціла старога і паказвала на вакно. Устаў Мігуцкі. Рука, яго ўжо мацала ў кішэні паперку. Паглядзеў,—і яго зьдзівіла, што ўнерадзе ўсіх ідуць Анопрай з Прытыкавым парабкам і нясёла жар- туюць між сабой.

Калі адчыніліся дзьверы і Аўдзей толькі пачаў гутарку пра сьпіс, Мігуцкі выняў акуратна складзеную паперку і крутнуў ёю Аўдзею перад носам. Той проста аслупянеў. Ён моўчкі перадаў паперку Ваньку, а ад таго яна пачала хадзіць па ўсіх руках. Маўчалі і чыталі. Толькі Ігнась, грукаючы кавялой, настойліва патрабаваў, калаціў Ваньку за рукаў.



  • Сказывай, што напісана... чуеш?

  • Аўтухоў адмяніў яго раскулачваньне...

  • Як так?.. як так?—злаваў Ігнась.—Ах п‘яніца такі!..

  • П'яніца прасьпіцца, а дурань ніколі, — спакойна заўважыў Мігуцкі.

Тады злосьць Ігнася пераіішла меру. Ён, здавалася, бачыў цяпер гэтага самага Мігуцкага з агнём каля іх адрыны і ўжо крыкліва пагражаюча кінуў:

  • Маўчы!.. разумнік!.. падпальшчык!..

Спалох перабег сьцюдзёнымі колікамі па сьпіне ў старога Мігуцкага. Ён думаў, што адшукаў кульгавы Ігнась сьляды падпалу. але, убачыўшы нерашучасьць на Анопраевым твары, зачырванеўшыся, кінуўся на Ігнася.

  • Давядзі, падла крывая! Я габе дам за абразу!

Усе стаялі і ня ведалі, што рабіць. Добра ведалі, што грэба цяпер-жа раскулачыць Мігуцкага, але шкодзіла гэтая паперка. Яна




ПЯТРУСЬ БРОЎКА



стаяла сьцякой між імі і Мігуцкім. І цяпер неяк было праз яе пера- ступіць. Ціха па адным вышлі з хаты. Пашлі вуліцаю. Моцна лаяўся і пляваўся Ігнась. Прытыкаў парабак ішоў побач, крыху спахмурнелы- Яму здавалася, што слабнуць лейцы. за канцы якіх ён ухапіўся.

Селі на Анопраевай прызьбе. Доўга спрачаліся. Парашылі, каб Ванька з Вераю счадзілі ў сельсавецкую парт'ячэйку.



  • Узяць іх!.. растак іх!—-хваляваўся Ігнась і злосна пароў кавя- лою ў пясок.

А ад Прытыкаў везьлі ўжо колгасьнікі хлеб і мэблю. Вялікан люстра, што ляжала на возе, захапляючы поўна праменьняў, пускае іх

на колгасныя вокны. Жанкі і дзеці выбягалі на вуліцу.

Ванька Крук і Вера падыходзілі да Прылук. Гарачы дзень сгаміў іх, і яны селі каля невялічкае ручавіны адпачыць. Булькала па камень- чыках вада, перакочваючыся з аднаго на другі, шастала каля берагу сухая ад сонца трава. Яны забіралі поўныя прыгаршчы вады, абда валі ёю гютныя твары. Зелянела поле. Толькі далёка сінеў сасновы гай на ўзгорку. Было ціха і пякотна. Верка цялёпнула босаю нагою па вадзе, сыплючы пырскі на Ваньку. Той адбіваўся, але калі ўбачыў, што едзе фурманка з-пад вёскі, быццам злосна прабурчэў:


  • Пакінь. Вера! Яшчэ скажуць, што вось дзе дзяніняцца!

Вера слухмяна падышла і села насупраць яго. Ванька, успамі-

наючы раніцу, ударыўся у разважаньні:



  • Многа работы тут і цікавае, але цягне мяне ўжо н.а фабрыку.

Як там цяпер? А гэты Мігуцкі Косьця ўсё выкручваецца, гад! Думаў пісаць у ячэйку, што раскулачылі яго, ажно вазьмі!

Вера ўспамінала сябровак Ёй хацелася быць цяпер у кругу іх. Яна слухала Ваньку, а сама, здаецца, была ў сваёй чыстай пакка- мэры, шабуршэла папераю.



  • Скора ўжо і выедзем адсюль!—гаварыла яна 1 ўжо адчувала знаёмы пах фабрычнага двара.

  • А так нраз тыдзень, тодькі трэба яшчэ пасобіць ім добра з культработай.

Праехала фур.манка. На ёй нехта п'яны раскідаў рукі па драбі- нах, цягнуў іклівую песьню:

— Тран-сва-аль... Тра-аа-н-валь 1к.. страна мая!..

якая зьнікала ў пыле. Кіраваў фурманкаю спакойны чорнабароды селянін.


  • Калі гэта скончыцца п‘янства,—разважала Вера;—колькі хва- роб ад яго?—I яна бдіжэй падсела да Ванькі і паклала яму галав\

3<5

I

КАЛАНДРЫ


на плячо. Той гладзіў яе валаеы, глядзеў на чырвоныя вусны. Яму было прыемна сачыць, як адлюстроўваліся белыя хмаркі з неба ў яе сініх вачох, ён туліў Верку бліжэй і цалаваў,

  • А ведаеш, Вера, нам з табою афармляцца трэба.

Яна засьыяялася.

  • Давай дзьве справы зробім!

  • Ну?

  • Ды ў сельсавеце...

Верка ў знак згоды кінула галавой.

У сельсавеце нікога ня было. На ганку сядзела некалькі сялян і нэрвавала. Ды і ня дзіўна, самая прыпарніца, цяпер касіць-бы толькі. Яны ня дружна адказалі на прывітаньне Ванькі. Толькі, калі Ванька спытаў пра Аўтухова, адразу ўсе загаварылі:



  • Паехаў-жа п‘яны, як сьцелька,—праказаў сівы дзядок, нэр. вова калупаючыся ў барадзе.

  • Каб ён на край сьвету зьехаў!

  • Во абрыду выбралі на сваю галаву!

Тут пасыпалася тысяча праклёнаў. Дзядзькі гаварылі, што яны даўно страцілі ўжо на Аўтухова надзею, што ён цэлымі тыднямі п‘е у кулакоў і патурае ім, а на справы зусім не глядзіць, Чакаюцьвось толькі сэкрагара.

Ванька і Вера ўспамянулі п‘янага за вёскай.

Каля ганку захісталася, віхляючыся на бакі, кульгавая курыца- Яна цяжка перастаўляла ногі.


  • А кыш! Аўтушыха, каб ты згарэла!—жартаваў адзін селянін.

Раззнаёміўшыся, сядзелі з дзядзькамі з паўгадзіны. Разважалі пра

фабрыку і пра колгас. І тады, калі Ванька давёў, што на фабрыцы не такая ўжо лёгкая праца, як ім здаецца, расказаў, як рабочаму даводзіцца цяжка працаваць у іх у трапічным аддзяленьні, яны больш даверліва сталі гаварыць і маляваць сзаё жыцьцё.



  • От і з колгасамі. Каб яно дружна было! Дык яно і нічога,— пачаў адзін. А то, скажам, я выйду касіць яшчэ цёмненьнка, а як у нас Іван, дык толькі пад паўдня выходзіць. Вось і мяркуйся з ім, як хочаш!

Верка гаварыла пра колгас у Забонічах, што там кожнага працу падлічаюць, і таму ніхто ня гультаіць.

  • Вось вазьмецеся толькі дружна вы тут, а мы там на фабрыцы, дык убачыце праз колькі год сябе не пазнае.м.

Так у гутарках няпрыкметна прабегла гадзіна.

Прышоў сэкратар парт'ячэйкі Ткачоў. Ён пазнаў Ваньку і Веру, здорава калаціў ім рукі вітаючыся.



  • Ізноў да нас, добра! Заходзьце ў хату!

37


ПЯТРУСЬ БРОЎКА

Усе пайшлі ў сельсавет. Ткачоў папрасіў Ваньку і Веру крыху перачакаць, а сам узяўся парадкавацца з сялянамі. Адзін за другім падыходзілі яны. выкладалі свае патрэбы і потым, не сьпяшаючыся, разыходзіліся.

Калі 'Гкачоў нызваліўся, Ванька, што сядзеў каля яго, горача тузануў за плячо.



  • Ты ведаеш, што гэта за тыпус Аўтухоў. Прышлі сягоньня раскулачваць Мігуцкага, а ў таго паперка, што няма на гэта права. Падпісана Аўтуховым. А цянер сустрэлі яго п'яным.

Верка хуценька даводзіла Ткачову, як абураны гэтым колгась- нікі. Яна не магла сядзець на адным месцы, бегала каля століка, вочы яе блішчэлі.

Ткачоў нахмурыўся. Было відаць, што яму балюча чуць такую седьсавецкую работу. Ён нэрвова камячыў газэту на століку.



  • Гэтага Аўтухова пара ўжо пад суд. Што ён не вытварае толькі... Я адчуваў, учора дагаварыўся з райкомам, каб зрабіць дадат- ковыя перавыбары. А пра Магуцкага дык так... на прэзыдыуме паста новім і выканаем самі. Толькі скажэце там Аўдзею, каб глядзеў маё- масьці, бо расьцягнуць.

Так доўга гаварылі нра Забонічы. Ткачоў цікавіўся, ці доўга ў іх яшчэ будзе брыгада, і скардзіўся, што дагэтуль ніхто ня прыехаў яшчэ ў іх колгас.

  • Але мы і самі з вусамі, —жартваў ён.

  • Прышоў сэкратар сельсавету. Калі перагаварылі пра ўсё і ўжо сабіраліся разыходзіцца, Ванька крутнуўся ад парогу зноў да стала і ўсьміхаючыся сказаў:

  • Паслухай, браце, разлажы свае кніжкі!

  • Якія?—дзівіўся сэкратар.

Ванька паказаў на Веру. Сэкратар усьміхнуўся, выняў з шуф- ляды загсаўскія к'ніжкі і пачаў дапытваць. Калі адзін за другі.м пры нейкай ўрачыстай цішыні расьпісаліся Ванька і Вера, Ткачоў жартаваў:

  • А дзе-ж гуляць будзем?

  • Па фабрыцыі Прыяжджай!—х:ьмяяўся Ванька.

  • Багаславен Пархвен і ўся сям'я яго!.. пажартаваў сэкратар.

Косьця атрымаў ліст ад бацькоў. Нн перачытваў яго шмат разоў, бегаў па пакоі, рваў на сабе валасы і кусаў вусны.

— Пачакайце-ж, сволачы, не дарую я вам!.. Разбурыць хочаце ўсё, разбуру і я вас,- іпаптаў ён, гледзячы праз вакно на чорны сыдуэт фабрыкі. Яму было гірыкра глядзець на гэтыя высокія шэрыя сьцены, на дым, шго слупам узьнімауся ўгару, на белую пару, што вілася пад стропам.


КАЛАННРЫ


І кал'і надрываўся гудок і зьвінелі ад яго ў вокнах шыбы, Мігуцкі хапаўся рукою за сэрца. Яму здавалася, што сэрца ня вы- трымае і выскачыць з грудзей. Так было горача ў сярэдзіне.

— Каб ён захлынуўся! —злаваўся ён.

Мігуцкі адчуваў, што, калі зьвернуцца з колгасу Ванька з Вераю, яму будзе ня соладка. Гэтыя шэрыя хмурыя сьцены.’за якімі бегаюць і пацеюць сотні людзей, могуць не прапусьціць яго, а яму цяпер больш як калі трэба расхістаць гэтыя сьцены, каб яны праваліліся ў бяздоньне.

Ён убачыў, што па вуліцы спакойна ідзе сівы Ганушчанка і нешта гірыкідвае на гіальцах. Косьця адвярнуўся. Гэты стары быў яму цяпер такім прыкрым і непамысным. Каб не спаткацца з ім, ён вышаў і сьцежкаю праз агароды пайшоў да рэчкі.

Там, лежачы на траве, ён доўга раздумваў, як хутчэй зрабіць што-небудзь такое, каб яно балюча ўдарыла па Ваньку Круку і па Веры, што так воража сустрэлі яго, і па гэтым старым неспакойным Ганушчанку. •

Вечарам у клюбе праводзілася спаборніцтва на лепшую ўдар- ніцу-паккамэрніцу. На сцэне стаялі доўгія сталы, на якіх ляжала шмат пакункаў паперы. Іграў оркестр Была поўная заля жанчын. Старшыня цэхкому адчыніла вечар, і, калі сказала, што спаборніцтва пачынаецца, да столікаў падышло дзевяць паккамэрніц.

Яны, здавалася, не глядзелі на людзей, ня слухалі ыузыкі, а ўсе былі ўзяты ў палон папераю, якая шастала ў іх руках. Ім трэба было ў як мага найкарацейшы час адсартаваць кожнай па роўным пакунку паперы, выбраць і выкінуць глум, падлічыць аркушы.

Анямела заля. Сотні вачэй елі спрытныя рукі паккамэрніц на сцэне. Калі прайшло дзесяць хвілін, музыка змоўкла. Ударншы кінулі работу.- Журы пачало падлічаць, як выканана работа.

І так зноў некалькі чарадоў. У гэтым вечары ня было нічога надуманага, артыстычнага, аднак заля сачыла больш як уважліва. Нішто так ня можа захапіць чалавека, як вялікая рытміка працы.

Пасьля прэм‘явалі лепшых ударніц. Адна за аднэю падыходзілі яны да сцэны, атрымоўвалі скручанае трубачкамі сукно на гарнітуры, хусьцінкі і чаравікі.

Стурыт сядзеў у зале і наглядаў за вечарам. Калі ён бачыў, што некаторая работніца адстае, яму самаму хацелася ускочыць на сцэну і пасобіць ёй. Ён хваляваўся за кожны няўдалы рух у спабор' ніцтве.

Косьця Мігуцкі хадзіў па фойэ і нэрвова круціў папяросу. Ён ня мог спакойна глядзець на гэта дзікае захапленьне залі і адчуваў сябе спакойнай ў баку ад яе. Ён перабіраў у галаве тысячы розных взрыянтаў, якімі можна было-б хоць крыху зьменшыць гэтую шалё- ную радасыіь, гэты дзікі энтузыязм залі.




ПЯТРУСЬ БРОЎКА

Так ён хадзіў адзін, ня гледзячы ні на кога, жывучы толькі сва- імі нар‘яцк]мі пляна.мі. Ён не заўважыў і стрыпянуўся ад нечаканасьці. калі ўбачыў, што да яго ладышоў Курачкін,

  • Што гэта ты зашпацыраваўся тут?

Косьця ўзрадваўся, што ўбачыў Рыгора Мацьвеевіча і, схапіўшы нго за пінжак, пацягнуў на двор.

  • Хадзі... трэба пагаварыць!

Яны вышлі на двор. Пайшлі і селі ў канцы доўгай ліпавай алеі на зэдліку. Было ціха. Толькі з па-за сьцен клюбу нлыў мешаны гам з гукамі оркестру і, здавалася, шастаў густымі кустамі.

Мігуцкі прыхінуўся блізка да Курачкіна і таемна, шэптам ска- заў на вуха:



-— Я думаю.забіць хоць аднаго...

  • Каго?—напалохаўся Курачкін.

  • Абы каго,—гаварыў і дрыжэў Мігуцкі.

  • Навошта гэта?

  • Злосьць!.. злосьцьі—чырванеў Мігуцкі, моцна ўчапіўшыся за сьпінку зэдліка.

Курачкін не на жарты напалохаўся. Ён адчуваў, што гэта можа сансуць усю справу. I ён чуў як выпаўзае з-пад яго зэдлік. Інстынк- гыўна ўскочыў, схапіў Мігуцкага за плечы, павёў, угаварваючы дарогай.

  • Дурань ты! Малады яшчэ... Якая з гэтага карысьць. Ды ця- пер трэба як асьцярожней Архіпаў зноў узяўся за ролы... А Гану- шчанка ня сьпіць.

Але хоць у размовах Мігуцкі пагаджаўся з Курачкіным, у душы ён застаўся ранейшым.

Калі Курачкін разьвітаўся і пайшоў да хаты, Мігуцкі бягом памчаўся, апрануў рабочую блюзу, узяў вялікі рашпіль, засунуў яго пад паліну і пайшоў на фабрыку.

Міліцыянэру, што стаяў у калідоры канторкі, ён сказаў, што ідзе па выкліку Ганушчанкі і, прайшоўшы бегма, узьнімаўся па кру- тых лесьніцах усё вышай і вышай на фабрыку.

Ён узышоў пад самы строп. Там на мэталічных жэрлках вісела шмат тоўсгых ланцугоў.

Мігуцкі нрытуліўся да аднае прагаліны, праз якую спускаўся ланцуг да каландраў і трымаў вялікі жалезны брус для націску паперы. Ён бачыў, ,што каля каландраў тужацца рабочыя, ладуючы вялікія пакункі паперы.

На хвіліну задумаўся. Глядзеў. як стройна вісяць пасы, якзьнізу ідзе аднастайны ўрачысты гул машы'н, як узьнімаецца адтуль цяп- лыня і ад гэтае цнплыні грэецца ў яго бок на цёмных дошках. Рука




КАЛАНДРЫ

ужо слабейтрымала рашпіль, гатовая зусім разьмякнуць і выпусьцідь яго, як ізноў, што нажом, пацяло на сэрцы ўспамінамі пра бацкаў ліст, пра Ваньку і Веру.

Ён зноў паглядзеў на дол. Там усё грудзіліся рабочыя каля каландраў. І ён пазнаў, што гэта такія-ж самыя, што Ванька і Вера, такая-ж цьвёрдая ўпэўненасьць у іх, у іхніх рухах каля машыны, у іх характарах, у гутарцы. І тады яму здалося, што гэта стаяць там Ванька з Вераю, што скрышылі яму ўсё ягонае жыцьцё, і Мігуцкі рашуча ўхапіўся рукою за ланцуг і цьвёрда пачаў вадзіць па ім раш- пілем. Смылела жалеза. Ён мазаў яго маслам, каб яно ня рыпела і глядзеў, як прыемна ўядаюцца зубцы рашпіля ў цьвёрдае жалеза. Мігуцкаму здавалася, што ён піліць шыю Ванькі з Верай, і, больш націскаючы рашпілем, ён моцна трымаўся за ланцуг.

Было горача ў рукі. Здалося, што нешта шаснула ў баку. Ён адскочыў ад' ланцуга, лёг на падлозе і стаіўся. Калі ўбачыў, што гэта проста спадман слыху, зноў насеў на ланцуг.

Паволі пачаў расьціскацца ланцуг, трымаючыся толькі наадным колцы. Потым апошцяя цененькая нітачка жалеза парвалася... Загры- мела ўсё. Ланцуг забразгаў і паляцеў на дол...

Было чуваць, як нешта моцна грукнула на дол, ажно закалацілі- ся сьцены. Зьнізу ляцелі шалёныя крыкі, дзікі лямант:

Ай-ай-ай!.. Каландры!.. каландры!..

Канец друюй насткі.

41


Тарас Хадкевіч

ьмялей, таварыш!

Як гоман неўгамонных шквалаў, чуваць нам працы ўдарны тон сьмялей, таварыш,

мацней, таварыш, сьціскай рукою малаток!

Ня церпіць край марудных рухаў, калі будынак не гатоў.

Хто ля станка свайго марудзіць, злачынца і нядбайнік той

3 жыцьцём

хто справіцца ня ўмее, ня змыў хто з твару брудных плям, той проста кідае каменьне на наш упарты цяжкі шлях.

ідзе той зблытанай сьцяжынкай,

перад мяжой кладзецца ніц, і з вуснаў нізка слоў імжыцца пра адміраючыя дні.

Тым часам, нібы рокат шквалаў, чуваць нам працы ўдарны тон: сьмялей, таварыш,

мацней, тавзрыш, сьціскай рукою малаток!

У барацьбе мьі не згарэлі, ня страцілі запал і кроў.


СЬМЯЛЕЙ ТАВАРЫШ!



Магутнай дружнаю шарэнгай раўняем будаўнічы фронт.

I недаем. што сіл даволі, каб цяжкасьць год перамагчы. бадзёрым сьпевам на прывольлі

ўзарваць зялёны змрок лагчын.

Ідзем. 1 будучыня грае ударнікам паходны марш.

I ніткай сьцелеццэ бяскрайнай шлях пераможны еьветлы наш.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   18


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка