Гіпапатам Веня Бабуля з пруткамі




Дата канвертавання20.01.2017
Памер28.8 Kb.
Гіпапатам Веня


Бабуля з пруткамі:

— Здзекуюцца гэтыя праграмы з дзяцей. Праўда, здзекуюцца! А ты да галавы не бяры. Падумаеш, казёл не паддаецца! Галоўнае, рукі-ногі цэлыя. Я б на тваім месцы яго за кіламетр абыходзіла. А тое, што нехлямяжы, дык такое здараецца. І нічога. Напэўна, паесці любіш? Эх, мой бы ўнучак вось так еў. А то ж худы! На адных сасісках трымаецца. Ні табе піражок з макам з’есці, ні плюшачку ўгаварыць. Дарэмна, атрымліваецца, стараюся. Можа, зойдзеш вольнай часінай? Гарбаткі нал’ю, плюшачкамі свежымі пачастую. Мужчына, між іншым, павінен быць у целе. Не балерына ж.


Сімпатулька

— Канешне, мне хлопчыкі зграбныя падабаюцца. А каб гнабіць астатніх — гэта прабачце, ні ў якія вароты не лезе. Ты толькі не хвалюйся: пацвеляць і скончаць. Не стагоддзе ж табе праз казла скакаць. І потым, на смак і колер фламастары розныя. Маёй матулі, напрыклад, тата з першага погляду спадабаўся. І што? Прыгажун мужчына! Маму на руках носіць. Са мной разам. Слухай, а можа і мне свае погляды пераглядзець? Наўрад ці худы кавалер зможа вось так, як тата… Ой, падаецца, мяне зноў не туды панесла. А давай сустрэнемся? Можа я не такая прыгажуня, як вашая Лера, але ў рэйтынгу нашай школы не апошняе месца займаю. І яшчэ… Ніякі ты не гіпапатам — медзведзяня. Хоць нехлямяжы, але мілы.


Першакласнік з яблыкам:

— Эх, мне б твае праблемы, а то кожны намагаецца з ног збіць. А так бы, уяві, ішоў бы я па калідоры смела, народ расступаецца, да сценак прыціскаецца. Хачу ў прыбіральню іду, хачу — у сталоўку. Не разумееш ты, брат, сваіх прывілеяў! Хочаш, яблычкам пачастую — калорый мінімум, а стрэс у момант знімае.


Прасунуты старшакласнік:

— Пачнём з таго, што ўсё не так і дрэна: клас на тваім баку. Але з астатнім трэба штосьці рабіць. Я недзе чытаў, што падобнае становішча называецца псіхастэнія і характарызуецца падазронасцю, непластычнай маторыкай, нехлямяжасцю, сканцэнтраванасцю ўвагі на сваіх комплексах і перажываннях. У прынцыпе, можна звярнуцца да лекара, а лепш запісацца ў фітнес-клуб. Справа ў тым, што эмацыянальныя, хуткія па тэмпе, аўтаматычныя рухі дапамагаюць апамятацца. Музыка, якая суправаджае, павінна быць рытмічнай і энергічнай. Каб перамагчы пачуццё асабістай непаўнавартасці, карысна дадаць да заняткаў практыкаванні на пераадольванне перашкод, на раўнавагу і сілавыя практыкаванні. Але галоўнае, верыць у сябе і не звяртаць увагі на падколы розных там Яўгенаў. Кусаюць, значыць, баяцца саперніцтва. А калі баяцца, тады не ўсё кепска. Заставайся такім, які ты ёсць, але не пераставай над сабой працаваць, спорт яшчэ нікому не перашкаджаў. Удачы!


Школьны лекар:

— Цалкам згодны з мінулым дарадчыкам. Для павышэння эмацыянальнага статусу выкарыстоўваюцца практыкаванні лячэбнага фізвыхавання: на супраціўленне, якія выконваюць у пары ці з інвентаром; групавыя ігравыя практыкаванні, практыкаванні з медыцынболам. Неабходна абудзіць аўтаматычныя рэакцыі і падняць эмацыянальны тонус. Запішыся на фітнес або ЛФВ, праз пару месяцаў ты пачнеш адчуваць сябе больш упэўнена. І з фізвыхаваннем усё ўпарадкуецца. Бывай здаровы!


Таварыш па няшчасці:

— Як я цябе разумею! Даўно адчуваю, што звычка саромецца мяне вельмі абмяжоўвае. Бывае, я цярпець сябе не магу. Упэўненасць імкнецца да нуля, а праблемы растуць, як грыбы пасля дажджу. Нядаўна прачытаў, што сарамлівасць — гэта спосаб, з дапамогай якога я перакладаю адказнасць за сваё жыццё, за сваю паспяховасць з сябе на прыдуманыя іншымі нормы, прыстойнасць, мараль, перакананні. І яшчэ я заўважыў, што навакольныя заклапочаны сваімі праблемамі, і нікому няма справы да маіх перажыванняў і недахопаў. Атрымліваецца, недарэчна забараняць сабе жыць з асалодай. Я спрабую працаваць над сабой. Ведаеш, што дапамагае? Уважліва слухаць пра перажыванні іншых і ім спачуваць. І яшчэ плюс: людзі гэта адчуваюць і шануюць.


Вопытны псіхолаг:

— У такіх выпадках дапамагае і канцэнтраванне на справе, якой займаешся. Табе дапаможа нават простае падлічванне крокаў. Паспрабуй! Просты спосаб падымаць самаацэнку — прамаўляць сам сабе: «Я сабе падабаюся». І спрабаваць знайсці гэтаму тлумачэнні. Няблага спрацоўвае спіс асабістых поспехаў. Яго карысна перачытваць у хвіліны няўпэўненасці. Эфектыўна працуе прыём выхаду за межы звыклага. Чым часцей робіш штосьці нязвыклае, тым менш думаеш пра ранейшыя нехлямяжасць і сарамлівасць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка