Гародня. Велатурмаршрут. ( Рабочы варыянт велатурмаршрута памяці падзей І асоб 1863-1864гг.)




Дата канвертавання01.02.2017
Памер65.9 Kb.
ГАРОДНЯ. ВЕЛАТУРМАРШРУТ.

( Рабочы варыянт велатурмаршрута памяці падзей і асоб 1863-1864гг.)

Пачатак маршрута на чыгуначным вакзале. Заканчваецца маршрут каля крыжа ў Грандзічах.



-1. Мемарыяльная шыльда на будынку чыгуначнага вакзала ( часова знята). У Гародні былі тры месцы збору паўстанцаў: а) На чыгуначнай станцыі, ад 100 да 150 чалавек (новапабудаваны вакзал з’явіўся пазней, яго маляваў Н. Орда недзе ў 1864-1868г.) на чале з Лявонам Кульчыцкім, (наглядчыкам) начальнікам чыгуначнай станцыі.б) У арцельным доме в.Капліца, каля чыгункі.в) На Брыгіцкім мосце праз чыгунку.

-2. Былы дом Абрэмбскіх.Буйны уласнік. Тытульны саветнік, чыноўнік Гродзенскай палаты дзяржмаёмасці. Суседзі і сябры Э. Арэшкі. Дом належаў яго сыну Максіміліяну, які раней жыў на вул.Купецкай (К.Маркса) у доме Палюты, яму дапамагала Э. Арэшка. Сп.Людамір займаў пасаду касіра рэвалюцыйнай арганізацыі, якую ён прыняў на кватэры ў Мілевіча ў прысутнасці Каліноўскага. За ўдзел у падзеях 1863г. высланы ў Сібір. Вярнуўся ў 70я. гады 19ст. ( вул. Ажэшкі, 19).

-3. Копія драўлянага дому. У доме Ажэшкі(стаяў бліжэй да вуліцы), не раз гасцяваў Ф.Багушэвіч(удзельнік паўстання 1863-1864гг.), а сп.Эліза падказвала яму, што менавіта на беларускай мове Ф.Багушэвіч можа выявіць сябе ва ўсёй сіле таленту... (вул.Ажэшкі, 17).

-4. Вуліца і помнік Ажэшцы. (Э. Паўлоўская, в.Мількаўшчына, 6.6.1841- Гародня, 18.5.1910), польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня 1863 году) ( помнік каля.Гараднічанкі)

-5. Былы акруговы шпіталь.Тут працаваў Язэп Маркевіч, зборшчык падаткаў для Гарадзенскай арганізацыі. У сакавіку 1863 арыштаваны і высланы ў Пермскую губерню. Пазней жыў у Варшаве. Лекар, музыка. Дапамог стаць мастаком і кампазітарам Мікалаю Чурлёнісу. Я.Маркевіча сын перадаў у Гародню альбом з фотаздымкамі людзей звязаных з падзеямі 1863г.(вул.Ажэшкі,9)



-6. Месца Губернатарскага палаца, дзе ў 30-я гады 19ст. была рэзідэнцыя “Мураўёўва-вешальніка” і тут ён атрымаў сваю мянушку. Пазней, у 60-я гады па яго загадзе былі спалены вёскі : Явараўка пад Беластокам, Ібяны ў Ковенскай губерні, Шчукі ў Гродзенскім павеце, шляхецкія ваколіцы Сяргейчыкі, Штукіны, мястэчка Семяцічы. Сотні сем’яў былі выселяны з вёсак за падтрымку паўстанцаў (пл. Тузенгаўза, на месцы былога помніка Сталіну і Леніну).

-7. Былы дом гарадзенскага губернскага праўлення,( Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна). Тут захоўваюцца ўнікальныя справы 1863-1864гг.з “архіву Мураў’ёва”. У тыя гады тут працавалі Э.Заблоцкі, А.Баяроўскі. У будынку была губернская друкарня “Гродзенскія губернскія ведамасці”. Рэдактара газеты Яна Штарка падазравалі ў друкаванні “Мужыцкай праўды”( пл. Тызенгаўза, 2).

-8. Магчымае месца, дзе былі дамы Урублеўскіх (ворганы кіравання Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыяй), дзе жыў сакратар паўстанцаў Зыгмунт Урублеўскі ( насупраць аблвыканкама).

-9. “Гатэль Ромера”,”Гатэль паўстанцаў”. Будынак былога дома і гатэля маршалка шляхты Гродзенскага павета С. Ромера, дзе адбываліся сустрэчы членаў Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. У сакавіку 1863г. быў сход па размеркаванні падаткаў на памешчыкаў павету (10% збор ад чыстага прыбытку) пад кіраўніцтвам С.Солтана.(прысутнічалі-К.Каліноўскі, Ф. Юндзіл, Камінскі,Ф. Багатка, князь Чацвярцінскі, Э.Заблоцкі,С.Ромер, Э.Рэдых, Вайсятыч, К.Дашкевіч, С.Сільвестровіч). Магчыма дом наведваў і Н. Орда, які пазней адлюстраваў будынак на сваіх малюнках. С. Ромера саслалі ў Томскую губерню і канфіскавалі маёмасць, у тым ліку в. Губінка (вул. Савецкая, 23).

-10. Былы прытулак для ўбогіх пры кляштары Св.Духа, якому дапамагала Віленскае таварыства дабрачыннасці. Іх абвінавацілі ў дапамозе паўстанцам 1863г і канфіскавалі будынак. Сёння Ленінскі райвыканкам (вул. Савецкая,14).

-11. Былы дом Фукса, дзе бываў К.Каліноўскі. Тут адбываліся патаемныя сустрэчы кіраўнікоў арганізацыі на арандаванай кватэры сакратара паўстанцкага цывільнага начальніка Ільдэфонса Мілевіча, землямера, чыноўніка.Тут жыў чыноўнік Ігнат Геніуш, начальнік ваяводскага бюро і 30 гадовы Станіслаў Сільвестровіч(пасля Дэрпцкага ўніверсітэту), які валодаў з братам Казімірам маёнткам Гожа-Пералом і яго зяць Адольф Талочка-захавальнік ваяводскай пячаткі. Тут была і аптэка Л.Каліноўскага, у якой працавалі аптэкарскія вучні-ўдзельнікі сутычкі на чыгуначным вакзале(вул. Савецкая,7).

-12. Будынак былой мужчынскай гімназіі, навучэнцы якой актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні і прыдумалі праект выезду з Гародні. Тут, каля гімназіі (звесткі С. Дразда) прадстаўнік Варшаўскага кіраўніцтва абвінаваціў К.Каліноўскага ў “літоўскім сепаратызме”. Пасля чаго, К. Каліноўскі загадаў выгнаць з Беларусі агентаў Варшаўскага камітэта, а В.Урублеўскі адмовіўся выконваць іх распараджэнні. Пазней улада перайшла да “белых”. Але гэты канфлікт не дае падставаў казаць пра неразуменнне агульнай барацьбы супраць царызму (вул. Савецкая,6).

-13. Пляцоўка каля будынка Аблсафпрофа.Больш 20 гадоў назад кіраўніцтва

горада тагачаснай БССР прыняло рашэнне аб ушанаванні памяці правадыра паўстання К. Каліноўскага шляхам устаноўкі помніка на адной з плошчаў Гародні.



Менавіта тут і было выбрана месца для ўстаноўкі помніка (вул. Савецкая, 4).

-14.Стары Замак і “летні шпіталь” расійскай арміі. Месца зняволення для паўстанцаў.Адсюль высылалі ў Расію, ці вызвалялі. Тут паўстанцы працавалі, чыталі кнігі, часопісы, спявалі патрыятычныя песні.”Летні шпіталь” размяшчаўся ў былых каралеўскіх стайнях каля харальнай сінагогі.

-15. Будынак былога кляштара кармелітаў у 1843г перайшоў да ваеннага ведамства. Тут пасля 1863г. ўтрымліваліся крымінальнікі, пераведзеныя з перапоўненай арыштаванымі паўстанцамі гродзенскай турмы і, жанчыны і дзеці са спаленай войскамі ваколіцы Шчукі (каля Скідзеля), чакаўшыя высылкі ў глыбь імперыі.Сядзелі і паўстанцы Адам Баяроўскі і Конрад Дашкевіч (вул. Маставая, 37)

-16.”Заезжы дом (двор)” на вул.Маставой. У канцы 1863г.тут, увечары, была сустрэча К.Каліноўскага (“Чарне(о)цкага”), акцызнага надзірацеля Станіслава Сангіна, які запрасіў да сябе Ігната Геніуша (Геніюш). На сустрэчы Геніуш далучыўся да рэвалюцыйнай партыі і прыняў пасаду начальніка ваяводскага бюро(займаўся карэспандэнцыяй разам з зяцям Адольфам Талочкам). Кіраўніком над ім быў Э.Заблоцкі.(вул. Маставая, каля былога кляштара кармелітаў)

-17. Кляштар францысканцаў, дзе расійскія ўлады арганізавалі ў будынку арышт святароў, падазраваных ва ўдзеле ў паўстанні (вул. Агародная, 2).

-18. Казармы над Нёманам.(былы тонка-суконны камбінат, зараз прыватныя навучальныя ўстановы, ВНУ і каледж).Тут жылі вайсковыя часткі, якія ўдзельнічалі ў падаўленні паўстання. Сярод іх каля 300 афіцэраў, салдат, казакоў, якія перайшлі на бок паўстанцаў (вул.Маставая).

-19. Бернардзінскі касцёл і Пабернардзінскі кляштар. У касцёле адбылося вянчанне Э. Паўлоўскай з П. Арэшкам. Кляштар быў зачынены ўладамі ў 1853г. Карпусы здавалі пад жыллё.Тут жыў Ю. Руткоўскі, начальнік Гародні пасля арышту Ц. Цеханоўскага, які таксама тут жыў. (вул.Парыжскай камуны, 1).

-20. Чыгуначны мост праз Нёман. У паўстанні прымаў удзел адзін з кіраўнікоў будоўлі маста С. Шпольц. З-за яго ўдзелу ў паўстанні, працы па адбудове стратэгічнага маста для першай чыгункі на Беларусі часова былі прыпынены. Удзел у паўстанні прымалі і іншыя будаўнікі чыгункі (вул. Падольная).

-21. Могілкі.На старых каталіцкіх могілках пахаваныя: Эліза Арэшка, яе муж Станіслаў Нагорскі (удзельнік падзей 1863г.), маці –Відацкая з Каменскіх, брат Ян Відацкі, Любамір Абрэмбскі, Эдвард Засуліч,Уладыслаў Календа, Адам Баяроўскі, ксёнз Шымборскі, пробашчы Гансеўскі , Янушкевіч, Мараўскі (памёр у 1865г) ( вул. Падольная, Прыгарадная).

-22. Панямонь. Былая загарадная рэзідэнцыя апошняга караля С. Панятоўскага. Пазней, у 1862-1864гг. гродзенскім павятовым маршалкам быў Аляксандр кн.Друцкі-Любецкі, а в.Панямонь валодала княгіня Друцкая-Любецкая. Да яе і прыезджалі: Э.Арэшка, удзельнік 1863г. Ф.Багушэвіч, М. Карловіч (на поўдзень ад вул. Белуша).

-23. Месца былога Брыгіцкага моста, адно з планаваных месцаў збору паўстанцаў (вул. К. Маркса, Будзёнага).

-24.Фарны касцёл, дзе 2.11. 1894 адбылося вянчанне Э. Арэшкі з С. Нагорскім. У касцёле ўсталявана шыльда братам Урублеўскім. Зыгмунд Урублеўскі пасля Сібіры стане знакамітым прафесарам у Кракаве ( першы здабыў вадкі кісларод і азот). Эдвард –прафесарам хіміі ў Пецярбурзе (Савецкая плошча, 4).

-25. Дворык паміж “Фарай” і аптэкай. Там на другім паверсе была падпольная канцылярыя, узначальваў яе студэнт Кіеўскага універсітэта, які быў у блізкіх адносінах з Урублеўскім (Савецкая плошча, 4).

-26. Фарная аптэка.У 1863г яе работай кіраваў арандатар Адольф Шміт, які дапамагаў паўстанцам лекамі. Высланы ў Томскую губерню (Савецкая плошча, 4).

-27. Гарадзенская турма. Пасля 1863г была перапоўнена. Тут знаходзіліся арыштаваныя паўстанцы. Каля турмы былі растрэляны некалькі паўстанцаў (вул.Кірава, 1).

-28. Інтэрнат гімназістаў Прушынскага, т. з.”агульныя кватэры”. Тут, сярод гімназістаў, узніклі 2 праекты дзеянняў. Ці невялікімі групамі выйсці з гораду пасля Вялікадня, ці выехаць па чыгунцы ў “поле”. Ініцыятара другога праекту 20-гадовага Аляксандра Букрабу падтрымала большасць гімназістаў. Па звестках В.Шведа інтэрнат знаходзіўся на вул.Кірава. Па звестках А.Вашкевіча на месцы былога млына па вул.Васілька, каля вул.Кірава (вул.Васілька , 9).

-29. Дом на вул.Васілька, дзе верагодна нейкі час жыла Э. Ажэшка. Паэт М. Васілёк жыў у доме № 15, які пазней знеслі ( вул. Васілька, 18).

-30. Вуліца К. Каліноўскага. Кіраўнік паўстання на Беларусі і Ліетуве (пачатак ад гатэля “Беларусь”).

-31. Вуліца В. Урублеўскага, які правеў каля 60 баёў з карнымі атрадамі, быў паранены. Будучы генерал Парыжскай камуны (пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Лашэз).На доме № 32 памятная шыльда

-32. Вуліца Я. Дамброўскага. Польскі, расейскі ды францускі рэвалюцыянер, царскі афіцэр, генерал і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Польшчы, Беларусі і Жамойціі, генерал Парыжскае камуны. 23.05. 1871 году атрымаў цяжкае раненне ў баі і сканаў праз 2 гадзіны ў парыжскай лякарні.

-33. Грандзічы. Вялікі драўляны крыж пры ўездзе ў Грандзічы. Перад паўстанннем, у 1862г. на месцы крыжа былі знойдзены газеты “Мужыцкая праўда”, пакінутыя быццам бы К. Каліноўскім, ці В. Урублеўскім. Па звестках А.Цыхуна, у Грандзічах знайшлі (2 нумар газеты) ў жніўні 1862г. Распаўсюджваў яе жыхар гэтай вёскі Антон Яроцкі. Па звестках С. Дразда, грандзіцкі парабак (мешчанін, звесткі А.Вашкевіча) Мікалай Таўрэль знайшоў “Мужыцкую праўду”каля статуі Св.Іаана перад уваходам з боку Гародні. Па звычцы ён ткнуў газету ў шчыліну перад абразамі. Па звестках А.Вашкевіча газету чыталі жыхары Грандзіч Юзаф Воўк і Антон Яроцкі, якая ў кастрычніку трапіла ў рукі царскім чыноўнікам.Чыноўнік Лясота кваліфікаваў “гэтую справу” як палітычнае антыдзяржаўнае злачынства. За 1862г. выйшла 5 нумароў “Мужыцкай праўды”, пяты нумар- у снежні. У студзені 1863г.-№6 , у ліпені 1863г. –апошні №7. ( 29.05.2013г.) А.Крой.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка