Гімназія №2 г. Наваполацка




Дата канвертавання11.01.2018
Памер116.6 Kb.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму

Наваполацкага выканкама


Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Гімназія № 2 г. Наваполацка”

Праект урока па беларускай мове ў

IX класе
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне”


Валадкевіч Ірына Генадзьеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Наваполацк

2016 год


Тэма ўрока: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне” (IX клас)

Мэта: стварыць на ўроку ўмовы для паўтарэння, сістэматызацыі ведаў, адпрацоўкі ўменняў па тэме “Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне”;

садзейнічаць развіццю лагічнага аналітычнага мыслення, развіццю самакантролю, самаарганізацыі, самааналізу;

выхоўваць паважлівае стаўленне да роднага слова, культуру маўлення.

Лексічная тэма: Афарыстычныя выказванні вядомых людзей.

Тып: урок сістэматызацыі і карэкцыі ведаў.

Абсталяванне: афармленне дошкі (запіс тэмы, эпіграфа ўрока), індывідуальны набор заданняў для кожнага вучня, ліст кантролю і самаацэнкі, заданні ЦТ.

Ход урока:

Эпіграф да ўрока:

Злучнікі – гэта сродкі, якімі думкі злучаюцца. Падобныя яны да цвікоў і клею, якімі часткі такой махіны змацоўваюцца. І чым менш клею і цвікоў бачна, тым лепшы выгляд тыя махіны маюць. Так і слова. Чым менш у ім злучнікаў, тым больш яно грунтоўнае і найпрыгажэйшае.

М.В. Ламаносаў



  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы ўрока.

  3. Вызначэнне мэты і задач урока.

Сёння мы з вамі будзем гаварыць пра бяззлучніавыя сказы. Але перш чым пачаць размову, я хачу спытаць у Вас, хто плануе пасля школы працягнуць адукацыю?

Значыць Вам неабходна будзе здаваць ЦТ па мове. Прапаную пазнаёміцца з некаторымі заданнямі (па статыстыцы 2/3 абітурыентаў не спраўляецца з імі)

А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукропе:

  1. Я прыўзняўся __ здаецца, падасінавік!

  2. Няхай дзіця ўбачыць, адкрые для сябе родныя вобразы прыроды, сваёй зямлі __ тады ў яго сэрца і памяць назаўсёды ўвойдзе і вобраз Радзімы.

  3. Мама, ты вучыла нас __ шануйце працу!

  4. Гэта ўжо былі не ласі __ на паляну імчаў статак зуброў.

  5. Ствалы імкнуць увысь __ кожны з іх заканчваецца нібы каронай.

А26. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:

  1.  Дажджлівы дзень на Пакровы летам пчолы збяруць багата мёду.

  2.  Пасажыр папрасіў спыніцца шафёр яго не пачуў.

  3.  На шэрую зямлю сыплецца першы снег ён ціха кладзецца на стрэхі, двары і загоны.

  4.  Сена не паспелі згрэбці перашкодзілі дажджы.

  5.  Дзятлы заняты звычайнай работай яны шукаюць пад карой на абед насякомых.

В 3. Вызначыце суадносіны паміж сказамі і іх характарыстыкай.


А. Пры ўважлівым вывучэнні разумееш: знешнасць – кодавая сістэма інфармацыі пра чалавека, яна ўтрымлівае самыя важныя і дакладныя звесткі пра сутнасць асобы.

1. Складаны бяззлучнікавы сказ.

Б. Пясочны гадзіннік нагадвае пра тое, што час ляціць вельмі хутка і чалавек не павінен яго траціць на пустыя і нявартыя справы.

2. Складаназалежны сказ з сузалежным аднародным падпарадкаваннем.

В. Бацька Уладзіміра Іосіф Іосіфавіч быў родам з-пад Ломжы, што на мяжы Беларусі і Польшчы.

3. Складаны сказ з рознымі відамі сувязі.

Г. На сцяне раслі скарлючаныя, вартыя жалю дрэўцы, нібы абпечаныя смяротным подыхам.

4. Просты ўскладнены сказ.




5. Складаназалежны сказ з даданай азначальнай часткай

Прааналізуйце фармулёўку задання, адзначце ключавыя словы і вызначыце, што павінен ведаць і ўмець абітурыент, каб іх выканаць (запоўніце табліцу).

Ведаць

Умець

Якія сказы называюцца бяззлучнікавымі

Адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы ад простых ускладненых і складаных злучнікавых.

Сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў бяззлучнікавым складаным сказе

Вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага сказа.

Правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе.

Правільна ставіць знакі пыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе.

Да выканання заданняў ЦТ мы з Вамі вернемся ў канцы ўрока. А для таго, каб паспяхова яго выканаць, давайце сістэматызуем Вашы веды і ўменні па акрэсленых Вамі крытэрыях.

  1. Сістэматызацыя ведаў і ўменняў. Асэнсаванне матэрыялу.

(Кожны вучань працуе з камплектам заданняў. Выкананае заданне правяраецца па ключы, колькасць памылак пазначаецца на палях)

  1. У пошуках бяззлучнікавага сказа” (Выпішыце нумары сказаў, структура якіх адпавядае бяззлучнікаваму).

Прыкметы: Бяззлучнікавымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі звязаны па сэнсе і інтанацыйна без злучнікаў і злучальных слоў.

  1. Ведаю ж цяпер адно: без кахання не створыш сапраўднай сям’і (У. Гаўрыловіч).

  2. Пакуль будуць жанчыны, не змоўкнуць паэты (Г.Бураўкін).

  3. Паўсядзённыя клопаты – гэта і ёсць жыццё (Я. Сіпакоў).

  4. Зямлю забяры – карэнню не жыць (У.Карызна).

  5. Зямлю не ашукаеш: у складках-скібах яе – вякоў незлічоых мудрасць (К.Цвірка).

  6. Я думаю: праз веды, праз нястомную працу душы і розуму мы можам хоць крыху наблізіцца да спазнання Божай мудрасці (Я.Конеў).

  7. Мець трэба мэту, да яе імкнуцца, бо не паспееш нават азірнуцца, як старасць і нямогласць на парог (В.Жуковіч).

  8. Прыйшлі і адышлі ў нябыт манархі – народы застаюцца назаўжды (В.Зуёнак).

  9. Каханне — вечная вясна паэтаў (У. Скарынкін).

  10. Усё на свеце складаецца з дзвюх палавінак: сям’я – з яго і яе, суткі – з дня і ночы, доля – з дабра і зла (Ул. Ліпскі).

Ключ: 1, 4,5,6,8,10.




  1. Знайдзіце адпаведнасць (суаднясіце бяззлучнікавы сказ з тыпам сэнсавых адносін паміж часткамі)




1. Супрацьпастаўляльныя адносіны

А. Не плюй у калодзеж: напіцца прыйдзецца.

2. Адносіны паслядоўнасці

Б. Прыйдзе вясна – усё навокал зазелянее, зацвіце.

3. Умоўныя адносіны

В. Лета збірае – зіма паядае.

4. Часавыя адносіны

Г. Скажу Вам толькі адно: нельга сядзець склаўшы рукі.

5. Прычынныя адносіны

Д. Ужо настаў вечар, цёмны, паўднёвы, зоркі мігцелі зусім нізка.

6. Дапаўняльныя адносіны

Е. Страціш хвіліну – згубіш гадзіны.

7. Параўнальныя адносіны

Ё. Сказаў – сякераю адсек.

Ключ: 1-В ,2-Д, 3-Е, 4 –Б, 5 – А, 6 – Г, 7 – Ё


ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА


  1. Белыя плямы” (Узгадаўшы правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, запоўніце пропускі ў табліцы)

Знак прыпынку

Адносіны паміж часткамі

Можна ўставіць




[ ] [прычына]







[ ] [параўнанне]







[ ] [вынік, вывад]







[ ] [ ]

супрацьпастастаўленне









[ ] [прамое пытанне]







[час, умова ] [ ]







[ ] [раскрывае, паясняе]







[ ] [нечаканы вынік]







Адначасовасць, паслядоўнасць дзеянняў







[ ] [дапаўняе выказнік]







  1. Выпрацоўка алгарытму пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.

Якая паслядоўнасць дзеянняў прывядзе Вас да правільнага выбару знака пыпынку?

1. Знайду ……………….

2. Вызначу ……………………

3. Абмяжую……………………..

4. Падбяру …………………..

5. Пастаўлю……………………….

Ключ:

1. Знайду граматычныя асновы сказа.



2. Вызначу сродкі сувязі частак.

3. Абмяжую простыя сказы квадратнымі дужкамі.

4. Падбяру падпарадкавальны злучнік і вызначу сэнсавыя адносіны паміж часткамі

5. Пастаўлю адпаведны знак прыпынку



5. Карыстаючыся выпрацаваным алгарытмам, пастаўце знакі прыпынку ў прапанаваных сказах.

Жыццё закон нязломны мае ніколі праўда не ўмірае (Ул. Дубоўка).

Чалавек мяркуе Бог не чуе (Прыказка).

Баба з возу каню лягчэй(Прыказка).

Ажаніцца – не ўпасці не ўстанеш, не атрасешся (Прыказка).

Аднаму густа другому пуста(Прыказка).

Бог даў Бог і ўзяў.

Дзед бабцы купіў лапці былі малыя абрэзаў пальцы (Жарт).

Калядкі добрыя святкі пад’еў ды на палаткі (Прыказка).
Ключ:

Жыццё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае (Ул. Дубоўка).

Чалавек мяркуе – Бог не чуе (Прыказка).

Баба з возу – каню лягчэй(Прыказка).

Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся (Прыказка).

Аднаму густа – другому пуста(Прыказка).

Бог даў - Бог і ўзяў(Прыказка).

Дзед бабцы купіў лапці, былы малыя – абрэзаў пальцы (Жарт).



Калядкі – добрыя святкі: пад’еў ды на палаткі (Прыказка).


  1. Кантрольна-ацэначны этап.

Выкананне задання ЦТ.

  1. Падвядзенне вынікаў урока. (запаўненне ліста самаацэнкі)

1. Азначэнне бяззлучнікаага складанага сказа, яго адрозненне ад іншых сказаў

Балы

Мае балы

Я ведаю, які сказ з’яўляецца бяззлучнікавым складаным сказам, правільна выбіраю яго з прапанаваных сказаў.

2




Я ведаю, які сказ з’яўляецца бяззлучнікавым складаным сказам, але не заўсёды правільна выбіраю яго з прапанаваных сказаў.

1




Я ведаю, які сказ з’яўляецца бяззлучнікавым складаным сказам, але не магу адрозніць яго ад прапанаваных сказаў.

0,5




2. Сэнсавыя адносіны паміж часткамі







Я ведаю, якія адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага сказа павінны быць, і магу правільна іх вызначыць.

3




Я ведаю, якія адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага сказа павінны быць, але не заўсёды магу правільна іх вызначыць.

2




Я ведаю, якія адносіны паміж часткамі бяззлучнікавага сказа павінны быць, але не магу правільна іх вызначыць.

1




3. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе.







Я ведаю ўмовы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавым сказе і правільна іх расстаўляю

3




Я ведаю ўмовы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавым сказе, але не заўсёды правільна іх расстаўляю.

2




Я ведаю ўмовы пастаноўкі знакаў прыпынку ў бяззлучнікавым сказе, але не ўмею правільна іх расстаўляць.

1




4.Выкананне тэставага задання







Заданне выканана правільна

3




Заданне выканана часткова правільна

2




Заданне не выканана

1





Зварот да эпіграфа ўрока.

Як Вы разумееце словы М.В. Ламаносава? Што такое афарызм? Дайце азначэнне афарызму.

Якія з сённяшніх прыкладаў бяззлучнікавых сказаў можна аднесці да афарыстычных выслоўяў? Якія з іх падаліся Вам найбольш слушнымі?


  1. Дамашняе заданне

1. Індывідуальная карэкцыйная работа (па ацэначным лісце)

2. Праца з тэкстам (знайсці бяззлучнікавыя сказы, патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку; падрыхтаваць тэкст для праверкі ведаў суседа па парце, прапусціўшы арфаграмы і пунктаграмы).
Матчына сэрца (1 варыянт)

З першага дня мацярынства трывог і пакут болей, чым радасцей, у кожнай маці. У дзіцяці рэжацца першы зубок — маці пакутуе падвойным болем. Пакаўзнулася дзіцятка, разбіла носік — матчына сэрца ледзь не рвецца. Першая “двойка” — гора для маці. А яна ўсё чакае радасці.

А захварэе дзіця — здаецца, нічога страшней і ва ўсім свеце няма. Каб можна было, жыццё аддала б за дзіця. Не спіць начамі маці...

А як чакае маці кожнага ліста з пячаткай салдацкай пошты! З трывогай слухае радыё: недзе ж юнакі забіваюць адзін аднаго. Каб спытаў: за што? Яны ж зроду не сустракаліся, не чулі і не пачуюць імя свайго забойцы або забітага ім. На каго ж кідаюць бомбы? Па кім б’юць з гарматаў?

Вечна нечага з трывогай чакае маці, вечна думае пра сваё дзіця, жыве дзеля яго.

Як жа месцяцца ў адным сэрцы боль і радасць, любоў і трывога? Месцяцца. Яно ж матчына! Для кожнага ў ім знойдзецца прытулак і ласка. (154 словы)

Паводле С. Грахоўскага
Па дарозе ў атрад (2 варыянт)

Яны ішлі надта марудна. Рыбак адчуваў: неўзабаве пачнецца світанак. Застане ранак іх сярод поля — ужо, відаць, не выкруціцца. Яму ўвесь час карцела ісці шпарчэй, але Сотнікаў марудна перастаўляў ногі, часта спыняўся. Увогуле іх ратавала тая акалічнасць, што снег быў неглыбокі, і Рыбак стараўся ісці па ім. Але іх след надта выразна азначаўся на касагорыне. Убачыўшы яго, Рыбак ажно жахнуўся: вельмі проста было дагнаць іх цяпер, нават уночы.

І ён з надзеяй пачаў азірацца па баках: недзе ж павінна быць хоць якая-небудзь сцежка. Між тым наўкола ляжала чыстая снегавая разлога; (,) сям-там цьмяна стракацела кустоўе, адзінокія палявыя дрэўцы; (,) у адным месцы невыразна зачарнелася штосьці паўзамеценае ў снезе. Падышоўшы бліжэй, Рыбак згледзеў, што гэта валун. Дарогі ж нідзе не было. Тады ён крута павярнуў угору. Так было цяжэй, але падумалася, што, можа, наверсе, за пагоркам, яны ўбачаць лес. Удасца ім зашыцца ў яго - можа, адарвуцца ад даганятых. (148 слоў.)

Паводле В. Быкава



3. Заданне на 9-10 балаў

Скласці ўласныя афарызмы, якія адлюстроўваюць Ваш погляд на разнастайныя рэаліі нашага жыцця. Галоўная ўмова: структура сказаў павінна быць бяззлучнікавая.


Рэфлексія

Давайце ацэнім вынік сваёй работы не толькі колькасна, але і якасна.

“Што мне трэба”



  • Я павінен вывучыць…

  • Я павінен працаваць над…

  • Я павінен паўтарыць…

  • У мяне ўсё атрымалася.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка