Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці




Дата канвертавання15.11.2017
Памер24.47 Kb.

12.05.2008 г.

Грамадзянскі ўдзел:

адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці


Шаноўныя сябры!

Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны..

Першае мерапрыемства ў межах праекта - трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13-18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак ( гл. дадатак). Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl да 18.00 5 чэрвеня 2008 года. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г.

Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl

дадатак

Анкета-заяўка

на ўдзел у трэнінгу

«Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці»

13-18 ліпеня 2008 года
Прозвішча, імя, імя па бацьку _____________________________________________
Дата нараджэння_________________________________________________________
Месца працы (школа, грамадскае аб'яднанне)________________________________

_______________________________________________________________________


Пасада ________________________________________________________________
Кантактны адрас _______________________________________________________

_______________________________________________________________________

_______________________________________________________________________
Тэлефон, факс ( )____________________________________________________
Адрас электроннай пошты ________________________________________________
Чаму Вы вырашылі ўзяць удзел у гэтым праекце?

Калі ласка, распавядзіце пра свой досвед дзейнасці па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці


Інтарэсы якіх групаў грамадскасці Вы хацелі б адстойваць/прасоўваць у час удзелу ў праекце? Якім чынам?

Ці ўдзельнічалі Вы калі-небудзь у падобных трэнінгах/праектах? Калі так – то ў якіх і калі?


Дата Подпіс (у электронным



варыянце - прозвішча)

Дзякуй!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка