Гісторыя сусветнай літаратуры



Дата канвертавання21.02.2017
Памер35.66 Kb.
#3745
Пытанні да экзамена па дысцыпліне: “Гісторыя сусветнай літаратуры”


  1. Праблематыка навел і прытчаў Ф.Кафкі ў святле духоўна-эстэтычных пошукаў мастака (2 творы на выбар).

  2. Сацыяльна-псіхалагічная драма “Лялечны дом” Г. Ібсена. “Жаночае пытанне” ў творы.

  3. Характарыстыка вобраза графіні Дыяны дэ Бэльфлор у п’есе Лопэ дэ Вэгі “Сабака на сене”.

  4. Жыццё і творчасць Сафокла. Трагедыя “Антыгона”.

  5. Вобраз дона Хуана ў п’есе “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” Цірса дэ Маліны.

  6. О.Уайльд: жыццё і творчасць. Раман “Партрэт Дорыяна Грэя” і канцэпцыя мастацтва ў творы.

  7. Параўнальная характарыстыка фінальных сцэн у п’есах “Сабака на сене” Лопэ дэ Вэгі і “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” Цірса дэ Маліны.

  8. Асноўныя праблемы філасофскай казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц” ва ўзаемаадносінах:

а) Маленькі прынц і Лётчык;

б) Маленькі прынц і Ліс.



Роля прысвячэння і аўтарскіх малюнкаў.

  1. Французская літаратура эпохі Адраджэння, асоба Маргарыты Наварскай (зб. “Гептамерон”).

  2. Жыццё і творчасць Франчэска Петраркі.

  3. Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. Алегорыя і сімвалізм “Боскай камедыі”.

  4. П’ер дэ Бамаршэ. Асаблівасці камедыі “Жаніцьба Фігаро”.

  5. Паняцце экзістэнцыялізму ў творчасці Жан-Поль Сартра. Раман “Млоснасць”. Вобраз Антуана Ракантэна.

  6. Асоба Ж.Б.Мальера ў французскай літаратуры. “Тарцюф”: гісторыя стварэння і сцэнічны лёс камедыі. Жыццёвае крэда Тарцюфа.

  7. Вобраз Вікторыі і тэма адзіноты ў рамане “Вікторыя” К.Гамсуна. Сэнс назвы твора.

  8. Камедыя Ж.Б.Мальера “Мешчанын у дваранах”.

  9. Жыццё і творчасць Эсхіла. Асаблівасці трагедыі “Прыкуты Прамітэй.

  10. Гісторыя стварэння Ж. Б. Мальерам камедыі “Мешчанін у дваранах”. Дваране ў п’есе (граф Дарант, маркіза Дарымена), іх адпаведнасць ідэалу Журдэна і самога аўтара.

  11. Асаблівасці рамантызму ў французскай літаратуры.

  12. Тэма кахання ў рамане К. Гамсуна “Вікторыя”. Вобраз Юханеса. Роля і месца ўстаўных навел у творы.

  13. Гофманаўскі рамантычны герой. Лёс мастака і мастацтва ў апавяданнях пісьменніка (два творы на выбар).

  14. Дж. Г. Байран: жыццё і творчасць. Байранаўскі рамантычны герой у паэме “Карсар”.

  15. Роля і асоба Адсана ў мастацкай сістэме рамана У. Эка “Імя ружы”. Адсан – герой і апавядальнік.

  16. Паэма Дж. Г. Байрана “Гяур” і “Паломніціва Чайльд Гарольда”. Асноўныя рысы рамантычнага героя ў творах.

  17. Вобраз Вільгельма ў рамане У. Эка “Імя ружы”. Вільгельм – філосаф і дэтэктыў у адной асобе.

  18. Жыццёвыя пакуты Э.По. Жанр дэтэктыўнага апавядання.

  19. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы” У. Эка. Спроба спалучэння ў творы вышуковага (крымінальнага) і філасофскага раманаў. Сэнс назвы твора. Сімволіка рамана.

  20. Псіхалагічныя творы Э.По. Значэнне творчасці Э.По для сусветнай культуры.

  21. “Мужчынская лінія” (Хасе Аркадзіа-бацька, Хасе Аркадзіа-сын, палкоўнік Аўрэліана, Аўрэліана ІІ і яго ўнук Аўрэліана Бабілоння) у рамане Г. Г. Маркеса “Сто гадоў адзіноты”.

  22. Вобразы Фаўста, Мефістофеля, Маргарыты ў трагедыі Іагана В. Гётэ “Фаўст”.

  23. Асаблівасці рамантызму ў амерыканскай літаратуры.

  24. Жаночыя вобразы ў рамане Анары дэ Бальзака “Шчыгрынавая скура”. Іх месца ў раскрыцці поглядаў пісьменніка на грамадства і свет.

  25. Гісторыя напісання Г. Г. Маркесам рамана “Сто гадоў адзіноты”. Маконда-маркесаўская мадэль свету.

  26. Пошукі “трагічнага ў штодзённым” у “маленькіх драмах” М.Метэрлінка: “Няпрошаная”. “Там, унутры”, “Сляпыя”.

  27. Асаблівасці літаратуры эпохі Сярэднявечча. Узнікненне іншнацыянальных літаратур.

  28. Фолкнераўскае разуменне праблемы ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”.

  29. Паняцце экзістэнцыялізму ў творчасці Альбера Камю: Вобраз галоўнага героя аповесці “Чужаніца” Мерсо. Сацыяльна-філасофскі сэнс развязкі твора.

  30. Сімвалізм М.Метэрлінка паводле казкі-феерыі “Сіняя птушка”.

  31. Эстэтычныя і філасофскія праблемы рамана В.Гюго “Сабор парыжскай багародіцы”.

  32. Жыццёвы ідэал лорда Генры Уотэна ў рамане О.Уайльда “Партрэт Дорыяна Грэя”.

  33. Філасофская казка А.дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Асноўныя персанажы казкі ў іх узаемаадносінах:

а) Маленькі прынц і Ружа;

б) Маленькі прынц і Змяя.



  1. Роля пабочных сюжэтных ліній (вобразы фру Лінэ, Крохстада, доктара Ранка) у паглыбленні асноўнага канфлікта п’есы Г.Ібсэна “Лялечны дом”.

  2. Асаблівасці драматургічнай спадчыны Уільяма Шэкспіра. Трагедыя Гамлет” і інш.

  3. Асаблівасці рамантызму ў нямецкай літаратуры.

  4. Рэнесансная Іспанія і творчасць Лопэ дэ Вэгі.

  5. Асаблівасці кампазіцыйнай пабудовы трагедыі “Фауст” І. В. Гётэ.

  6. Творчасць Лонга. Раман “Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою”.

  7. Асаблівасці рэалізму ХІХ–ХХ стагоддзяў у сусветнай літаратуры.

  8. Двупланавасць казачнай аповесці Э.Т.А. Гофмана “Залаты гаршок”.

  9. Творчасць Апулея. Раман “Метамарфозы, ці залаты асёл”.



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал