Году малай Радзімы прысвячаецца… Турыстычная вандроўка па правабярэжжу Друці і Дняпра ад Чыгірынкі да Лучына



Дата канвертавання12.02.2019
Памер299.75 Kb.
#25238
Году малай Радзімы прысвячаецца…

Турыстычная вандроўка па правабярэжжу Друці

і Дняпра ад Чыгірынкі да Лучына

Выканала Діана Станкевіч

навучэнка 9 “В” класа

Куратар Цітовіч Генадзь Васільевіч,

дырэктар цэнтра


Рагачоў, 2018



Схема турыстычнайвандроўкі

па правабярэжжу Друці і Дняпра ад Чыгірынкі да Лучына






Праходжанне аўтамабільна-воднага турыстычнага маршрута па месцах баявой і працоўнай славы Рагачоўскага,Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў: “г.Рагачоў-в.Ціхінічы-в.Фалевічы-в.Азяраны-в.Рэкта-в.Падселы-в.Шмакі-в.Чыгірынка-в.Шмакі-в.Падсёлы-в.Пасёлак-в.Рэкта-в.Азяраны-в.Малыя Канапліцы-в.Касцяшоў-в.Каласы -в.Задруцце – в.Лучын – г.Рагачоў”

Адлегласць – 173 км

Працягласць па часу – 6 дзён

Колькасць турыстаў – 12-14 чалавек

Аптымальны перыяд: чэрвень-ліпень-жнівень
Паход арганізаваны ў рамках рэспубліканскага конкурсу экскурсаводаў “З чаго пачынаецца Радзіма…”. Працягласць пахода па часу – 6 дзён. Даўжыня трасы аўтамабільна-воднага турмаршрута: “г.Рагачоў-в.Ціхінічы-в.Фалевічы-в.Азяраны-в.Рэкта-в.Падселы-в.Шмакі-в.Чыгірынка-в.Шмакі-в.Падсёлы-в.Пасёлак-в.Рэкта-в.Азяраны-в.Малыя Канапліцы-в.Касцяшоў-в.Каласы -в.Задруцце – в.Лучын – г.Рагачоў” – 173 км. Аўтамабільны адрэзак трасы турмаршрута – 89 км, водны адрэзак – 84 км.

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ:


  • распрацоўка і праходжанне аўтамабільна-воднага турыстычнага

маршрута;

  • азнаямленне з прыродай ніткі турыстычнага маршрута;

  • вывучэнне русла ракі Друць;

  • вывучэнне гісторыі населеных пунктаў тэрыторыі дадзенага маршрута;

  • збор краязнаўчых матэрыялаў;

  • адпрацоўка турыстычных навыкаў ва ўмовах аўтамабільна-воднага пахода, павышэнне спартыўнага майстэрства турыстаў;

  • развіццё кругазору школьнікаў-турыстаў;

  • прывіццё любові ў школьнікаў да роднай зямлі, актывізацыя інтарэсу да вывучэння гісторыі Беларусі і гісторыі таго куточка зямлі, дзе чалавек нарадзіўся.

АРГАНІЗАЦЫЯ ПАХОДА

Аўтамабільна-водны паход па вышэйвызначанаму маршруту прайшоў у рамках удзелу гурткоўцаў Рагачоўскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі ў рэспубліканскім конкурсе экскурсаводаў “З чаго пачынаецца Радзіма…”.

Удзельнікі дадзенага пахода прайшлі папярэднюю падрыхтоўку праз удзел у паходах выхаднога дня і турысцка-краязнаўчай экспедыцыі “Баграціён”.

Тактычная і спецыяльная падрыхтоўка турыстаў праводзілася з 1 па 10 жніўня 2018 года ў рамках папярэдняй падрыхтоўкі да турыстычнага пахода і ўключала ў сябе вывучэнне гісторыі населеных пунктаў ніткі турыстычнага маршрута са старажытных часоў (ад перыяду мезаліта) – да сучаснасці, вывучалася гідралогія ракі Друць, экалагічны стан тэрыторыі, флора і фаўна Рагачоўскага, Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў.

Колькасць гадзін вывучэння – 10.

Асобная ўвага ўдзялялася адпрацоўцы навыкаў першаснай хуткай дапамогі пры надзвычайным становішчы на вадзе, карыстанню ахоўнымі жылетамі, вёсламі, шастом на катамаранах і лодцы. Спецыяльная падрыхтоўка патрабавала агляду, падрыхтоўкі катамаранаў да паходу, вывучэнню правілам іх кіравання. Колькасць гадзін вывучэння – 4.

Выбар турмаршрута вызначыўся пасля вывучэння тэрыторыі і групавога абмеркавання з удзелам бацькоў навучэнцаў.

Ставіліся задачы экалагічнага выхавання, а таксама пазнавальныя, даследчыя, спартыўныя, выхаваўчыя. Усе яны выкананы на працягу падрыхтоўчага этапа і ў час правядзення турыстычнага пахода.



ВЫВАДЫ І РЭКАМЕНДАЦЫІ:

  1. Дадзены маршрут турыстычная група прайшла ў вызначаны

тэрмін.

  1. Задачы, намечаныя тургрупай былі выкананы: павысіўся ўзровень

спартыўнага майстэрства, асвоены новыя сродкі руху (лодкі, катамараны), былі ўдасканалены навыкі арганізацыі бівуака, прыгатавання ежы ў экстрэмальных прыродных умовах, замацаваны веды, навыкі, атрыманыя на занятках аб’яднання і падчас папярэдняга вывучэння турмаршрута.

  1. Удзельнікі пахода пазнаёміліся з гістарычным мінулым

Рагачоўшчыны, Кіраўшчыны, Быхаўшчыны, убачылі сучасны стан гэтых тэрыторый.

  1. Турыстычная група лічыць, што групавы і індывідуальны

турыстычны рыштунак і абсталяванне было падабрана правільна. Усё яно выкарыстоўвалася на турмаршруце.

  1. На турыстычным маршруце турысты могуць набыць неабходныя

прадукты харчавання: агародніну могуць купіць у мясцовага насельніцтва. Разлік неабходнай колькасці харчавання рабіўся на падставе Інструкцыі аб арганізацыі ўдзелу навучэнцаў устаноў адукацыі ў турыстычных паходах і экскурсіях, зацверджаннай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 17.07.2007 № 35а і з улікам асабістага вопыту кіраўнікоў тургрупы.

АПІСАННЕ ТУРЫСТЫЧНАГА МАРШРУТА:

г. Рагачоў – в.Ціхінічы – в.Фалевічы – в.В.Крушынаўка – в.Азяраны – в.Рэкта – в.Падсёлы – в.Шмакі – в.Прыбар – в.Чыгірынка – базавы лагер – в.Прыбар – в.Шмакі – в.Падсёлы – в.Рэкта – в.Азяраны – в. В.Канапліцы – в.М.Канапліцы – в.Касцяшоў – в.Каласы – в.Вішанькі – в.Задруцце – в.Лучын –

г. Рагачоў

(ХАРАКТАРЫСТЫКА ТУРТРАСЫ)

Аўтамабільны адрэзак турмаршрута
Першы дзень: г. Рагачоў – в.Ціхінічы – в.Фалевічы – в.В.Крушынаўка – в.Азяраны – в.Рэкта – в.Падсёлы – в.Шмакі – в.Прыбар – в.Чыгірынка – месца базавага лагера (89 км).

ТМА - г.Рагачоў, бальніца - в.Ціхінічы.

ФАП: в.В.Крушынаўка, в.Азяраны, в.Чыгірынка.

Прадуктовыя магазіны: г. Рагачоў, в.Ціхінічы, в.В.Крушынаўка, в.Азяраны, в.Падсёлы, в.Чыгірынка.

Крыніцы вады: г.Рагачоў, в.Ціхінічы, в.Фалевічы, в.В.Крушынаўка, в.Азяраны, в.Рэкта, в.Падсёлы, в.Шмакі, В.Прыбар, в.Чыгірынка.

Паштовая сувязь: г. Рагачоў, в.Ціхінічы, в.В.Крушынаўка, в.Чыгірынка.

Помнікі дойлідства:

г. Рагачоў: будынак Земскай управы, будынак рэальнага вучылішча, будынак дома Беленькага, будынак дома Спірыдонава;

в.Ціхінічы: царква Святога Міхаіла, сыраварня, канюшня магнатаў роду Аскеркаў;

в.Чыгірынка: будынак Чыгірынскай ГЭС (прамысловае будаўніцтва XX стагоддзя).

Два помнікі ў гонар вайсковых часцей, вызваляўшых г. Рагачоў у гады Вялікай Айчыннай вайны: “Стэла” – у гонар вайсковых часцей з найменаваннем “Рагачоўскіх”, помнік 102-й СД.

Тры брацкія пахаванні савецкіх воінаў, загінуўшых пры вызваленні Рагачоўшчыны: а) старыя могілкі; б) вуліца імя У.І.Леніна; в) парк чыгуначнай станцыі.

Тры помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны (г.Рагачоў): а) роў за КПК; б) “Даліна смерці” (старыя могілкі); в) алея піянераў-герояў.

Курган Славы(г.Рагачоў) – помнік, узведзены ў гонар падзей, звязаных з развіццём партызанскага руху 1941-1944 гг. на тэрыторыі Рагачоўскага раёна.

Тры помнікі, узведзеныя ў гонар падзей вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі: а) плошча каля чыгуначнай станцыі; б) парк Цымермана;

в) вуліца Леніна (насупраць Цэнтра сацыяльнай аховы насельніцтва).



Вёска Ціхінічы: брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у час аперацыі “Баграціён”, помнік ахвярам ВАВ.

Вёска Фалевічы: помнік ахвярам ВАВ.

Вёска В.Крушынаўка: помнік воінам-землякам, памятны знак на месцы дыслакацыі 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгады.

Вёска Азяраны: брацкая магіла савецкіх салдат, удзельнікаў аперацыі “Баграціён”, помнік воінам-землякам.

Вёска Рэкта: брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у часы ВАВ.

Пахавальныя помнікі (в.Ціхінічы): магільная пліта Гейнгарда, склепнае пахаванне сям’і Клатцо, магільная пліта Аскерка.

Пахаванне ўладальніцы вёскі Азяраны Кутаёвай (Мурашовай) Ганны.

Археалагічныя помнікі вёскі Азяраны: гарадзішча 1 тыс.да н.ч. – 1-2 ст.н.ч.; славянскія курганныя могільнікі.

Веска Падсёлы: помнік загінуўшым партызанам у гады ВАВ.

Вёска Чыгірынка: помнік воінам-землякам, загінуўшым у часы ВАВ, помнік воінам-вызваліцелям.

Археалагічны помнік в.Чыгірынка: славянскі курганны могільнік.

Першы дзень пераадольвання адрэзку турыстычнага маршрута – 89 км. Турысты могуць праехаць за 1,5 гадзіны без агляду помнікаў. Агляд і азнаямленне з помнікамі розных перыядаў часу займае 7 гадзін.

Абед турысты могуць прыгатаваць у в.Рэкта Рагачоўскага раёна, а вячэру – у базавым лагеры каля Чыгірынскай ГЭС.

Водны адрэзак турмаршрута

Другі дзень (пачатак воднага адрэзку маршрута): В.Чыгірынка – в.Прыбар – насупраць дарога на в.Стайкі. Даўжыня туртрасы – 18 км.

Магазіны: в.Чыгірынка (агародніну можна купіць у мясцовага насельніцтва в.Прыбар, в.Чыгірынка).

Пітная вада: в.Чыгірынка, в.Прыбар.

Пошта: в.Чыгірынка.

Помнікі вайсковай славы: в.Чыгірынка.

Помнікі археалогіі: курганныя магільнікі в.Чыгірынка, в.Прыбар, стаянка эпохі мезаліта в.Прыбар.



Трэці дзень: Базавы лагер ад дарогі на в.Стайкі – в.Шмакі – в.Падсёлы – в.Рэкта. Даўжыня адрэзку турмаршрута – 21 км.

Магазін: в.Падсёлы (агародніну можна купіць у мясцовага насельніцтва в.Шмакі, в.Падсёлы,в.Рэкта.

Крыніцы вады: в.Шмакі, в.Падсёлы, в.Рэкта.

Помнікі вайсковай славы: в.Падсёлы, в.Рэкта
Чацвёрты дзень: в.Рэкта – в.Азяраны – в.Малыя Канапліцы. Даўжыня адрэзку турмаршрута – 16 км.

Магазіны: в.Азяраны, в.Малыя Канапліцы (агародніну можна купіць у мясцовага насельніцтва в.Азяраны, в.Малыя Канапліцы).

ФАП: в.Азяраны.

Пошта: в.Азяраны.

Помнікі вайсковай славы:

в.Азяраны: Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у час аперацы “Баграціён”, помнік воінам-землякам.

в.Слабада: Брацкая магіла савецкіх воінаў, удзельнікаў аперацыі “Баграціён”.

в.Вялікія Канапліцы: Брацкая магіла савецкіх воінаў, мемарыяльны комплекс абаронцаў Друцкога плацдарма.

в.Малыя Канапліцы: Брацкая магіла савецкіх воінаў, мемарыяльны знак у гонар воінаў 124-й артбрыгады, удзельнікаў аперацыі “Баграціён”.

Археалагічныя помнікі:

в.Азяраны: старажытнае гарадзішча.

в.Вялікія Канапліцы: стаянка чалавека старажытнай эпохі неаліту.

Пяты дзень. в.Малыя Канапліцы – в.Новыя Канапліцы – в.Касцяшоў. Даўжыня адрэзку трасы турмаршрута – 14 км.

в.Малыя Канапліцы (аўталаўка 2 разы ў тыдзень).

Крыніцы вады: вёска Малыя Канапліцы, вёска Новыя Канапліцы, вёска Касцяшоў.

Помнікі вайсковай славы:

в.Касцяшоў: Брацкая магіла савецкіх воінаў, удзельнікаў аперацыі “Баграціён”.

Помнік прыроды “Белая гара”.

Археалагічны помнік паміж в.Новыя Канапліцы і в.Касцяшоў: урочышча “Гарадок”, гарадзішча эпохі бронзы і жалезнага часу.

Шосты дзень. в.Касцяшоў – в.Каласы-в.Вішанькі-г.Рагачоў. Даўжыня адрэзка трасы турмаршрута – 15 км.

Магазіны: в.Каласы, г.Рагачоў (гародніну можна купіць у насельніцтва в.Каласы,в.Вішанькі, дачнікаў в.Касцяшоў).

Крыніцы вады: в.Касцяшоў,в.Каласы,г.Рагачоў.

ТМА: г.Рагачоў.

Пошта: вузел сувязі г.Рагачоў

Помнікі вайсковай славы: г.Рагачоў

Помнікі археалогіі:

в.Каласы: курганныя могільнікі

в.Вішанькі: курганныя могільнікі

в.Задруцце: гарадзішча, курганны могільнік

в.Лучын: комплекс помнікаў археалогіі “Узванне”, неаліт, бронзавы час, час жалеза, гарадзішча, селішча мілаградскай, зарубянецкай культуры і Кіеўскай Русі, 5 селішчаў неаліту, бронзы, курганны могільнік,

Помнік гісторыі “Брацкая магіла савецкіх воінаў”

Помнік архітэктуры: праваслаўная царква “Усіх святых”

г.Рагачоў: гарадзішча “Замкавая гара”

Помнікі архітэктуры (г.Рагачоў): будынак Земскай управы, касцёл Святога Антонія, капліцы, дом купца Беленькага, дом Спірыдонава.

Найбольш цяжкія адрэзкі трасы турыстычнага маршрута – в.Чыгірынка – в.Рэкта: на працягу 6 км. адсутнічаюць населеныя пункты, існуюць цяжкасці ў арганізацыі запасу пітнай вады і аказанні экстранай медыцынскай дапамогі. Стыхійныя з’явы па трасе турмаршрута ў ліпені – працяглыя навальніцы. У час працяглай навальніцы турысты могуць выкарыстоўваць для начлегу спартыўныя залы Чыгірынскай і Азяранскай школ.

Падрыхтоўчы этап турыстычнага маршрута можа ўключаць у сябе вывучэнне краязнаўчага матэрыялу па кнігах дакументальных хронік “Памяць.Рагачоўскі раён” –Мінск, 1994; “Памяць.Быхаўскі раён” – Мінск, 1990; “Памяць.Кіраўскі раён” – Мінск, 1997; кнігах У.Зуевіч “Райкам у падполлі” – Мінск, 1972; В.Д.Дончыка “Рагачоў”


  • Мінск, 1974.

Групавы турыстычны рыштунак: палаткі, тэнд, кастравое, казаны, бідоны (флягі), сякера, компас, рамонтны набор, піла, катамараны, плыт, турыстычныя байдаркі, лодка, медыцынская аптэчка, сцізорык, бінокль.

Асабісты рыштунак: адзенне па сезону, спальнік, коўрык, рукзак, ахоўны жылет, кружка, міска, ложка, дажджавік, сродкі асабістай гігіены.

На тэрыторыі вакол ніткі турыстычнага маршрута турысты могуць збіраць этнаграфічны матэрыял па наступнай тэматыцы: сялянскі побыт, народныя рамёствы, тапаніміка мясцін, легенды мясцін, фальклорны матэрыял, наступны краязнаўчы матэрыял: “Удзельнікі ВАВ”, “Удзельнікі партызанскага руху”, “Трагічныя старонкі гісторыі”, “Гісторыя школ”, “Гісторыя СПК”, “Знакамітыя землякі”; праводзіць даследаванні экалагічнага накірунку, вывучаць флору і фаўну тэрыторыі маршрута, вывучаць русла р.Друць, знаёміцца з жыццём вёсак Рагачоўскага, Кіраўскага, Быхаўскага раёнаў.


Экскурсія па турыстычнаму маршруту: г.Рагачоў-в.Ціхінічы-в.Фалевічы-в.Азяраны-в.Рэкта-в.Падселы-в.Шмакі-в.Чыгірынка-в.Шмакі-в.Падсёлы-в.Пасёлак-в.Рэкта-в.Азяраны-в.Малыя Канапліцы-в.Касцяшоў-в.Каласы -в.Задруцце – в.Лучын – г.Рагачоў”
Я, Станкевіч Дзіяна, вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 2 г.Рагачова і навучэнка аб’яднання па інтарэсам Рагачоўскага цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі хачу прадставіць Вам сваю турыстычную вандроўку па правабярэжжу Друці і Дняпра.

Выезжаем мы з вамі з заходняй часткі горада Рагачова, тапанімічнае найменне гэтай частцы - Задруцце. Гэта старажытная назва населеннага пункта, які знаходзіцца ў рагу на месцы зліяння ракі Друць з ракой Днепр. Параўнальна ад назвы населеннага пункта Рагачоў, насупраць за ракой Друць, узнікла назва населеннага пункта Задруцце, справа тэрыторыя флагмана прамысловасці Беларусі - Рагачоўскага малочнага камбіната, які даў першую прадукцыю ў 1938 годзе, узарваны ў канцы чэрвеня 1941 года. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у 1951 годзе ён даў першую прадукцыю. З паўднёвай часткі камбіната ўстаноўлены памятны знак 102 стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў аперацыі «Баграціён».

Мы праязжаем праз чыгуначны мост, нітка чыгункі праз горад Рагачоў ад г. Быхава да г. Жлобіна прайшла ў 1902 годзе. Гэта чыгунка Санкт-Пецербург –Адэса. Рухаемся па дарозе Рагачоў-Бабруйск, праязжаем злева крайнюю частку горада Рагачова - тапанімічная назва якой “Космас”. Узнікла назва ў пачатку 50-х гадоў ХХ стагоддзя і захавалася да сённяшняга дня.

Наперадзе вёска Стрэнькі Запольскага сельскага савета. На поўначы ад гэтага населеннага пункта знаходзіцца возера з назвай “Святое”.

У гэтым месцы ў 1941 і 1944 гадах шлі жорсткія баі з ворагам 63-га корпуса Л.Р. Пятроўскага і 3-яй арміі А.В. Гарбатава. Аб гэтых баях сведчыць пахаванне двух Герояў Савецкага Саюза – лейтэнанта Дрыня і радавога Уткіна ў горадзе Рагачове на вайскавых могілках.

У вёскі Стрэнькі ёсць цэнтр рамёстваў, дзе народныя майстры захоўваюць традыцыі вырабу народнай лялькі, ганчарнага рамяства. Тут знаходзіцца аграсядзіба “Спатканне” і пачатковая школа. Вёска вядома з XVII стагоддзя як сяленне Рэчыцкага навета Мінскага ваяводства.

З 1696 года Стрэнькі ў складзе прыхода Рагачоўскай царквы Кузьмы і Дзям’яна. У 1944 годзе немцы спалілі 100 двароў вёскі і растралялі 10 яе жыхароў. Пасля Чарнобыльскай катастрофы ў в.Стрэнькі перасяляліся жыхары з забруджаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны.

Па дарозе рухаемся ў паўночным накірунку да вёскі Ціхінічы. Мы праязжаем па нашым шляху вёску Броннае Запольскага сельскага савета, якая знаходзіцца на рацэ Дабрыца (прыток р.Друць).

З пісьмовых крыніц вёска вядома з XIX стагоддзя, у той жа час дзейнічаў хлебазапасны магазін, млын на р.Дабрыца. У гэты час у вёсцы налічваўся 71 двор дзе жылі 513 сялян. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі вёску, яна аднавілася пасля вайны. У 1975 годзе у вёску перасялілі жыхароў з вёскі Манькі гэтага Запольскага сельскага савета.

На шляху нашай турыстычнай вандроўкі вёска Дуброўшчына, якая заснавана ў пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя перасяленцамі з былых памешчыцкіх зямель. У 1931 годзе жыхары вёскі стварылі калгас, а ў 1975 годзе ў вёску згадзіліся перасяліцца жыхары вёскі Манькі.

Затым мы рухаемся у аграгарадок Ціхінічы. Тут знаходзіцца буйнейшы аграрны комплекс у Рагачоўскім раёне. З пісьмовых крыніц вядомы з XIV стагоддзя. У 1433 годзе маёнтак Ціхінічы ўпамінаецца ў Метрыцы ВКЛ, як населены пункт наблізу горада Рагачова. У 1556 годзе маёнтак Ціхінічы знаходзіўся ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства. У 1567 годзе Ціхінічы занесены ў склад войск ВКЛ.

З XVI стагоддзя мястэчка Ціхінічы адышло прадстаўніку рода Аскеркаў Івану Бівіятуры.

З 1792 года ў мястэчку Ціхінічы дзейнічала Свята-Міхайлаўская царква. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, з 1793 года, Ціхінічы

ў складзе Расійскай імперыі. Пасля паўстання 1863-1864 гадоў, з 1868 года, мястэчка Ціхінічы перайшло ва ўладанне А.М.Клатцо, затым Рэйнгарда. З 1864 года ў мястэчку Ціхінічы дзейнічала школа дзе навучаўся 51 вучань. У 1890 годзе пры Рэйнгардзе ў мястэчке Ціхінічы пачаў дзейнічаць спіртзавод.

У 1897 годзе ў мястэчку Ціхінічы 246 двароў і 988 жыхароў, царква, два малітвенных дома, тры бібліятэкі, хлебазапасны магазін, 13 крам.

З 1924 года мястэчка Ціхінічы ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі. З 1938 г. Ціхінічы ў складзе Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе створаны калгас, з пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя дзейнічала цагельня, дзве кузні, вятрак, швецкая майстэрня.

У лістападзе 1941 года немцы знішчылі ў вёсцы 44 грамадзяніна яўрэйскай нацыянальнасці. У 1944 годзе фашысты спалілі ў вёсцы 130 двароў і растралялі 32 жыхара. Вёска вызвалена 25 чэрвеня 1944 года.

У баях за вёску загінуў 531 воін Чырвонай Арміі.

Зараз Ціхінічы аграгарадок: тут СПК, сярэдняя школа, фізкультурна-аздараўляльны комплекс, басейн, стадыён,гасцініца, царква.

З 1989 па 1991 год у Ціхінічах пабудавана 200 мураваных дамоў і пераселены сем’і з забруджаных радыяцыяй раёнаў Гомельшчыны.

Ад вёскі Ціхінічы мы рухаемся праз вёску Азяраны да вёскі Рэкта, гэтыя населеныя пункты размяшчаюцца на правабярэжжы ракі Друць, маюць цікавую гісторыю заснавання, арганізацыі аграрнага сектара эканомікі, гісторыі калгасаў, гісторыі навучальных устаноў. На сённяшні час колькасць жыхароў у гэтых вёсках памяншаецца.

За вёскай Рэкта знаходзіцца мяжа Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці і Кіраўскі раён.

Паважаныя ўдзельнікі пахода, зараз мы з вамі пад’язжаем да мяжы паміж тэрыторыямі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, апошні населены пункт Рагачоўскага раёна Гомельшчыны гэта вёска Рэкта Азяранскага сельскага савета. Праязжаем гэтую старажытную вёску і наступны пункт нашай шматдзённай вандроўкі гэта вёска Падсёлы Кіраўскага раёна Магілёўшчыны.



Звесткі агульнага характара пра нашых суседзяў

Кіраўскі раён створаны 12 лютага 1935 года ў складзе Магілёўскай губерніі, займае частку тэрыторыі цэнтральна-бярэзінскай раўніны, вышыня над узроўнем мора 160-190 метраў. Плошча раёна 1,3 тыс.км.кв., населеных пунктаў 117. Цэнтр раёна – гарадскі пасёлак Кіраўск, насельніцтва 25 тыс.чалавек, сельскіх саветаў 9.

Мы праязжаем па тэрыторыі Стайскаўскага сельскага савета.

З карысных выкапняў якія ёсць тут гэта пясчана-гравійныя матэрыялы, цагельная гліна, крэйда, торф. Сярэднегадавая тэмпература ліпеня 18,5-20,5 градусаў, вегетацыйны перыяд 190 дзён. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Ала, Добысна, Белая Вопранка,Друць,Чарабамірка, Кабылянка, Хмелінка,Суша. Лясныя масівы займаюць 40% плошчы раёна.

На тэрыторыі раёна шмат помнікаў археалогіі, гісторыі прамысловай архітэктуры, многія з іх з’яўляюцца аб’ектамі турыстычных вандраванняў. Да аднаго з іх мы з вамі рухаемся- гэта Чыгірынская гідраэлектрастанцыя пабудаваная ў далёкім 1960 годзе.

Калі гаварыць пра архітэктуру ў Кіраўскім раёне ёсць помнік XVII – XIX стагоддзяў – Жыліцкі палаца-паркавы ансамбль, які пабудаваны на месцы маёнтка Добысна. Маёнтак належыў князям Трубскім –гэта княжыцкі род які з’яўляецца адгалінаваннем знакамітага роду князёў Гальшанскіх. У канцы XVIII стагоддзя маёнтак Добысна набыў Ігнацій Булчак, суддзя і ротмістр рэчыцкі, стараста амелянскі.

Ён і нашчадак Эдгар Булчак займаліся ўзвядзеннем на месцы маёнтка Добысна дварцова-паркавага комплекса. Кіраваў будаўніцтвам Карл Падчашынскі.

На водным адрэзку нашага турыстычнага маршрута каля вёсак Кіраўшчыны якія знаходзяцца на правым беразе р.Друць шмат археалагічных помнікаў, многія з якіх вывучаліся рускімі археолагамі з апошняй чвэрці XIX стагоддзя.



Археалогія. Гістарычная даведка (даведка па археалогіі Кіраўшчыны)

Рускія савецкія археолагі выявілі на тэрыторыі Кіраўскага раёна археалагічныя помнікі познезарубянецкай культуры, якая датуецца VI-IX стагоддзямі нашай эры. Насельніцтва вяло аседлы лад жыцця, апрацоўвала жалеза, аб чым сведчаць наканечнікі коп’яў, нажы,тапары, характэран абрад трупаспальвання, а пахавання вялося ў курганнях і грунтовых могільніках.

З IX -X стагоддзяў Кіраўшчыну пачалі засяляць славянскія плямёны дрыгавічэй. На тэрыторыі Кіраўскага раёна вядома 27 курганных могільнікаў дрыгавічэй. Для іх характэрна два тыпа пахаванняў – трупаспальванне і трупапалажэнне ў драўляны гроб. У адным і другім выпадку насыпалі курган.

Дрыгавіцкія курганныя могільнікі на тэрыторыі раёна пачалі вывучацца з канца XIX стагоддзя рускім археолагам В.Э.Завіткевічам.

З канца X стагоддзя Кіраўшчына ўваходзіла ў склад Тураўскага княства, а з канца XII стагоддзя – у склад Кіяўскага княства.

У пачатку XIV стагоддзя Кіраўшчына ў складзе Вялікага княства Літоўскага. У час ВКЛ землі Кіраўшчыны знаходзіліся ў межах Бабруйскага, а затым Рагачоўскага ваяводстваў. Уладальнікамі былі Дзмітрый Сямёнавіч Сякіра, затым яго жонка Марына Трубская.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Рагачоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Бабруйскага павета Мінскай губерні, Быхаўскага і Рагачоўскага паветаў Магілёўскай губерні.

І яшчэ раз напамінаю вам вандроўнікі і валацугі па свету, што ў 1935 годзе ўтвораны Кіраўскі раён у складзе Магілёўскай акругі.

Гісторыя падзей звязаных з Вялікай Айчыннай вайной на тэрыторыі Кіраўшчыны напоўнена гераізмам. У 1942 годзе на тэрыторыі Кіраўскага раёна былі створаны падпольныя партыйныя органы Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі і падпольныя органы ЛКСМБ. Ужо ў сакавіку 1942 года пачаў дзейнічаць 537 партызанскі полк, кіраўнік С.І.Свірыд. У лістападзе 1942 года на базе партызанскіх брыгад Кіраўшчыны быў створаны Кіраўскі аператыўны цэнтр.

У ліпені 1943 года на тэрыторыі Кіраўскага раёна дзейнічала Кіраўская ваенна-аператыўная група. На час злучэння з Чырвонай Арміяй Кіраўская ВАГ аб’ядновывала пад сваім кіраўніцтвам 11 партызанскіх фарміраванняў і была адной з буйнейшых на тэрыторыі Беларусі.

Тэрыторыя Кіраўскага раёна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1944 года войскамі 413 стралковай дывізіі і 95-й танкавай брыгадай.

З 85 школ у часы нямецкай акупацыі знішчана 31, разбурана 4 бібліятэкі, 21 вёска Кіраўскага раёна была знішчана нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час вайны. Пяць вёсак знішчаны разам з жыхарамі і не адноўлены пасля вайны 1941-1945 гадоў. Дзеці запомніце гэтыя вёскі:

пасёлак Доўгае Поле – знішчана 135 жыхароў;

пасёлак Закрынічча – 137 жыхароў;

пасёлак Чырвоны Араты – 222 жыхара;

пасёлак Пралетарскі – 226 жыхароў.

У пасёлку Хватаўка карнікі растралялі 285 мірных грамадзян: жанчын, дзяцей, старых людзей.

Дзеці, электрафікацыя раёна ў пасляваенны час была праведзена ў 1949 годзе. Усе вёскі Кіраўшчыны адказаліся ад газавых лямп, іх памяшканні асвятляліся лямпачкамі Ільіча.

У 1955 годзе ў пасёлку Кіраўск пачаў працаваць агародніна-сушыльны завод. У 1958 годзе ўступіў у строй Кіраўскі маслазавод. У 1960 годзе было створана Чыгірынскае водасховішча, а ў наступным 1961 годзе дала першы ток Чыгірынская ГЭС.

У 1966 годзе быў створаны Кіраўскі райпрамкамбінат, у раёне будаваліся новыя школы, Дамы культуры. Калгасы набывалі новую высокаэфектыўную сельскагаспадарчую тэхніку. У пасляваенны час Героям сацыялістычнай працы стаў К.П.Арлоўскі, які стварыў паказальны калгас “Расвет”, які грымеў сваімі паказчыкамі, сваім дабрабытам вяскоўцаў на ўвесь Савецкі Саюз. Зараз, на Кіраўшчыне, гэты СПК носіць яго імя.

Мы з вамі праязжаем вёску Прыбар Стайкаўскага сельскага савета, хутка будзем каля знакамітай Чыгірынскай ГЭС.

Скажу вам, што Кіраўшчына - гэта дынамічна развіваюшчыйся аграрна-прамысловы раён. Аб’ём прадукцыі аграрнага сектара эканомікі Кіраўшчыны самы буйны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Кіраўшчына –гэта месца дзе праводзяцца шматлікія семінары аграрнікаў. СПК перадаюць свой перадавы вопыт другім раёнам вобласці і Беларусі ў цэлым.

Кіраўшчына займае лідыруючае месца па вытворчасці збожжавых культур, бульбы і мясамалочнай вытворчасці.

Па ўсёй нашай белакрылай Беларусі працуюць у калгасах агранамічныя кадры, якія рыхтуе Жыліцкі аграрны каледж.

Нам, рагачоўцам, трэба вучыцца ў кіраўчан як займаць перадавое месца ў аграрным сектары.

Вось мы пад’язжаем да Чыгірынскай ГЭС. Мы з вамі прадстаўнікі геаграфічнага нізоўя ракі Друць. Зараз мы знаходзімся вышэй па цячэнню гэтай ракі якую мы з вамі вельмі любім і прыгажосцю прыроды вакол якой мы ганарымся. Друць – рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, првы прыток Дняпра. Пачынаецца за 1 км. на захад ад в.Раздольная Талачынскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сеткі –

0,39 км /км.кв. Асноўны прыток на водным маршруце “Чыгірынка-Рагачоў-Дабрыца”. Левы схіл р.Друць больш спадзісты, прав ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцэрынскім, у ніжнім – Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10-20 м, ніжэй 30-50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 1-2,5 м (на лукавінах 3-5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышыней да 1м. Асаблівасць рэжыму – вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54% гадавога сцёку. Веснавы пад’ём узроўню вады інтэнсіўны (7-10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5-2.8 м. Веснавы ледаход каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Чыгірынскае водасховішча –гэта месца адпачынку і месца захаплення рыбалкай прадстаўнікоў Магілёўскай, Мінскай і Гомельскай абласцей.

Сама плаціна ўнікальнае беларускае збудаванне, яна асвятляе розныя населеныя пункты раёна і яна аб’ект турыстычнага наведвання беларусаў.

Археалогія Чыгірынка.Стайкаўскі сельскі савет

Стаянка грэнскай культуры знаходзіцца на паўднёва-заходняй частцы Чыгірынскага вадасховішча ў 1,5 км. ад самой плаціны за 100 метров на ўсход ад дарогі Чыгірынка-Колбава, памеры 40х100 метраў, адкрыў у 1981 годзе В.Ф.Капыцін. В 1981 годзе был ускрыт пласт 108 м.кв., культурны слой 0,1 метра. Былі знойдзены разцы, наканечнікі стрэл, скрэбла, нуклеўсы, Крэмній апрацоўвалі тут жа аб чым сведчаць пласціны, адшчэпы, сколы. Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі знаходзіцца на поўдні ад вёскі Чыгірынка, каля дарогі на вёску Стайкі паралельна русла ракі Хмелінка (прыток р.Друць). Усяго захавалася 13 курганаў, вышыня ад 0,9-3 метраў, дыяметр 4-11 метраў, даследвалі археолагі Е.Р.Раманаў, Я.Г.Звяруга, В.Ф.Капыцін.

Раскажу вам пра вёску Чыгірынка: сама назва паходзіць ад цюркскага прозвішча Чыгір, яна ўваходзіла ў склад Азяранскага маёнтку.

У 1796 годзе ў вёсцы была пабудавана праваслаўная царква Ражства-Багародзіцы, у 1864 годзе ў вёсцы пачала працаваць царкоўнапрыходская школа.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя вёска складалася з 50 двароў і налічвала 285 жыхароў, яна была цэнтрам Чыгірынскай воласці, Быхаўскага павета Магілёўскай губерніі. Асноўным заняткам сялян было земляробства, але развіваліся сялянскія промыслы: кравецкі промысел, вытворчасць абутку, вытворчасць вырабаў з лыка і кары, бандарскімі промысламі. Бачыце, як рухаецца навукова-тэхнічны прагрэс, зараз у вёсцы ёсць свая ГЭС.

У вёсцы ў пачатку XXI стагоддзя быў хлебны магазін, народнае вучылішча і казённая вінная лаўка.

У праваслаўным прыходзе налічвалася 1742 мужчыны і 1718 жанчын. Маёнтак Чыгірынка да 1917 года належыў памешчыку Булгаку, агульная плошча зямель 9865 дзесяцін.

А зараз мы садзімся ў нашы плаўсродкі і водным шляхам вяртаемся назад у наша Рагачоўскае Задруцце.

Дзеці пільна назірайце за прыродай правабярэжжа і левабярэжжа Друці. Па гэтай рэчцы да 30-х гадоў з вярхоўя да р.Днепр сплаўлялі лес.

Раслінны свет тут прыгожы.

Звярніце ўвагу на вёску якая знаходзіцца на высокім правым беразе ракі Друць. Вёска Шмакі тэрытарыяльна з’яўляецца населеным пунктам Стайкаўскага сельскага савета. У XIX стагоддзі гэта вёска была ў складзе Чыгірынскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1885 годзе яна налічвала 44 душы мужскога насельніцтва. З 1856 года яна належыла памешчыку І.М.Зялінскаму, які быў уладаром 870 дзесяцен зямлі. Гаспадар вёскі і зямлі меў два млыны і карчму, якія давалі даход па 100 рублёў кожны ў год. У апошняй чвэрці XIX стагоддзя вёска складалася з 21 двара, дзе пражывалі 62 жыхара.

Асноўныя заняткі насельніцтва ў той час - земляробства і промыслы кавальскім рамяством, вырабам кол на вазы. У вёсцы была школа граматы, карчма, дзве кузні.

Зараз у вёсцы Шмакі жывуць у асноўным пенсіянеры. Шмат дамоў выкарыстоўваюцца як дачы, ці прыязжаюць некалькі разоў у год дзеці бацькоў, якія тут жылі і пахаваны на грамадскіх могілках.

Наступны пункт нашага маршрута – вёска Падсёлы, таксама Стайкаўскага сельскага савета вядома ў пісьмовых крыніцах з другой паловы XX стагоддзя як населены пункт Чыгірынскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.



Археалогія Падсёлы Стаянка (1) каменнага веку знаходзіцца на адлегласці 0,5 км. на поўдне ад вёскі на першай надпойменнай тэрасе правага берага ракі Друць. Плошча археалагічнага помніка 50х100м. Адкрыл В.Ф.Капыцін у 1980 годзе, даследваў у 1987 годзе.

Стаянка (2) перыяда позняга неаліта, час датавання 3 – пачатак

2 тыс. да н.ч. размешчана на адлегласці 1 км. на поўнач ад вёскі ў 100 метрах ад дарогі Падсёлы – Рэкта (Рагачоўскага раёна) на першай надпойменнай тэрасе, паме 60х150 м. Адкрыў у 1981 годзе В.Ф.Капыцін, даследаваў у 1982 годзе на плошчы 6 м квадратных. Культурны пласт 0,2 метра. Упершыню ў басейне р.Друць былі адкрыты мікраліты, наканечнікі стрэл, скрэбла, адшчэпы, праколкі,

нажы, нукліўсы, фрагменты плоскадоннага посуду, упрыгожаныя адбіткам грэбня.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя было 79 двароў і пражывала 530 жыхароў. Традыцыйна яны займаліся земляробствам, кавальскім і іншымі промысламі. Паводле перапісу 1897 года ў гэтай вёсцы жыло 767 чалавек. Вёска належыла Быхаўскаму лютэранскаму кляштару. У 1909 годзе колькасць жыхароў тут складала 911 чалавек, а зараз 230 чалавек, вось што робіць з вёскай час.

Мы з вамі падплываем да вёскі Рэкта Азяранскага сельскага савета Рагачоўскага раёна. Звярніце ўвагу на гэта месца, яно знаходзіцца ў

500 метрах ад вёскі Рэкта, тут на правым беразе ракі Друць планавалася у пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя пабудаваць здраўніцу Рэспубліканскага значэння, побач беларускія геолагі адкрылі запасы мініральнай вады, на сённяшні час скважына закансервавана.

Вёска Рэкта на сённяшні час – гэта каля 70 гаспадарак і каля 120 жыхароў. Па пісьмовым крыніцам вёска вядома з XIX стагоддзя, як населены пункт Ціхініцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Паводле звестак 1897 года ў гэтай вёсцы нашага раёна пражывала 262 жыхара, усяго двароў было 42. У 1909 годзе колькасць жыхароў павялічылася да 299 чалавек. У 1920 годзе ў вёсцы Рэкта была адкрыта школа. У 1925 годзе колькасць дамоў была наступная – 79 хат.

У 1931 годзе падчас правядзення калектывізацыі ў вёсцы быў створаны калгас. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў 1940 годзе ў гэтай вёсцы было 90 двароў і 418 жыхароў. У 1941 годзе немцы спалілі ў вёсцы 80 двароў і растралялі 6 жыхароў. Пасля вайны тут аднавілі калгас, у 1959 годзе ў вёсцы жыло 484 жыхара.

Ад вёскі Рэкта мы з вамі рухаемся да вядомай вёскі Азяраны. У вёсцы на сённяшні час пражывае 274 чалавека. Да Вялікай Айчыннай вайны тут жыла 1810 чалавек. Разнастайныя археалагічныя помнікі ёсць каля гэтага населенага пункта. Размешчанае каля ракі гарадзішча датуецца

8 ст. да н.ч. – 2 ст. н.ч. На поўнач ад вёскі знаходзіцца курганная група – 56 насыпаў, якая датуецца 11-12 стагоддзямі нашага часу. З другога боку ад вёскі, на поўдзень на адлегласці 1,5 км. размешчана другая курганная група якая налічвае 39 курганаў.

Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах вёскі Азяраны адносіцца да XIV стагоддзя. Гэты населены пункт знаходзіўся ў складзе Рэчыцкага павета, Мінскага ваяводства, Вялікага княства Літоўскага. З 1464 года маёнтак Азяраны належыў Івану Астрожскаму, з 1556 года – маёнтак ва ўласнасці Кіева-Пячэрскага манастыра. У другой пісьмовай крыніцы ўпамінаецца наезд сялян вёскі Азяраны на суседнюю вёску Фалевічы.

З 1599 года Азяраны – уладання Свята-Мікалаеўскай царквы. У 1773 годзе ў в.Азяраны пабудаваны кляштар католікаў лютэранскіх які існаваў да 1844 года. У 1791 годзе пры каталіцкім кляштары адкрыта першая школа.

З 1793 года в.Азяраны ў складзе Расійскай імперыі, яна стала ўласнасцю казны. З 1828 да 1864 года ў в.Азяраны дзейнічаў каталіцкі касцёл.

У апошняй чвэрці XIX стагоддзя ў в.Азяраны жыло 795 жыхароў, вёска адміністрацыйна ўваходзіла ў гэты час у Ціхініцкую воласць Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1909 годзе ў Азяранах было 167 двароў 1141 жыхар, дзейнічалі прыходскае вучылішча, хлебазапасны магазін, дзве крамы, бібліятэка пры школе, аз 1912 года – спажывецкае таварыства.

З 1924 года па 1930 год вёска Азяраны стала цэнтрам сельскага савета Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі.

З 1938 года вёска разам з раёнам у складзе Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала падпольная арганізацыя.

У 1942 годзе немцы спалілі ў вёсцы 282 двары і знішчылі 62 жыхароў.

У 1944 годзе немцы другі раз спалілі вёску і растралялі 115 жыхароў. 24.06.1944 года ў баях за вёску вызначыўся старшы сяржант, камандзір аддзялення аўтаматчыкаў М.М.Хрыкаў і старшына В.С.Грышко, якія ўзнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза.

У баях за вёску загінулі 876 савецкіх воінаў. У брацкай магіле Савецкіх воінаў в.Азяраны пахаваны Герой Савецкага Саюза Кулясаў Аляксандр Пятровіч 1919 года нараджэння, рускі, да вайны жыў у Татарыі.

У Чырвонай арміі з 1939 года настаўнік па прафесіі капітан Кулясаў А.П. камандаваў стралковым батальёнам, які прарваў абарону немцаў паміж вёскамі Азяраны і Вялікай Крушынаўкай 24-25 чэрвеня 1944 года, у баях смяротна паранены.

У канцы 50-х гадоў XX стагоддзя ў вёсцы Азяраны налічвалася 1139 жыхароў. Яна была цэнтрам калгаса імя Н.К.Крупскай. У вёсцы было лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, магазін, пякарны, музей баявой і працоўнай славы.

Вельмі цікавая гісторыя Азяран перыядаў жалезнага веку: на паўночнай ускраіне вёскі на правым беразе ракі Друць размяшчаецца помнік археалогіі – старажытнае гарадзішча плямён мілаградскай і зарубянецкай археалагічных культур, з поўдня, захаду і поўначы абнесена 3-мя землянымі валамі і двумя рвамі.

Памеры пляцоўкі гарадзішча 27х18 метраў, датуецца 8-7 стагоддзямі да нашага часу – 1-2 стагоддзямі нашага часу. Пачатак вывучэння гэтага помніка адносіцца да апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Рускі вучоны Еўдакім Раманавіч Раманаў абследаваў яго ў 1888 годзе. У 1976 годзе яго даследаваў савецкі археолаг Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў.

За вёскай Азяраны на левым беразе Друці знаходзіцца цікавае месца на тэрыторыі Рагачоўскага раёна – гэта Румок, вёска пасля таго як яе знішчылі нямецкія акупанты не аднавілася, тут мы зробім прывал.

Наша падарожжа працягваецца, па двум берагам ракі нас сустракаюць дзве вёскі – Вялікія Канапліцы на правым беразе – гэта захад, а на левым беразе гэта вёска Малыя Канапліцы, на ўсход ад нас.

У вёсцы Вялікія Канапліцы зараз жыве 14 чалавек, раней у вёсцы была пачатковая школа, крама, жывёлагадоўчая форма.

Гісторыя гэтай вёскі сведчыць, што з XVI стагоддзя вёска была ў складзе Ціхініцкага маёнтка. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя, у 1909 годзе, тут жыло 538 сялян. У 1930 годзе ў вёсцы быў створаны калгас. За 700 метраў на поўдзень ад вёскі знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Абаронцаў Друцкога плацдарма” створаны ў 1967 годзе. Уяўляе сабой тры бетонныя штыкі вакол якіх маецца бетонны выступ і выява рукі салдата якая трымае аўтамат. У цэнтры мрамарныя пліты з гістарычнай інфармацыяй па паўшых у Вялікай Айчыннай вайне на гэтай тэрыторыі.

Плацдарм ад вёскі Вялікія Канапліцы і да вёскі Касцяшова быў захоплены 26 лютага 1944 года спачатку байцамі 8-га асобнага штрафнога батальёна, а затым байцамі 169-ай стралковай дывізіі.

Самыя жорсткія баі тут шлі з канца лютага па канец сакавіка 1944 года. З гэтага плацдарма 48-я і 3-я армія пачыналі Бабруйскую аперацыю ў рамках аперацыі “Баграціён”.

На левым беразе ракі Друць раскінулася вёска Малыя Канапліцы, зараз у вёсцы жыве 27 чалавек, арганізавана праца мясамалочнай фермы якую даглядаюць рабочыя раённай сельгасхіміі.

Вёска вядома з канца XVIII стагоддзя, у выніку перасялення сялян з вёскі Вялікія Канапліцы. У складзе Расійскай імперыі з 1772 года. Калгас створаны ў 1931 годзе, Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала пачатковая школа, была адкрыта крама, тэрыторыя вёскі знаходзіцца ў складзе Старасельскага сельскага савета. Каля вёскціёні на поўнач 1,5 км. ёсць брацкая магіла савецкіх салдат, загінуўшых у лютым 1944 года. У гэтай вёсцы ў чэрвені 1944 г. знаходзіўся камандны пункт генерала А.В.Гарбатава, які быў камандуючым 3-яй арміі.

Далей на нашым шляху вёска Новыя Канапліцы, вядома з канца XVIII стагоддзя, як і вёска Малыя Канапліцы. У складзе Расійскай імперыі з 1772 года. У вёсцы жыве 17 грамадзян. На захадзе ад вёскі, знаходзіцца памятны знак – месца дыслакацыі 125 артылерыйскага палка, які ў час Бабруйскай аперацыі 24-26 чэрвеня 1944 г. нанасіла артылерыйскія залпы па абароне немцаў на мяжы ад в.Заполле да в.Азяраны.

Я ўжо вам гаварыла, што рака Дабрыца –гэта прыток ракі Друць на адрэзку нашага маршрута ад в.Новыя Канапліцы да в.Касцяшова. Мы ўбачым месца зліяння гэтых двух рэк. Скажу вам што побач з гэтым месцам знаходзіцца помнік археалогіі перыяду неаліту – стаянка старажытнага чалавека. побач з помнікам археалогіі ў 800 метрах на поўдзень на ўзвышшы знаходзіцца помнік савецкім салдатам, якія абаранялі Друцкі плацдарм з канца лютага 1944 года да пачатку аперацыі “Баграціён”- 24 чэрвеня 1944 года.

Вось мы з вамі бачым месца зліяння двух рэк Рагачоўшчыны.

Урочышча Гарадок.Існуе легенда што ў пана да рэвалюцыі 1917 года ў гэтым месцы былі вінныя склады. На правым беразе р.Друць мы бачым вёску Касцяшова. Зараз карэнных жыхароў у вёсцы няма, тут жывуць дачнікі ў час пасяўных работ з вясны да восені. Вёска вядома па пісьмовых крыніцах з XVI стагоддзя. Мужчынскае насельніцтва гэтай вёскі ўпамінаецца ў складзе войск ВКЛ за 1567 год. З 1696 года ўпамінаецца што сяляне прыпісаны да прыхода Рагачоўскай царквы хрысціянскіх святых Кузьмы і Дзям’яна. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў вёсцы жыў 221 селянін, а перад ВАВ у гэтай прыгожай вёсцы жылі 315 чалавек. У 1923 годзе ў вёсцы была адкрыта школа, а ў 1936 года быў створаны калгас імя С.М.Кірава. У часы Другой сусветнай вайны ў 1944 годзе немцы спалілі вёску і знішчылі 21 жыхара.

Калі б у нас быў час мы маглі б спыніцца і наведаць вёску Заполле, якая знаходзіцца на адлегласці 2,5 км. ад ракі Друць. У гэтым населеным пункце (вёска Заполле) пахаваны Герой Савецкага Саюза Прыходзька Пётр Сяргеевіч і Дарохін Іван Мікітавіч, якія здзейснілі подзвіг у баях з ворагам 24 чэрвеня 1944 года падчас аперацыі “Баграціён”. У вёсцы ёсць тры помнікі якія звязаны з падзеямі ВАВ: дзве брацкія магілы савецкім воінам і адзін помнік воінам-землякам, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Побач з вёскай Заполле ў пяці кіламетрах ад ракі Друць ёсць месца адпачынку гараджан – возера Святое. Тут 25 чэрвеня 1944 года лейтэнант Уткін Валерый Сцяпанавіч і радавы Дрынь Савелій Рыгоравіч са звязкамі ручных гранат уступілі ў няроўны бой з нямецкімі танкамі, героі загінулі, але памяць аб іх жыве і захоўваецца ў душах нашчадкаў.

Аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі ад вёсак Азяраны дв вёскі Заполле ў першую чаргу сведчыць той факт што ў баях з ворагам на гэтым адр’зку фронта загінула шэсць Герояў Савецкага Саюза.

Далей наш шлях ляжыць да вёскі Каласы, якая стаіць на высокім правым беразе ракі Друць. Па пісьмовым крыніцам вёска вядома з XIX стагоддзя, але гэта месца было заселена славянамі з X стагоддзя аб чым сведчыць буйная курганная група на паўночным захадзе ад вёскі. Усяго археолагі налічылі 76 курганаў і ўстанавілі час іх існавання – XI-XII стагоддзя.

У XIX стагоддзі вёска Каласы была ў складзе Ціхініцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Памешчык валодаў 2700 дзесяцінамі зямлі, меў карчму і прыстань. З канца XIX стагоддзя ў Каласах дзейнічаў хлебазапасны магазін. Згодна перапісу 1897 года ў вёсцы жыло 295 сялян, а зараз для параўнання, усяго 70 чалавек. На грамадскіх могілках вёскі Каласы ёсць магіла воіна-інтэрнацыяналіста Даманцэвіча Мікалая Васільевіча, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўга ў ДРА ў 1986 годзе.

У баях з ворагам ў канцы чэрвеня 1944 года два артэлерысты самаходнай устаноўкі М.К.Чупілка і С.П.Анішчанка атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.У пачатку чэрвеня 1944 года акупанты спалілі вёску і растралялі 10 жыхароў.

Вёска Каласы з’яўляецца Радзімай Героя Савецкага Саюза Пачтарова Цімафея Аляксеевіча. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў маёр марской пяхоты Пачтароў у жніўні 1945 года, ён разам з байцамі свайго батальёна паспяхова высадзіўся на востраў Шуміцу і авалодаў ім.

Далей мы рухаемся да вёскі Вішанькі. з прыгожай назвай гэта вёска зараз існуе як дачнае месца гараджан. Ад горада Рагачова яе раздзяляе чыгунка. На месцы дачнага пасёлка існавала раней курганная група, каля трыццаці насыпаў “Помнік археалогіі” вывучаўся рускімі археолагамі. Ён датуецца бронзавым часам. Далей мы праплываем пад чыгуначным мастом і на правым беразе ракі віднеецца тэрыторыя Рагачоўскага малочна-кансервнага камбіната. Гэта прадпрыемтва дало першую прадукцыю ў 1938 годзе. Узарвана 18 чэрвеня 1941 год, адноўлена ў 1951 годзе. Каля камбіната на правым беразе ракі стаіць помнік салдатам 102 стралковай дывізіі, якая ў складзе 48-й арміі фарсіравала гэтую водную перашкоду р.Друць. З поўдня ад РМКК размяшчаецца памятны знак рагачоўскаму згушчанаму малаку.

У гэтым раёне, тапанімічная назва якому “Бугор”, размяшчаецца сярэдняя школа № 3 г.Рагачова. У ВАВ тут быў створаны акупантамі лагер для ваеннапалонных,якія рамантавалі шашу і збіралі снарады з савецкай артылерыяй вакол дарог у рагачоўскім раёне звозілі іх у г.Рагачоў і тапілі ў р.Днепр.

Знішчаны ваеннапалонныя на тэрыторыі картоннай фабрыкі ў г.Рагачове-гэта месца на левым беразе за поймай ракі на адлегласці 3,5 км. дзе мы з вамі знаходзімся.

Мы праходзім з вамі да вусця ракі Друць. Вось мы на месцы зліяння дзвух рэк Друці і Дняпра. На правым беразе ракі Днепр знаходзіцца Задруцкае старажытнае гарадзішча, помнік археалогіі датуецца XI-XII стагоддзямі, зараз гэта тэрыторыя грамадскіх могілак раёна малочна-кансервнага камбіната горада.

Мы праходзім тэрыторыю Задруцця за тэрыторыяй лесазагатоўчага прадпрыемства знаходзяцца водаачычныя збудаванні рагачоўскай камунальнай гаспадаркі. Ад гэтага месца і да вёскі Лучын па правым беразе ракі Днепр да шашы г.Рагачоў – в.Лучын размяшчаецца самы буйны ў рагачоўскім раёне археалагічны комплекс старажытных помнікаў, якія датуюцца перыядам неаліту і жалезным векам. Помнік вывучаўся рускімі археолагамі ў пачатку 90-х гг. XX стагоддзя навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН РБ Язэпенкам Ігарам Мікалаевічам.

Мы падплываем да старажытнай вёскі нашага раёна – вёскі Лучын, яна ўпамінаецца ў Іпаціеўскім летапісу на 6 гадоў раней горада Рагачова і датуецца 1136 годам калі смаленскі князь праязжаў праз вёску. У яго жонкі нарадзіўся сын якому далі імя Міхаіл. У гонар сына князь залажыў у в.Лучын царкву архангела Міхаіла.

Комплекс археалагічных помнікаў тут унікальны. Па-першае гэта гарадзішча і селішча мілаградскай і зарубянецкай культуры і Кіеўскай Русі. Тут выяўлены 6 паселішчаў эпохі неаліту і бронзавага веку.

З XV стагоддзя Лучын упамінаецца ў пісьмовых крыніцах ВКЛ. У 1548 годзе сяло Лучын упамінаецца ў пісьме каралевы Боны жонкі польскага караля Сігізмунда I. у 1593 годзе сяло Лучын упамінаецца ў сувязі з тым што ў гэтым населеным пункце ёсць Свята-Мікалаеўская царква побач з якой могілкі ўладароў Качацкіх.

З 1793 года вёска Лучын у складзе Расійскай імперыі. З сярэдзіны XIX стагоддзя сяло Лучын знаходзілася ў складзе маёнтка Забалацце памешчыка Д.П.Турчанінава. У 1871 годзе ў Лучыне пачало працаваць прадпрыемства па вырабу цукру, а з 1880 года хлебазапасны магазін.

Па перапісу 1897 года сяло налічвала 178 двароў тут жыла 1383 чалавека. У вёсцы было 5 ветракоў, 2 крупарушкі, цагельня, 4 крамы і піцейны дом. Сяло Лучын адміністрацыйна ўваходзіла ў Лукаўскую воласць Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 г. вёска Лучын – цэнтр Лучынскага сельскага савета Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі. З 1938 года Лучын разам з г.Рагачовым у складзе Гомельскай вобласці. У 1930 годзе ў в.Лучын створаны калгас “Шлях селяніна” . У 1940 годзе ў вёсцы жыла 1413 чалавек. У часы ВАВ немцы часткова спалілі вёску ў 1941 годзе. Другі раз вёску знішчылі акупанты ў 1944 годзе, спалілі 282 двары і растралялі 15 чалавек. У 70-х гадах в.Лучын цэнтр калгаса “Заветы Ільіча”.

Лучын – радзіма Героя Савецкага Саюза П.А.Пілютава, ён адзначыўся ў час паветраных баёў пад Ладажскім возерам. Камандзір знішчальнага палка № 1712 у 1941 годзе ўступіў у бой з 6 варожымі знішчальнікамі, двух з іх збіў.За часы вайны вайны збіў 17 варожых самалётаў.



У 2017 годзе ў вёсцы пабудавана праваслаўная царква, у Лучынскай школе створаны дзве музейныя экспазіцыі. Вось мы і заканчваем сваю экскурсію ў форме турыстычнай вандроўкі па правабярэжжы Друці і Дняпра ад Чыгірынкі да Лучына.
Каталог: uploads -> files
files -> Побач са смерцю з ycпaмiнaў У. П. Шчуцкага, былога члена Расонскага падполля
files -> Эстэтычныя пошукі ў сучаснай беларускай лiтаратуры Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры
files -> Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі" На тэму: Каменны век на Беларусі
files -> Реферат на тэму Кросскультурные перспектывы шматжонства і эвалюцыі чалавека
files -> Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
files -> Рэферат на тэму: Я. Колас заснавальнік юнацкай аповесці
files -> Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.»
files -> Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
files -> Аналіз выкарыстання камп'ютэрў у біяінфарматыцы асноўныя прымяненні інфармацыйных тэхналогій
files -> 1. Крыж культурных даследаванняў і жаночых палавых мутацый


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал