Гіролетары ўсіх краёў, злучайцеся!




старонка2/7
Дата канвертавання14.02.2019
Памер1.75 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

Паўлюк Трус

Памяці Максіма Багдановіча

* *

Хвалі на скалах...

Хвалі на моры Каэкі адвечныя сэрцу гавораць ...Хвалі на моры...

Б'юцца аб бераг

Жывыя каралі,—

Пурпурам сыплюцца ў цёмныя хвалі Пэрлы-каралі...

Сыплюцца, падаюць Сьлёзы асеньнія...

Сьлёзы халодныя... Людзі і гэніі,—

У сэрцы адвечныя крозы-імкненьні!..

*

# *



Сьлёзы халодныя...

Астры маўклівыя...

3 днямі асеньнімі, днямі тужлівымі... Плачце!.. Рыдайце пад зорамі мглівымі, Кветкі забытыя

Астры маўклівыя!..

Астры пажоўклыя...

Травы з калінамі...

Плачце да сонца сьлязьмі-журавінамі!.. Плачце чароўнымі снамі-ўспамінамі!.. Травы пажоўклыя!..

Травы з калінамі...




24

В Е Р Ш ЬІ

Плачце да сонца Купальскімі росамі...

Буйнымі кроплямі па-над пакосамі... Плачце з адвечнымі думамі-крозамі,— Плачце!.. Рыдайце Купальскімі росамі!..

*

* *

Сьцені над скаламі... Сьцені увечары...

У хвалях купаецца сэрца там нечае?..

...Ў хвалях увечары...

Кружацца чайкі над бурнай пучынаіо... Нехта выходзіць на бераг з дзяўчынаю?. ...Сьцень над пучынаю...

Нехта выходзіць на бераг увечары?.. Казкі-легенды складае адвечныя...

.. Нехта?.. Увечары?..

*

:і: *



Згасьлі надзеі...

Нямеюць акорды!..

Струны ўзьвіліся... Загублена гордасьць!.. Струны зайшліся... Загублена гордасьць! Згасьлі надзеі...

Ў акордах акорды...

Грудзі сьціскаюцца...

Сэрцу балюча!..

Рукі спавіты вянкамі калючымі...

Думы паранены ружай калючаю,

Грудзі сьціскаюцца...

Цяжка... Балюча!..

Хвалі над скаламі...

Хвалі на моры...

Казкі чароўныя сэрцу гавораць...

Казкі ўзьвіваюцца, там, дзе пад зорамі Кружацца з крыкамі,

Чайкі над морам...




3 Е Р Ш ЬІ

25

*

* *


Сосны плакалі... Сосны высокія... Пасьцілаліся ў золь верасы...

Дапіваў нехта з чаркі глыбокае „Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?“.

Сохла сэрца пажоўклаю ружаго,

А зязюля кувала ў бары...

Гаварылі мне: „Дружа, мой дружа!..

Без пары маладосьць дагарыць“.

Як сады, расьцьвітуць яны ў травені, Закрасуюць ў палёх каласы...—

Тады грудзі з сухотнай атраваю Прымуць сьмерць і маўклівасьць красы.

Так было... Так заўсёды і будзе!..

Калі выпіта сэрца да дна I разьбіты сухотамі грудзі,—

Больш ня прыдзе другая вясна!..

Сосны плакалі... Сосны высокія... Завіліся ў вянок каласы...

Як дапіў нехта з чаркі глыбокае „Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?..“

*

* *



Яшчэ пяскі магілы сьвежай Пад сонцам Крыма ня цьвілі!..

Спытай у чайкі беласьнежнай,

Хто там пахованы й калі?..

Чыя забытая магіла?..

Травой паросшыя сьляды?..

Спытаю ў чайкі белакрылай,

Адкажа чайка мне тады:

„Дзе скалаў стромкія абрысы,

Ад вока крадуць чырвань-сьвет,

Пад сьценьмі стройных кіпарысаў, Памёр вялікіх дум поэт“.




26

В Е Р Ш Ы

„ГІамёр поэт на сьцежках славы“

І рукі ў роспачы зацяў.

У грудзёх з сухотнаю атравай, Адцьвіў у росквіце жыцьця!..

Памёр поэт!.. Дык песьня вечна!.. Яна зьвіла яму вянок!..

„Бо ў чарцы пеніцца адвечна, Жыцьцёва-хмельнае віно!..“

Над морам ноч...

Маўчыць магіла Зьвіліся сьцені на расе.

Пад крыкі чайкі белакрылай, Пажоўкла моладасьць ў красе!..



25-ІУ—27 г.

/


0



А. Гурло

Ноччу марознаю

Ноччу марознаю з зорамі яснымі,

3 месяцам срэбным, з зіяньнем агню,

Думаю думку сваю я шточасную,

Музыку ветру з-за вокан лаўлю.

Толькі прастору мне большага хочацца,

Хочацца з бурай ў бязьмежжа шугаць,

Думкі ўжо лётаюць, думкі ўжо здрочацца I адыходзіць паволі туга.

Кіну я хату ды выйду на вуліцу,

Гляну на зоры, на сьнег, на прастор.

Хай хоць сьняжынкі да сэрца прытуляцца,

Хай вочы нап'юцца празрыстасьці зор.

Вышаў на вуліцу. Сьнег мяккі сьцелецца,

Пухам кладзецца на дрэвы, кусты.

Хочацца ў далі з завеяй, з мяцеліцай,

Хочацца бляскаў і зор залатых,

Што усьміхаюцца іскрамі чыстымі У небе высокім скрозь полаг завей,

Вабяць, чаруюць агнямі вячыстымі,

У чыста-блакітнай красе-сіняве.



21-ІІІ—1927 г.


Ул. Хадьіка

*

* *


У бары і вецер ходзіць блудны,

I хаваецца пудлівы змрок.

Мне ісьці і цяжка і марудна,

Мне таптаць дасьціпны верасок.

Не гляджу на зломаныя хвоі I гарэлкі болей я ня п‘ю...

Новая краіна супакоіць Маладосьць суровую маю.

За балотам карагод заранак,

За балота зараз пабягу...

Зарасьце крапівай жоўтай ганак I згніе бярозка на рагу...

Сумны месяц скоціцца за хату.

Сяду я на прозалаць радна.

Будуць песьні мне сьпяваць дзяўчаты— Усьміхнецца кветкаю адна...

Пойдзем з ёй за сінія туманы...

Перад намі радасьць будзе днець...

Ў новым падарожжы ня прыстану—

Буду я змаганьнем паланець.

А старое—ў восені затоне—

I журба, і змрочнасьць, і каса...

Пакахаў вясновае прадоньне Лісьцямі чырвонымі мой сад.

Сонца мудрае яшчэ народзіць Не адну дзён новых чараду.

У бары па сьцежках вецер ходзіць— Вандраваць у бор я не пайду.


Ал. Дудар

Пані Лясоцкая

і

Калі першы раз Янук зьявіўся ў тым двары—страшнавата яму было. Ці то муры белыя старыя ўплыў такі на яго зрабілі, ці парк вялікі заглохшы, у якім ніколі не канчаўся змрок,— хто яго ведае. I наогул усё ў Залуччы было нейкае дзіўнае... Работнікі ўсе маўклівыя, робяць работу ўсё роўна, як пад пры- мусам, хутчэй сьпяшаюцца скончыць, ды ў хату забрацца, дзе людзей і сьвятла болей. У дом у панскі пайсьці—дык гэта за кару нейкую было. Вялізарны ён і пустата вялікіх старасьвецкіх пакояў жудасьць нейкую на людзей наводзіла. Па ўсёй ваколіцы казкі цэлыя хадзілі і пра муры гэтыя, і пра гаспадыню яго, пра паню Мальвіну Лясоцкую. Аўдавела пані Мальвіна рана і ад мужа, і маёнтак гэты ёй застаўся і ўсе землі кругом за колькі вёрст. Багатая пані была і нялюдзімая—ні яна куды, ні да яе хто. Жыла пры ёй старая пакаёўка, ксёндз Мышкоўскі час-ад-часу наяжджаў—і ўсё. Ды яшчэ раз ці два ў год выяж- джала пані зусім адна ў горад. Бавілася яна там тыдні паўта- ра, чаго—ніхто ня ведаў. Толькі хадзілі чуткі, што як была яна яшчэ нявестаю пана Лясоцкага, дык вадзіліся за ёю ўсякія грахі і найбольш па мужчынскай часьці. Вядома, ніхто давесьці гэта- га ня мог і нічога пэўнага не маглі сказаць пра пані. Затое пра пана-нябожчыка ведалі аж занадта. Было такое паданьне, што нейкі далёкі яго продак прадаў чорту сваю душу і душу ўсіх сваіх патомкаў. Праўда гэта ці няпраўда была—але-ж сапраўды ўсе Лясоцкія былі і крывадушныя, і злосныя, і распусныя—адзін у аднаго. Апошні пан Лясоцкі рознымі праўдамі і няпраўдамі павялічыў сваё багацьце разоў у дзесяць. Колькі сірот абчысьціў ён рознымі махлярствамі, колькі людзей па сьвету пусьціў— невядома. I памёр ён оаптоЎна і невядпмя ял чягп




30

А Л. Д У Д А Р

Шмат розных гісторый хадзілі пра Залуцкія муры. Таму і абміналі іх з апаскаю суседнія сяляне, і мала адважных зна- ходзілася, каб пайсьці туды на працу, хоць і добра плаціла пані Лясоцкая.

Януку ня было чаго губляць. Сірата, з малых год бадзяўся ён па чужых людзях. Быў і за пастуха грамадзкага, і ў горадзе недзе працаваў, іў парабкох у другім, маёнтку. Нават памоцнікам пісара быў, пакуль ня зьнюхаўся з старшынёваю жонкаю, ды не накрыў яго старшыня на гарачым учынку недзе ў пуні.

Шмат працы ў маёнтку—толькі пасьпявай. I летам, і зі- мою—успоруць чуць сьвет і да самай да зоркі да вячэрняй знай толькі сілы выганяй. А ўвечары пазьбіраюцца парабкі ў хаце, трошкі паталкуюць, пажартуюць, дый на бакавую—ра- на ўставаць, а косьці за дзень папазгіналіся—ныюць, як-бы хто па іх цэпам разоў з дзесятак прайшоўся. Януку да гэтага ня прывыкаць. Дармо, што дваццаць пяць гадоў толькі скон- чылася,—усяго бачыў і ўсякага хлеба папаядаў. Пакуль пры- звычаіўся на новым месцы, прыглядзеўся да новых парадкаў, дык неяк не па сабе было, а пасьля дык хоць-бы што. Нават любіў у сьвята, калі ўсе разыдуцца па суседніх вёсках, па- бадзяцца па парку, палюбавацца з высокага абрыву на Нёман, паўзірацца ў маўклівыя белыя муры. Цікавілі яны Янука болей, як што ў гэтым маёнтку. Аднойчы, пасьля полудню паважыўся быў Янук сунуцца ў дом, але не пасьпеў узяцца за клямку, як яго аклікнуў стары аканом.

— Гэй, ты! Чаго ты шыешся, куды ня клічуць. Ішоў-бы на працу...

І з таго часу яшчэ глыбей запала ў думкі жаданьне да- ведацца, што захавалася ў гэтым доме.

II

Гэта было ўжо ў глыбокую восень. Ужо даўно пазвозілі снапы з поля, ужо лапаталі малатарні на таку, і пахкае, вол- кае збожжа звозілі змораныя фурманкі на бліжэйшую станцыю. Казалі, што на ваенных падрадах шмат зарабляе пані Лясоцкая. Праўда, салдаты з фронту ў кожным лісьце скардзіліся, што хлеб даюць дрэнны, папалам з пяском, але-ж гэта ня пані Лясоцкая вінна і не яе парабкі—яны ўсе сумленна выконвалі


ПАНІ ЛЯСОЦКАЯ



31

гурбы сухіх чырвоных лісьцяў, абтрасаў з дрэў рэшткі іх
пышнага ўбёру. Нёман пачарнеў і ціха, ціха стала наўкол; толькі
адны вароны—адвечныя жыхары гэтай краіны—з крыкам насі-
ліся над пустымі палямі, над аголенымі дрэвамі.

Неяк пад вечар Янук сьпяшаўся з парку да хаты. На аднэй з дарожак, з-за павароту вышла на спатканьне яму жанчына, на выгляд гадоў трыццаці пяці, нявысокая. Чорная вопратка неяк не пасавала да яе чорных вачэй і чорных вала- соў—выходзіла нейкая чорная пляма, у якой зьлівалася ўсё— і твар, і фігура. Моўчкі саступіў Янук з дарожкі і зьняў шапку.



  • Добры вечар, пані!..

Пані Лясоцкая (гэта была яна) нехаця павярнула твар да Янука, пільна ўглядаючыся ў яго.

  • Вечар добры! А ты хто будзеш, чалавеча?

  • Парабак пані.

Пані яшчэ раз акінула пытлівым поглядам усю фігуру Янука, яшчэ раз кіўнула галавою і пайшла.

Янук глянуў ёй у сьлед. Яна ішла на спатканьне чырва- неючаму на захадзе небу, і на чырвоным фоне выдзялялася яе прывабная фігура.

—Здаецца, з перцам баба,—падумаў пра сябе Янук.

Праз пару дзён павінна была скончыцца малацьба. Гудзе- ла малатарня на таку, і Янук разам з другімі парабкамі толь- кі пасьпяваў ускідаць на воз мяхі, набітыя збожжам. Мяккі пыл цярушьіўся кругом, і паасобныя пылінкі, як залатыя іскры, зіялі ў палосах сонечных праменьняў.

Весела працаваць у такую пару, калі ведаеш, што хутка скончыцца самая гарачка і будуць менш напружвацца мускулы, і будзе доўгі адпачынак.

I вось у гэты ьчас разам з аканомам старым падышла пані Лясоцкая. Парабкі зьдзівіліся. 3 іх ніхто ня помніў вы- падку такога, каб пані пацікавілася, як працуюць у яе маёнтку. Работнікі супыніліся і прывіталіся. Пані моўчкі кіўнула галавой і абвяла поглядам усіх. Чамусьці здалося Януку, што погляд чорных вачэй даўжэй спыніўся на ім і засьвяцілася ў іх нешта... Мабыць здалося гэта толькі, бо пані павярнулася да аканома, нешта ціха сказала яму, і яны пайшлі далей... Янук закурыў, не сьпяшаючыся дакончыў цыгарку, сплюнуў і ўжо ўзяўся быў

V за ПОаНУ. Але ягп пякііоо» ""




32


А Л. Д У Д А Р

  • Кідай працу. Паедзеш на станцыю...—I дадаў, як-бы ненарокам:

  • Пані павязеш. Хурман нешта захварэў.

Януку хацелася сказаць, што гэта не яго зусім справа, але-ж ведаў ён, што з аканомам гутарыць небясьпечна: выга- ніць вон і грошай не заплоціць—трубі тады ў кулак цэлую зіму...

Паганяе конікаў Янук—сытыя коні, гладкія—у гаспадарцы, ой, як прыгадзіліся-б. Маўчыць пані, толькі здаецца Януку, што наскрозь сьвярліць яго вачыма. Нязручна сядзець Януку на фур- манцы. Вось і лесам паехалі: хлешчуць елкі лапінамі калючымі па твары, а Янук і не зважае—адчувае ён пагляд пані—пяку- чы, праразьлівы.



  • Цьфу, ты чорт... Што за немарасьць такая...

А колы з каранька на каранёк—скок, скок. Паглядзі, Янук, назад—зусім раскруцілася гайка... Вось і няма ўжо яе: завіхлялася задняе кола. Вось яшчэ адзін каранёк—скок, скок— і праразьлівы крык пані, і мяккі стук...

Янук пасьпеў саскочыць з вазка. Адразу кінуўся да енчыўшай пані.



  • Даруйце, панічка...

  • Памажы падняцца.

Як сукі дубовыя, рукі ў Янука. Паднялася пані, ступіла на левую нагу, ды так і павісла са стогнам на руках.

  • Здаецца, вывіхнула...

I ня бачыць Янук, што ў вачох чорных чорцікі скачуць, ухмыляюцца, дражняць яго. Глянуў на вазок—ляжыць на баку, і кола далёка адляцела.

Схапіўся-б Янук за галаву, ды пані на руках павісла. Што рабіць?

Выцягнуў Янук скуру мядзьвежую з-пад вазка—разаслаў пад елкаю, палажыў туды пані...

Адкрыла пані вочы, слабым голасам просіць:



  • Дастань з вазка саквояжык жоўценькі, а сам паста- райся паправіць—паедзем назад у Залучча.

Ведае добра Янук—няма жыльля па блізасьці—трэба сва- імі сіламі ўпраўляцца.

Э, ды што там! Паставіў Янук вазок і давай мудраваць.

Ят/іе 1 ня бачьшь. як уважна са'чыць пані за




працаю яго. Нібы-та сама працуе—грудзі высока ўздымаюцца, твар разгарэўся, вочы гараць. Сонца на захад спускаецца, неба чырвоным стала. Скончыў Янук работу—наладзіў вазок.


  • Можна ехаць, пані...

  • Пачакай яшчэ крыху. Баюся адразу ў дарогу. Пры- сядзь, вось, лепей, ды адпачні...

Янук асьцярожненька прысеў на бліжнім пяньку, і саром- ліва ўтупіўся ў зямлю, разглядаючы нейкі апалы засохшы сучок.

  • Ці здалёку ты, маладзец... Ды і зваць цябе як, ня ведаю.

  • Януком клічуць, а адкуль—дык і сам ня ведаю. Сіра- та я—ні бацькі ні маткі ня ведаю...

  • Дрэнна жыць аднаму на сьвеце... Праўда?

  • А хто-ж яго разьбярэцца, панічка. Часамі здаецца, што лепей, часамі павесіцца гатоў чалавек ад адзіноты... Гэта цяжка сказаць...

Пані нічога не адказала. Доўга абодвы маўчалі. Нейкая думка навісла над абодвымі. Змрок клубіцца пачаў паміж дрэвамі.

  • Але ўсё-ж такі жыць аднаму дрэнна,—перарвала маў- чанку пані...

Янук ня ведаў, трэба яму сказаць на гэта што, ці не.

—• Ведаеш, пакуль дабярэмся дадому, дык зусім ноч будзе. Трэба ехаць...

Янук падняўся.


  • Толькі-ж я падняцца не магу... Я ня ведаю...

  • Дазвольце, панічка, занясу вас на вазок...

Як пёрышка падняў Янук пані і панёс. Сьціснулася пані гарачым клубочкам, чуе Янук і цяпло яе цела і стук сэрца. Асьцярожненька ўсадзіў на вазок.

  • Які ты дужы...

Ужо зусім цёмна было, як прыехалі ў Залучча. Аканом ваўком глянуў на Янука, калі пані расказала пра няшчасьце. Але Янук і вокам ня міргнуў.

III


Ня помніць нічога Янук і не разумее, як гэта вышла. Устаў на другі дзень, пайшоЎ ня ппятг Л*
*—н

34


А Л. Д У Д А Р

і ня ўспомніў ні разу пра ўчарайшае. А калі аканом сказаў, што пані загадала яму прысьці да яе, дык спачатку ня сьця- міў, у чым справа. Няпрыхільна неяк спаткалі Янука панскія пакоі. Холадам, мярцьвечынай нейкай павеяла ад старых сьцен. 3 цяжкіх дубовых рам выглядалі з пагрозаю цені мінуўшчы- ны: твары сівавусых суровых магнатаў, малюнкі старадаўных боек, высока ўзьбітыя валасы і вузкія таліі жанчын, косьці якіх даўным даўно спарахнелі ў фамільных скляпох.

Пакой, у які прышоў нарэшце Янук, меў зусім інакшы выгляд. Відаць, старанная жаночая рука парупілася зрабіць яго інакшым. Тыя-ж вьісокія сьцены, але ад малюнкаў і порт- рэтаў, што аздаблялі іх, ня холадам веяла, а нейкаю падкуп- ляючаю сьвежасьцю. Радасьць жыцьця, поўнакроўнасьць мала- дой жанчыны, імкненьне да сьмеху, да радасьці, так і білі з усяго, што было ў гэтым пакоі. Дробезь нават—учарайшыя кветкі ў парцэлянавай вазе ў самым цёмным кутку пакою— нават гэта дапаўняла агульны малюнак і, каб ня было гэтых кветак, дык, мабыць, пусткаю нейкаю здаваўся-б гэты куток.

Пані Лясоцкая спаткала Янука, адкінуўшыся на сьпінку каляровай, у дзіўных вузорах, кушэткі. Дзіўнаю здалося ўсё Януку—і гэты пакой увесь, і малюнкі, і вопратка гаспадыні, нябачаная раней вопратка, якая, закрываючы частку цела, пры- мушала думаць аб усім. Наўмысьле, ці не—адкінуўся лёгкі падол вячэрняй сукенкі і праз панчоху прасьвечвала белае акруглае калена... Не саромейся, Янук! Бачыш, пані запрашае цябе сесьці. Вось на гэтае самае крэсла, што так блізка ста- іць ад яе...


  • Дзякую, панічка, я пастаю.

Ашалеў дзяцюк зусім. I ня думаў пра гэта, не чакаў гэ- тага, а вось нічога Янук ня бачыць, апрача вачэй чорных га- рэзных, ды шаўковых брывей. Эх, Янук! А пані ласкава так глядзіць на хлапца, відаць, не прайшла дарам учарайшая пры- года, ня можа яшчэ пані ўстаць... Слухае Янук, і словы чуе, але сэнсу іх ня можа ўлавіць.

  • Забылася я табе ўчора падзякаваць за тое, што да- хаты без бяды вярнулася... Ня ведаю, нават, як і падзякаваць табе за гэта...

Не глядзі, Янук, на паню. Хай сабе выгінаецца, хай сабе грудзі ігаяы«і9іл>тіг. хай... Сячы. юнак. дрэва па сабе..'

ПАНІ ЛЯСОЦКАЯ



35

Але ня можа Янук нічога ні сказаць ні зрабіць, як у сьне якім... Бо хіба-ж асьмеліўся-б Янук хаця пальцам дакрануцца да пані... Моцна ўмее абнімаць Янук, а пані, пані не бароніц- ца. Ці-ж яе гэта рукі завіліся на шыі Янука, ці не яе гэта вус- ны шукаюць яго вуснаў... Нешга хоча сказаць Янук, але з горла толькі ахрыплыя енкі вырываюцца. Вось зараз закры- чыць пані, зьбягуцца людзі, і канец будзе Януку... Няхай. Але маўчыць пані, клубочкам завіваецца, туліцца шчыльней і шчыльней...

Ноч ціхая, ціхая... Прачнуўся Янук і ня ведае, што з ім і дзе ён. Пасмы белага сьвету ліюцца з вакна на крэслы, на падлогу, на дываны. Пані сьпіць і косы чорным полымем разь- мяталіся... Увесь хмель рыляцеў з галавы Янука. Выразна паў- стала прад вачыма ўсё, што было ўвечары, і Янук аж здрыга- нуўся ад нейкага агіднага пачуцьця і здалося Януку, што гэта цмок нейкі ашчаперыў яго, упіўся ў яго сэрца і хоча высмак- таць яго кроў, яго сілы—усё. Не, трэба як мага хутчэй уця- каць адгэтуль.

...Вые воўк у лесе. Толькі ня з роспачы вые шэры лясны гаспадар. Цёмна ў лесе, і вузкія сьцежкі там, і дзі- вы глядзяць з-пад кожнага лістка. Але ведае воўк усе дарожкі, усе кусьцікі ў лесе. Лёгка ступаюць воўчыя ногі па лісьцях, па ссохлых галінках, выгінаецца цела воўчае пруткае, мускулы напружыліся.

— Гэй, ваўкі, браты мае!.. Дрэмлюць у цёплых хля- вох авечкі і бараны тлустыя, цяжкія, сакавітыя. Пойдзем, ваўкі, браты мае, і паглядзім, якія сны ім сьняцца. Усім яны здаволены, нічога ім ня трэба... Пойдзем і возьмем сабе самага тлустага, самага дурнога, самага задаволенага барана. Возьмем сабе аднаго, а рэшту пакінем-—хай сабе сьняць свае сны... Гэй, ваўкі, браты мае.

Сьвеціць месяц на пустое поле. Белы сьвет, мяккі, так і западае ў кожную ямку, у кожную баразну. Блу- дзяць ваўкі па полі, бліжэй і бліжэй да вёскі падыхо- дзяць.

Цёпла авечкам у хлеве, а ваўку ў лесе ня вельмі. Але, ці прамяняе ён свой лес на хлеў цёплы авечы?

Вые впл/к V лнпв

36


А Л. Д У Д А Р

Устаў Янук, ва ўвесь рост выцягнуўся. Кружыцца яшчэ галава, яшчэ цягне крыху да гэтых кос, да вачэй гэтых чор- ных, да белых грудзей...

Заварушылася пані, вочы раскрыла.



  • Куды ты, Янучок мой?..

  • Пайду, ня хочу... не магу...

  • Куды?..

  • А ці ня ўсё роўна... У мяне дарога свая...

Ускочыла пані...

  • Дык ты... дык ты зусім?

Грудзі калышуцца, уздымаюцца высока.

  • А чаго-ж... Што мне тут рабіць?..

I павярнуўся да выхаду.

Зьверам рванулася пані да дзьвярэй і рукі раскрыжавала на іх.



  • Ня пушчу... Мой ты... Ня пушчу.

Янук рвануў за руку.

  • Пусьці... Што тут валэндацца.

Адкінула пані галаву.

  • Янучок, чаму гэта? Мне-ж здалося, што любіш, я ду- мала... Яшчэ ніхто ня быў такім любым... Ты ведаеш, многія дабіваліся, ногі цалавалі... Я сама любіла... Вось, ты ведаеш! чаго я езьдзіла ў горад?.. Я да каханка да свайго езьдзіла. А цяпер, цяпер навошта ён мне?..

Янук моўчкі стараўся адпіхнуць пані ад дзьвярэй, але як прырасла да іх.

  • Янучок, няўжо я дрэнная такая. Вось... Паглядзі...

Бліснула цела ў белым сьвеце.

  • Янучок, застанься... Я цябе зраблю шчасьлівейшым у сьвеце, ты будзеш вядомы, багаты...

Падкацілася нешта пад горла Януку. Заварушылася агіда да ўсяго гэтага і да словаў пані...

  • Пусьці, ты...

Вылаяўся моцна і сілай адшвырнуў жанчыну на падлогу. Адчыніў дзьверы і вышаў.

  • Янучок...

IV

Хадзіў Янук па засыпаных белымі плямамі сьвету дарож-

“ ' — — ««Л..ЯП.ОЛ ТІІ.ІГП ■ЭІІПО НЯЫМПР пянетоа-




  • Эх, як добра...

Успомніў Янук пра горад далёкі, пра даўнейшых сваіх таварышоў успомніў, пра работу сваю.

  • Усё роўна, не заставацца-ж тут...

Паглядзеў Янук на палац яшчэ раз. О, якія-ж цяжкія сьцены, як давяць яны. Нельга стрываць...

I ў вачох Янука бліснулі злыя зялёныя іскаркі. Пашоў у пуню і хутка вышаў адтуль, цягнучы нешта пад пахаю. Пады- шоў да палаца і зьнік недзе ў цень...

Праз хвілін дзесяць ішоў Янук па белай дарозе, насьвіст- ваючы нешта. На твары гарэла ўрачыстасьць, гіерамога пала- нела ў вачох.

Гэй, гэй... Там, далёка, далёка горад. Стары горад, цяжкі і грамоздкі. Там сябры даўнейшыя і старая праца будзе. Вые ў лесе воўк і гараць на дарожках вілаватых воўчыя вочы. А Янук усё ідзе па дарозе і ня страшна яму, а неяк лёгка, лёгка. Так вось, як-бы скончыў нейкую цяжкую работу, і ве- дае, што будзе доўгі адпачынак. Хай сабе вые ў лесе воўк, хай склікае сваю воўчую раць. Ідзе Янук па белай дарозе, песьню насьвіствае і з кожным крокам усё лягчэй і лягчэй яму робіцца.

Вось і лес.

Янук абярнуўся назад і глянуў на пакінуты двор, што застаўся далёка, чуць не за вярсту. Сіняе неба ўсыпана зора- мі, а на сінім фоне чырвонымі языкамі шугае полымя і чор- нымі кудрамі раскінуўся дым. Усё вышэй і шырэй чырвоныя языкі...

У бліжнім сяле трывожна зазванілі званы...

Янук яшчэ пастаяў, паглядзеў, павярнуўся і зьнік у лесе.



1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка