Гісторыка-культурная спадчына воранаўскага раёна




Дата канвертавання30.04.2017
Памер202.21 Kb.
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА

ВОРАНАЎСКАГА РАЁНА

Воранаўскаязямлязахавалашэрагмаўклівыхсведкаў гістарычныхпадзей. Некаторыя з іхдайшлі да нашыхдзёнамальнекранутымі, ад іншыхзасталісятолькіасобныя элементы.

Гісторыка-культурная спадчынаВоранаўскагараёна мае сваю непаўторнасць, свае асаблівыярысы і з'яўляеццапрадметам нашага гонару.
22 гісторыка-культурныя каштоўнасці і 1 аб’ект гісторыка-культурнай каштоўнасці на тэрыторыі Воранаўскага раёна ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:


  • 12 помнікаў архітэктуры;

  • 6 помнікаў археалогіі;

  • 4 помніка гісторыі;

  • 1 аб’ект "Дугі Мерыядыяна Струве", пункт "Даукны".


Катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей:
«0»катэгорыя(каштоўнасць сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай):

  • "Дугі Мерыядыяна Струве", пункт "Даукны" ( в. Шнуравічы, 0,6 км на паўночны захад ад вёскі).


«2» катэгорыя(каштоўнасць нацыянальнага значэння):

  • Касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса, 1916 год (аг. Канвелішкі);

  • Касцёл Адшукання Святога Крыжа, 1789 год (аг. Жырмуны);

  • Фрагменты парку «Больцінікі», канец XIX ст. (аг. Больцінікі);

  • Дом-крэпасць, 1611-1612 гады (в. Гайцюнішкі);

  • Рэшткі капліцы, 1633 год (в. Гайцюнішкі).


«3» катэгорыя(каштоўнасць рэгіянальнага значэння):

  • Трэцяя катэгорыя прысвоена ўсім астатнім аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны Воранаўскага раёна.


ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ





Гісторыка-культурная каштоўнасць

Катэ-горыя

Адрас

1.

Сядзібны дом, пачатак ХХ стагоддзя

Сядзібны дом ў вёсцы Больцінікі пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя ў старым парку графа Путкамера ў формах “замкавай” востравугольнай неаготыкі, на вышэйшай кропцы рэльефу.



Першапачаткова тут стаяў невялікі аднапавярховы сядзібны дом з тэрасай на калонах і мансардай з боку франтальнага фасада. Справа перад домам стаяў драўляны флігель. Сядзібны дом належаў Станіславу Путкамеру, сыну Марылі Верашчака.

У тутэйшым маёнтку па яе запрашэнню гасцяваў Адам Міцкевіч.Сустрэчы з ёй, вандроўкі па тутэйшым парку натхнілі яго на напісанне славутай паэмы “Гражына” , шэрагу вершаў.





3

аграгарадок Больцінікі вуліца Азёрная, 1

2.

Дом-крэпасць 1611-1612 гады

Узведзены ў 1611-13 гг. На левым беразе р. Жыжма. Цагляны партатыўны “замачак” створаны па праекце будаўніка і начальніка каралеўскіх збудаванняў у Вільні Пятра Нонхарта разам з інжынерам-фартыфікатарам Ван Дадэнам. Збудаванне абарончага дойлідства захавалася амаль у першапачатковым выглядзе. Манументальны магутны будынак – унікальны помнік гатычна-рэнесансавай архітэктуры. Мастацкая выразнасць помніка дасягаецца за кошт пластычнай аб’ёмнай пабудовы, спалучэння высокага вальмавага даху з шатрамі 4 вуглавых цыліндрычных і цэнтральнай фасаднай чатырохграннай вежаў. Фасады пазбаўлены дэкаратыўнага ўбрання і краповак, тоўстыя сцены (каля 1,5 м) прарэзаны прамавугольнымі вокнамі і ўмацаваны контрфорсамі-пілонамі.

На данны момант там знаходзіцца Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца “Гайцюнішкі”.



2

в. Гайцюнішкі

3.

Рэшткі капліцы, 1633 год

Знаходзяцца за 0,5 км на ўсход ад вёскі, у полі. Пабудавана ў 1614(1633) г. на сродкі Зюзаны Нонхарт з цэглы як пахавальня сям’і Нонхарта. Капліца захавалася ў руінах.

Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу, з рысамі абарончага дойлідства.



2

в. Гайцюнішкі

4.

Радавая пахавальня Шукевічаў, пачатак ХХ стагоддзя

Радавая пахавальня Шукевічаў знаходзіцца за 0,5 км ад в. Нача, ва ўрочышчы в. Ланкішкі. Пабудавана ў пачатку ХХ ст. з бутавага камня, з дамешкамі дробных каменьчыкаў (муроўка з “ізюмам”).

Твор архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане будынак са сценамі бутавай муроўкі. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным класічным кортыкам. Уваход аформлены прамавугольным парталам. Калоны. Ніжняя частка і завяршэнне сцен выкананы з цэглы, атынкаваны. Вокны паўкруглыя. Пад будынкам зроблена крыпта, перакрытая скляпеннем. Будынак адрамантаваны.


3

в. Нача


5.

Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля, 1900-1906 гады

Пабудаваны ў 1900-1906гг. На паўночнай ускраіне вёскі, на месцы фундаванага Янам Чаплінскім драўлянага барочнага касцёла, што існаваў з 1634г. Двухвежавая трохнефавая базіліка з трансептам і паўцыркульнай апсідай. Бакавыя нефы больш нізкія і на галоўным фасадзе вылучаны магутнымі трох’яруснымі вежамі-званіцамі, а па баках алтара — прамавугольнымі сакрысціямі. Паўцыркулярная апсіда абкружана больш нізкай прыбудовай, што надае ёй арыгінальнае ступеньчатае вырашэнне. Цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах, бакавыя нефы — аднасхільнымі. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны паўцыркульнымі імпастамі. Верхні ярус апсіды асветлены вялікімі люкарнамі. Сцены аздоблены плоскімі і руставанымі пілястрамі, філёнгавымі нішамі, сандрыкамі, завершаны развітымі багата прафіляванымі антаблементамі. Інтэр’ер двухсветлавы. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Дэкаратыўнае афармленне інтэр’ера прыпісваецца мастаку К. Квяткоўскаму і выканана ў стылі неаракако — картушы, ракайлі, ляпніна, роспіс. Касцёл — помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі неабарока і неакласіцызму.




3

аг. Беняконі,

перавулак Касцельны, 3



6.

Касцёл Адшукання Святога Крыжа, 1789 год

Размешчаны ў цэнтры в. Жырмуны. Драўляны храм пабудаваны па фундацыі Караліны Радзівіл у 1789г. на месцы папярэдняга храма 1624г., пабудаванага ўладальнікам мястэчка Янам Завішам, але спаленага ў час войнаў сярэдзіны XVII ст.. Храм узведзены паводле праекта бацькі вядомага архітэктара-класіцыста К. Падчашынскага — Яна Падчашынскага, вучня знакамітага прафесара архітэктуры Віленскага ўніверсітэта Лаўрына Гуцэвіча, які ў Радзівілаў займаў пасаду архітэктара і кіраваў будаўнічымі справамі.

Да асноўнага падоўжанага зруба, які пераходзіў у пяцігранную апсіду, прырублены бакавыя крылы трансепта, што надае храму крыжовую планіровачную форму. Двухсхільны гонтавы дах выходзіць на галоўны фасад трохвугольным франтонам, які разам з 2 мураванымі калонамі глыбокай лоджыі стварае своеасаблівы порцік. Культавую прыналежнасць будынка сцвярждае васьмігранны барабан над порцікам з крыжам над пакатым шатровым пакрыццём. Імкненне ўвасобіць у дрэве формы мураванай архітэктуры праявілася ў нязвыклай для драўлянага дойлідства арачнай форме вокнаў, імітацыі пілястраў у іх прасценках, франтонаў, прафіляваных карнізаў з сухарыкамі, вылучэнні шалёўкай фрызавай часткі фасадаў. Тая ж стылёвая арыентацыя адчуваецца і ў інтэр’еры храма, прастора якога падзелена калонамі дарычнага ордэра на 3 нефы. У цэнтральны з іх аркадамі адкрываюцца галерэі бакавых нефаў і хоры над уваходам. Асноўны пластыка-дэкаратыўны акцэнт малітоўнай залы — галоўны алтар выкананы ў выглядзе каланады з антаблементам таго ж дарычнага ордэра і магутным антамблементам над ёй. Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы XVIII ст. “Маці Божая Лерэтанская” і “Святая Кацярына”.

Касцёл — помнік архітэктуры класіцызму. Някепска захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе. Перад касцёлам пастаўлена драўляная каркасная двух’ярусная званіца ў народна-этнаграфічнай трактоўцы.




2

аг. Жырмуны

7.

Касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса, 1916 год

Пабудаваны з дрэва ў 1916 г. на месцы папярэдняга касцёла 1808 г. Узведзены ў гонар каталіцкага свята богашанавання Сэрца Ісуса, зацверджанага ў 1765 г. папам Кліментам ХІІІ як сімвал уратавання. Складаецца з аднолькавых па вышыні чатырохсценнага зруба і выцягнутай пяціграннай апсіды з бакавымі сакрысціямі. Над фасадамі ўзвышаецца стромкая двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца са шпілем, якую фланкіруюць падобныя, але меншыя сігнатуркі, паміж імі трохвугольны франтон. Тры ўваходы аформлены арачнымі парталамі з вокнамі-ружамі над імі, што надае гатычныя асацыяцыі ва ўспрыняцці храма. Астатнія праёмы з паўцыркулярнымі імпастамі. Інтэр’ер падзелены шасцю слупамі на тры нефы, бакавыя з якіх аперазаны абходнымі галерэямі пад плоскай столлю.

Касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі.





2

аг. Канвелішкі

8.

Касцёл Святога Георгія, 1910 год

Пабудаваны ў 1910 годзе з цэглы. Трохнефавая аднавежавая базіліка вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з пяціграннай апсідай. Кампазіцыя плоскаснага галоўнага фасада пабудавана на рытмічным нарастанні стральчатых аконных праёмаў і ступеньчатых контрфорсаў да васьміграннай шатровай вежы. Уваход аформлены магутным перспектыўным гатычным парталам. У касцёле ёсць абразы XVIIIст. “Маці Божая Чанстахоўская” і “Маці Божая Шкаплерная”, абраз 2-й палавіны XIX ст. “Святы Іосіф з дзіцем”.

Касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі.


3

в. Асава

9.

Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі,

1902-1909 гады

Пабудаваны з цэглы. Адносіцца да тыпу трохнефавых двухвежавых базілік з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Усе сродкі архітэктурнай выразнасці прыцягнуты дзеля стварэння пагатычнаму вертыкальнай, узнёслай, дынамічнай кампазіцыі. Асноўную ролю ў гэтым адыгрываюць зграбныя шмат’ярусныя вежы галоўнага фасада, верхні васьмігранны ярус якіх мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершаны вытанчанымі шпілямі. Высунутыя наперад, яны вылучаюць цэнтральную, завершаную двухгранным высокім шчытом плоскасць фасада, вось якой вылучана арачным уваходным парталам і акном - ружай над ім. Вертыкальнасць архітэктурнай кампазіцыі забяспечваецца агульным узняццем гмаха касцёла на нязвыкла высокі цокаль, рытм высокіх і вузкіх арачных вокнаў і контрфорсаў- пілонаў у прасценках, шматлікімі арачнымі нішамі, двухграннымі шчытамі, аркатурнымі фрызамі. Графічнасць архітэктурнаму экстэр’еру забяспечваюць кантраснае спалучэнне атынкаваных і пабеленых ліштваў акон і чырвонай высокаякаснай цаглянай муроўкі, “штрыхавыя” карнізы і фрызы, вокны-біфорыумы.

Касцёл – помнікархітэктуры неаготыкі і мадэрну. Каля касцёла пахаваны вядомы вучоны ў галіне прыродазнаўства, доктар багаслоўя С. Б. Юндзіл і гісторык, археолаг, этнограф, краязнаўца, ваенны інжынер Т. Нарбут.





3

в. Нача

10.

Касцёл Наведвання Маці Божай Тракельскай, 1809 год

Існуючы храм пабудаваны ў 1809г. на месцы папярэдняга, узведзенага ў 1740г., які належаў езуітам. У 1928г. – адрамантаваны. Будынак касцёла складаецца з аднолькавых па вышыні прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі, якія скампанаваны ў выцягнуты па падоўжнай восі манументальны аб’ём, накрыты агульным вальмавым дахам. Шатровы дах прытвора завершаны цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі вокнамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, над прытворам — паўкруглая люкарна. Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, апсіда — цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам на чатырох калонах пастаўлены хоры, на якіх устаноўлены вырашаны ў стылі сціплага ракако арган. Драўляны алтар выкананы ў стылі неабарока. У інтэр’еры абраз ХІХ ст. “Святы Ян Непамук” . Побач з касцёлам (на поўнач ад яго) пастаўлена драўляная двух’ярусная каркасная званіца, накрытая пакатым шатром. Ніжні ярус зашыты цёсам, верхні скразны.

Касцёл — помнік архітэктуры народнага драўлянага дойлідства з выкарыстаннем элементаў стыляў барока і класіцызму.


3

аг. Тракелі, вул. Лідская, 61 б

11.

Касцёл Прасвятой Троіцы, 1803-1812 гады

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы в. Забалацьна акружаным бутавай агароджай з трохарачнай брамай узгорку. Першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622г., існуючы мураваны — у 1803-12гг. Касцёл вырашаны прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам (у пачатку ХХ ст. дахоўка заменена бляхай). Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чатырохгранная званіца з партатыўнай васьмікалоннай шатровай ратондай у завяршэнні, надбудаванай на пачатку ХХ ст. У той жа час арачныя бакавыя вокны заменены на гатычна-спічасныя, што ўнесла элемент эклектызму ў архітэктурна-стылёвую трактоўку помніка. Нетрадыцыйна размешчаны 2 сакрысціі, аб’яднаныя ў адзінай прыбудове да тыльнай алтарнай сцяны храма. Архітэктурны дэкор сканцэнтраваны на званіцы: ярусы падзелены карнізамі, ніжні ярус і вуглы руставаны, верхні апрацаваны філёнгамі і прарэзаны арачнымі праёмамі. Плоскасныя фасады дэкарыраваны гарызантальным рустам, прамавугольнымі панэлямі і плакеткамі, апяразаны карнізам спрошчанага профілю. Зала храма перакрыта плоскай столлю, сакрысціі — крыжовымі скляпеннямі, сцены расчлянёны пілястрамі і аперазаны антаблементам спрошчанай прафіліроўкай. На алтарнай сцяне і бакавых кулісах-прасценках, што вылучаюць памяшканне апсіды, сродкамі юлізорнага жывапіснага роспісу нанесены 3 архітэктанічныя алтары: цэнтральны чатырохкалонны з выявамі святых Пятра і Паўла і двухкалонныя бакавыя. На левай кулісе апсіды навешаны паўкруглы амбон. У час рамонту 1939г. размаляваны неаракайльнай арнаментыкай сцены і столь. Над уваходам на 4 драўляных калонах узнята галерэя хораў. Мастацкую каштоўнасць уяўляюць абразы пачатку XVIIIст. “Маці Божая Рымская”, “Навучэнне Марыі” і “Святы Георгій” , “Маці Божая смуткуючая”.




3

аг. Забалаць, вул. Камуністычная6


12.

Касцёл Прасвятой Троіцы, 1886-1909 гады
Пабудаваны ў 1886-1909 гг. з бутавага каменю. Акружаны скверам і бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Выцягнутая пяцігранная апсіда, аб’яднаная з асноўным аб’ёмам храма агульным дахам, мае бакавыя нізкія сакрысціі. На паліхромных сценах графічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору – прафіляваныя ліштвы стральчатых вокнаў, карнізы і вуглавыя лапаткі. На хорах устаноўлены арган. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму з фронту далучана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца (надбудавана ў 1920-х гг.).

Касцёл – помнік архітэктуры неаготыкі.




3

в. Германішкі, вул. Цэнтральная, 35


ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ


1.

Брацкая магіла, 1944 год

Знаходзіцца ў скверы па вул. Савецкай. У брацкай магіле пахаваны 45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1950г. на магіле устаноўлены абеліск.




3

г.п.Радунь, вул.Савецкая,

у скверы


2.

Брацкая магіла, 1944 год

Знаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пахаваны 192 воіны і партызаны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных — воіны 36-га гвардзейскага стралковага корпуса 11 гвардзейскай арміі і 71 стралковага корпуса 31-й арміі ІІІ Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні горада і навакольных населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай брацкай магіле захаваны і Герой Савецкага Саюза Аляксандр Іванавіч Канарчык. У 1954 годзе на магіле ўстаноўлены помнік-скульптура воіна з аўтаматам, перад якім размешчаны дошкі з імёнамі загінуўшых. У 2006 годзе праведзены капітальны рамонт помніка.




3

г.п. Воранава

вул. Савецкая

(у скверы)


3.

Фрагменты парку “Больцінікі”, ХІХ стагоддзе

Ансамбль парку быў закладзены ў 2-ой палове ХVIII-пачатку XIX ст..Сядзібна-паркавы ансамбль займае амаль квадратны ў плане ўзгорысты ўчастак тэрыторыі плошчай каля 10 га, які абмежаваны з поўначы полем, з захаду і ўсходу — пасадкамі дрэў, з поўдня — старой ліпавай алеяй. Парк пейзажнага тыпу планіроўкі. Яго кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, адкрытая прастора паляны, суцэльныя пасадкі. Вялікае значэнне ў фарміраванні ландшафту маюць экзоты, якіх у парку больш за 60 відаў і форм: унікальныя ў Беларусі 2 экзэмпляры клёна вастралістага далоненадрэзнага, вольха шэрая лопасцевая, аксаміт амурскі, клён (ясенялісты, прырэчны, татарскі, палявы, серабрысты), явар і яго пурпуровалістая форма, піхта белая, елкі (канадская, Энгельмана, калючая, блакітная), хвоя Веймутова, лістоўніца еўрапейская, туя заходняя і іншыя.




2

аграгарадок Больцінікі

4.

Фрагменты парку, канец XVIIIстагоддзя

У большасці сваёй паркі не захаваліся, або з часам моцна змяніліся. Страціў сваё прызначэнне і парк сядзібы Гародна (цяпер аг. Пагародна). Аднак яго кампазіцыйная адметнасць яшчэ даволі прыкметная, а дакладная стылістыка не раз прыцягвала ўвагу даследчыкаў. Разбіты вакол палаца каля 1784 г.. Архітэктар М. Кнакфус. Спачатку “французскі” рэгулярны, але ўжо на пачатку ХІХ ст. набыў модную “англійскую” пейзажную арганізацыю. Сляды былой сіметрычнай крыжова-восевай планіроўкі назіраюцца ў форме працяглага прамавугольнага става і калісьці размешчанай за ім шасцікалоннай альтанкі-ратонды, якая замыкала зрокавую перспектыву.

Па падоўжанай планіровачнай восі (усход-захад) размешчана ўязная брама ў выглядзе двух мураваных пілонаў, непрацяглая алея, прамавугольны партэр перад домам. Па баках прамавугольнага паркавага партэра сіметрычна размяшчаліся падзеленыя алеямі 4 баскеты з пладовымі дрэвамі (цяпер на іх месцы маляўнічыя паляны з дрэвамі і кустамі).


3

аг. Пагародна


ПОМНІКІ АРХЕАЛОГІІ


1.

Курганны могільнік, ХІІІ – ХV стст.

Курганны могільнік знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі, у лесе, на беразе ручая, па якім праходзіць граніца паміж Беларуссю і Літвой.

Налічвае 7 насыпаў вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, дыяметрам ад 5 да 10 м (з левага боку дарогі 2, з правага – 5 насыпаў). Раней, у 1974 г. пры даследаванні А. Р. Мітрафанава было 70 насыпаў.

На помніку быў устаноўлены ахоўны знак Літоўскай ССР. У спісах помнік абазначаны як каменны могільнік. Вядомы з 1973 года, абследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 2012 годзе – А. М. Мядзведзеў.




3

в. Чыжэўск

Канвелішскі сельскі Савет



2.

Каменны могільнік перыяду Сярэднявечча-Новага часуХV – ХVІІ стст.
Каменны могільнік размешчаны на 0,5 км к захаду ад вёскі, сярод поля.

Участак могільніка засаджаны сасновым лесам.

Памерам помнік 100 х 30 м. Участак пашкоджаны пры лесапасадцы. Толькі ў паўднёвай частцы захаваліся сляды ад магіл (камні ад надмагільных канструкцый).

Мясцовая назва “Баярскія могілкі”.

Выяўлены ў 1982 годзе А. У. Квяткоўскай, абследываўся ў 1984 г. Я. Г. Звяруга.


3

в. Куклі

Місявіцкі сельскі Савет



3.

Каменныя магілы перыяду Сярэднявечча,

ХІІІ – ХV стст.

Размешчаны ў 0,4 км на захад, ад асноўнай часткі вёскі, на правым беразе ракі Нідзіца, на поўдзень ад хутара в. Дварчаны (Зарэцкія). Займае пясчаны пагорак плошчай памерам 100х80м. Помнік пашкоджаны (надмагільныя камні былі зрыты бульдозерам).



Мясцовыя назвы: “Татарскія могілкі”, “Баярскія могілкі”.

Раней над магіламі былі пастаўлены надмагільныя камяні. Пад каменнымі вымасткамі або каменна-землянымі насыпамі ў ямах (глыбіня да 1,5м) выяўлены трупы людзей, палажэнне галавой на захад. Знойдзены прылады працы (сякеры, нажы, крэсівы, тачыльныя брускі), упрыгожанні (пярсцёнкі, завушніцы, скроневыя кольцы, бранзалеты, пацеркі, пласціны ад налобных павязак), абломкі гліняных гаршкоў.

Каменныя магілы вядомы з канца ХІХ стагоддзя, даследаваліся В. Шукевічам з 1885 па 1895 гады (прывязка да ўр. Карначыха), Э. А. Вольтерам; у 1955 годзе – Ф. Д. Гурэвічам.



3

в.Дварчаны

Забалацкі сельскі Савет



4.

Гарадзішча перыяду Сярэднявечча

ХV – ХVІІ стст.

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля р. Радунька. Мясцовая назва “Шведскі Вал”. Займае ізаляваны ўзгорак, які ўзвышаецца над далінай на 8 м. Пляцоўка чатырохвугольнай формы, даўжыня па лініі паўднёвы захад — паўночны ўсход – 85 м, шырыня – 60 м. Умацавана земляным валам вышынёй з боку пляцоўкі – 3м, з вонкавага боку каля 5м.

За валам — роў, шырынёй 8-10 м і глыбінёй ад 1,5-2 м да 2,5-3м.

Пляцоўка сапсавана ямамі, што на большай яе частцы разбурылі культурны пласт (таўшчыня 0,4-0,5м), які прасочваецца толькі ў некаторых месцах.

На паверхні пляцоўкі і ў агаленнях культурнага пласта знойдзены абломкі кругавога посуду і кафля.

У ХІХ стагоддзі былі знойдзены наканечнікі коп’яў, сякеры, манеты. Раскопкі не праводзіліся.

Датуецца XV -XVI стагоддзямі.


3

в. Гарадзішча

Радунскі пасялковы Савет



5.

Стаянка перыяду бронзавага веку – могільнік ранняга жалезнага веку
Стаянка-могільнік знаходзіцца за 0,3 км на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Плітніца, на дзюне, сяродзатарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача, на месцы раскапанага В.Шукевічам

могільніка ранняга жалезнага веку.

Вядома з пачатку ХХ стагоддзя. Абследаваў і правёў раскопкі В.Шукевіч (раскапаў могільнік Плітніца), у 1967 годзе абследаваў М.М.Чарняўскі, у 2000 годзе – В. Л. Лакіза.

На могільніку было знойдзена пахаванне ў каменнай скрыні (рэшткі пахаванняў па абрадзе трупаспалення, 6 розных ляпных гаршкоў). Датуецца першымі вякамі нашай эры.

У 1967 годзе М. М. Чарняўскі знайшоў крамянёвыя прылады працы і ляпную кераміку позняга бронзавага веку (пачатак 1-га тысячагоддзя да н. э.), В. Л. Лакіза – каменныя прылады працы (сякера) і ляпную кераміку.


3

в.Нача

Доцішскі сельскі Савет



6.

Каменныя магілы перыяду Сярэднявечча

ХV – ХVІІ ст.ст
Знаходзіцца за 0, 7 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Пяцкушкі; у 0,6 км на поўдзень ад в. Міцканцы; у 1,2 км на поўнач ад в. Нача, у лесе.

Даследавалі ў 1884-1888 гадах В. А. Шукевіч, З. Глогер і Э. А. Вольтэр, якія выявілі 21 пахаванне па абраду трупалажэння ў ямах глыбінёй да 1,5 м, галавой на захад (зрэдку на поўнач).

Пахавальны інвентар: жалезныя нажы, крэсівы, спражкі, кольцы, бронзавыя пярсцёнкі, завушніцы, бранзалеты, тачыльныя камяні. Прадметы ўзбраення (сякера, кап’ё) – адзінкавыя. Найбольш характэрныя знаходкі – галаўны ўбор з бронзавых ці сярэбраных пласцін і шкляных пацерак (у адным выпадку з бронзавымі бразготкамі і спіралькамі.Захавалася каля 50 магіл. На данны момант пашкоджаны пры пасадцы лесу.

Абследавалі ў 1982 годзе А. В. Квяткоўская , у 1984 годзе – Я. Г. Звяруга.

Датуюцца ХІІІ - ХІV стагоддзямі і больш познім часам.


3

в. Пузелі

Доцішскі сельскі Савет





АБ’ЕКТ


1.

  • "Дугі Мерыядыяна Струве", пункт "Даукны"



Дуга Струве (Русско-Скандинавская дуга) - это цепь (сеть из 265) триангуляционных пунктов, протянувшаяся на 2820 км по территории десяти европейских стран, построенная в период с 1816 по 1855 год и представляющая собой уникальный памятник науки и техники и предназначенная для определения параметров Земли, её размера и формы. Сам по себе пункт дуги Струве (опорная точка) мог представлять собой заложенный в землю гранитный куб с полостью, залитой свинцом и положенный в яму с булыжниками, либо это была пирамида из камней, углубление в скалах, либо просто железный крест.

Работы по постройке и измерению сети из 265 пунктов дуги осуществлялись под руководством известнейшего российского астронома и геодезиста тех времен – Фридриха Георга Вильгельма (Василия Яковлевича) Струве (в честь его собственно и названа дуга) – академика Петербургской АН, основателя и первого директора Пулковской обсерватории. Дуга Струве позволила точно установить размер и форму нашей планеты, и стала очень важным шагом в развитии наук о Земле, а также продвинула вперед всю отрасль топографического картирования. Результаты проведенных исследований и измерений использовались в научных и практических целях более 130 лет. Одним из важных научных исследований, проведенных с помощью дуги Струве, было определение величины элементов земного эллипсоида. Также по итогам своих исследований и по завершении всех расчетов Струве написал большой труд – «Дуга меридиана в 25°20' между Дунаем и Ледовитым морем, измеренная с 1816 по 1855 гг.». В настоящее время Дуга Струве рассматривается как одно из важнейших событий в развитии мировой астрономии, геодезии и географии. Современные ученые утверждают, что, несмотря на временные изменения рельефа местности, разница между современными и старинными измерениями меридиана составила менее 3,5 см.



В течение времени большинство пунктов было утеряно. С недавнего времени при активном сотрудничестве ученых заинтересованных стран начали проводиться поисково-геодезические работы по обнаружению утерянных пунктов дуги Струве, и пока далеко не все объекты удалось обнаружить, притом многие объекты оказались сильно разрушенными. На территории Беларуси в ходе нескольких экспедиций было обнаружено 19 (по некоторым данным на сегодняшний момент эта цифра равна 22) пунктов дуги Струве, а всего на современной территории нашей страны находился 31 пункт Русско-Скандинавской дуги (один из пунктов находится на территории Вороновского района). Из 10 стран, по территории которых проходила дуга, в нашей стране найдено наибольшее количество геодезических пунктов. Наиболее хорошо сохранившиеся пункты, а это 34 объекта, были включены в состав объекта Всемирного наследия, на территории Беларуси это 6 объектов.




0

в. Шнуравічы, 0,6 км на паўночны захад ад вёскі




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка